• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    выданне паэт. твораў адначасова на ўкр., бел. і рус. мовах і інш.).
    На ўкр. мове выйшлі зб-кі «Беларус-кая савецкая паэзія» (1948), «Беларускія апавяданні» (1949, 1957), «Песні з Бела-русі», «Беларускі гумар» (абодва 1957), «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1970), анталогія маладой бел. паэзіі «Калінавыя масты» (1969), выбр. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, творы І.Мележа, Я.Брыля, І.Шамякіна, П.Панчанкі, В.Быкава, А.Макаёнка і інш.; на бел. мове — зб. «Сястры Украіне» (1954), анталагічныя зб-кі «Украінская савецкая паэзія», «Вершы для дзяцей» (абодва 1952), «Дзень украінскай паэзіі», «Украінскі гумар» (абодва 1957), «Украінскія на-родныя казкі» (1959), выбр. творы Рыльскага, Тычыны, Вішні, творы Кат-лярэўскага, Франко, Л.Украінкі і інш. У 1970—90-я г. ўкр.-бел. сувязі ўзбагацілі-ся: наладжваліся сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі прыгранічных раёнаў, сумес-ныя абмеркаванні пытанняў л-ры на пленумах і рэгіянальных нарадах пісь-меннікаў, навук. канферэнцыі, пўбліка-валіся шматлікія даследчыя матэрыялы. Выйіплі сумесныя ўкр.-бел. выданні — «Паклон табе, Славута» (1972) і «Баць-коўскае імя» (1982). Найб. значныя пе-ракладныя выданні на У. — анталогія «Беларуская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1971), зб-кі «Беларускае савецкае апа-вяданне» і «Лясная калыска» (абодва 1979), «Радня» (1980); на Беларусі — анталогія «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975), «Украінскія народныя казкі» (1989, пер. С.Міхальчук), зб-кі «Рука друга» (1973), «Сцежка без канца» (1980, пер. М.Дубянецкі), «Ад круч дняпроўскіх» (1983), «Эліксір маладос-ці» (1990, пер. Р.Родчанка), трылогія «Жылюкі» М.Алейніка (1983, пер. Х.Жычка), раман «Твая зара» Ганчара (1985, пер. В.Рагойша). У серыі «Паэзія народаў СССР» выйшлі зб-кі «Явар» Шпорты (1976, пер. К.Кірэенка), «Мат-чына слова» Б.Сцепанюка (1977), «Зак-лінанне агню» Б.Алейніка (1979, пер. Г.Бураўкін), «Мелодыя каліны» Драча (пер. Р.Барадулін) і «Вятрылы, поўныя
    Да арт. Украіна. Будьшак тэатра оперы і ба-лета імя І.Франко ў Львове.
    блакіту» Нагнібеды (абодва 1981), «Ка-лыска памяці» Варанько (1983), «Сві-тальная зара» Рьшьскага (1985), «Таям-ніца вобліку твайго» Паўлычкі (1987), «Два берагі» Т.Каламіец (1988), «Ліры-ка» Кастэнка (1989, пер. В.Коўтун і Н.Мацяш), «Пялёсткі святла» Лубкіў-скага (1990); у серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» — «Вершы. Паэмы» Шаў-чэнкі (1989). Сярод інш. перакладчыкаў укр. л-ры на бел. мову: М.Базарэвіч, А.Вялюгін, Н.Гілевіч, І.Грамовіч, С.Грахоўскі, В.Зуёнак, К.Камейша, В.Лукша, В.Маеўскі, У.Паўлаў, В.Раб-кевіч, М.Рудкоўскі, Л.Салавей, Б.Са-чанка, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, М.Чарняў-скі, Я.Янішчыц. Даследавалі ўкр. л-ру і яе сувязі з бел. Л.Навічэнка, С.Крыжа-ноўскі, П.Ахрыменка, Л.Бондар, Рагой-ша, Т.Кабржыцкая, Э.Мартынава і інш.
    Архітэктура Жылыя збудаванні на тэр. У. вядомы з эпохі неаліту. Асновай для фарміравання сярэдневяковага дой-лідства паслужыла маст. культура Кіеў-скай Русі. Напачатку на тэр. У. будава-ліся драўляныя жытлы, абарончыя і гасп. пабудовы, язычніцкія свяцілішчы; з 9 ст. тут развіваліся гарады Кіеў, Чар-нігаў, Белгарад, Пераяслаў і інш.; з' 10 ст. вядома каменнае буд-ва (нячэсаны камень, цэгла-плінфа). У 11 ст. закла-дзены Кіеўскі Сафійскі сабор, Кіева-Пя-чэрская лаўра. У 11—12 ст. у культавым буд-ве сюіаліся мясц. арх. кірункі: кіеў-скі (храмы лаўры, Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра, царква Спаса на Бераставе), пераяслаўскі [Спаская царква ў Пераяславе, Юр’ева (Міхай-лаўская) бажніца ў Астры], чарнігаўскі (Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі сабор у Чарніі’аве), га-ліцкі [царква Панцеляймона ў Галічы (цяпер с. Шаўчэнкава Івана-Франкоў-скай вобл.)]. У 13—16 ст. архітэктура набыла фартыфікацыйны характар (умацаваныя манум. замкі магнатаў, ка-ралеўскіх намеснікаў у Белгарадзе-Днястроўскім, Камянцы-Падольскім, Крэменцы, Луцку, Львове, Мукачаве, Хаціне), каля іх узнікалі ўмацаваныя гар. паселішчы з рыначнымі плошчамі, ратушамі і маляўнічай забудовай. У сіс-тэму ўмацаванняў уключаліся манасты-ры (у Мяжырычы Ровенскай вобл., Зім-нем Валынскай вобл., Падгаранах Цяр-нопальскай вобл.) і асобна пастаўленыя цэрквы (Суткавецкая царква-крэпасць). Да 15 ст. большасць цэркваў будавалася паводле тыпу 4-стаўповых, крыжова-ку-пальных, 3-апсідных храмаў (арм. сабор у Львове), былі таксама 1-нефавыя хра-мы са стараж.-рус. і гатычнымі рысамі (царква Раства Хрыстова ў Галічы). У гарадах Зах. У. пераважалі вузкія вуліцы з 2—3-павярховымі драўлянымі і ка-меннымі дамамі, на Левабярэжнай — 1-павярховыя драўляныя дамы з садамі і агародамі. 3 15 ст. пашырыліся 1-не-фавыя 3-часткавыя храмы з купалам ці без яго (Узнясенская царква ў Лужанах Чарнавіцкай вобл., 1453—55) і 3-конха-выя храмы (царква Мікалая ў Бучачы Цярнопальскай вобл., 1610); узнік тып шмат’яруснай званіцы (т.зв. вежа Кар-
    УКРАІНА 201
    някта ў Львове). Для Зах. У. харакгэр-ны каталіцкія культавыя пабудовы — гатычны кафедральны сабор, барочныя касцёлы бернардзінцаў і бенедыкцін-цаў, сабор св. Юра; у стьыі рэнесан-су — жылыя дамы Карнякта (1571—-80), «Чорная камяніца» (1588—89; усе ў Львове).
    Да 16 ст. склаліся асн. тыпы драўля-ных цэркваў: прысадзістыя 3-зрубныя рознавял., з 2-схільнымі шатровымі за-вяршэннямі — «тып хаты» (Валынская вобл.), высокія 5-зрубныя аб’ёмы (Львоўская вобл), «лемкаўскія» цэрквы з мноствам гарыз. чляненняў (у Пры-карпацці). 3 2-й пал. 17 ст. на Левабя-рэжжы У. пачаўся інтэнсіўны рост гара-доў з рознымі сістэмамі планіроўкі: прамавугольнымі (Лебядзін, Прылукі), радыяльна-кальцавымі (Нежын, Пу-ціўль, Чугуеў), лінейнай (Сумы). Архі-тэктура набыла больш свецкі характар, пачалі ўзводзіць парадныя палацы, у культавых будынках з’явіліся яруснасць і ўрачысты выгляд. Хараклэрныя былі ў канцы 17 ст. жылыя цагляныя дамы ка-зацкай старшыны з рысамі нар. жытла (дамы Арцёміхі ў Кіеве, Лізагуба ў Чар-нігаве). Асобныя храмы спалучалі драў-ляныя і каменныя канструкцыі (Нова-маскоўскі Троіцкі саборў У драўляным дойлідстве вылучаліся некалькі рэгія-нальных школ (валынская, галіцкая, падольская, букавінская, закарпацкая і інш.). 3 2-й пал. 17 ст. ў архітэктуры Левабярэжнай У. наглядаўся ўздым пад уплывам рус. архітэктараў. Склаўся ары-гінальны багата арнамекгаваны стыль — т.зв. ўкр. барока: у Кіеве — Коўніраўскі корпус у ансамблі лаўры (арх. С.Коўнір), брама Забароўскага (арх. Г.Шэдэль), Ан-дрэеўская царква (арх. В.Растрэлі, І.Мі-чурын), Клоўскі (арх. В.Няелаў, Коўнір) і Марыінскі (арх. Растрэлі, А.Квасаў) па-лацы; Пакроўскі сабор у Харкаве, Спаса-Праабражэнская царква ў с. Вял. Саро-чынцы Палтаўскай вобл. Ва ўкр. нар. жытлах пашыраны 1 —•—3-камерныя хаты з бярвён, дошак, гліны з саломай, гліны з каменем і інш. Значная роля належа-ла грамадскім (ратуша ў Бучачы, 1751) і адм. (палкавая канцьшярыя Кіеўскага палка ў Казяльцы, 1760) будынкам, на-вуч. установам (калегіумы ў Чарнігаве. Ноўгарадзе-Северскім, Пераяславе, Са-фійская бурса ў Кіеве). Створаны ан-самблі з рысамі позняга барока: Пача-еўская лаўра (Цярнопальская вобл.), ка-легіум ў Крэменцы (пазней ліцэй) і інш. У канцы 18 — 1-й пал. 19 ст. архі-тэкпура развівалася ў стылі класіцызму. Паводле распрацаваных планаў забу-доўваліся новыя гарады і парты на Чар-наморскім узбярэжжы (Херсон, Севас-топаль, Мікалаеў, Адэса). Жылыя дамы будавалі паводле «ўзорных праектаў», дамінавалі грамадскія і гандл. збудаван-ні, а таксама сядзібнае буд-ва. Сярод помнікаў класіцызму: магістрат у Міка-лаеве, б. дзярж. ўстановы ў Харкаве, Кантракгавы дом, ун-т у Кіеве, гасці-ныя двары ў Ноўгарадзе-Северскім, Бе-лай Царкве, Кіеве, ін-ты шляхетных дзяўчат у Палтаве, Кіеве, Укр. драм. т-р
    імя М.Занькавецкай у Львове. Узнік своеасаблівы тып палацавай архітэкту-ры ў панскіх сядзібах (маёнтак Ру-мянцава-Задунайскага ў Качанаўцы і палац Разумоўскага ў Батурыне Чарні-гаўскай вобл., палац Патоцкіх у Туль-чыне Вінніцкай вобл.). У садова-парка-вым мастацтве пашырыліся паркавыя ансамблі пейзажнага тыпу: Уманскі дэн-драпарк «Сафіеўка», «Александрыя» ў Белай Царкве, «Трасцянец» у Чарнігаў-скай вобл. У культавым буд-ве перава-жалі храмы крыжова-купальныя (грэч. царква Усіх святых у Нежыне), квадрат-ныя ў плане 5-купальныя (Спаса-Пра-абражэнскі сабор Ноўгарад-Северскага Спаса-Праабражэнскага манастыра), 1-купальныя саборы (Праабражэнскі ў Екацярынаславе, цяпер Днепрапят-роўск).
    Для 2-й пал. 19 ст. харакіэрна развіц-цё гістарызму — стылізацый на тэмы готыкі, рэнесансу, барока, неакласі-цызму, раманскага стылю (гар. дума, Вышэйшыя жан. курсы ў Кіеве, т-ры ў Адэсе, Львове, Новая біржа ў Адэсе; рэзідэнцыя букавінскага мітрапаліта
    Да арт. Украіна. Сакірынскі вяртэп. 1770-я г.
    Да арт. Украіна. М. А ндрушчанка. Віні-чанка. 1969.
    ў Чарнаўцах, цяпер ун-т). У рэчышчы мадэрна ў пач. 20 ст. вылучылася нац-рамант. плынь, іпто пераасэнсоўвала формы нар. дойлідства (арх. В.Крычэў-скі, І.Лявінскі). Сярод помнікаў: гасці-ніца «Вялікая Маскоўская» ў Адэсе, дом з хімерамі (дом арх. У.Гарадзецкага) у Кіеве, ратуша ў Мукачаве, страхавое т-ва «Днестр» у Львове. У 1920—30-я г. будавалі на аснове канструктывізму, ра-цыяналізму: тэатр-клуб у Днепрапят-роўску, жылы раён «Новы Харкаў», Дом-камуна ў Крывым Рогу. Дасягнен-не прамысл. архітэктуры — комплекс Днепрагэса ў Запарожжы (1927—32, арх. Весніны, Г.Арлоў, М.Колі, С.Ан-дрыеўскі і інш.). Пасля Вял. Айч. вай-ны праведзены вял. аднаўленчыя рабо-ты ў многіх гарадах. У 2-й пал. 20 ст. ў буд-ве шырока выкарыстоўваюцца ты-павыя праекты, з 1970-х г. — тыпавыя блок-секцыі і канструкцыі зборнага до-мабудаўніцтва. Створаны праекты пла-ніроўкі гарадоў-запаведнікаў (Луцк, Ка-мянец-Падольскі і інш.). Пашырана жыллёвае буд-ва: жылыя раёны Руса-наўка, Беразнякі, Троешчына ў Кіеве, Паўлава Поле, Аляксееўскі ў Харкаве, Сонечны, Перамога ў Днепрапятроўску, Сіхаў у Львове. Вядзецца буд-ва новых прамысл. аб’ектаў, спарт. комплексаў, станцый метрапалітэна ў Кіеве і Харка-ве. Распрацоўваюцца комплексныя пла-ны эксперым. вёсак (у в. Морынцы Чар-каскай вобл і інш.). 3 1990-х г. архітэк-тура развіваецца ў кірунках рэгіянальнага і інтэрнац. канструктывізму, вядзецца рэканструкцыя старых гар. кварталаў, пашыраюцца ўзоры індывід. буд-ва. Ся-род найб. значных пабудоў універсаль-нага прызначэння: кінаканцэртная зала «Украіна» ў Харкаве, Палац спорту і Палац культуры «Украіна» ў Кіеве, ком-плекс дзіцячага аздараўленчага лагера «Артэк» у Гурзуфе (Крым), ун-ты ў Да-нецку, Кіеве, будынкі муз.-драм. т-раў у Сімферопалі, Сумах, цырк у Днепра-пятроўску і інш. Сінтэз архітэктуры, скульптуры і манум. мастацтва выявіўся ў мемар. комплексе Укр. музея гісторыі Вял. Айч. вайны ў Кіеве і інш. У 1933 засн. Саюз архітэктараў У.