Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УКРАІНСКАЙ ДЫРЭКТОРЫІ ЎРАД, Дырэкторыя ўкраінская, цэнтральны орган улады Украінскай На-роднай Рэспублікі (УНР) у снеж. 1918 — ліст. 1920. 13.11.1918 ва ўмовах краху аўстра-герм. акупацыі Украіны і пра-герм. рэжыму гетмана П.П.Скарапад-скага члены апазіц. сацыяліст. аб’яд-нання Укр. нац. саюз (створаны 21.5.1918, уваходзілі партыі сацыяліс-таў-федэралістаў, эсэраў, сац.-дэмакра-таў, сацыялістаў-самасційнікаў і інш.) стварылі ў г. Белая Царква кіруючы цэнтр — Дырэкторыю (старшыня У.Віннічэнка, члены С.Пятлюра, Ф.Швец, А.Макаранка, ГІ.Андрыеўскі; пазней склад змяняўся), якая 15 ліст. заклікала да паўстання супраць Скара-падскага. На яе бок перайшоў полк га-ліцыйскіх «сечавых стральцоў», які стаў ядром паўстанцкай ар.міі. 14.12.1918 рэ-жым Скарападскага скінуты, Дырэкто-рыя абвясціла аднаўленне УНР і пачала трансфармавацца ў вышэйшы дзярж. ін-т з заканад. і распарадчымі функцы-ямі. Яе выканаўчым органам абвешча-ны кабінет нар. міністраў. На месцах ствараліся працоўныя Рады, але рэаль-ная ўлада належала ваен. камандаван-ню. Узбр. сілы Дырэкгорыі (Укр. нар. армія, гал. атаман Пятлюра) складаліся пераважна з мясц. добраахвотніцкіх ат-радаў. У ліп. 1919 да іх далучылася 50-тысячная Г'аліцыйская армія разгромле-най Польшчай Заходнеўкр. Нар. Рэс-публікі (ЗУНР). Дырэкторыя забараніла продаж, залог і арэнду зямлі, абяцала сялянам надзяліць іх зямлёй (5—15 дзес. ворыва, 15 дзес. лесу на гаспадар-ку), аднавіла 8-гадзінны рабочы дзень на прадпрыемствах і ўвяла тут рабочы кантроль, прызнала права рабочых на стачкі і г.д. 22—28.1.1919 у Кіеве праве-дзены Прац. кангрэс (каля 3 тыс. дэле-гатаў), які пацвердзіў уладныя паўна-моцтвы Дырэкторыі і пастанавіў аб’яд-наць УНР з ЗУНР у складзе Саборнай Украіны. Пасля няўдалых спроб Вінні-чэнкі дамовіцца з РСФСР Дырэкторыя 16.1.1919 абвясціла ёй вайну і ўзяла курс на супрацоўніцтва з краінамі Ан-танты. 5.2.1919 Чырв. Армія заняла Кі-еў, да чэрв. 1919 —б.ч. Правабярэжнай Украіны. Польшча захапіла Усх. Галі-цыю і Зах. Валынь. Дырэкгорыя, якую з 10.2.1919 узначальваў Пятлюра, заста-лася без тэрыторыі, але ў ліп. 1919, ска-рыстаўшы наступленне белагвардз. ар-міі ген. \.І.Дзянікіна, зноў авалодала значнай ч. Правабярэжнай Украіны, 30 жн. — Кіевам. Але Дзянікін 31 жн. выгнаў з Кіева войскі Дырэкгорыі, якая 24.9.1919 абвясціла яму вайну. Неўзаба-ве дзянікінцы нанеслі Дырэкторыі па-ражэнне, на іх бок у ліст. перайшла Га-ліцыйская армія. У снеж. 1919 рэшткі войск Дырэкторыі перайшлі да партыз. дзеянняў у тыле войск Дзянікіна, а по-тым — Чырв. Арміі, якая зімой 1919— 20 разбіла Дзянікіна і зноў заняла амаль усю Украіну. 21.4.1920 Дырэкторыя зак-лючыла ў Варшаве пагадненне з польс-кім урадам, паводле якога Польшча ў абмен на Усх. Галіцыю і Зах. Валынь
УКРАІНСКАЯ 207
прызнавала УНР і аказвала ёй ваен. да-памогу супраць РСФСР. У крас. — пач. мая 1920 войскі Полыпчы і Дырэкгорыі (18 тыс. чал.) занялі ч. Правабярэжнай Украіны і Кіеў (6 мая). У канцы савец-ка-польскай вайны 1920 войскі Дырэкто-рыі адышлі на польскую тэр., дзе былі інтэрніраваны. 20.11.1920 Пятлюра сва-ім указам распусціў Дырэкгорыю. Гл. таксама раздзел Гісторыя ў арт. Украіна.
Літ.: Семененко В.Н., Радченко Л.А. Нсторня Укранны: С древнейшях вре-мен до нашнх дней. Харьков, 1999.
УКРАІНСКАЯ ВЕРХАВАЯ НАРОДА к о н е й. Выведзена на конных з-дах Украіны скрыжаваннем тракененскай пароды, чыстакроўнай верхавой пароды, гановерскай і рус. верхавой парод. Вы-карыстоўваюць у конным спорце, на с.-г. і трансп. работах.
Жывёлы масіўныя, моцнай канстытуцыі, з добра развітай мускулатурай. Выш. ў карку 160—165 см. Масць пераважна гнядая ці ры-жая
УКРАІНСКАЯ ГРЭКА-КАТА1ІЦКАЯ
ЦАРКВА, Украінская у н і я ц -кая царква, каталіцкая царква ўсх. абраду на тэр. Украіны. Усталявана ў выніку Брэсцкай уніі 1596, паводле якой правасл. царква на тэр. Рэчы Паспалі-тай прыняла дагматыку каталіцкага ве-равызнання, пры захаванні грэка-ві-зант. рытуалаў і традыц. абраднасці. Яна не ўвайшла ў склад польскай ката-лшкай царквы. а стала часткай самаст. уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, не-пасрэдна падпарадкаванай папу рым-скаму. Яе вышэйшым кіраўніком з’яў-ляўся уніяцкі мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся таксама уніяцкія епархіі Беларусі і Літ-вы. Пераход ва унію адбываўся пасту-пова, у ходзе барацьбы уніятаў з пра-васл. царквой, якая ў 1620 аднавіла сваю Кіеўскую мітраполію, а ў 1632 ле-галізавана ў Рэчы Паспалітай. На Лева-бярэжнай Украіне царк. унія скасавана ў выніку нац.-вызв. вайны 1648—54, але ў 1692 да уніі далучылася Перамышльс-кая епархія, у 1700 — Львоўская, у 1702 — Луцкая. У 18 ст. паскорылася «лацінізацыя» уніяцкай царквы — пе-райманне насуперак умовам Брэсцкай унй рымска-каталіцкай абраднасці, што праявілася ў рашэннях Замойскага са-бора 1720. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) да Аўстрыі перайшла населеная пераважна ўкраінцамі-уніята-мі Галіцыя з уніяцкімі епархіямі Львоў-скай і Перамышльскай, часткамі Луц-кай і Холмскай (пазней далучаны да Львоўскай і Перамышльскай). Паводле падзелаў 1793 і 1795 да Расіі далучана большасць тэр. Правабярэжнай Украіны. У 1795 Кацярына II скасавала ў Рас. ім-перыі ўсе уніяцкія епархіі, акрамя По-лацкай, кіраўніцтва уніяцкімі прыхода-мі перайшло да каталіцкай царквы. Па-вел I у 1798 аднавіў на Валыні Луцкую уніяцкую епархію. У 1828 яна зноў ска-савана, прыходы падпарадкаваны Літ. епархіі. Полацкі царкоўны сабор 1839 скасаваў уніяцкую царкву ў Рас. імпе-
рыі, у т.л. на Украіне. Улады Аўстрыі ў Галіцыі як процівагу апазіцыйна нас-троенай мясц. польска-каталіцкай шляхце падтрымлівалі грэка-каталіцкую царкву з яе пераважна ўкр. вернікамі, але паступова ўзмацнялі яе «лацініза-цыю». У 1774 адкрыта духоўная семіна-рыя для уніятаў ў Вене, у 1784 — у Львове. У 1782 скасаваны уніяцкія брацтвы Галіцыі. У 1795 львоўскі архіе-піскап атрымаў ад аўстр. улад тытул мітрапаліта галіцкага. 3 1856 рым. ку-рыя неаднаразова надавала галіцкім мітрапалітам тытулы кардыналаў. У 1-й пал. 20 ст. уніяцкая («Руская») царква Галіцыі складалася з Львоўскай мітра-паліцкай, Перамышльскай і Станіслаў-скай епархій. У 1939—42 пад яе кіраў-ніцтвам дзейнічаў Бел. грэка-каталіцкі экзархат. Львоўскі царк. сабор 1946 ска-саваў Укр. г.-к.ц. і пастанавіў увайсці ў склад Рус. правасл. царквы, аднак дзей-насць шэрагу уніяцкіх святароў працяг-валася ў падполлі і эміграцыі. У час пе-рабудовы уніяцкая царква ў СССР лега-лізавана (снеж. 1989) і ў 1990-я г. яна цалкам аднавіла сваю дзейнасць у зах. абласцях незалежнай Украіны. Адро-джана мітраполія з кафедрай у Львове.
Літ:. Берестейска унія (1596—1996): Статті й матеріалн. Львів, 1996. М.Г.Нікіцін.
УКРАІНСКАЯ мбВА, адна з усходне-славянскіх моў, мова ўкраінцаў, дзярж. мова Украіны. Пашырана на Беларусі, у Расіі, Польшчы, Чэхіі, Канадзе, ЗША і інш.
Вылучаюць 3 групы дыялектаў У.м.: паўд,-зах., паўд.-ўсх. і паўн.; у апошніх шмат агуль-ных рыс з паўд.-зах. гаворкамі бел. мовы [дыфтонгі на месцы «ь», а таксама «е», «о» ў закрытым складзе пад націскам, цвёрдыя «р», «ц», сцягнутыя формы лрыметнікаў (назоўны склон у ніякім і ж. р.), у м. р. ўжываюцца, як і ў бел. мове, скарочаныя формы — «чорнн», «добрн»]. У аснове літ. У.м. —паўд.-ўсх. ды-ялект. У фанетыцы стараж.-рус. «ь», а такса-ма «е» і «о» ў закрытых складах перайшлі ў «і», стараж. «і», «ы» супалі ў адным галосным «л»; захоўваецца рознае вымаўленне ненаціс-кных «а» і «о» (няма акання), спалучэнні «рь», «ль» перайшлі ў «рн», «лн» («крнвавнй», «глнтатп»; параўн. бел. «крывавы», «глыта-ці»); шыпячыя «ж», «ч», «ш» зацвярдзелі, губ-ныя і «р» зацвярдзелі на канцы склада; спа-лучэнні шэрагу зычных з «j» далі падоўжаныя мяккія зычныя «лл», «нн», «шш» і інш. («знання», «жнття», «ніччю»), як і ў бел. мо-ве; зычныя не памякчаюцца перад «е», «м», але памякчаюцца перад «і»; «ц» мяккае, апра-ча пазіцыі перад «е», «я», на месцы даўняга канцавога «л» ужываецца гук «ў» (графічна «в» — «ходнв», «вовк»; параўн. бел. «хадзіў», «воўк»). Пры словазмяненні і словаўтварэнні захавалася чаргаванне «г», «к», «х» з «з», «ц», «с» у давальным і месным склонах; асобнае скланенне захавалі назоўнікі ніякага роду Tuny «теля — телягн»; у назоўным і вінаваль-ным склонах прыметнікі маюць скарочаныя формы ў ніякім і ж.р. адаіночнага ліку і ў множным ліку; у спражэнні выкарыстоўва-юцца будучы час незакончанага трывання («пнсатнму»), страчана «-т» у 3-й асобе адзі-ночнага ліку дзеясловаў 1 -га спражэння («пн-ше»), Асаблівасці сінтаксісу — безасабовыя сказы з гал. членам, выражаным нязменнай формаю дзеяслова на «-но», «-то» («коня ку-пано»), іменны выказнік, выражаны формай вінавальнага склону з прыназоўнікам «за»
(«був у родані за старшого»), прыдзеяслоў-ныя канструкцыі з давальным склонам («дя-куватм йому»), вінавальным («зраднтпкого, іцо») і інш. Лексіка У.м. блізкая да бел., ас-нову яе складаюць словы агульнаслав. пахо-джання. У літ. У.м. ёсць беларусізмы («дьо-готь»), адпаведна ў бел. мове —украінізмы.
Разам з бел. і рус. мовамі развівалася са старажытнарускай мовы. У ранні пе-рыяд свайго развіцця (14—15 ст.) У.м. працягвала традыцыі Кіеўскай Русі, але паступова, пад уплывам жывой мовы, пачала фарміравацца ў стараўкр. кніж-ную мову. Пісьмовыя помнікі У.м. вя-домы з 14 ст. — граматы, Перасопніц-кае евангелле 16 ст. Кнігадрукаванне пачалося з 2-й пал. 16 ст. Алфавіт ство-раны на аснове рус. графікі (32 літары), ужываюцца таксама літары «і», «і», «е», апостраф. Літ. У.м. сфарміравалася ў канцы 18—19 ст. і канчаткова замаца-валася ў творчасці Т.Шаўчэнкі.
Літ.: Сучасна украінська літературна мова. Кн. 1-—5. Кнів, 1969—73; Історія украінськоі мовн. |Т. 1—3], Кмів, 1978—83; Курс історіі' украінськоі літературноі мовн. Т. 1—2. Кмів. 1958—61; Лемцюгова В.П. Украінска-беларускі слоўнік. Мн., 1980. В.А.Чабаненка.
УКРАІНСКАЯ НАРОДНАЯ РЭСІІУБЛІ-КА (УНР). Абвешчана 7(20).11.1917 у Кіеве Укр. цэнтр. радай (УЦР) як укр. нац. дзяржава ў складзе федэратыўнай Расіі, з 9(22).1.1918 — незалежная дзяр-жава. 29.4.1918 ген. П.П.Скарападскі пры падтрымцы герм. акупац. войск скінуў УЦР і ліквідаваў УНР, замест якой абвешчана Укр. дзяржава (Гетман-шчына). У снеж. 1918 УНР адноўлена Укр. дырэкторыяй. У 1918—20 УНР знаходзілася ў стане процістаяння з РСФСР, Укр. Сацыяліст. Сав. Рэспуб-лікай (УССР) і белагвардз. урадам ген. А.І.Дзянікіна, была ў саюзе з краінамі аўстра-герм. ваен. блоку і Польшчай. У студз.—ліст. 1919 існавала Саборная Украіна — аб’яднанне УНР і Заход-неўкр. Нар. Рэспублікі (створана ў ліст. 1918 у Галіцыі). Паводле Рыжскага мір-нага дагавора 1921 амаль усе ўкр. этніч-ныя землі ўвайшлі ў склад УССР і Поль-шчы. Урад УНР да 1965 існаваў у эмігра-цыі пад кіраўнішвам С.В. Пятлюры (да 1926), потым А.Лявіцкага і С.Вятвіцкага. Больш падрабязна пра УНР гл. ў арт. Цэнтральная рада, Украінскай дыржторыі ўрад і ў раздзеле Гісторыя арт. Украіна.