• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Насельніцтва Асн. насельніцтва — узбекі (80%). Жывуць таксама рускія (5,5%), таджыкі (5%), казахі (3%), кара-калпакі (2,5%), татары (1,5%) і інш. Мусулвмане-суніты — 88%, праваслаў-ныя хрысціяне — 9%. Сярэдняя шчыльн. 55,3 чал. на 1 км2. Самы густа-населены раён — Ферганская даліна, асабліва Андыжанскі (522 чал. на 1 км2), Ферганскі (340) і Наманганскі (261 чал. на 1 км2) вілаеты. Гар. насель-ніцтва 37%. Найб. гарады (тыс. чал., 2000): Ташкент (2148), Самарканд (361), Наманган (336), Андыжан (334), Бухара (239), Фергана (185). У эканоміцы заня-та (1999) 8,9 млн. чал., у т.л. ў прам-сці 19,8%, сельскай і лясной гаспадарцы 35,8%, у абслуговых галінах 44,4%.
    Гісторыя. Чалавек на тэр. У. вядомы з эпо-хі палеаліту (грот Тэшык-Таш з пахаваннем хлопчыка-неандэртальца і інш ). У 4—3-м тыс. да н.э. туг існавала неалітычная кемтэ-мінарская кумтура, на позніх этапах якой па-чаўся пераход да земляробства і жывёлагадоу-лі. У эпоху бронзы ўзнікла штучнае арашэн-не. 3 сярэдзіны 1-га тыс. да н.э. тэр. У. нася-лялі іранскамоўныя плямёны, якія стварылі шэраг дзярж. угварэнняў — Бактрыю, Согд, Харззм\ у стэпах і пустынях жылі качэўнікі-жывёлаводы сакі. У 6 ст. да н.э. тут усталява-на ўлада Ахеменідаў дзяржавы. У 329—327 да н.э. ў Согд і Бактрыю ўварваліся войскі Аляксандра Македонскага і заваявалі іх пасля доўгага змагання з мясц. насельніцгвам на чале са Спітаменам. Каля 250 да н.э. намес-нік Селеўкідаў у Бактрыі стварыў Грэка-Бак-трыйскае царства, якое ў сярэдзіне 2 ст. да н.э. знішчылі тахары. У 1 ст. да н.э. — 3 ст. н.э. тэр. У. ў складзе Кушанскай дзяржавы. У
    УЗБЕКІСТАН 171
    5 ст. тут усталявана ўлада эфталітаў, у 560-я г. — цюркаў з Заходне-Цюркскага каганата. У пач. 8 ст. пачаліся арабскія заваяванні. У 712 арабы заваявалі Харэзм і раён паміж рэ-камі Амудар’я і Сырдар’я, які назвалі Маве-ранахр. Мясц. насельніцтва супраціўлялася заваёўнікам, найбуйнейшым было Муканы паўстанне ў 770—780-я г. 3 таго часу ва У. пашырыўся іслам, які хутка выцесніў мясц. рэлігіі (будызм, зараастрызм, маніхей-ства, хрысціянства). Панаванне арабаў у 9 ст. змянілася ўладай мясц. дынастый, утворана Саманідаў дзяржава са сталіцай у г. Бухара. У 999 яна заваявана аб’яднаннем цюркскіх пля-мён на чале з дынастыяй Караханідаў, тэр. У. апынулася пад уладай адной з цюркскіх дынастый — Газневідаў. Пачалося фарміра-ванне цюркскай народнасці, якая пазней ат-рымала назву узбекаў. У канцы 11 ст. Караха-нідаў дзяржава трапіла ў залежнасць ад сель-джукаў, з 12 ст. — каракітаяў. 3 канца 12 ст. пачалося ўзвышэнне Харэзмшахаў дзяржа-чы. правіцелі якой у пач. 13 ст. аб'ядналі пад сваёй уладай Сярэднюю Азію і Іран. У 1219—2' 1 у Сярэднюю Азію ўварваліся манго-лы (гл. Мангольскія заваяванні), якія спусто-шылі краіну. Большая ч. тэр. У. ўвайшла ў склад Джагатайскага (Чагатайскага) улуса. які ў пач. 14 ст. распаўся на дробныя ўладан-ні. У канцы 14 ст. ўтварылася дзяржава Ціму-ра (1336—1403) са’сталіцай у г. Самарканд. У 15 ст. дзяржава Цімурыдаў дасягнула росквіту, асабліва Самарканд у час кіравання Улугбека [1409—49]. На мяжы 15—16 ст. уладанні Ці-мурыдаў заваяваны плямёнамі узбекаў на ча-ле з Шэйбані-ханам, якія далі сваю назву цюркскай народнасці, што ўжо склалася на тэр. У. Паступова ўтварыліся 3 дзяржавы на чале з узб. дынастыямі: Бухарскае ханства (з сярэдзіны 18 ст. Бухарскі эмірат\ Хівінскае ханствп і Какандскае ханства (з канца 18 ст.). Найб. моцнае з іх Какандскае ханства ў 1-й пал. 19 ст. праводзіла актыўную заваёўніцкую палітыку зямель кіргізаў і казахаў. Рух каканд-цаў прывёў да сутыкнення на Пн з сустрэч-най рас. экспансіяй у напрамку Сярэдняй Азіі. У 1853 рас. войскі авалодалі какандскай крэпасцю Ак-Мячэць (цяпер Кзыл-Арда), а з 1864 пачалі наступленне на гал. цэнтры Ка-кандскага ханства. У 1864 рас. армія заваява-ла Ташкент, а ў 1867 прымусіла какандцаў прызнаць вярх. ўладу Расіі. Пасля кароткача-совай вайны рас. пратэктарат у 1868 прыэнаў Бухарскі эмірат, а ў 1873 і Хівінскае ханства. У 1866 створана Туркестанскае ген.-губерна-тарства са сталіцай у Ташкенце. Пасля Ка-кандскага паўстання 1873—--76 Какандскае ханства скасавана. Пад прамым рас. кіраван-нем ген.-губернатар К.П.Каўфман правёў зя-мельную рэформу, што спрыяла развіццю рыначных адносін. Будаваліся чыгункі. Неў-забаве У. стаў гал. раёнам вытв-сці бавоўны ў Расіі (потым СССР). Пагаршэнне становішча насельніцтва ў час 1-й сусв. вайны прывяло да Сярэднеазіяцкага паўстання 1916.
    Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. створаны Саветы рабочых і салдац-кіх дэпутатаў. Адначасова пачалі фармі-равацца нац. узб. арганізацыі «Шура-і-Іслам», «Шура-і-Улема». 14.11.1917 ула-да ў Ташкенце перайшла да Савета на чале з бальшавікамі. Адначасова ў Ка-кандзе лідэры узб. нац. арг-цый ствары-лі ўласны ўрад — Какандскую аўтано-мію (ліквідавана ў лют. 1918 Чырв. Арміяй). 30.4.1918 абвешчана Турке-станская Аўтаномная Савецкая Сацыя-лістычная Рэспубліка. У лют. 1920 Чырв. Армія скінула хівінскага хана, створана Харэзмская Народная Савецкая Рэспублі-ка; у вер. 1920 скінуты бухарскі эмір і абвешчана Бухарская Народная Савец-кая Рэспубліка. Да 1926 працягвалася
    змаганне з басмацтвам. У 1921—22 і 1926—29 тут праведзена зямельна-вод-ная рэформа. 27.10.1924 рашэннем ЦВК СССР створана Узб. ССР. 1-ы Ус-таноўчы з’езд Саветаў У. (13— 17.2.1925) прыняў Дэкларацыю пра дзярж. суверэнітэт Узб. ССР. У 1929 па-чалася прымусовая калекгывізацыя, цгго прывяло да новага ўздыму басмац-кага руху. За гады сав. улады ва У. створана буйная прам-сць, узнікла узб. інтэлігенцыя, якая імкнулася па-шыраць культуру ў масы. У Вял. Айч.
    Да арт. Узбекістан Прадукдыя завода груза-вых аўтамабіляў.
    Да арт. Узбекістан. Збор бавоўны.
    вайну ва У. эвакуіравана больш за 90 прадпрыемстваў і ўстаноў, у т.л. з Бела-русі; каля 200 тыс. дзяцей. Больш як
    280 воінам з У. прысвоена званне Героя Сав. Саюза, у т.л. 18 чал. за вызваленне Беларусі. Разам з дасягненнямі да 1980-х г. нарасталі негатыўныя тэндэнцыі, звя-заныя з монакультурай бавоўны, аб-мяленнем Арала. 20.6.1990 Вярх. Савет Узб. ССР прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце, a 31.8.1991 абвяс-ціў дзярж. незалежнасць У. Урад прэзі-дэнта І.АКарымава праводзіць палітыку развіцця рыначных адносін і ўмацаван-ня эканам. сувязей з інш. краінамі, курс на пабудову свецкай дзяржавы. У. — чл. ААН (з 1992), Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арг-цыі па бяс-пецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 21.2.1993.
    Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Ва У. дзейнічаюць паліт. пар-тыі: Нар.-дэмакр. партыя У., Нац.-дэ-макр. партыя У. «Фідакарлар», Дэмакр. партыя нац. адраджэння, Сацыял-дэ-макр. партыя У. «Адалат» («Справядлі-васць»), Узбекістан «Халк бірлігі» хара-каці (Рух «Народнае адзшства»).
    Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1999 склаў 46,3 млрд. дол. (2,3 тыс. дол. на 1 чал.). Прыярытэтныя галіны эка-номікі — нафтавая і газавая, апрацоў-чая, сельская гаспадарка, элекграэнер-гетыка, металургія, машынабудаванне, хімічная. На долю прамысловас-ц і і буд-ва прыпадае каля 30% ВУП. У краіне каля 11 тыс. прадпрыемстваў. Паліўна-энергет. комплекс уключае здабычу нафты і прыроднага газу (наф-тагазаносныя раёны — Усцюрцкі, Бу-хара-Хівінскі, Паўд.-Зах.-Гісарскі, Фер-ганскі, Сурхандар’інскі; газавыя радові-шчы — Шуртанская і Мубарэкская групы), бурага вугалю (Ангрэнскае, Шаргунскае і Байсунскае радовішчы, агульныя запасы 2 млрд. т). У 2000 зда-бьіта нафты 8,1 млн. т, газу 55,6 млрд. mj, вугалю 3,8 млн. т. Перапрацоўка нафты на Алтыарыкскім, Бухарскім і Ферганскім з-дах, газу — на Шуртан-скім і Мубарэкскім з-дах. Аснову энер-гетыкі складаюць ЦЭС, якія працуюць пераважна на газе (Ташкенцкая, Сыр-дар’інская, Тахіяташская ДРЭС) і ГЭС (каскад ГЭС на р. Чырчык, Фархадская на р. Сырдар’я). 37 электрастанцый,
    Да арт. Узбекістан. Пустыня Кызылкум.
    172 УЗБЕКІСТАН
    вытв-сць элекграэнергіі 45,3 млрд. кВтгадз (1999). Каляровая металургія грунтуецца на мясц. сыравіне. Здабыча і перапрацоўка медных і поліметал. руд на Ангрэн-Алмалыкскім вузле. Вытв-сць канцэнтрату вальфраму і малібдэну ў Чырчыку, золата і рэдказямельных металаў на Наваійскім горна-металур-гічным камбінаце. У. займае 5-е месца ў свеце па запасах і 7-е месца па здабы-чы золата. Чорная металургія прадстаў-лена з-дам у г. Бекабад. Гал. спецыялі-зацыя машынабудавання — с.-г. машы-набудаванне: вытв-сць машын для ба-ваўнаводства (трактары, сеялкі, бавоўнаўборачныя машыны) і бавоўна-ачышчальнага абсталявання, тэхнікі для шаўкаводства, абсталявання для тэкст., нафтахім. і газавай прам-сці, машын для ірыгацыі (Ташкент, Каканд, Анды-жан). Развіта авіяц. прам-сць (вытв-сць грузавых і пасаж. самалётаў маркі «Іл» і на іх базе палівазаправачных, сан. і па-жарных мадэлей самалётаў) у Ташкен-це. Аўтамабілебудаванне: узб.-кар. прад-прыемства «УзДэу» (г. Асака) і узб.-тур. прадпрыемства па вытв-сці аўтобусаў (г. Самарканд). Хім. прам-сць: вытв-сць азотных і фосфарных угнаенняў (Чыр-чык, Самарканд, Фергана, Наваі), хім. валакна (Фергана), пластмас (Ташкент, Джызак), гумава-тэхн. вырабаў, быт. хі-міі, лакаў і фарбаў (Алмалык, Наман-ган, Ташкент), медыкаментаў (Таш-кент). Гідррлізныя з-ды ў Андыжане, Фергане, Янгіюлі. Прам-сць буд. матэ-рыялаў (вытв-сць цэменту, цэглы, вап-ны, керамікі, шыферу, жалезабетонных вырабаў) у Бекабадзе, Ангрэне, Наваі, Ташкенце. Важнае месца ў прам-сці займаюць традыц. галіны: лёгкая (каля 40% прамысл. прадукцыі), у т.л. бавоў-наачышчальная (1,3 млн. т. бавоўнава-лакна; Андыжан, Бухара, Янгіюль і інш.), баваўняная (Бухара), шаўковая (Маргілан, Наманган і інш.), шарсця-
    ная (Хіва), дывановая (Бухара), гарбар-на-абутковая (Каканд, Фергана), швей-ная; харчасмакавая (алейная, масласы-раробная, мясная, мукамольная. кру-пяная, плодаагароднінакансервавая,
    Да арт. Узбекістан. Будынак парламента ў Ташкенце.
    Да арт. Узбекістан. Горад Бухара.
    Да арт. Узбекістан. Медрэсэ Чар Мінар у Бу-хары.
    вінаробная, тытунёвая, рыбная). Нар. маст. промыслы. Сельская г а с -падарка — аснова эканомікі У. (31,7% ВУП), забяспечвае 70% унутр. тавараабароту і 55% валютных паступ-ленняў. Недзярж. сектар дае каля 95% с.-г. прадукцыі. С.-г. ўгоддзі займа-юць (млн. га, 2000) 23,5, у тл. ворныя землі 4,1, сенажаці 0,1, пашы' 18,9; ара-шаецца каля 4,2. Гал. галіна сельскай гасападаркі — арашальнае земляроб-ства (55,2% с.-г. прадукцыі). Пасяўныя пл. (тыс. га, 2000) 3778, у т.л. пад збож-жавымі 1610, тэхн. 1510 (бавоўнік 1440), кармавымі 429 (люцэрна 220), бульбай, агароднінай і бахчавымі 219. Гал. спе-цыялізацыя сельскай гаспадаркі — ба-ваўнаводства на паліўных землях. Найб. пасевы ў далінах Ферганскай, Сырдар’і і Зераўшана, нізоўях Амудар’і. У паўд. раёнах ДБухарскі, Кашкадар’інскі і Сур-хандар’інскі вілаеты) вырошчваюць тонкавалакністыя гатункі бавоўніку. У. займае 1-е месца ў СНД па зборы бавоўны-сырцу (3 млн. т) і 2-е месца ў свеце па экспарце бавоўны. 3 тэхн. культур вырошчваюць таксама кенаф, тытунь, цукр. трыснёг. У апошнія гады павялічваюцца пасяўныя плошчы і збор збожжавых культур. Рыс, кукурузу, джу-гару вырошчваюць на паліўных землях; пшаніцу, ячмень і інш. — на багарных. Развіты агародніцтва, бахчаводства, бульбаводства, пладаводства (абрыкосы, персікі, яблыкі, вішні, гранат, інжыр, хурма, міндаль), вінаградарства. Збор (тыс. т, 2000): збожжа 3924, агародніны 2644, бульбы 731, садавіны 204, вінагра-ду 120, бахчавых 5, тытуню 24. Гал. га-ліна жывёлагадоўлі — авечкагадоўля. Асн. раён каракулегадоўлі — пустыня Кызылкум, танкарунная і мяса-сальная авечкагадоўля ў перадгорных і горных раёнах. Гадуюць таксама буйн. par. жы-вёлу мяснога і мяса-малочнага кірунку, свіней, коз, коней, вярблюдаў. Птушка-гадоўля. Гал. раёны вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі — Бухарскі, Кашка-дар’інскі, Сурхандар’інскі, Самарканд-скі, Джызакскі вілаеты і Каракалпак-стан. Пагалоўе (млн. галоў, 1998): аве-чак 8,6, буйн. par. жывёлы 5,2, свіней 0,2, коз 0,7, птушак 12,3. Вытв-сць мяса (у забойнай вазе) 841 тыс. т, малака 3632,5 тыс. т, шкурак каракуля 1.5 млн. штук, грубай авечай воўны 18 тыс. т. Шаўкаводства пашырана ў Ферганскай даліне (каля 30 тыс. т коканаў штогод). Рыбалоўства. Зверагадоўля. Асн. від транспарту — чыгуначны (80% грузаабароту). Даўж. чыгунак 3,5 тыс. км, у т.л. электрыфікавана 500 км. Даўж. аўтадарог 43,2 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём 42 тыс. км. Судна-ходства па р. Амудар’я. 13 аэрапортаў. 9 буйных газаправодаў (даўж. больш за 4 тыс. км). Курорты: Ташкенцкія мінер. воды, Чартак, Чыміён, Шахімардан. За-межны турызм (даход 21 млн. дол ). Эк-спарт (3,8 млрд. дол., 1998): бавоўнава-лакно, прыродны газ, электраэнергія, каляровыя металы, харч. нрадукты. Ім-парт (4,1 млрд. дол., 1998): машыны і абсталяванне, лес, спажывецкія тавары. Асн. гандл. партнёры: Расія, Паўд. Ка-