Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ.: Д у р о в ВА Русскне н советскне боевые награды: [Альбом]. Б.м., 1990; Яго ж. Русское наградное оружме XVIII — начала XX вв. М.; Смоленск, 1994. І.І.Сінчук.
УЗНАЎЛЕННЕ (эканам.), пастаяннае паўтарэнне і бесперапыннае аднаўленне працэсаў вытв-сці. Уключае 4 фазы: вытв-сць, размеркаванне, абмен і спа-жыванне. Зыходным ва ўзнаўленчым працэсе з’яўляецца вытв-сць, іншыя яго фазы залежаць ад яе і ўплываюць на яе. Ва ўмовах рыначнай эканомікі, калі вы-рабляецца тое, што карыстаецца попы-там і канкрэтна спажываецца, роля аб-мену і спажывання павышаецца і па-слядоўнасць фаз мяняешіа — за вытв-сцю ідзе абмен, а потым размеркаванне і спажыванне. Па элементах вылучаюць У. фактараў вытв-сці (сродкі вытв-сці, рабочая сіла, прыродныя рэсурсы), У. прадукту, У. вытв. адносін. Напр., У. рабочай сілы таксама носіць пафаз-ны характар і ўключае сістэму адносін, звязаных з яе вытв-сцю, размеркаван-нем, абменам і выкарыстаннем. Гэта прадугледжвае захаванне дзеючай рабо-чай сілы, аднаўленне зрасходаванай ра-бочай сілы і колькасны прырост заня-тых у ірамадскай вытв-сці, назапашван-не ведаў, практычнага вопыту пры на-вучанні і прац. дзейнасці. Неабходнай умовай грамадскага У. выступае раз-меркаванне рабочай сілы на аснове прафес. і функцыянальнага падзелу працы. У працэсе абмену ўладальнік ра-бочай сілы сваю здольнасць да працы прадае ўласніку сродкаў вытв-сці, а пры выкарыстанні (спажыванні) рабочай сі-лы жывая праца матэрыялізуецца ў вы-рабленых прадуктах ці паслугах. Павод-ле эканам. зместу адрозніваюць простае і расшыранае У. Простае У. — паўтарэнне працэсу вытв-сці ў раней-шых памерах; дадатковых сродкаў для
набыцця факгараў вытв-сці не патра-буе. Расшыранае У. — паўтарэн-не і аднаўленне працэсу вытв-сці з усё большым павелічэннем яе маштабаў. К.Маркс распрацаваў умовы рэалізацыі сукупнага грамадскага прадукту пры простым і расшыраным У. Пры про-стым У. сукупны грамадскі прадукт толькі кампенсуе спажытыя жыццёвыя даброты, затрачаныя на яго вытв-сць прылады і прадметы працы, з прычыны чаго накапленне ў грамадстве адсутні-чае. Пры расшыраным У. сукупны гра-мадскі прадукг не толькі кампенсуе гэ-тыя затраты, але і забяспечвае іх лішак для расшырэння вытв-сці, стварэння рэзерваў і страхавых запасаў. У тэорыі рыначнай эканомікі падыходамі К.Марк-са не карыстаюцца. Макраэканамічная раўнавага вывучаецца на аснове суадно-сін сукупнага попыту і сукупнай прапа-новы, але сутнасць У. не адмаўляецца. Лічыцца, што У. — гэта расшырэнне вытв-сці на аснове накаплення і інвес-тыцый, і ставіцца праблема суадносін спажывання, ашчаднасці і інвестыцый.
А.В.Бондар, М.І.Платніцкі.
УЗНАЎЛЙННЕ НАСЁЛЬНІЦТВА, су-купнасць працэсаў нараджальнасці, смя-ротнасці і натуральнага прыросту, што забяспечвае аднаўленне і змену людскіх рэсурсаў. На харакгар У.н. ўплываюць сац.-эканам. фактары (узровень дабра-быту насельніцтва, развіццё аховы зда-роўя, адукац. і культ. ўзровень, грамад-скае становішча жанчын, рэлігія і інш.); прыродна-біял. (прыстасавальнасць жан. і мужч. арганізмаў да ўмоў навакольнага асяроддзя, наступленне палавой спеласці ў раёнах з цёплым і халодным кліматам, хваробы і інш.) і дэмаграфічныя (полава-ўзроставая структура насельніцтва, шлюбнасць, разводнасць). Вылучаюць гіст. тыпы У.н.: архетып — высо-кая смяротнасць, кампенсаваная высо-кай нараджальнасцю, нізкі і няўстойлі-вы натуральны прырост; трады-цыйны тып — павелічэнне коль-касці насельнінтва і тэмпаў яго росту пры захаванні стыхійнай нараджальнас-ці; сучас ны, або рацыяналь-н ы т ы п — зніжэнне смяротнасці ва ўсіх узростах, невысокая нараджаль-насць ва ўмовах унутрысямейнага шіа-навання, невысокія тэмпы прыросту насельніцтва.
Для характарыстыкі У.н. выкарыстоўваецца нета-каэфіцыент (суадносіны замяшчэння пакалення бацькоў пакаленнем дзяцей). Па-водле натуральнага руху насельніцтва існуюць 3 тыпы У.н.: расшыраны — пакаленне дзяцей колькасна большае за бацькоўскае, высокая нараджальнасць, высокі натуральны прырост (большасць краін Афрыкі, Азіі, Лац. Амерыкі); п р о с т ы — пакаленне дзяцей роўнае бацькоўскаму, невял. натуральны прырост (Вялікабрытанія, Данія, Літва, Аў-стрыя, Бельгія, ЗША, Канада, Японія, Аў-стралія); звужаны, або дэпапуля-ц ы я — пакаленне дзяцей меншае за баць-коўскае, смяротнасць перавышае нараджаль-насць, натуральны спад насельніцтва (Латвія, Эстонія, Беларусь, Германія, Балгарыя. Вен-грыя, Румынія, Украіна). Гл. таксама Народа-насельніцтва, Дэмаграфія.
Літ.: Ш у в а л о в Е.Л. Географня населе-нмя. 2 нзд. М., 1985; Стешенко В.С.
УЗНЁСЛАЕ 183
Нзученне воспронзводства народонаселенмя. Кмев, 1981; Вншневскнй А.Г. Воспро-нзводство населення н обіцество. М., 1982
К.А.Анціпава.
УЗНАЎЛЕННЕ ПРЫРОДНЫХ РЭ-СЎРСАЎ, комгоіекс мерапрыемстваў, накіраваных на атрыманне прыродных рэсурсаў у першапачатковай колькасці. Ажыццяўляецца з дапамогай штучных мер пасля поўнага або частковага вы-чарпання гэтых рэсурсаў у выніку ан-трапагеннага ўздзеяння на прыроду (напр., рэінтрадукцыя раслін, рэакліма-тызацыя жывёл, штучнае аднаўленне лесу). Лепш узнаўляюцца рэсурсы, здольныя да самааднаўлення (узнаў-ляльныя прыродныя рэсурсы — глеба-выя, расл., жывёльныя). Адноснае ўзнаў-ленне т. зв. неўзнаўляльных рэсурсаў (мінералы, карысныя выкапні), утва-рэнне якіх у прыродзе не адбываецца або адбываецца вельмі марудна, дасяга-ецца пры дапамозе тэхналогій шматра-зовага паўторнага выкарыстання матэ-рыялаў (гл. Другасная сыравіна).
УЗНАЎЛЕННЕ СТАТКА, працэс аднаў-лення і павелічэння пагалоўя с.-г. жы-вёл шляхам іх размнажэння і выро-шчвання маладняку. Паводле харакгару У.с. вьшучаюць гаспадаркі з законча-ным абаротам статка (узнаўленне пага-лоўя праходзіць у той жа гаспадарцы) і незакончаным (адкормачныя, малоч-ныя, рэпрадукцыйныя і інш ). Хуткасць У.с. залежыць ад біял. асаблівасцей жы-вёл (шіоднасць, узрост палавой спелас-ці і інш.), заатэхн. і эканам. фактараў вытв-сці (працягласць гасп. выкарыс-тання жывёл, узрост рэалізацыі малад-няку, тэрмін вырошчвання рамонтнага маладняку і выбракоўкі матачнага пага-лоўя), таксама ад забяспечанасці карма-мі, структуры статка і інш. Узровень У.с. характарызуецца выхадам прыплоду на 100 матак.
УЗНАЦК, вёска ў Ігрушкаўскім с/с Крупскага р-на Мінскай вобл., на аўта-дарозе Крупкі—Халопенічы. Цэнтр калгаса. За 29 км на ПнЗ ад горада і 23 км ад. чыг. ст. Крупкі, 145 км ад Мін-ска. 347 ж., 127 двароў (2002). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
УЗНЁСЛАЕ катэгорыя эстэтыкі, якая адлюстроўвае такі тып эстэтычных ад-носін да прыроды, грамадства і твор-часці, калі аб’ект успрымаецца як вялі-кая, гераічііая, духоўна значная з’ява, несувымерная са звычайнымі фактамі і падзеямі. Суадносіцца з прыгожым, ге-раічным і трагічным; процілеглае нізка-му, агіднаму і камічнаму. Ад гарманіч-най суаднесенасці прыгожага адрозніва-ецца выяўленнем пазітыўнай неадпа-веднасці — перавагі агульнага над пры-ватным, грамадскага над асабістым, ду-
184 УЗНЯСЕННЕ
хоўнага над цялесным. Адносна прыроды выяўляецца ў пачуццях высокага, ма-гутнага і неабсяжнага. У грамадскім быцці служыць крытэрыем ацэнкі гера-ічных падзей і ўчынкаў, духоўнай стой-касці чалавека, яго самаахвярнасці ў ба-рацьбе са злом. Як катэгорыя эстэт. свядомасці грамадства У. дамінуе на ўзыходных стадыях сац. развіцця: перыя-дах станаўлення этнасаў, нацый, рэліг. і грамадска-паліт. сістэм, новых цывілі-зацый. Для У. ў мастацтве характэрны манументальнасць кампазіцыі, высокі стыль, напружанасць сюжэта і адпавед-ныя выяўл. сродкі. 3 найб. паўнатой У. выявілася ў манум. жанрах архітэкту-ры, скулытгуры і жывапісу, класічнай музыцы, араторыі, трагедыі і інш.
Катэгорыя У. шматтранна выявілася на этапах станаўлення бел. нацыі, дзяржаўнасці, нац. адраджэння 19 — 1-й пал. 20 ст. У ся-рэдневяковай маст. культуры яна была сты-леўтваральным фактарам, адлюстроўваючы хрысц. светапогляд, згодна з якім Бог — крыніца дабра, праўды і прыгажосці. Асветні-кі і творцы Адраджэння арыентаваліся на збліжэнне боскага і зямнога, гармонію душы і цела, грамадскіх і асабістых адносін, сан-кцыянаваных боскімі і прыроднымі законамі быцця (Ф.Скарына, М.Гусоўскі, Я.Вісліцкі і інш ). У эстэтыцы барока і рамантызму рас-крываліся супярэчнасці паміж матэрыяльна-цялесным і духоўна-творчым: высокае ў ця-лесным плане часам аказвалася нізкім у ду-хоўным плане, а малое і нязначнае ў цялес-ным плане — У. і гераічным у духоўным.
Пачынальнікі новай бел. л-ры ра-мант. кірунку ўзвялі нац. фальклор у ранг высокага мастацтва (Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, В.Дунін-Марцінкевіч і інш.). У творчасці класікаў бел. л-ры Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча і іх паслядоўнікаў вызна-чыліся 2 тэндэнцыі ў ацэнцы рэальнас-ці: асуджэнне рэчаіснасці як агіднай і нізкай, з аднаго боку, і паэтызацыя нац. традыцый і гарманічных бакоў нац. по-быту як прыгожага і У., з другога. У канцы 20 — пач. 21 ст. у еўрап. краі-ііах, у тл. на Беларусі, У. ў быцці і мас-тацтве выцеснена на ўзровень элітарнай культуры; у масавай культуры назіра-юцца тэндэнцыі да зніжэння эстэт. крытэрыяў, дамінавання пацяшальнага мастацтва з арыентацыяй на камічнае і агіднае.
Літ:. Конан УМ Развіццё эстэтычнай думкі ў Беларусі (1917—1934 гг ). Мн., 1968; Дорошевяч Э.К.,Конон В.М. Очерк нстормм эстетнческой мыслн Белорусснн. М., 1972; Крюковскнй Н.Н. Основные эстетнческне категорнн: Опыт снстематнза-цян. Мн., 1974. У.М.Конан.
УЗНЯСЕННЕ ГАСПОДНЯЕ, тое, што Ушэсце.
УЗОР ІІРАДЎКЦЫІ, эталон прадукцыі, адзінкавы выраб або партыя прамысл. вырабаў для дослед-най праверкі і кантролю канструкцый-на-тэхн. і спажывецкіх якасцей. Ства-рэнне У.п. папярэднічае серыйнай вьпв-сці.
УЗОРНЫЯ СРбДКІ ВЫМЯРЭННЯЎ, меры, вымяральныя прылады і вымяраль-ныя пераўтваральнікі, якія прайшлі мет-ралагічную атэстацыю і прызнаны пры-датнымі для праверкі па іх інш. сродкаў вымярэнняў. Падзяляюцца на разрады: 1-га разраду атэстуюцца па эталонах, a пры іх адсугнасці — шляхам ускосных вымярэнняў па У.с.в. іншых фіз. велі-чынь; 2-га разраду — па У.с.в. 1-га раз-раду і г.д. 3 дапамогай У.с.в. ажыццяў-ляецца праверка рабочых сродкаў вымя-рэнняў.
УЗРОВЕНЬ ЖЫЦЦЯ сацыяльна-эка-намічная характарыстыка ступені забес-пячэння фізічных, духоўных і сацыяль-ных патрэбнасцей людзей. Абумоўліва-ецца, з аднаго боку, ступенню развіцця саміх патрэбнасцей людзей, з друго-га — наяўнасцю і даступнасцю даброт і паслуг для іх забеспячэння, што непа-срэдна звязана з узроўнем эканамічнага развіцця грамадства. На дынаміку У.ж. істотна ўплываюць палітыка, ідэалогія, нац. і культ. традыцыі, дэмаграфічныя, экалагічныя і інш. фактары. Ў.ж. можа ацэньвацца ў глабальным маштабе; у цэлым па краіне (з улікам велічыні яе нацыянальнага багаццяў, у дачыненні да пэўных рэгіёнаў, сац. і дэмаграфічных груп і слаёў ндсельніцтва, асобных лю-дзей. У.ж. вызначаецца колькаснымі і якаснымі паказчыкамі: рэальнымі дахо-дамі насельніцтва, узроўнем спажыван-ня даброт і паслуг на душу насельніц-тва; велічынёй аплаты і ўмовамі працы, узроўнем занятасці насельніцтва і сацы-яльнага забеспячэння, развіццём аховы здароўя і адукацыі, забяспечанасцю жыллём, камунальнымі паслуіамі, тран-спартам і сувяззю, велічынёй асабістай маёмасці грамадзян, экалагічнымі ўмо-вамі іх жыццядзейнасці, працягласцю жыцця і вольнага часу, даступнасцю культ. і духоўных каштоўнасцей, сту-пенню сац. свабоды асобы, гарантыямі яе грамадз. правоў і інш. Для абазна-чэння якасных характарыстык У.ж. ня-рэдка выкарыстоўваюць паняцце «якасць жыцця», у якім разам з аб’ек-тыўнымі паказчыкамі ўлічваюцца суб’ектыўныя фактары (узровень зада-воленасці ўмовамі свайго жыцця, апты-мізм, усведамленне асобай сэнсу жыцця і інш.). Адэкватная ацэнка У.ж. патра-буе ўліку і негатыўных сац.-эканам. з’яў; сац. няроўнасці, інфляцыі, беспра-цоўя, злачыннасці, дыскрымінацыі па розных прыкметах і інш. У.ж. істотна ўплывае на індывід. і групавыя паводзі-ны людзей (стыль жыцця), вызначае спосаб і ўклад іх жыцця. С.А.Яцкевіч