• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    1970 — 190 839 (2,1%), у 1979 — 230 985 (2,4%), у 1989 — 291 008 (2,9%). Павелічэнне колькасці У. адбывалася пераважна за кошт перасяленцаў з Ук-раіны і іх нашчадкаў, абсалютная ж большасць карэнных жыхароў Зах. Па-лесся была пазначана ў перапісах як бе-ларусы. 3 канца 1980-х г. у сувязі з дэ-макратызацыяй грамадскага жыцця па-чалося і нац.-культ. адраджэнне У. Бе-ларусі. Сталі стварацца ўкр. грамадскія арг-цыі, якія ставілі задачай адраджэн-не і захаванне ўкр. культуры, мовы, гіс-торыі, традыцый. Найб. актыўна гата адбывалася на Пд Брэстчыны, дзе па-водле перапісу 1989 У. было больш за 60 тыс. чал. У 1990—99 дзейнічала Укр грамадска-культ. аб’яднанне Брэсцкай вобл. «Берасцейшчына» (у 1991—97 вы-давала газ. «Голос Берестейтннн»), у 1995—99 грамадскае аб’яднанне «Про-світа Берасцейшчыны» імя Т.Шаўчэнкі (у 1996—99 выдавала газ. «Берестейсь-кмй край»), У 1990-я г. дзейнічалі так-сама ўкр. арг-цыі «Кабзар» (Мінск), «Верховмна» (Гомель) і інш. На 2002 за-рэгістраваны: Украінскі навукова-пед. саюз «Берегння» (Брэсцкая вобл., з 1997); Грамадскае аб’яднанне «Культур-на-асветнае адзінства ўкраінцаў «Палес-ся» (Брэсцкая вобл., з 2000); Беларуская асацыяцыя У. «Ватра» (з 1991), якая аб’яднала арг-цыі «Краяні» (г. Мала-дзечна), «Саюз украінок» і «Обрій» (Ка-лодзішчы Мінскага р-на), «Заповіт» (Мінск); грамадскае аб’яднанне «Цэнтр украінскай культуры «Січ» (з 1994); Гродзенскае культ.-асв. грамадскае аб’яднанне У. «Барвінок» (з 1997; 3 апо-шнія арг-цыі аб’ядноўваюць пераважна выхадцаў з Украіны).
    Літ:. Украннцы. М., 2000; Ч е р н а я Н.В. Украннское населенне Россля н СССР за пределамн Укранны (XVIII—XX вв.): Днна-ммка чнсленностн н размеіцення // Расы н народы. М., 1991. Вып. 21; Вннннчен-к о I. Украінці Берестейіцянн, Підляшшя й Холмшннн в першій половнні XX ст.: Хроні-ка подій. Кмів, 1997; Шелюбская Т.Н. Украмнская днаспора в Беларусн // Белару-сачка. 1998. № 4—5; Вабнтевнч А.Н. Нз культурно-просвегательской жнзнн укра-ннцев в Западной Беларусн (1920—30-е гг.) // Эгнічныя супольнасці ў Беларусі: гіс-торыя і сучаснасць. Мн., 2001; Украінське за-рубіжжя; Бібліогр. покажчлк літ. (1900 — грудень 1999 р.). Кнів. 1999.
    Ф.Д.Клімчук, І.У.Гунчык, Ю.В.Бажэнаў.
    УКРАІІАНІКІ, фенакрышталі, адносна буйныя крышталі або зерні мі-нералаў, уключаныя ў шклістую або мікракрышт. асн. масу магматычнай па-роды. Вылучаюцца велічынёй і формай. Харакгэрны для парод з парфіравай структурай. У. наз. таксама парфіра-бласты, якія ўзнікаюць у метамарфічнай пародзе ў выніку перакрышталізацыі пры метасаматозе.
    УКРЫВАЛЬНІЦТВА ЗЛАЧЫНСТВАЎ, дзейнасць, якая звязана з учыненнем злачынства, але не з’яўляецца саўдзель-ніцтвам у ім; адна з форм дачынення да злачынства. Праяўляецца ў хаванні зла-чынца, прылад і сродкаў учынення зла-чынства, прадметаў, набытых злачын-
    ула 209
    ным шляхам. Гэтыя дзеянні ажыццяў-ляюцца асобай пасля таго, як адпавед-нае злачынства адбылося, і таму не знаходзяцца ў прычыннай сувязі са зла-чынным вынікам. КК Рэспублікі Бела-русь устанаўляе крымін. адказнасць за У.з. (цяжкіх і асабліва цяжкіх), якое не было загадзя абяцана. э.І.Кузьмянкова.
    УКРЫЦЦЕ, фартыфікацыйнае збуда-ванне, якое выкарыстоўваецца для мас-кіроўкі і аховы асабовага складу, ваен. тэхнікі і маёмасці ад сродкаў паражэння праціўніка. Для У. асабовага складу аб-сталёўваюць шчыліны, бліндажы, схові-шчы; для ваен. тэхнікі і інш. матэрыяль-ных сродкаў — У. катлаваннага і на-сыпнога тыпаў, нішы і інш. Для найб. важнай тэхнікі (самалёты, ракетныя комплексы і інш.) будуюць У. закрыта-га тыпу, у т.л. падземныя. Пад У. выка-рыстоўваюць таксама элементы рэльефу (яры, пячоры, лясныя масівы, лагчыны і інш.), мясц. аб’екты (будынкі, дамбы, шахты і інш.). І.А.Шор.
    ЎКСУСАЎ Барыс Васыевіч (24.7.1922, г. Варонеж, Расія — 31.8.1998), бел. ак-цёр. Засл. арт. Беларусі (1955). Вучыўся ў Варонежскім тэатр. вучьшішчы (1939—41). 3 1945 у розных драм. т-рах. Ў 1951—63, 1965—70 у Брэсцкім абл. драм. т-ры. Выканаўца драм. і характар-ных роляў. Пошукі драматычнага ў ча-лавечым характары вызначьшіся ў ро-лях Рабініна («Юнацтва бацькоў» Б.Гарбатава), Сяргея («Іркуцкая гісто-рыя» А.Арбузава), Марэсьева («Сапраў-дны чалавек» паводле Б.Палявога) і інш. У ролях класічйага рэпертуару ар-ганічна спалучаў задуму аўгара з пачуц-цём псіхал. праўды, карыстаўся нязвык-лымі галасавымі мадуляцыямі, камед. і драм. фарбамі: Гарадулін («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўска-га), Штапноў («Сокалы і крумкачы» А.Сумбатава-Южына), Фігаро («Вар’яц-кі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Ба-маршэ). 3 інш. роляў: Трэплеў («Чайка» АЧэхава), Троцкі («Брэсцкі мір» К.Гу-барэвіча), Аляксей («У добры час!» В.Розава). Т.Дз.Арлова.
    ЎЛА, У л ь я н к а, рака ў Лепельскім, Чашніцкім і Беіпанковіцкім р-нах Ві-цебскай вобл., левы прыток р. Зах. Дзвіна. Уваходзіла ў склад Бярэзінскай воднай сістэмы. Даўж. 123 км, пл. вада-збору 4090 км2. Выцякае з Лепельскага воз. на паўн. ускраіне г. Лепель, цячэ па Верхнебярэзінскай нізіне, Чашніц-кай раўніне і Полацкай нізіне, вусце каля г.п. Ула Бепіанковіцкага р-на. Асн. прытокі: Лукомка, Усвейка, Свячанка (справа), Хоцінка (злева). Даліна пера-важна сухадольная, асіметрычная, тра-пецападобная, да в. Промыслы Бешан-ковіцкага р-на скрынкападобная, шыр. 300—600 м, найб. (да 1 км) у сярэднім цячэнні, найменшая (100 м) у верхнім цячэнні. Схілы сярэдне стромкія, выш.
    210 ула
    10—25 м, парэзаныя ярамі і лагчынамі. Пойма лугавая, чаргуецца па берагах, роўная, шыр. ў верхнім цячэнні 50— 100 м, ніжэй 200—400 м, у сярэднім цячэнні да 600 м. У разводдзе затапля-ецца на глыб. ад 0,5 да 2,5 м. Рэчышча неразгалінаванае, на працягу 75 км ад вытоку моцназвілістае, ніжэй сярэдне звілістае (шыр. 25—30 м, месцамі 40— 50 м). Берагі стромкія, нярэдка абры-вістыя, пясчаныя, параслі хмызняком, выш. 2—5 м, на асобных участках 10— 15 м. Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Ледастаў з сярэдзіны снеж. да пач. красавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 45% гадавога сцёку. Веснавое разводдзе з 3-й дэкады сак. да сярэдзіны мая, сярэдняя працягласць 56 суг. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню 4,6 м, найб. 7,3 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. Лепельская ГЭС. На рацэ г. Лепель, у вусці г.п. Ула.
    А.А.Макарэвіч.
    ЎЛА, гарадскі пасёлак у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., прыстань на р. Зах. Дзвіна пры ўпадзенні р Ула. За 27 км на ПнЗ ад Бешанковіч, 80 км ад Ві-цебска, 17 км ад чыг. ст. Лоўжа на лініі Віцебск—Полацк; аўтадарогамі злучана з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі. 1,2 тыс. ж. (2002).
    Вядома з 14 ст. ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. На-лежала Кішкам, потым Жабам. У Інфлянц-кую вайну 1558—82 паводле загаду Івана IV Грознага пабудаваны Ульскі замак 6.1.1564 пад У. адбылася Ульская бітва 1564. У 1577 агрымала магдэбургскае права і герб: у чырв. полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16—18 ст належала кн. Быстрьшкім, Лукомскім, Ржэц-кім, Патоцкім, Рэутам, АД.Меншыкаву. Па-
    водле інвентара 1764, у горадзе да 600 ж, 187 двароў. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) У. ў складзе Рас. імперыі, гандл. мяс-тэчка, цэнтр воласці Лепельскага пав., пры-стань, 2 гарбарныя і піваварны з-ды, млын, школа. У канцы 19 ст. каля 2,5 тыс. Ж., больш за 200 дамоў, царква, касцёл, 48 крам. У 1924—31, 1946—56 цэнтр Ульскага раёна. 3 1938 rap. пасёлак. 3 ліп. 1941 да 26.6.1944 акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1931— 46 і з 1956 у Бешанковіцкім р-не.
    Працуюць хлебапякарня, сярэдняя школа, прафес.-тэхн. вучылішча меха-нізацыі сельскай гаспадаркі, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Пом-нік сав. воінам і землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    УЛАДА, здольнасць і мапымасць для індывіда або пэўнай ірупы ажыццяў-ляць сваю волю, аказваць уздзеянне на характар і кірунак дзейнасці, паводзіны інш. людзей, незалежна ад іх згоды або нязгоды. Ажыццяўляецца праз эканам., ідэалаг. і арганізацыйна-прававыя меха-нізмы, а таксама з дапамогай прымусу, аўгарытэту, традыцый і г.д. У. забяспеч-вае праванарадак, прызнаны ў дадзе-ным грамадстве. Існуе цэлы шэраг кры-ніц У. Агульнапрызнанай крыніцай з’яўляецца сіла, таму ў свядомасці мно-гіх людзей У. атаясамліваецца з насіл-лем. Да істотных крыніц У. адносяцца таксама здольнасці асобы канкрэтнага лідэра, багацце і грамадскае становішча носьбітаў У., іх веды і валоданне інфар-мацыяй. Сярод метадаў рэалізацыі У. асаблівае месца займае фізічны і псіхіч-ны прымус. Першы заключаецца ў пра-мым навязванні сац. субёктам пэўнага кшталту паводзін, другі — гэта паіроза ім негатыўнымі вынікамі ў выпадку ўхі-лення ад навязваемых паводзін. Носьбі-
    ты У. выкарыстоўваюць таксама пры-ёмы пераканання і заахвочвання, уздзе-яння аўтарытэтам і г.д. У сучасным гра-мадстве сярод адпаведных інструментаў і прыёмаў уладарання вылучаюць паліт., эканам., сац., бацькоўскую, культ.-ін-фармацыйную і інш. віды У. Найб. важная сярод іх палітычная У. як рэ-альная здольнасць класа, сац. групы або індывіда праводзіць сваю волю, якая вызначаецца аб’екгыўнымі патрэбнас-цямі і ікгарэсамі, з дапамогай прававых паліт. норм і спец. ін-та — дзяржавы. Паліт. У. выконвае толькі ўласцівыя ёй функцыі — кіраванне грамадствам, падтрыманне парадку і стабільнасці, да-сягненне ірамадскай згоды, рэгуляван-не паводзін людзей, выяўленне, абме-жаванне і вырашэнне канфлікгаў і да т.п. Для ажыццяўлення гэтых функцый паліт. У. афармляецца ў пэўныя дзярж. і паліт. структуры. Найважнейшым пы-таннем паліт. У. з’яўляецца раздзяленне яе на заканад., выканаўчую і судовую. Прынцып раздзялення ўлад канкрэтна аформлены ў Канстытуцыі і законах Рэспублікі Беларусь.
    Літ.. Монтескье Ш.Л. Мзбр. промзв.: Пер. с фр. М., 1955. І.В.Катляроў.
    УЛАДАМІРСКІ Барыс Уладзіміравіч (2.3.1923, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 4.5.1991), бел. акцёр. Сын У А.Уладамірскага. Засл. арт. Беларусі (1970). Скончыў Рэсп. тэатр. вучылішча (1941). У 1939^41, 1944—50 і з 1954 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, у 1953—54 у Брэсцкім абл. драм. т-ры. Драм. тэмпе-рамент, эмацыянальнасць, псіхалагізм, мастацтва пераўвасаблення — вызна-чальныя рысы яго творчасці. Сцэн. вобразам уласцівы сакавітасць фарбаў, сатыр. завостранасць, набліжаная да гратэску, выразны вонкавы пластычны