• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв.: Рус. пер. — Гравнтацня. Т. 1—2 М.. 1977 (разам з Ч.Мізнерам, К.Торнам); От-крыпіе делення ядер (разам з О.Фрьшіам) // Успехн фнз. наук. 1968. Т. 96, вып. 4; Чер-
    УІЛКІНСАН
    187
    ные дыры. гравмтацнонные волны н космо-логня. М.. 1977 (разам з М.Рысам, Р.Руфіні).
    М. М. Касцюковіч.
    УІЛКАТ (Wilcutt) Тэрэнс (н. 31.10.1949, г. Раселвіл, штат Кентукі, ЗША), кас-манаўт ЗША. Палкоўнік корпуса мар-ской пяхоты ЗША. Скончыў Заходне-кентукскі ун-т (1974). 3 1990 у групе касМанаўтаў НАСА. 3 2001 кіраўнік ад-дзела эксплуатацыі шатлаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 30.9—11.10.1994 — на КК «Індэвар», 16—26.9.1996 — на КК «Атлантыс» і арбітальнай станцыі (AC) «Мір», 23—31.1.1998 — на КК «Індэвар» і AC «Мір», 8—20.9.2000 — на КК «Атлантыс» (па праграме работ з Міжнар. касм. станцыяй). У космасе правёў 42 сут. У. С.Ларыёнаў.
    УІЛКІНС (Wilkins) Марыс (н. 15.12.1916, Пангароа, Новая Зеландыя), англійскі вучоны ў галіне біяфізікі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1959), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1938). 3 1940 у Бірмінгемскім, з 1945 у Сент-Ан-друскім ун-тах, з 1946 у Кінгс-каледжы (Лондан): з 1962 праф. малекулярнай біялогіі, з 1970 праф. біяфізікі. Навук.
    Дж.А.Уілер.
    М.Уілкінс.
    працы па рэнтгенаструкгурным аналізе, атрымаў высакаякасныя рэнтгенаграмы малекулы ДНК, што спрыяла вызна-чэнню яе будовы, распрацаваў тэорыю фота- і тэрмалюмінесцэнцыі. Нобелеў-ская прэмія 1962 (з Ф.Крыкам і Цж.Уотсанам). В.Ф.Ермакоў.
    УІЛКІНСАН (Wilkinson) Джэфры (н. 14.7.1921, Тодмардэн, Вялікабрытанія), англійскі хімік-арганік, адзін з засна-вальнікаў металаарган. хіміі пераходных элементаў. Чл. Лонданскага каралеўска-га т-ва (1965). Скончыў Імперскі ка-ледж навукі і тэхналогіі (Лондан; 1941).
    3 1943 удзельнік Англа-амерыканска-канадскага праекга па атамнай энергіі, з 1946 у Каліфарнійскім (г. Берклі, ЗША), з 1951 у Гарвардскім ун-тах, з 1956 праф. Лонданскага ун-та. Навук. працы па хіміі металаарган. злучэнняў. Устанавіў будову («сэцдвічавую» струк-ТУРУ) ферацэну (1952; разам з Р.Б.^Ф вардам). Адкрыў каталізатар гамагенна-га гідрыравання алефінаў і ацэтылена-вых вуглевадародаў — комплекснае
    188	уілкса
    злучэнне родыю КЬС1[(С6Н5)3Р]з (ката-лізатар У.; 1958). Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Э.О.Фішэрам).
    Тв:. Рус. пер. — Современная неорганн-ческая хм.ммя. 4.1—3. М., 1969 (разам з Ф.АКотанам); Основы неорганнческой хн-ммл. М., 1979 (з ім жа).
    УІЛКСА ЗЯМЛЯ (Wilkes Land), частка тэрыторыі Усх. Антаркгыды паміж Зям-лёй Адэлі і Зямлёй Каралевы Мэры. Выш. паверхні ледавіковага покрыва на Пд да 1000—2500 м. Магугнасць лёду больш за 3000 м. На ўзбярэжжы трапля-юцца ўчасткі, свабодныя ад лёду (аазісы Бангера, Грырсана, нунатакі, скалы). Адкрыта амер. экспедыцыяй Ч.Уілкса ў 1840. Названа яго імем. На У.З. аўстрал. навук. станцыя Кейсі (з 1969).
    УІЛПАТА, вяршыня паўн. адгор’я Га-лоўнага, або Водападзельнага, хр. Вял. Каўказа, у Паўн. Асеціі—Аланіі, Расія. Выш. 4649 м. На 3 — ледавік Карау-гом, на У — Цэйскі.
    УІЛТАН, мікралітычная культура шэра-гу раёнаў Усх. і Паўд. Афрыкі. З’яўля-ецца афр. эквівалентам мезалітычных культур Еўропы, хоць і адносіцца да больш позняга часу. На позпяй стадыі выяўляюцца кантакты з земляробамі жал. веку 1-га тыс. н.э.
    УІЛЬЯМС (Williams) Бэці (Элізабет; н. 22.5.1943, г. Белфаст, Вялікабрытанія), паўночнаірландская грамадская дзяяч-ка, актывістка руху за мір. У жн. 1976 разам з М.Корыган заснавалі і ўзначаль-валі да крас. 1978 жаночы рух «Згурта-ванне мірных людзей». Дзеля спынення насілля, тэрору і ірамадз. вайны ў Паўн. Ірландыі рух арганізоўваў і пра-водзіў сумесныя мірныя дэманстрацыі католікаў і пратэстантаў. Нобелеўская прэмія міру 1976 (разам з Корыган). 3 1982 У. жыве ў ЗША.
    УІЛЬЯМС (Williams) Джодзі (н. 9.10.1950, Путні, штат Вермонт, ЗША), амерыканская грамадская дзяячка, якая ўдзельнічала ў розных міжнар. дабра-чынных праграмах. Скончыла Школу паглыбленых міжпар. даследаванняў імя Дж.Хопкінса (1984). 3 1984 адна з каар-дынатараў Адукацыйнага праекта ў Ні-карагуа і Гандурасе, з 1986 нам. дырэк-тара Праграмы мед. дапамогі для Саль-вадора, з 1992 каардынатар Сусв. кам-паніі за забарону супрацьпяхотных мін. У межах апошняй кампаніі наведала шмат краін, дзе сустракалася з прад-стаўнікамі ўрадаў і грамадскасці, аргані-зоўвала лекцыі і семінары (на пач. 1990-х г. у раёнах узбр. канфліктаў зас-талося больш за 110 млн. неабясшко-джаных мін). Вынікам яе намаганняў стаў міжпар. дагавор пра забарону суп-рацьпяхотных мін, які да канца 1990-х г. падпісалі больш за 100 краін. Нобе-леўская прэмія міру 1997 (з Сусв. кам-
    паніяй за забарону супрацьпяхотных мін).
    УІЛЬЯМС (Williams) Тэнесі [сапр. Л a -нір (Lanier) Томас; 26.3.1914, г. Ка-лумбус, штат Місісіпі, ЗША — 25.2.1983], амерыканскі пісьменнік, драматург. Вучыўся ва ун-тах Місуры, Сент-Луіса, Аявы (1929—38). У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950), «Мойсі і свет розуму» (1976), сац.-псі-хал. п’есах «Шкляны звярынец» (1945), «Трамвай «Жаданне» (1947, экранізава-на ў 1951), «Татуіраваная ружа» (1951), «Кошка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджанні малым караблям» (1973), «Стары квар-тал» (1977), «Цудоўная нядзеля для пік-ніка» (1980) і іпш. праблемы існавання асобы ў жорсткім свеце, адзіноты сярод людзей, сутыкнепня дабра і прыгажосці з прагматызмам і чэрствасцю. Аўіар зб-каў навел «Аднарукі і іншыя апавядан-ні» (1948), «Карамель» (1954), «Ван-дроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстой-ных жанчын у стане апантанасці» (1974), зб-каў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кн. «Мемуары» (1975), шэрагу аповес-цей. Распрацаваў канцэпцыю «пластыч-нага тэатра», паводле якой на сцэне важнае значэнпе надаецца маст. і муз. афармленню, сцэнаграфіі, эфектам святла. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сімваламі і алегорыямі, ант. і біблейскімі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзістэнцыялізму, экспрэсія-нізму, натуралізму, імпрэсіянізму з эле-ментамі антыдрамы і «тэатра жорсткас-ці». На Беларусі яго п'есы ставілі Дзярж. рус. драм. т-р («Салодкагалосая птушка юнацтва», 1976; «Царства зям-ное», 1985), Бел. т-р імя Я.Кўпалы («Шкляны звярынец» пад назвай «Бла-кітная ружа», 1991; «Крэў Кёр», 1999), абл. драм. т-ры: Гродзенскі («Арфей спускаецца ў пекла», 1977; «Шкляны звярынец», 1982; «Татуіраваная ружа», 2000); Магілёўскі («Арфей спускаецца ў пекла, 1977; «Шкляны звярынец», 1993); Гомельскі («Трамвай «Жаданне», 1988; «Арфей спускаецца ў пекла» пад назвай «Пасцеллю вецер, а побач — зоркі», 1998).
    Тв:. Рус. пер. —«Стеклянный зверннец» н еіце девять пьес. М., 1967, Рнмская весна ммсснс Стоун: Рассказы, эссе. М . 1978.
    Літ.: А р с е е в a АВ. Поэзня Т.Унльямса: Крнзнс романтнч. веры // К проблемам ро-мантмзма м реалнзма в зарубежной лнтерату-ре конца XIX—XX вв. М., 1975; П м н а е в С.М. Драматургня Т.Унльямса н вопросы пластнческого театра // Нз нсторнн русской м зарубежной лмтературы. Саранск, 1976; С т у л а ў ІО. Амерыканская драматургія на беларускай сцэне (I960—1980) // Беларусі-Ka=Albaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5.
    Е.А.Лявонава.
    УІНІПЕГ, возера на Пд Канады, гл. Ві-ніпег.
    УІНСАР, В і н д з а р (Windsor), горад у Канадзе, на р. Дэтройт, насупраць г. Дэтройт у ЗІІІА (злучаны з ім мастом і
    тунэлем), у прав. Антарыо. Каля 300 тыс. ж. з прыгарадамі (2001). Вузел чы-іунак і аўтадарог. Аэрапорт. Вядучы цэнтр аўтамаб. прам-сці Канады (з-ды «Форд», «Джэнерал Мотарс» і інш). Развіты таксама чорная металургія і хім. прам-сць. 2 ун-ты.
    УІНСТАН-СЕЙЛЕМ (Winston-Salem), горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Ка-раліна. Узнік у выніку аб’яднання ў 1913 гарадоў Сейлем (засн. ў 1766) і Уінстан (засн. ў 1849). Каля 1 млн. ж. з гарадамі Грынсбара, Хай-Пойнт і агуль-нымі прыгарадамі (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Важны гандл.-фін. цэнтр. Буйнейшы ў ЗША цэнтр тэкст. прам-сці, вытв-сці цыгарэт, ган-длю тытунём. Вытв-сць тэлефоннай і тэлеграфнай апаратуры, абсталявання для харч. прам-сці, метал. фольгі; мэб-левая, швейная, харч. прам-сць. 2 ун-ты. Музей.
    УІНСТЭНЛІ (Winstanley) Джэрард (1609, г. Уіган, графства Ланкашыр, Вя-лікабрытанія — пасля 1660), англійскі сацыяліст-утапіст, ідэолаг руху дыгераў перыяду Англ. рэвалюцыі 1640—60. Кі-раўнік дыгерскай калоніі ў 1649—50. Аўтар шматлікіх памфлетаў («Новы за-кон справядлівасці», 1649, і інш.), утопіі «Закон свабоды» (1652), у якіх, абапіра-ючыся на Біблію, даказваў неабход-насць увядзення бяскласавага грамад-ства без прыватнай уласнасці, заснава-нага на калект. працы, а свабоду грама-дзяніна характарызаваў найперш як свабоду ад галечы.
    УІПЛ (Whipple) Джордж Хойт (28.8.1878, г. Ашленд, ЗША — 1.2.1976), амерыканскі ўрач-патолаг.
    Б.Уільямс.	Дж.Х.Уіпл.
    Скончыў Іельскі ун-т (1900) і ун-т Дж. Хопкінса (1905). 3 1914 праф. Калі-фарнійскага ун-та, у 1921—55 ва ун-це Рочэстэра (штат Нью-Йорк). Навук. працы па анеміях (адзін з аўтараў т.зв. пячоначнага метаду лячэння перніцыёз-най анеміі), пігментным абмене, пара-жэннях печані і падстраўнікавай зало-зы, туберкулёзу, паразітарных хваробах. Нобелеўская прэмія 1934 (з Дж.Р.Май-натам і У.П.Мёрфі). В.Ф.Ермакоў.
    УІСТЛЕР (Whistler) Джэймс Эбат Мак-Нейл (10.7.1834, г. Лоўэл, ЗША — 17.7.1903), амерыканскі жывапісец і графік. У 1843—49 жыў у С.-Пецярбур-
    гу, дзе наведваў рысавальныя класы AM, у 1850—55 — у ЗША. У 1855—59 вучыўся ў Парыжы ў Ш.Глейра, пасля працаваў пераважна ў Лондане (у 1884—96 зноў у Парыжы). Зазнаў уп-лыў Ж.Д.Г.Дурбэ, яп. мастаіггва. Быў блізкі франц. імпрэсіянізму. Ствараў карціны, якія вылучаюцца лаканічнай абагульненасцю сілуэтаў, вытанчанасцю лінейных рытмаў, вастрынёй кампазі-цыйных вырашэнняў, танальнай гармо-ніяй. Імкнуўся вызначыць адпаведнасць паміж каларыстычнай танальнасцю і за-канамернасцямі муз. формы: «Сімфонія ў белым № 1. Дзяўчына ў белым» (1862), «Гармонія ў шэрым і зялёным. Партрэт міс Сесілі Александэр» (1872— 74). У лепшых партрэтах вытанчанасць маст. формы і колеравага вырашэння садзейнічае ўвасабленню душэўнага вы-сакародства і ўнутр. прыгажосці мадэ-ляў («Аранжыро'ўка ў шэрым і чорным № 1. Партрэт маці», 1871—72). Тонкі дэкаратывізм, імкненне да перадачы зыбкай рухомасці прыроднага асярод-дзя, што асабліва ўзмацнілася ў 1880-я г., вылучаюць яго пейзажы-«накцюр-ны»: «Накцюрн у сінім і залатым. Ста-ры мост у Батэрсі» (1872—75). Буйны майетар афорта («Венецыянская се-рыя», 1879—80).