Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
180 УЗВЫШША
логію», уключыцца ў барацьбу за калек-тывізацыю вёскі і ўзгадняць літ. дзей-насць з працай грамадскіх арг-цый. Ад-начасова адзначалася, што «У » дало «шэраг выдатных мастацкіх твораў, блізкіх пралетарыяту». Н a 3 - м этапе (1931) пасля арышту і ссылкі Бабарэкі, Дубоўкі, Пушчы, Жылкі і інш. агульны сход аб’яднання прыняў рашэнне аб ліквідацыі «У ». Вульгарна-сацыялагічная крытыка 1930 — пач. 1950-х г. поўнасцю адмаўляла значэнне «У.» ў станаўленні бел. сав. л-ры, адно-сіла аб’яднанне да варожых сацыялізму арг-цый. Толькі ў 2-й пал. 1960-х—-1990-я г. навук. літ.-знаўства аб’екгыўна ацаніла ўклад «У.» ў развіццё л-ры, маст. культуры і эстэт. думкі Беларусі.
Літ:. Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968; М у ш ы н с к і М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства, 20—30-я гг. Мн., 1975; Скарьпііч: Літ.-навук. гадавік. Мн., 1999. Вып. 4. С. 5—190; Йлькевнч Н.Н. Адам Бабарека: Арест—лагерь—смерть. Смоленск, 1999. УМКонан
«УЗВЫШША», літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1927—30 літ.-маст. згуртаваннем «Узвышша», у 1931 Бел. дзярж. выд-вам у Мінску на бел. мове. Заснавальнікі А.Бабарэка (літ. сакра-тар), З.Бядуля, У.Дубоўка, К.Крапіва, Я.Пушча, К.Чорны (гал. рэдактар), В.Шашалевіч. Меў аддзелы паэзіі, про-зы, драматургіі> крытыкі і публіцысты-кі; хроніку культ. жыцця, рубрыку «Культура мовы». Арыентаваў пісьмен-нікаў на творчы эксперымент, наватар-ства, культуру творчасці, нац. самабыт-насць, абгрунтаваў аквітызм як новы кі-рунак у бел. л-ры, яго сувязь з айч. сусв. маст. традыцыямі. Публікаваў тво-ры Дубоўкі, К.Крапівы, П.Глебкі, З.Бя-дулі, М.Лужаніна, Я.Коласа, П.Труса, А.Звонака, даследаванні па гісторыі л-ры і тэатразнаўстве І.Замоціна, А.Ваз-нясенскага, Я.Барычэўскага, Ю.Бяроз-кі, Ю.Дрэйзіна, пераклады твораў з арм., груз., літ., ням., чэш. і інш. моў. У выніку рэпрэсій і ссылкі лідэраў згурта-вання «Узвышша» часопіс страціў ары-гінальны кірунак, набыў эклекгычны змест, у 1931 перайшоў на вульгарна-сацыялагічныя пазіцыі. Выйшлі 44 ну-мары ў 39 кнігах.
Літ.: Конан У.М. Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг.). Мн., 1968; Яго ж. Адам Бабарэка. Мн., 1976; Яго ж. Зруйнаванае «Узвышпіа» // Роднае слова. 1999. № 10. УМ.Конан.
УЗВЯДЗЕННЕ Ў СІУПЕНЬ, алгебра ічнае дзеянне, якое заключаецца ў паў-торы ліку а сумножнікам п разоў:
,аа...а, = a", п разоў
дзе a — аснова, п — паказчык ступені, а" — ступень. Напр., З4 = З-З-ЗЗ = 81. Другая стутіень ліку наз. квадратам, трэцяя — кубам. Пры У. ў с. выконва-юцца роўнасці: ата" = o’"*", ат:а" = = ат'", ((f)" = атп. Гл. таксама Сту-пень.
УЗГАРАЛЬНЫЯ САСТАВЫ, сумесі для падпальвання піратэхнічных саставаў і цвёрдага ракетнага паліва. Лёгка загара-юцца ад параўнальна малога цеіілавога імпульсу. Вызначаюцца высокай цепла-той згарання; т-ра гарэння У.с. павінна не менш чым на 200 °C перавышаць т-ру ўзгарання матэрыялу, што падпаль-ваюць. Маюць гаручае (звычайна па-рашкі металаў — тытану, цырконію, магнію), акісляльнік (найб. пашыраны калію нітрат KNOj), сувязнае (кані-фоль, каўчукі, эпаксідныя смолы і інш.). Вырабляюцца ў выглядзе гранул, таблетак, шашак.
УЗГАРАННЕ, загаранне, узнікнен-не полымнага гарэння пад уздзеяннем крыніцы запальвання (полымя, іскра, эл. разрад, нагрэтая паверхня і да т.п.).
Характарызуецца т-рай У. — найніжэйшай т-рай, пры якой у стандартных умовах вы-прабаванняў над паверхняй гаручага рэчыва ўтвараецца (у выніку выпарэння вадкасці або газіфікацыі цвёрдага рэчыва) пара (газ) у дас-татковай для ўстойлівага дыфузійнага гарэння колькасці; У. гаручых газаў вызначаецца сас-тавам газавай сумесі і тыпам крыніцы запаль-вання. Т-ра У. (ty3r.) істотна (на сотні граду-саў) адрозніваецца ад т-ры самаўзгарання (Ісамаўзг), якая харакгарызуе ўзнікненне гарэння
Горад Узда. Жылыя дамы на вуліцы Савец-кай.
Узлзенская Петрапаўлаўская царква
ў адсутнасці крыніцы запальвання (напр., для ацэтону ty3r -9 °C, ісаМаузі 465 °C, для уайт-спірыту -17 °C і 260 °C адпаведна).
Літ.'. М о н а х о в В.Т. Методы нсследова-ння пожарной опасностн веіцеств. 2 нзд. М., 1979.
УЗГОНКА, тое, што сублімацыя.
УЗГбРАК, п а г о р а к, дадатная форма рэльефу невял. (да 200 м) адноснай вы-шыні, са спадзістымі схіламі (менш за 30°), акруглай вяршыняй і слабавыраз-ным падножжам. Асобныя формы У. (выцягнугыя ў даўжыню) наз. града-мі, грывамі, уваламі. Вылучаюць У. ле-давіковыя (донна-марэнныя, канцова-марэнньм, друмліны), водна-ледавіко-выя (камы, озы), эолавыя (дзюны), ут-вораныя цякучымі водамі (астанцы) і інш. На Беларусі займаюць больш за 50% тэрыторыі.
УЗДА, горад, цэнтр Уздзенскага р-на Мінскай вобл., на р. Уздзянка. За 74 км ад Мінска, 22 км ад чыг. ст. Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы; аўтадаро-гамі злучаны з Мінскам, Негарэлым, Нясвіжам, Капылём, Слуцкам. 9,6 тыс. ж. (2002).
Вядома з 1450 як двор Корсакаў у Мінскім пав. ВКЛ. 3 16 ст. мястэчка Кавячынскіх, За-вішаў, Красінскіх. У 1572 У. наведаў С.Будны ў сувязі з выданнем Бібліі. 3 1793 у Рас. імпе-рыі, цэнтр воласці Ігуменскага пав. У 1798 пабудаваны касцёл, дзейнічала Уздзенская Петрапаўлаўская царква. У 1829—30 працава-лі друкарня І.Прэса, школа, 4 пач. навуч. ўстановы, піваварня, млын, аптэка, пошта, 30 крам, нядзельны кірмаш; у 1886 — школа, суконная ф-ка, 2 млыны, царква, касцёл, сі-нагога, 3 яўр. малітоўныя дамы, мячэць, бро-вар, піваварня, 24 крамы. У 1897 2,8 тыс. ж. 3 1924 цэнтр Уздзенскага раёна, з 1938 rap. пасёлак, з 1999 горад. У 1939 — 3,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну ням. фашысты ва У. і раёне загубілі 5599 ж., дзейнічала Уздзенскае патрыя-тычнае падполле. Вызвалена 26.6.1944 парты-занамі 300-й брыгады імя Варашылава, якія ўтрымлівалі У. да падыходу 4.7.1944 часцей 65-й арміі 1-га Бел. фронту. У 1962—66 у Дзяржынскім р-не.
Працуюць абутковае СП «Рэйліт», швейная ф-ка, з-ды малочны, хлебны, эксперыментальны бульбапрадуктаў. Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей. Брацкая магіла партызан, магілы ахвяр фашызму. По.мнік партызана.м — выз-валіцелям У. Помнікі архітэктуры: кас-цёл 1-й пал. 19 ст., Петрапаўлаўская царква (1840), пахавальня канца 19 ст.
А.М.Папко.
ЎЗДЗЕНСКАЕ ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ПАДІібЛЛЕ ўВялікую А й ч ы н -ную вайну. Дзейнічала з ліп. 1941 да ліп. 1944 у Уздзенскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам Уздзенскіх падп. парт. к-та (сакратар С.П.Шыбко), рай-комаў КП(б)Б і ЛКСМБ, Мінскіх падп. абкома і гаркома КП(б)Б. Аб’ядноўвала 6 груп (больш за 150 чал.) у г. Узда, вёсках Бярвішчы (кіраўнік І А.Дубовік), Возера (Е.М.Курбыка), Магільна (Г.В.Суслава), Нізок (П.Ф.Валожын), Цялякава (М.Д.Шымановіч). Падполь-шчыкі наладзілі сувязь з Мінскім пад-поллем, стварылі партыз. атрад (каман-
дзір М.М.Нікіцін). Члены подполля ў бальніцы г. Узда і падп. шпіталі ў в. Да-нілавічы лячылі параненых сав. байцоў, выраблялі халодную зброю для ваенна-палонных, што рыхтаваліся да ўцёкаў з канцлагераў Мінска, прымалі па радыё і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, збіралі і перада-валі партызанам зброю, медыкаменты, паперу для лясных друкарняў, бланкі ням. прапускоў, разведданыя, зрывалі мерапрыемствы акупантаў па вывазе насельніцтва на работы ў Германію, праводзілі дыверсіі на працуючых прад-прыемствах. За час вайны загінула каля 30 падпольшчыкаў. А.М.Папко.
ЎЗДЗЕНСКАЯ ПЕТРАГІАЎЛАЎСК.4Я
ЦАРКВА, помнік архітэктуры псеўда-рус. стылю ў г. Узда Мінскай вобл. Па-будавана ў 1840 з цэглы на месцы драў-лянага храма (вядомы з 16 ст.) па фун-дацыі Ф.Завішы. Аднанефавы 1-апсід-ны храм, накрыты 4-схільным шатром, у цэнтры якога невял. шлемападобны купал на 8-гранным барабане. План царквы сіметрычны адносна падоўжнай восі, цэнтр. ч. блізкая да квадрата. Асаблівасць аб’ёмна-планіровачнага вырашэння — бесстаўповая 1-пралёт-ная сістэма перакрыццяў асн. аб’ёму і складаная сістэма перакрыццяў у тра-пезнай (у 2-м яе ярусе размешчана зва-ніца). У дэкар. аздабленні фасадаў вы-карыстаны кілепадобныя какошнікі, падвойныя аконныя праёмы асн. аб’ёму і патройнае акно на зах. фасадзе звані-цы, а таксама элементы класіцызму — 2-схільныя дахі, профілі карнізаў, рус-таваныя абрамленні гал. ўвахода і акон-ных праёмаў. Г.А.Лаўрэцкі.
ЎЗДЗЕНСКІ ГІСТОРЫ КА-КРАЯ-ЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ Засн. ў 1981, адкры-ты ў 1986 у г. Узда Мінскай вобл. Пл. экспазіцыі 600 м2, 7,2 тыс. экспанатаў асн. фонду, 6 залаў (2003). Сярод экс-панатаў археал. знаходкі з селішча Ма-гільна, гарадзішчаў Алёхаўка, Цеплень, курганных могільнікаў 10—11 ст. на тэр. раёна; прадметы хатняга ўжытку сялян, прылады працы рамеснікаў кан-ца 19 — пач. 20 ст.; асабістыя рэчы ўдзельнікаў грамадзянскай вайны 1918—20, матэрыялы пра стварэнне і дзейнасць падгіолля і партыз. руху ў Вял. Айч. вайну, пра землякоў Герояў Сав. Саюза, пра карныя аперацыі ням. фашыстаў; матэрыялы пра жыццё і дзейнасць ураджэнцаў Ўздзеншчыны пісьменнікаў Л.Арабей, П.Глебкі, І.Гур-скага, К.Крапівы, П.Труса, А.Якімовіча і інш., акадэмікаў Г.Лыча, А.Махнача; узоры нар. адзення, вырабы нар май-строў вышыўкі, ткацтва; чучалы насель-нікаў лясоў і палёў рэгіёна, прадукцыя лясной гаспадаркі. Працуе вытв. май-стэрня-экспазіцыя «Хата ганчара». У экспазіцыі творы бел. мастакоў і скулытгараў. А.М.Папко.
ЎЗДЗЕНСКІ ІНТЭРСТАДЫЯЛ (ад назвы г. Узда), перыяд міжледавіковага пацяплення, які раздзяляе столінскі
стадыял і мазырскі стадыял дняпроўска-га зледзянення. Існаваў у інтэрвале 280—290 тыс. г. назад. Намножыліся азёрныя і азёрна-алювіяльныя адклады магутнасцю да 10—14 м (гліны, суглін-кі, супескі, пяскі). У іх трапляюцца расл. рэшткі, абломкі выкапнёвых ма-люскаў. У цяжкай фракцыі пяску вял. колькасць гідраксідаў жалеза, пірыту, у лёгкай — кальцыту. Былі пашыраны хваёва-бярозавыя лясы; з травяністых раслін — палыновыя, лебядовыя, аса-ковыя. Клімат халаднейшы за сучасны.
ЎЗДЗЕНСКІ РАЁН. Размешчаны ў цэнтр. частцы Мінскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноў-лены 30.7.1966 (у сучасных межах з 1937). Пл. 1,2 тыс. км2. Нас. 26,8 тыс. чал. (2002), гарадскога 35,8%. Сярэдняя шчыльн. 22 чал. на 1 км2. Цэнтр — г. Узда Раён уключае 202 сельскія населе-ныя пункты, 10 сельсаветаў: Азерскі, Камянкоўскі, Лашанскі, Ліцвянскі, Нё-манскі, Сямёнавіцкі, Уздзенскі, Хат-лянскі, Цепленскі, Цялякаўскі.