Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Ш Усеўкр. з’езд Саветаў (6—10.3.1919, Харкаў) нрыняў 1-ю Канстьпуцыю УССР і выбраў Усеўкр. ЦВК (старшыня да 1938 Р.І. Пятроўскі). Летам 1919 белагвардз. армія ген. АЛ.Дзянікіна захапіла амаль усю У. (26 чэрв. Харкаў, 31 жн. Кіеў), восенню разбіла войскі Дырэкгорыі. Укр. сяляне, у т.л. пад кі-раўніцтвам Махно; паўставалі як супраць бальшавікоў, якія ўвялі харчразвёрстку, так і супраць Дзянікіна, які аднавіў памешчыцкае землеўладанне. У канцы 1918 Румынія захапі-ла Букавіну, Чэхаславакія ў пач. 1919 -— За-карпацце, Польшча ў ліп. 1919 — Усх. Галі-цыю. У канцы 1919 — пач. 1920 Чырв. Армія разграміла Дзянікіна і зноў заняла большую частку У. Дзянікін адышоў у Крым і перадаў камандаванне ген. ХІМ.Урангелю. Паводле тайнага Варшаўскага пагаднення ад 21.4.1920 Пятлюра атрымаў ад Польшчы прызнанне УНР (без Галіцыі) і ваен. дапамогу. У крас. — пач. мая 1920 у ходзе савецка-польс-кай вайны 1920 польскія і пятлюраўскія вой-скі занялі ч. Правабярэжнай У. і 6 мая ўвай-шлі ў Кіеў. Сав. Паўд.-3ах. фронт у чэрв. 1920 перайшоў у наступленне, да канца жн. вызваліў ад палякаў Правабярэжную У. і ч. Галіцыі. У ввініку контрнаступлення польскія войскі ў вер,—кастр. 1920 зноў занялі Галі-цыю і Валынь. Адначасова белагвардзейскія войскі ген. Урангеля занялі амаль увесь Пд У., але ў кастр.—ліст. 1920 былі поўнасцю разгромлены Чырв. Арміяй, якая заняла Крым. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла б.ч. Валыні (Усх. Галіцыя афіцыйна прызнана за ёй краінамі
Да арт. Украіна У цэнтры Кіева.
УКРАІНА 195
Антанты ў 1923). 20.11.1920 Пятлюра ліквіда-ваў Дырэкторыю. Рэшткі пятлюраўскіх войск і атрады Махно на тэр. УССР разгромлены Чырв. Арміяй у 1921—22.
Да канца грамадз. вайны і інтэрвен-цыі на У. ў асн. нацыяналізаваны прам-сць, транспарт і інш. галіны нар. гаспа-даркі, ліквідавана прыватная ўласнасць на зямлю, якая перададзена ў карыс-танне сялянам. Царква была аддзелена ад дзяржавы і школы, уведзены гра-мадз. ішіюб. 30.8.1921 СНК УССР пас-танавіў перайсці да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Аднаўленне разбура-най эканомікі У. было ўскладнена ма-савым голадам 1921—23, але ў асн. за-вяршылася да 1925. 3 30.12.1922 У. ў складзе СССР. У 1924 у складзе УССР створана Малд. АССР. У 1923—25 уве-дзены адм.-тэр. падзел на акругі і раё-ны, у 1932 замест акруг створаны воб-ласці. У 1934 сталіца УССР перанесена з Харкава ў Кіеў. 3 1920-х г. усю ўладу на У. ажыццяўляла Камуніст. партыя (бальшавікоў) У. (засн. ў ліп. 1918) — састаўная ч. ВКП (б).
У 1930-я г. на У. праведзена індус-трыялізацыя прам-сці (гал. новабудоўлі: Дняпроўская ГЭС, металургічныя з-ды «Запарожсталь», «Азоўсталь», Крыва-рожскі, Харкаўскі трактарныя з-ды і інш.), калектывізацыя сельскай гаспа-даркі, ліквідавана непісьменнасць, створана сетка новых сярэдніх і вышэй-шых навуч. устаноў, дасягнуты значныя поспехі ў інш. галінах сац.-эканам. раз-віцця. У. займала 2-е месца ў СССР па развіцці прам-сці і была адной з асн. яго жытніц. Адначасова набіралі сілу негатыўныя з’явы, абумоўленыя ўзмац-неннем кумту асобы І.В.Сталіна. Ка-лектывізацыя праводзілася прымусо-вымі метадамі (гл. Раскулачванне). Прысваенне дзяржавай с.-г. прадукцыі калгасаў для продажу за мяжу (каб мець сродкі на індустрыялізацыю) у спалу-чэнні з засухай выклікала ў 1932—33 масавы голад, у выніку якога на У. загі-нула каля 3,5 млн. чал. 3 пач. 1930-х г. набіралі сілу рэпрэсіі палітычныя, якія дасягнулі апагею ў 1937—38. Іх ахвяра-мі сталі дзеячы УНР, інтэлігенцыя, ра-ботнікі парт. і дзярж. апарата, сотні ты-сяч інш. грамадзян. Паводле Канстыту-цыі 1937 вышэйшымі органамі ўлады УССР з’яўляліся Вярх. Савет і СНК (з 1946 Савет Міністраў). У сак. 1939 Вен-грыя акупіравала Закарпацце. У пач. 2-й сусв. вайны Чырв. Армія заняла Зах. Украіну, якая паводле сав.-герм. дага-вора аб сяброўстве і межах ад 28.9.1939 была далучана да СССР (афідыйна ўключана 1.11.1939), a 14.11.1939 увай-шла ў склад УССР. 28.6.1940 Румынія пад націскам СССР перадала яму Беса-рабію і Паўн. Букавіну. У жн. 1940 Паўд. Бесарабія і Паўн. Букавіна пера-дадзены УССР. Адначасова з яе складу выведзены прыднястроўскія раёны ска-саванай Малд. АССР, якія разам з ас-татняй ч. Бесарабіі ўтварылі Малд. ССР (2.8.1940). У Вял. Айч. вайну, да канца ліп. 1942, пасля жорсткіх баёў (гл. Пры-гранічныя бітвы 1941, Адэсы абарона
1941, Кіеўская абарончая аперацыя 1941, Севастопальская абарона 1941—42 і інш.) уся тэр. У. акупіравана ням. фа-шыстамі. У жн. 1941 акупанты стварылі рэйхскамісарыят «У.» з цэнтрам у г. Роўна. Галіцыя адышла да Польскага ген.-губернатарства, Паўн. Букавіна, Паўд. Бесарабія і Адэса з акругай — да Румыніі. За час акупацыі (1941—44) гіт-лераўцы знішчылі на У. больш за 5 млн. чал., у т.л. 1,5 млн. палонных, 2,4
Да арт. Украіна. Крэпасць у г. Хацін Чарна-віцкай вобл.
Да арт. Украіна. Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану. Карціна І.Я.Рэліна. 1878—91.
млн. вывезлі на работу ў Германію. На акупіраванай тэр. дзейнічалі каля 600 тыс. сав. падпольшчыкаў і партызан, дзейнасцю якіх з лета 1942 кіраваў Укр. штаб партыз. руху (нач. Ц.А.Строкач). Найб. баяздольныя былі партыз. злу-чэнні С.А.Каўпака, А.М.Сабурава, А..Ф.Фёдарава.
У Зах. У. разгарнула дзейнасць Арга-нізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), ч. членаў якой («мельнікоўцы») адкрыта супрацоўнічала з акупантамі і сфарміра-вала дывізію СС «Галічына», а другая (кіраўнік С.А.Бандэра) у 1942 стварыла Укр. паўстанцкую армію (УПА) для ба-рацьбы супраць Германіі і СССР. У студз. 1943 — кастр. 1944 у выніку шэ-рагу бітваў (гл. Курская бітва 1943, Кі-еўская наступальная аперацыя 1943, Львоўска-Сандамірская аперацыя 1944 і інш.) У. вызвалена (6.11.1943 — Кіеў). Яе матэрыяльныя страты ад акупацыі і ваен. дзеянняў склалі 285 млрд. руб. у даваен. цэнах. За ўдзел у Вял. Айч. вай-не 2,5 млн. воінаў з У. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за 2 тыс. сталі Героямі Сав. Саюза, у т.л. 15 за вызваленне Беларусі. 29.6.1945 Чэхасла-вакія перадала УССР Закарпацце. У. — адна з краін-заснавальніц ААН (1945). Да сярэдзіны 1950-х г. на Зах. У. пра-цягвалася ўзбр. барацьба АУН супраць сав. улады. У 1946—47 У. перажыла но-вы масавы голад. Да пач. 1950-х г. тут з дапамогай інш. рэспублік СССР адноў-лена разбураная вайной гаспадарка. 19.2.1954 У. са складу РСФСР перада-дзена Крымская вобл. У 1950—80-я г. У. заставалася адным з найб. развітых прамысл. і с.-г. рэгіёнаў СССР, але на дабрабыце насельніцтва ўсё больш ад-моўна адбіваліся заганы адміністрацый-на-каманднай сістэмы кіравання экано-мікай і грамадствам. У 1978 прынята новая Канстытуцыя УССР. 3 пач. пера-
196 УКРАІНА
будовы ў СССР (1985) на У. акгывіза-ваўся нац. рух. У вер. 1989 засн. Нар. рух У., які павёў барацьбу за незалеж-насць У. 18.3.1990 упершыню на аль-тэрнатыўнай аснове выбраны Вярх. Са-вет УССР, які 24.8.1990 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Пачалося фарміраван-не шматпарт. сістэмы. Пасля спробы ў жн. 1991 членаў т.зв. Дзярж. к-та па над-звычайным становішчы адхіліць ад улады прэзідэнта СССР М.С.Гарбачова забаронена Камуніст. партыя У. (адноў-лена ў 1993). 1.12.1991 удзельнікі Усе-ўкр. рэферэндуму прагаласавалі за поў-ную незалежнасць У. Адначасова 1-м прэзідэнтам У. выбраны Л.М.Краўчук. Пасля падпісання Белавежскіх пагад-ненняў 1991 паміж У., Беларуссю і Расі-яй У. — незалежная дзяржава. Быў аб-вешчаны курс на пабудову ўкр. нац.
дзяржавы з рыначнай эканомікай, зблі-жэнне з краінамі Зах. Еўропы і ЗША. У 1994 прэзідэнтам У. выбраны ЛД.Кучма (перавыбраны ў 1999). 28.6.1996 Вярх. рада прыняла новую Канстытуцыю У., якая адлюстравала сучасныя эканам. і паліт. рэаліі. У. імкнецца падтрымлі-ваць добрасуседскія адносіны як з Расі-яй і інш. краінамі СНД, так і з блокам НАТО. 9.7.1997 у Мадрыдзе падпісана Хартыя аб асобым партнёрстве паміж У. і НАТО.
Паводле дагавора 1997 Румынія адмо-вілася ад тэр. прэтэнзій да У. Рас.-ўкр. дагавор 31.5.1997 аб дружбе, супрацоў-ніцтве і партнёрстве спрыяў вырашэн-ню праблем статуса Чарнаморскага флоту (падзелены паміж дзвюма краіна-мі) і запазычанасці У. за рас. энерга-носьбіты. На выбарах 2002 у Вярх. Раду перамаглі партыі правай і цэнтрысцкай арыентацыі. У. — чл. ААН (з 1945), СНД (з 1991), Савета Еўроны (з 1995) і інш. міжнар. арг-цый. Дыпламат. адно-сіны з Рэспублікай Беларусь устаноўле-ны 27.12.1991.
Палітычныя партыі і грамадскія арга-нізацыі. Партыя зялёных, С.-д. партыя У., «Грамада», Праірэсіўна-сацыяліст. партыя У., Камуніст. партыя У., Сацы-яліст. партыя У., Нар. рух У., Лібераль-ная партыя У., Укр. рэсп. партыя, Нар,-дэмакр. партыя У. і інш.
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 108,5 млрд. дол. (2,2 тыс.
Да арт. Украіна. Марыінскі палац у Кіеве
дол. на 1 чалавека). Доля прам-сці ў структуры ВУП (2000) 26%, сельскай гаспадаркі — 12%, сферы паслуг — 62%. 3 пач. 1990-х г. у краіне адбыва-юцца працэсы, звязаныя з пераходам ад планава-размеркавальнай эканомікі да рыначнай. За 1990—99 ВУП скараціўся амаль на 60%, вытв-сць прамысл. пра-дукцыі — на 48,6%, сельскай гаспадар-кі — на 51,3%. 3 1999 пачаўся працэс стабілізацыі і паступовага росту эканам. параметраў. Змена форм уласнасці зак-ранула амаль усе галіны гаспадаркі, але па-ранейшаму асн. уладальнікам стра-тэгічнага для нац. эканомікі вытворча-гасп. комплексу застаецца дзяржава. Найб. спад вытв-сці ў п р а м ы с л о -в а с ц і адбыўся ў машынабудаванні, асабліва ў навукаёмістых галінах, най-меншы — у традыц. для У. паліўна-энергет., металург. і хімічнай. Гал. галі-на прам-сці — паліўна-энергет. ком-плекс. Здабыча каменнага і бурага вуга-лю (83,9 млн. т, 2001) у Данецкім, Львоўска-Валынскім і Дняпроўскім бас., нафты і газавага кандэнсату (3,7 млн. т) у Перадкарпацці і ўсх. раёнах, прыроднага газу (18,2 млрд. м3) у Дняп-роўска-Данецкім, Прычарнаморскім і Перадкарпацкім раёнах. Нафтаперапра-цоўка ў Краменчугу, Лісічанску, Херсо-не, Адэсе. Вытв-сць электраэнергіі ў 2000 склала 169 млрд. кВт гадз, у тл. на ЦЭС і ЦЭЦ — 52%, на ГЭС — 5,9%, АЭС — 42,1%. Найб.: ЦЭС — Вуглягор-ская, Запарожская, Зміеўская, Луганская, Міронаўская, Прыдняпроўская; ЦЭЦ — Кіеўскія 5-я і 6-я, Харкаўская 5-я; ГЭС — Днепрагэс, Канеўская, Кахоўская, Кіеў-ская, Крамянчугская; АЭС — Запарож-ская, Паўд.-Украінская, Ровенская, Хмяльніцкая. Вял. роля ў эканоміцы належыць здабычы руд: жал. (Крыва-рожскі і Керчанскі бас.), марганцавай (Нікапальскі бас), каляровых і рэдкіх металаў (ртуць, цынк, свінец, тытан, магній, алюміній, рутыл, цырконій і інш.), самароднай серы, калійных (Прыкарпацце) і каменнай (Данбас) со-лей і інш. На базе вял. запасаў сыраві-ны развіты металург. комплекс (365 прадпрыемстваў, у т.л. 14 металург. камбінатаў, 7 трубных, 10 метызных, 16 коксахім., 3 ферасплаўныя і інш.). Вытв-сць пракату чорных металаў 22,5 млн. т (2000). Найб. прадпрыемствы га-ліны ў Прыдняпроўі (Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Запарожжа, Крывы Рог, Нікапаль), Данбасе (Данецк, Ма-