Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЗБЕКІСТАН
173
рэя, Турцыя, Германія, ЗША, Італія, Туркменістан. Рэспубліка Беларусь эк-спартуе ва У. трактары, шыны, імпар-туе бавоўнавалакно. Грашовая адзін-ка — сум.
Узброеныя сілы налічваюць 58 тыс. чал. (2000). Складаюцца з сухап. войск, ВПС і ПГІА, спец. войск і нац. гвардыі. Галоўнакамандуючы —■ прэзідэнт. Кам-плектаванне паводле прызыву і па кан-тракце. Тэрмін абавязковай службы 12 месяцаў. У сухап. войсках больш за 35 тыс. чал., у ВПС і ППА каля 9 тыс. чал., у спец. войсках і нац. гвардыі больш за 10 тыс. чал. На ўзбраенні каля 950 танкаў і баявых браніраваных ма-шын, больш за 100 рэактыўных сістэм залпавага агню, каля 500 артьш. гармат, 150 баявых самалётаў, каля 130 верталё-таў і інш.
Ахова здароўя Мед. абслугоўванне дзярж., платнае, прыватнае. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жан-чын 67 гадоў (2001). Узровень нара-джальнасці — 26 на 1 тыс. чал., смярот-насць — 8 на 1 тыс. чал. Натуральны прырост — 1,8%. Забеспячэнне бальніч-нымі ложкамі — 1 на 120 чал., урача-мі — 1 на 302 чал. Дзіцячая смярот-насць — 72 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета, навуковыя ўстановы. Сучас-ная сістэма адукацыі ўключае дашколь-ныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-т^хн., сярэднія спец. і вышэй-шыя навуч. ўстановы. Агульная (школь-ная) адукацыя складаецца з 3 ступеней: пачатковая (1—4 кл.), абавязковая (5— 9 кл.) і сярэдняя (10—11 кл.). Выкла-данне вядзецца на узб., рус., каз., кірг., каракалпакскай, тадж., карэйскай і інш. мовах. Сярэднюю спец. адукацыю мож-на атрымаць і ў спецыялізаваных кале-джах і акад. ліцэях. Сістэма вышэйшай адукацыі прадугледжвае: няпоўную вы-шэйшую адукацыю (выдаецца дышіом малодшага спецыяліста пэўнай кваліфі-кацыі); базавую вышэйшую адукацыю (прысвойваецца ступень бакалаўра); за-кончаную вышэйшую адукацыю (пры-свойваецца ступень магістра). У 2002/03 навуч. г. ва У. 63 ВНУ, у т.л. 20 ун-таў. Буйнейшыя ВНУ: Нац. ун-т У., пед. і аграрны ун-ты, электратэхн. ін-т сувязі, мед. № 1 і № 2 ін-ты — усе ў Ташкен-це; ун-ты ў гарадах Нукус і Самарканд. Буйнейшыя б-кі: Каракалпакстанская рэсп. (г. Нукус), абл. навук.-універсаль-ныя ў гарадах Ташкент, Андыжан, Бу-хара, Наманган, Самарканд, Тэрмез, Фергана, Ургенч і інш.; Рэсп. дзіцячая і Рэсп. цэнтр. для сляпых у Ташкенце. Найб. музеі: Нац. гісторыі У., Літ. імя А.Наваі, гісторыі Цімурыдаў, алімпій-скай славы, мастацтваў, прыкладнога мастацтва, прыроды, Дом-музей У.Тан-сыкбаева — усе ў Ташкенце; мастац-тваў Рэспублікі Каракалпакстан (г. Ну-кус), арх.-маст. музей-запаведнік (г. Бу-хара), археал. (г. Тэрмез), музей-запа-веднік «Ічан-Кал’а» (г. Хіва) і інш. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац. АН (засн. ў 1943), галіновых НДІ, на ка-федрах ун-таў і інш. ВНУ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 1990-я г. ва У. выдавалася каля 460 газет і часо-пісаў, з іх больш за 200 на узб. мове. Найб. тыраж маюць «Правда Востока» (з 1917, на рус.), «Халк сузн» («Народ-нае слова», з 1991, на узб. і рус. мовах). Інфарм. агенцтва — Нац. інфарм. агенц-тва У. (УзА, з 1992). Дзейнасць радыё і тэлебачання каардынуе Дзярж. к-т па справах радыё і тэлебачання. Радыёвя-шчанне з 1927. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., тадж., каз., тат., каракалп., уйгурскай мовах, з 1947 і на замежжа. Тэлебачанне з 1956. Перадачы вядуцца па 3 праграмах на узб., рус., каз. мовах, рэтрансліруюцца перадачы з Масквы, Бішкека, Душанбе. Дзейнічае сетка абл. тэлевізійных станцый.
Літаратура. Развіваецца на узбекскай мове. Вытокі яе ў багатым узб. фалькло-ры (дастаны, казкі, песні, нар. драма і інш.). Найб. пашыраны эпічны жанр — дастан, звязаны з гісторыяй народа. Вя-домы літ. апрацоўкі казачных сюжэтаў
Да арт. Узбекістан. Мемарыяльны комплекс Імана Аль-Бухары ў Самаркандзе.
(запісана каля 300 тэкстаў), складзеных нар. сказіцелямі: гераічныя эпасы «Ал-памыш», «Айслу»; героіка-рамант. «Го-раглы», «Рустамхан»; раманічныя «Арзі-гуль», «Тахір і Зухра»; воінскія «Юсуф і Ахмед», «Алібек і Балібек»; гіст. «Талга-най», «Тулумбек»; літ. паходжання «Фархад і Шырын», «Лейлі і Меджнун» і інш. Першыя помнікі узб. пісьменнас-ці (на цюрк. мове) дайшлі з 11 ст.: ды-дактычная паэма Ю.Баласагуні «Веды, шго даюць шчасце» (1069), праца М.Кашгары «Слоўнік цюркскіх гаво-рак» (1072—74), насычаная фалькл. ма-тэрыялам, кн. А.Югнакі «Дар ісцін» (Ka-Heu 12 — пач. 13 ст.). У 14—15 ст. па-явіліся творы на стараузб. мове: рамант. паэмы «Юзуф і Зулейха» Дурбека, «Гуль і Наўруз» Лутфі (1411), творы Атаі, Са-какі і інш. Росквіту узб. л-ра дасягнула
Да арт. Узбекістан М.Карахан. Сейбітка.
1946.
Да арг. Узбекістан. Мінарэт і медрэсэ Іслам-Хаджы ў Хіве.
174 УЗБЕКІСТАН
ў творчасці паэта-гуманіста Наваі. У 16—19 ст. фалькл. і літ. сюжэты апра-цоўвалі паэты Медюісі, Саадзі, Нішаці Харэзмі, Салахі, Сайкалі, Надзіра і інш. Узнікла маст. проза: апавяданні Хаджы (16 ст.), мемуарныя творы Б.Абу-ль-Газі (17 ст.), алегарычная аповесць «Апавя-данні пра Саву, або Прыказкі» М.Гуль-хані (канец 18 — пач. 19 ст.); развівалі-ся лірыка Муніса Харэзмі (канец 18 — пач. 19 ст.), сатыр. паэзія ў творах З.Ба-бура, Б.Машраба, Турдзі, М.Махмура, М.Агахі. 3 далучэннем Сярэдняй Азіі да Расіі (2-я пал. 19 ст.) перадавая рус. і'рамадска-эстэт. думка паўплывала на паэтаў М.Мукімі, Фурката, У.Заўкі, А.Аваза, у творчасці якіх паглыбіліся рэалізм і народнасць. Пачынальнікі узб. сав. л-ры — Х.Хамза і Айні. У 1920-я г. выступілі маладыя паэты Гафур Гулям, Айбек, Уіігун, А.Кахар, Алімджан Хамід, К.Яшэн. Развіваліся маст. проза (рама-ны А.Кадыры, аповесці і апавяданні Ай-дын, Гайраці, Уйгуна), драматургія (п’е-сы Хамзы, Яшэна). У 1930-я г. з прыхо-дам у паэзію М.Шэйхзадэ, С.Джуры, У.Насыра, Зульфіі, Міртэміра, Абдулы Сабіра пашырылася яе тэматыка, узба-гацілася жанрава-стылявая палітра. У прозе выступалі Кадыры, Кахар, Х.Шамс, Айбек, Айдын, у драматур-гіі — Яшэн, Н.Сафараў. У Вял. Айч. вайну пераважала публіцыст. паэзія (Га-фур Гулям, Алімджан Хамід, Уйгун, Шэйхзадэ і інш.). Пасляваен. л-ра ста-ла больш разнастайнай па тэматыцы, жанрах і формах. Навелістыка і публі-цыстыка ваен. гадоў у пэўнай ступені падрыхтавалі асэнсаванне воінскага по-дзвігу народа ў эпічных жанрах — апо-весці і рамане («Сапраўднае каханне» І.Рахіма, «Сонца не згасне» Айбека, «Гады ў шынялях» Шухрата, «Гары-зонт» Саіда Ахмада). У 1950—60-я г. ў л-ры пераважалі тэмы вёскі (раманы Айбека. Кахара, Рахіма), гіст.-рэв. (тво-ры Х.Гуляма, М.Ісмаілі), пераемнасці рэв.-гіст. і культ. традыцый (А.Мухтар), духоўнага аблічча сучасніка (раманы П.Кадырава, А.Якубава, Мірмухсіна і інш.). У 1960—70-я г. далейшае развіц-цё атрымалі аповесць (Саід Ахмад,
Да арт. Узбекістан. А.В о л к а ў. Дзяў-чаты з бавоўнай. 1932.
Мухтар, У.Умарбекаў, Кадыраў, Якубаў, С.Зунунава, Х.Назір), мемуарная л-ра (Айбек, Кахар, Сафараў), зарадзіўся жанр паэмы (Т.Тула, Мірмухсін, Х.Гу-лям, М.Бабаеў і інш.). Традыцыі узб. драматургіі прадоўжылі І.Султан, Сафа-раў, Кахар, С.Азімаў і інш. У 1990-я — пач. 2000-х г. у л-ры плённа працавалі празаікі Кадыраў, Якубаў, Мірмухсін, Умарбекаў; паэты Э.Вахідаў, ААрыпаў, Шукруло і інш. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў У.
На бел. мове выдадзены кнігі узб. ка-зак «Узбекскія народныя казкі» (1959), «Дзве сястры» (1966), «Кемлівыя браты» (1981, пер. І.Сакалоўскі); анталогіі паэ-
Да арт. Узбекістан. ATатэвасян. Дарога ў сады. 1928.
зіі «Спявае Узбекістан» (1962) і «Сонца ў арыках» (1966); зб-кі «Узбекскія апа-вяданні» (1966), «Вясёлка над арыкам» (1986), «Другі перавал» (1990, пер. В.Іпатава, М.Філіповіч, У.Яцко); кнігі паэзіі «Лірыка» (1967) і «Такое сэрца ў мяне» Зульфіі (1985, пер. Э.Агняцвет), «Яблык на ўсіх» П.Муміна (1986, пер.
Іпатава); раманы і аповесці «Мацней за буру» Ш.Рашыдава (1963, пер. ГІ.Кава-лёў і А.Кулакоўскі), «Зялёная горка» Умарбекава (1976, пер. М.Татур), «Ча-радзейная шапка» (1976) і «Канец Жоў-тага Дзіва» Х.Тухтабаева (1983, абедзве пер. З.Петрушэня і Л.Цяляк), «Кроў на камені» Я.Шукурава (пер. У.Шахавец) і «Вогненная рака ў пясках» Назіра (пер. Цяляк, абедзве 1977), «Яго вялікасць Чалавек» Р.Файзі (1978, пер. Кулакоў-скі), «Дні праклёну і дні надзеі» Сафа-рава (1982, пер. А.Жук), «Пагорак з цюльпанамі» Л.Махмудава (1985, пер. Петрушэня і Цяляк). У бел. перыёдыцы друкаваліся пераклады твораў М.Абду-
Да арт. Узбекістан. А.Б а й м а т а ў. Партрэт Авіцэны. 1967.
карымава, М.Алі, Арыпава, Э.Ахуііавай, Гафура Гуляма, Х.Даўрона, Дж.Джаба-рава, Г.Джураевай, Зульфіі, Т.ільхамава, М.Карыева, А.Матчана, А.МухТарава, Наваі, Назіра, А.Раджабава, А.Умары, Р.Фархадзі, Х.Шарыпава, Шукруло, Якубава і інш. Сярод перакладчыкаў узб. пісьменнікаў на бел. мову: Р.Бара-дулін, С.Блатун, В.Вітка, С.Грахоўскі, А.Грачанікаў, В.Жуковіч, П.Кавалёў, М.Калачынскі, І.Калеснік, С.Ліхадзіеў-скі, В.Лукша, М.Маляўка, Я Міклашэў-скі, С.Міхальчук, А.Разанаў, Ю.Свірка, У.Скарынкін, П.Стэфановіч, М.Танк, К.Цвірка, М.Чарняўскі і інш.
Архітэктура. Гарады на тэр. У. ўзніклі ў 1-м тыс. да н.э. Многія з й у 4 ст. да н.э. былі рэгулярна спланаваныя, аб-кружаныя магутнымі сценамі з вежамі і брамамі (Тэрмез, Тапрак-Кала). Будава-лі з сырцу і пахсы, з бэлечнымі пера-крыццямі, часам ужывалі скляпенні, на Пд -— каменныя абліцовачныя блокі і пліты. У часы Кушанскага царства ўзводзілі будыйскія манастыры (Айр-там, Кара-Тэпе), храмы мясц. культаў (Кой-Крылган-Кала). Ддя 6—8 ст. ха-
УЗБЕКІСТАН 175
рактэрны масіўныя 2-павярховыя замкі-кёшкі са скошаным цокалем, гладкімі ці «гафрыраванымі» сценамі, палацы з параднымі заламі, дамы і храмы, аздоб-леныя сценапісамі і скульптурай. Ся-рэдневяковыя гарады мелі планы ня-правільных абрысаў і стыхійную забудо-ву, уключалі цытадэль, кёшк, гар. яд-ро — шахрыстан, часам прадмесце — рабат (Самарканд, Бухара, Варахша). Ва ўжытак уведзены абпаленая, часам і глазураваная цэгла, скляпеніста-купаль-ныя канструкцыі; у дэкоры выкарыс-тоўвалі традыц. разьбу па стука і дрэве, фігурную цагляную муроўку, абліцовач-ныя пліткі, у інтэр’еры — арнаменталь-ныя размалёўкі. У 9—12 ст. выпрацава-лася тыпалогія мусульм. культавага і грамадз. дойлідства (мячэці, маўзалеі, медрэсэ, мінарэты, караван-сараі, кры-тыя рынкі). Вар’іраваліся тыпы калон-най купальнай (Чар-Сутун у Тэрмезе) і партальнай (Магакі-Атары ў Бухары) мячэці, загараднай мячэці («намазга»), кругластваловых мінарэтаў з цаглянай узорыстай муроўкай (Джаркурган, Буха-ра), цэнтральна-купальных маўзалеяў (Араб-ата ў с. Тым), парных купальных пахавальняў (ансамбль Султан-Саадат у Тэрмезе). Пашырана сістэма планіроўкі з вял. унутр. дваром (палац уладароў у Тэрмезе; караван-сарай Рабаці-Малік каля г. Наваі). Архітэкгура 14—15 ст. вылучалася маштабнасцю (свецкія, культавыя; мемар. ансамблі Рэгістан у Самаркаіідзе, Шахі-Зінда, у Шахрысаб-зе), новымі інж. вырашэння.мі, багац-цем паліхромнага дэкар. ўбрання (Гур-Эмір, Бібі-Ханым у Самаркандзе). У ма-нум. архітэктуры пашырыўся тып бу-дынка з 2—4-айванным дваром і багата дэкарыраваным парадным уваходам-пештаком (мячэці і медрэсэ ў Бухары, Самаркандзе, палац у Шахрысабзе), комплексы маўзалеяў (Ішрат-хана і Ак-сарай у Самаркандзе). Фасады будын-каў аздаблялі шматколернай наборнай керамічнай мазаікай, інтэр’еры — раз-малёўкамі арнаментальнай з пазалотай і рэльефнай («кундаль»), У 16—17 ст. за-вершаны парадныя арх. ансамблі ў Бу-хары і Самаркандзе. 3 канца 18 ст. ўзводзілі традыц. культавыя будынкі і палацы (у Хіве, Бухары, Какандзе) з выкарыстаннем кампазіцыйных прыё-маў нар. жылля і з пышным дэкорам. Паводле рэгулярных планаў будаваліся новыя гарады (Фергана) і развіваліся старыя. Для нар. архітэкгуры 18 — пач. 20 ст. характэрны дамы з рассоўнымі сценамі і аканіцамі, дэкар. сценавымі нішамі і разьбой па ганчы, замкнёны дворык з айванамі на драўляных кало-нах, айваны з фігурнымі калонамі, на-сценнымі размалёўкамі і разьбой. Вяско-выя сядзібы часта імітавалі формы кра-пасной архітэкгуры. У канцы 19 — пач. 20 ст. будавалі ў духу эклекгычнай еў-рап. архітэктуры. Грамадскія будынкі 1-й пал. 20 ст. ў стылях канструктывізму і неакласіцызму (Дом урада ў Ташкенце, арх. С.Палупанаў), з элементамі манум. сярэдневяковага дойлідства і нар. жыт-ла. Узорным стаў будынак Вял. т-ра оперы і балета ў Ташкенце (арх.