• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларусы ва Узбекістане Выхадцы з Беларусі з’явіліся ва У. ў часы Рас. ім-
    УЗБРОЕНЫЯ	177
    перыі і СССР. Летам 1941 сюды эвакуі-равана ч. насельніцтва БССР, у т.л. ў Ташкент — акадэмікі і інш. высокаква-ліфікаваныя вучоныя, сярод іх і Я.Ко-лас, якія знаходзіліся туг да 1943—44. Паводле перапісу 1989 ва У. жыло 29 427 беларусаў. У 1993 у Ташкенце засн. беларускі культ. цэнтр «Світанак».
    Літ.: Вопросы соцяально-эконошческой жнзнн Узбекнстана в XVI — начале XX вв_: Сб. науч. тр. СамаркаНд, 1988; Узбекнстан: страннцы нсторнм Ташкент, 1991; Бере-з н к о в Е.Е. Легенды н тайны Узбекнстана. Ташкент, 1991; Республнка Узбекмстан: рож-денне незавнснмого государства. Ташкент, 1992; Гафарлы М.С., Касаев А.Ч. Узбекская модель развлтня: Мнр м стабнль-ность — основа прогресса. М., 2000; Л евн -тн н Л Н. Узбекнстан на лсторнческом по-вороте. М., 2001; Узбекнстан: Десять лет по путн формнровання рыночной экономнкн. Ташкент, 2001; Мсторня узбекской советской лнтературы. М., 1967; К о р - О г л ы X. Уз-бекская лнтература. 2 мзд. М., 1976; П yr a -ч е н к о в а Г.А., Р е м п е л ь Л.Н. йсторня нскусства Узбекнстана М., 1965; Нскусство Советского Узбекнстана, 1917—1972. М., 1976; Т е р л н н а М.Д. Узбекское золотое шнтье. Л., 1982; Махмудов Т. Эстетнка жмвопнсн Узбекнстана. Ташкент, 1983; йсто-рня н современность: Пробл. муз. культуры народов Узбекнстана, Туркменнн н Таджл-кнстана. М., 1972; йсторня узбекской музы-км. М., 1979; й ос ько М.Н. Белоруссня н Узбекнстан. Мн., 1970.
    В.М.Корзун (прырода, насельніцгва, гаспадарка), В.У.Адзярыха (гісторыя), Г./.Герус (узброеныя сілы), Я Ф.Шунейка (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), А.ПБабкова (кіно).
    УЗБЕКСКАЯ МОВА. адна з цюркскіх моў; мова узбекаў. Афіц. мова Узбекі-стана. Пашырана ў Казахстане, Кыргыз-стане, Туркменістане, 'Гаджыкістане, паўн. Афганістане і інш. Характарызу-ецца складанай дыялекгнай структурай, гаворкі — значнымі адрозненнямі (га-воркі ташкенцкага тыпу, самаркандска-бухарскія, ферганскія, паўд.-харэзмійскія і інш.). У.м. ўласцівы: у фанетыцы — ад-сутнасць сінгарманізму па лабіяльнасці і палатальнасці; у марфалогіі — аднава-рыянтнасць афіксаў; у лексіцы шмат перс. і тадж. запазычанняў. Стараузбек-ская літ. мова склалася ў 15 ст. (твор-часць Алішэра Наваі), адрознівалася ад жывога маўлення. Сучасная літ. мова сфарміравалася пасля 1917 на базе гаво-рак Ташкента і Ферганы. Пісьменства да 1927 на аснове араб., потым лац., з 1939 рус. алфавіта; з 1993 пісьменства паступова пераводзіцца на лац. алфавіт.
    Літ.-. Решетов В.В. Основы фонетмкн н грамматнкн узбекского языка. 2 нзд. Таш-кент, 1965.	А.А.Кожынава.
    УЗБОЙ, 1) сухія рэчышчы ў пустынных раёнах Сярэдняй Азіі з эпізадычным ліўневым сцёкам або без сцёку. 2) Рэ-лікгавыя рачныя даліны, якія захаваліся ад больш увільготненых эпох, або ста-раж. рэчышчы рэк, што змянілі сваё цячэнне.
    УЗБОЙ КЕЛІФСКІ, сухое рэчышча ні-зоўяў р. Балхаб, сістэма лінейна выцяг-
    нутых саланчаковых упадзін у Туркме-ністане і Афганістане. Даўж. 240 км, шыр. 0,4—1,5 км. Па У.К. праходзіць Каракумскі канал (каля 70 км).
    УЗБРАЕННЕ, 1) комплекс розных відаў ваен. зброі і сродкаў, што забяспечва-юць яе выкарыстанне; асн. састаўная частка ваен. тэхнікі. Паводле прына-лежнасці да пэўнага віду ўзбр. сіл, роду войск адрозніваюць У. сухап., ракетных войск, войск ППА, ВПС, ВМФ і інш.; паводле відаў носьбітаў — авіяц., кара-бельнае, танкавае і інш. Асобныя віды У. падзяляюцца паводле прынцыпаў дзеяння, прызначэння, канстр. асаблі-васцей, спосабаў дастаўкі да цэлі і інш. 2) Працэс аснашчэння войск зброяй, a таксама колькасны рост і якаснае раз-віццё ваен. тэхнікі. 3) Сукупнасць эле-ментаў аснасткі ветразевага судна (вет-разевае У.) або сродкі аховы воіна ў баі (засцерагальнае У.).
    УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ, частка ваен. ар-ганізацыі дзяржавы або групы дзяржаў, прызначаная для забеспячэння бяспекі, узбр. абароны краіны або дзяржаў, што ўваходзяць у адпаведныя міжнар. су-полкі. Прызначэнне У.с. вызначаецца статугам міжнар. арганізацыі (гл. Ста-тут ААН, Узброеныя сілы ААН), кансты-туцыяй і ваеннай дактрынай дзяржавы, а таксама асаблівасцямі яе ваен.-паліт. і геагр. становішча. Дзейнасць ваенна-служачых У.с. рэгламентуюць статуты воінскія.
    Да канца 19 ст. У.с. шэрагу дзяржаў скла-даліся з сухап. армій і ВМФ (BMC). 3 20 ст. падзяляюцца на віды У.с., роды войск, спец. войскі і шш., якія аснашчаюцца сучасным уз-браеннем, у т.л. ракетна-ядзернай зброяй. Ка.м-плектаванне У.с. ажыццяўлялася з ліку наём-нікаў (гл. Наёмніцтваў добраахвотнікаў, па-водле рэкруцкай павіннасці і інш., потым на аснове ўсеагульнага воінскага абавязку (па-водле прызыву), паводле найму (кантракта), або змешаным спосабам. У склад У.с. некат. дзяржаў уваходзяць войскі нац. гвардыі (ЗІІІА), ваен. жандармерыі (Францыя), нац. бяспекі (Кітай) і інш.
    У.с. Рэспублікі Беларусь складаюцца з відаў У.с., родаў войск, спец. войск, ваен. навуч. устаноў і арганізацый мін-ва абароны. Выкарыстанне У.с., інш. войск (гл. Пагранічныя войскі, Унутра-ныя войскі) і воінскіх фарміраванняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кан-стытуцыяй Рэспублікі Беларусь, ваен. дакгрынай і заканадаўствам дзяржавы. Гл. таксама раздз. Узброеныя сілы ў арт. пра дзяржавы Еўропы, у т.л. Бела-русь, і інш.
    Літ.: Энгельс Ф. йзбр. военные про-нзведення. М., 1958; Вооруженные снлы ка-пнгалнстнческмх государств. 2 нзд. М , 1979; Советскме Вооруженные Снлы: йстормя стронтельства. М., 1978; Вооруженные смлы зарубежных стран // Зарубеж. воен. обозре-нне. 2002. №1;Гуменецкнй В.В. Воору-женные снлы Республнкн Беларусь // Слу-жнм Республнке Беларусь. Мн., 1994. Вьпі. 2; Белорусскне Вооруженные Снлы в цнфрах н фактах // Армня. 1996. № 1; 85 лет Воору-женным Смлам Республнкм Беларусь // Там жа. 2003. Спец. вып. С.М.Абрамаў, Р. ЧЛянькевіч.
    УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ ААН. сілы ААН па падтрыманні міру, міратворчыя сілы, міжнарод-ныя вайсковыя фарміраванні, якія ства-раюцца ААН у адпаведнасці з яе Стату-там (гл. Статут ААН). Складаюцца з каніынгентаў армій краін-членаў арга-нізацыі. Прызначаны для прадухілення ці ліквідацыі пагрозы міру ў рамках ка-лектыўнай бяспекі. Выкарыстанне У.с. ААН ажыццяўляецца паводле рашэння Савета Бяспекі ААН шляхам сумесных дзеянняў (ваен. дэманстрацыя, блакада, назіранне і інш.), калі меры эканам. і паліт. характару аказваюцца недастатко-вымі. У.с. ААН вылучаюцца па патраба-ванні Савета Бяспекі паводле спец. па-гадненняў з урадамі краін-членаў ААН. Міратворцы носяць ваен. форму сваіх дзяржаў, прыналежнасць да сіл ААН вызначаецца па блакітнай касцы або берэце і значку. Кадравыя ваенныя і цывільныя паліцэйскія служаць пад аператыўным кантролем ААН, але за-стаюцца служачымі нац. узбр. сіл. Апе-рацыямі па падтрыманні міру кіруе Ген. сакратар ААН звычайна цераз свайго спец. прадстаўніка. Для спец. падрых-тоўкі вайск. персаналу ААН у розных краінах існуюць міжнар. трэніровачныя цэнтры (Полыпча, Фінляндыя, Швецыя і інш.).
    3 моманту разгортвання ў 1948 першай міратворчай місіі ААН 123 краіны добраахвот-на вылучылі ў распараджэнне арганізацыі больш за 750 тыс. чал. ваеннаслужачых і цы-вільнага паліцэйскага персаналу. У якасці міжнар. назіральнікаў вайскоўцы ААН дзей-нічалі ў Палесціне (1948; прадстаўлялі 20 кра-ін, у т.л. СССР), на Кіпры (1964) і інш. У.с. ААН удзельнічалі ў Карэйскай вайне I960— SJ, у аперацыях у Конга (1960—63), Югасла-віі (1992), у раз’яднанні егіпецкіх і ізраільскіх войск на Сінайскім п-ве пасля кастр. вайны 1973 (гл. Ізраільска-арабскія войны') і інш. У час Кувейцкага крызісу 1990—91 паводле рэ-залюцыі ААН былі створаны Шматнац. сілы для вызвалення Кувейта і інш. Нобелеўская прэмія міру (1988).
    Літ.: Крнвчнкова Э.С. Вооруженные снлы OOH. М., 1965; ООН как мнструмент по поддержанню н укрепленню мнра. М., 1980; М н х е е в Ю.Я. Прнмененне прнну-днтельных мер по Уставу OOH. М., 1967; Ор-ганнзацня Обьеднненных Нацнй: Основные факты: Справ. М., 2000; The Blue Helmets. 3 ed. New York, 1985; United Nations. Peace-Keeping. New York, 1993. В.А.Астрога.
    УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ CCCP. частка ва-ен. арганізацыі Сав. дзяржавы. У 1918—46 складаліся з Рабоча-Сял. Чырв. Арміі (гл. Чырвоная Армія) і Рабо-ча-Сял. Чырв. Флоту (ВМФ СССР). 3 1950-х г. у іх склад уваходзілі віды У.с.: Сухап. войскі, Войскі ППА, ВПС, ВМФ, Ракетныя войскі стратэг. пры-значэння (1959), а таксама войскі Гра-мадз. абароны і інш. У.с. СССР узаема-дзейнічалі з Пагран. войскамі КДБ і Унутр. войскамі МУС краіны. Пасля распаду СССР (1991) на базе У.с. СССР, іх органаў кіравання і груповак войск (сіл) створаны У.с. незалежных
    178	УЗБУДЖАЛЬНІК
    дзяржаў (гл. раздз. «Узброеныя сілы» ў арт. пра Беларусь, Расію, Украіну і інш. краіны СНД).
    Літ.: 50 лет Вооруженных Снл СССР. М., 1968; Г р е ч к о АА. Вооруженные Сялы Советского государства. 2 мзд. М., 1975; Со-ветскме Вооруженные Снлы: Нсторня строя-тельства. М., 1978; Краснознаменный Бело-русскнй военный округ. 2 нзд. М., 1983.
    С.М.Абрамаў.
    УЗБУДЖАЛЬНІК у радыётэх-н і ц ы, тое, што задавальны генератар радыёперадатчыка.
    УЗБУДЖЙННЕ, рэакцыя жывой клеткі на раздражненне. Характарызуецца су-купнасцю фіз., фіз.-хім. і функцыян. змен, пераходам ад адноснага фізіял. спакою да дзейнасці, уласцівай дадзе-най тканцы або клетцы. У. і звязанае з ім тармажэнне — аснова ўсіх відаў нерв. дзейнасці.
    Мясцовае У. адбываецца на ўчастках клетачнай мембраны, якія спецыялізаваны да ўспрымання раздражненняў, што прыходзяць звонку (рэцэптарная мембрана) ці ад інш. нерв. клетак (постсінаптычная мембрана). Звязана з павышэннем выбіральнай прані-кальнасці мембраны да паза- і ўнугрыклетач-ных іонаў, выяўляецца ў выглядзе адмоўнага вагання паверхневага (мембраннага) патэн-цыялу. He мае парога раздражнення і змяня-ецца па амплітудзе і працягласці ў залежнасці ад уздэеяння раздражняльніка. Пры дасяг-ненні мясц. У. парогавай велічьші ўзнікае У., што распаўсюджваецца, якое ад-разу набывае макс. амплітуду, таму падпарад-коўваецца закону «ўсё або нічога». У нерв. і мьшіачных клетках У. суправаджаецца ўзнік-неннем патэнцыялу дзеяння (ПД), здольнага без затухання распаўсюджвацца па ўсёй кле-тачнай мембране, што забяспечвае хуткую перадачу інфармацыі па нерв. валокнах на вял. адаегласць. ПД у мышачных клетках выхлікае актывацыю скарачальнага апарату міяфібрылаў (гл. Мышачнае скарачэнне), у канчатках аксонаў нерв. клетак — сакрэцыю медыятараў, хім. рэчываў, што ўзбуджаюць або тармозяць работу тканак-мішэней. Мясц. У. непасрэдна адлюстроўвае характарыстыкі раздражняльніка, У., што распаўсюджваецца, кадзіруе іх частатой нерв. імпульсаў, працяг-ласцю імпўльснага залпа і здольнае да пера-дачы гэтай інфармацыі па нерв. правадніках.