Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УКРАІНСКАЯ НАЦЬІЯНАЛЬНАЯ ІІАР-
ЛАМЕНЦКАЯ ЫБЛІЯТЭКА ў К і е в е Засн. ў 1866 як публічная б-ка. 3 1934 Кіеўская абл., з 1957 дзярж. рэсп., з 1993 сучасная назва. Нац. кнігасховішча твораў друку, універсальны дэпазіта-рый; навук.-метадычны, даследчы, біб-ліягр. і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфіі і кніга-знаўства дая б-к усіх сістэм і ведамстваў Украіны. Асн. фонд (на 1.1.2003) — больш за 4 млн. кніг, часопісаў, нотных партытур, карт і інш. дакументаў на 66 мовах свету. У фондзе старадрукаў і ра-
208 УКРАІНСКАЯ
рытэтаў 17 тыс. экз., у т.л. калекцыі кі-рылічнага друку («Астрожская біблія», 1581, надрукаваная І.Фёдаравым, «Кні-га жыцій святых» Дзмітрыя Растоўскага, 1689), свецкай л-ры («Арыфметыка» Л.П.Магніцкага, 1703, «Энеіда» I Кат-лярэўскага, 1808, творы М.В.Ламаноса-ва, М.М.Карамзіна і інш ). Найб. поўна сабраны творы вядомых укр. пісьменні-каў: Т.Шаўчэнкі, І.Франко, Л.Украінкі, П.Мірнага, М.Кацюбінскага і інш.
УКРАІНСКАЯ ПАРТЫЯ САЦЫЯ-ЛІСГАЎ-РЭВАЛЮЦЫЯНЕРАЎ (УПСР), палітычная партыя на Украіне ў 1917— 21. Аформілася ў крас. 1917 шляхам аб’яднання ўкр. груп і гурткоў, што вы-лучыліся з рас. партыі сацыялістаў-рэ-валюцыянераў (эсэраў) пасля Лют. рэва-люцыі 1917. Праграма спалучала ідэі народніцтва і ўкр. нац. дзяржаўнасці. Друкаваны орган газ. «Боротьба» («Ба-рацьба»). Лідэр УПСР М.С. Грушэўскі да крас. 1918 узначальваў Укр. цэнт-ральную раду, дзе эсэры мелі значную колькасць месцаў. УПСР ініцыіравала Брэсцкае пагадненне рады з дзяржавамі герм.-аўстр. блоку (9.2.1918). У маі 1918 ад яе адкалолася левае крыло, якое ўтварыла партыю барацьбістаў. 3 ліст. 1918 уваходзіла ва Укр. дырэкторыю (гл. Украінскай дырэкторыі ўрад). Распа-лася неўзабаве пасля заканчэння гра-мадз. вайны і інтэрвенцыі.
УКРАІНСКАЯ СТ^ПАВАЯ БЕЛАЯ
ПАРОДА с в і н е й, універсальнага кі-рунку. Выведзена ў племянной гаспа-дарцы запаведніка «Асканія-Нова» на Украіне М.Ф.Івановым ў 1930-я г. скрыжаваннем мясц. познаспелых сві-ней з кнырамі буйной белай пароды. Раз-водзяць у стэпавых зонах Украіны і Ра-сіі.
Паводле знешняга выгляду падобныя на буйных белых свіней, маюць болып грубы целасклад, модны касцяк, густую шчаціну. Маса кныроў 300—350, матак 230—250 кг. Плоднасць 11—12 парасят. Маладняк хутка-плодны. Жывёлы непатрабавальныя да ўмоў утрымання.
УКРАІНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АКАДЭ-МІЧНЫ НАРОДНЫ ХОР і м я Р. Вяроўкі, Украінскі н a -родны хор імя Вяроўкі. Створаны ў 1943 у Харкаве (з 1944 у Кі-еве), з 1965 — імя Р.Вяроўкі (арганіза-тар і маст. кіраўнік да 1964), з 1970 — акадэмічны. Засл. калектыў Украіны (1965). У складзе: мяшаны хор, аркестр (пераважна ўкр. муз. нар. інструменты), танц. група. У рэпертуары ўкр. фальк-лор, песні і танцы інш. народаў.
УКРАІНСКІ ШЧЫТ, У к р а і н с к і крышталічны шчыт, У к р a -інскі крышталічны масіў, выступ дакембрыйскага крышт. фунда-мента на ПдЗ Усходне-Еўрапейскай платформы. Цягнецца ўздоўж сярэдняга
і ніжняга цячэння р. Дняпро ад р. Га-рынь да Азоўскага м. Займае цэнтр. ч. Украіны, невял. тэр. Беларусі і Растоў-скай вобл. Расіі. Даўж. больш за 1000 км, найб. шыр. каля 250 км, пл. каля 200 тыс. км2.
На ПнЗ і Пн абмежаваны Дняпроўска-Да-нецкім і Прыпяцкім грабенамі, на 3 і Пд па-ката паніжаецца і перакрываецца платформа-вым чахлом з палеазойскіх, мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў. На шчыце маламагут-нае перарывістае покрыва кайназойскіх асад-кавых парод. Мерыдыянальнымі зонамі глы-бінных разломаў (Арэхава-Паўлаградскай, Тальноўскай, Крыварожскай і інш.) разбіты на 5 буйных блокаў: Валына-Падольскі, Бе-лацаркоўска-Уманскі, Кіраваградскі, Пры-дняпроўскі і Прыазоўскі. Разломы паўн.-зах. і паўн.-ўсх. распасцірання падзяляюць іх на больш дробныя глыбы. Складзены пераважна з глыбокаметамарфізаваных архейскіх парод, прарваных рознаўзроставымі гранітамі. Да мерыдыянальных зон разломаў, якія закла-дэены ў познім археі і актыўна развіваліся ў пратэразоі, прымеркаваны ніжнепратэразой-скія ўтварэнні (гнейсы, метамарфізаваныя вулканагенна-тэрыгенныя пароды), у т.л, жа-лезістыя кварцыты (джэспіліты). На 3 Пры-дняпроўскага блока размешчана Крыварож-ская зона (гл. Крыварожскі жалезарудны ба-сейн, Крамянчугская магнітная анамалія). Вул-каніты і кварцыты оўруцкай серыі (верхні пратэразой) перакрываюць граніты рапаківі, якія разам з габра-анартазітамі (пач. позняга пратэразою) угвараюць буйныя плугоны — Корасценьскі і Корсунь-Наваміргарадскі.
«УКРАІНСЬКНЙ ІСТОРЙЧННЙ ЖУР-
НАЛ», навуковы часопіс, орган Ін-та гіс-торыі Нац. АН Украіны. Выдаецца ў Кіеве з 1957 6 разоў на год. Змяшчае матэрыялы па гісторыі Украіны і сусв. гісторыі, па метадалогіі і методыцы гіст. даследаванняў, гіст. дакументы і камен-тарыі да іх, мемуары, агляды гіст. кры-ніц і інш. Друкуюцца матэрыялы па гіс-торыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пытан-ням гісторыі Беларусі прысвечаны арт. Я.М.Карпачова «Гарады і мястэчкі Бе-ларусі ў другой палове XVIII ст.» (1968, № 9), АГІ.Грыцкевіча «Універсал Багдана Хмяльніцкага гораду Слуцку (1656 г.)» (1970, №12), Г.Д.Казьмірчука і АВ.Сіл-кіна «М.В.Доўнар-Запольскі як дзекаб-рыстазнавец» (1995, № 1), Ф.М.Шабуль-да «Бітва каля Сініх Вод 1362 г.: мала-вядомыя і невядомыя аспекты» (1996, №2) і інш. А.П.Грыцкевіч.
УКРАІНЦЫ (саманазва у к р а і н ц і), народ усходнеславянскай моўнай гру-пы, асн. насельніцтва Украіны (35,7 млн. чал., 2002). Жывуць таксама ў кра-інах СНД, у т.л. на Беларусі 237 тыс. чал. (перапіс 1999), Балтыі, Канадзе, ЗША, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Румы-ніі, Венгрыі і інш. Агульная колькасць 46 млн. чал. (1992). Гавораць на ўкраін-скай мове. Вернікі праваслаўныя, като-лікі, уніяты.
Традыц. сялянскае жыллё — хата, пераважна з 2-, радзей 3-камернай пла-ніроўкай, глінабітнай падлогаю, 4- ці 2-схільнай (Палессе) саламянай страхою. Як правіла, хата звонку і ўнутры пабе-леная. Двор уключаў адну ці некалькі гасп. пабудоў. Жаночы касцюм складаў-ся з вышытай кашулі, да якой у праха-
лоду дадавалі безрукаўкі, паяснога адзення — запаскі, плахты, з 19 ст. спадніцы. Жанчыны насілі чапцы, пак-рывалі іх наміткаю або хусткаю. Дзяў-чаты ўпрыгожвалі галовы кветкамі, вян-камі з папяровых кветак, рознакаляро-вымі стужкамі. Мужчыны насілі кашулі і штаны (на Палессі і ў Карпатах вузкія, на астатніх тэрыторыях тыпу шарава-раў), іх галаўныя ўборы — брылі, вой-лачныя ці барановыя шапкі. У халод-ную пару мужчыны і жанчыны апраналі світку з даматканага сукна, зімою — кажухі. Цяпер традыц. адзенне набліжа-на да агульнаеўрап. касцюма.
У. ўзьгходзяць да паўд. групы стара-даўняга ўсх.-слав. моўнага адзінства, нашчадкамі якога з’яўляюцца таксама рускія і беларусы. Іх агульнай дзяржа-вай была Кіеўская Русь. Канчатковы этап фарміравання ўкр. (як і бел., і рус.) народнасці адносіцца да 14—15 ст. Са стараж. часоў у шырокіх кантактных зонах бел.-ўкр. памежжа адбываліся своеасаблівы абмен насельнішвам, ін-тэнсіўныя культурна-быт. ўзаемаўплы-вы. 3 14 ст. б.ч. ўкр. зямель уваходзіла ў Вялікае княства Літоўскае, У. разам з беларусамі і літоўцамі ўтваралі дзярж. этнас княства. Шэраг буйных магнацкіх родаў ВКЛ выводзілі свой радавод з Ук-раіны ці мслі там гал. родавыя маёнткі: Астрожскія, Вішнявецкія, Тышкевічы, Хадкевічы, Чартарыйскія і інш. Мова стараўкр. актаў 15 ст. з Валыні і Галіцыі практычна мала адрознівалася ад тага-часнай бел. мовы. Пісьменства і кніж-насць У. і беларусаў развівалася разам. Агульным здабыткам укр. і бел. народаў 16—17 ст. з’яўляюцца кнігадрукаванне і літ. дзейнасць брацтваў, палемічная лі-таратура, патрыстыка і інш. Шэраг выдатных дзеячаў культуры таго перыя-ду (Л. і С. Зізаніі, М.Сматрыцкі, С.Ко-саў, І.Казлоўскі, Хрыстафор Філалет і інш.) былі адначасова ўкр. і бел. пісь-меннікамі. У. і беларусы разам удзель-нічалі ў казацка-сял. паўстаннях канца 16—17 ст. У 1569 укр. землі ВКЛ адыш-лі ў склад Польскага каралеўства (гл. Люблінская унія 1569). 3 сярэдзіны 18 ст. Украіна далучана да Рас. імперыі. 3 1922 саюзная рэспубліка ў складзе СССР. У 1991 абвешчана незалежная Украіна.
На Беларусі вылучаюць 2 групы У.: выхадцы з Украіны і аўтахтонныя жы-хары Бел. Палесся.
Этн. межы рассялення У. і беларусаў былі заўсёды невыразныя, што з развіц-цём этнаір. навукі з 19 ст. выклікала ў даследчыкаў цяжкасці ў гэтым пытанні. Асабліва складана правесці мяжу ў Зах. Палессі, якое з’яўляецца стараж. зонай слав. засялення і доўгі час захоўвала ар-хаічныя рысы ў культуры і нац. побыце, вызначалася этн. неразмежаванасцю. Этн. самасвядомасць палешукоў харак-тарызавалася прыналежнасцю як да ўсх. славянства, так і да пэўнай усх.-слав. этнагр. групы. Адна з найб. значных та-кіх груп — брэсцка-пінская (загарод-ская) этнагр. група, у якой у параўнанні з інш. палескімі групамі на тэр. Белару-
сі ў гаворцы і самасвядомасці праяўля-юцца рысы «ўкраінскасці». Саманазвай для палешукоў доўгі час з’яўляўся агульны для ўсх. славян этнонім р у с -к і я (р у с ь к ы). Перапісы 19 ст., якія праводзілі чыноўнікі па губернях, да-юць супярэчлівыя і недакладныя звесткі пра колькасць У. на Палессі. У 1850— 70-я г. афіц. рас. ўлады адносілі да У. (маларосаў, маларасіян) карэннае ўсх.-слав. насельніцтва Бельс-кага, Брэст-Літоўскага, Кобрынскага, Пінскага, Пружанскага і значнай ч. Мазырскага паветаў. Паводле дзярж. перапісаў у канцы 19 і пач. 20 ст. такса-ма цяжка меркаваць пра дакладны склад ўсх.-слав. насельнінтва гэтага рэ-гіёна: перапісчыкі пераважна ігнаравалі пытанне аб нац. прыналежнасці і род-най мове і запаўнялі анкеты найчасцей згодна з інструкцыяй афіц. улад. Так, паводле перапісу 1897 у паўд. паветах Гродзенскай і Мінскай губ. «маларосаў» (У.) было: у Бельскім 64 256 (39,1%), у Брэст-Літоўскім 140 561 чал. (64,4%), у Кобрынскім 146 789 (79,6%), у ГІружан-скім — 9278 (6,7%), у Пінскім — 1423 (0,6%), у Мазырскім — 264 (0,2%). Па-водле польскага перапісу 1921 «русіны» (назва У. паводле тагачаснай афіц. польскай тэрміналогіі) складалі ў Драгі-чынскім пав. 3693 (5,8%), Брэсцкім — 2744 (2,4%), Кобрынскім — 2224 (3,5%), Лунінецкім — 1602 (1,8%), Пін-скім — 339 (0,2%), Пружанскім — 112 (0,2%), Столінскім — 112 (0,2%). Па-водле перапісу 1931 У. было: у Кобрын-скім пав. 21 934 (19,3%), Брэсцкім 17 926 (8,3%), Столінскім — 2663 (2,1%), Драгічынскім 1493 (1,5%), Пін-скім 1063 (0,6%), Пружанскім — 301 (0,3%), Лунінецкім — 264 (0,2%). У 1921—39 у Зах. Украіне і Зах. Беларусі развіццём укр. нац.-культ. руху кіравала грамадская арг-цыя «Просвіта». Сваёй дзейнасцю Зах. ГІалессе ахоплівала ўкр. паліт. арг-цыі «Сельраб», «Сельсаюз», К.ампартыя Зах. Украіны і інш. На вы-барах у польскі сейм 1922 укр. кандыда-ты ў дэпутаты з Брэстчыны ўваходзілі разам з бел., яўр. і інш. кандыдатамі ў Блок нацыянальных меншасцей. У Сав. Беларусі паводле перапісу 1926 было 34 681 У. Да У. тады была аднесена част-ка карэннага насельніцтва некат. мяс-цовасцей Тураўска-Мазырскага ГІалес-ся: у Камарынскім р-не (цяпер у скла-дзе Брагінскага р-на) — 4178 чал. (16,2% ад колькасці насельніцтва раё-на), Нараўлянскім — 4256 (13,1%), Ка-ралінскім (цяпер у складзе Ельскага і Лельчыцкага р-наў) — 1159 (4,3%). Тут існавалі 6 нац. укр. сельсаветаў: у Кама-рынскім р-не — Верхняжарскі (1933— 37), Гдзенскі (1927—37), Лукаедаўскі (1927—37), Ніжняжарскі (1933—37), у Нараўлянскім р-не — Акопскі (1929— 37) іХаткаўскі (1931—37; укр.-ням.). Да 1950-х г. у вёсках і гар. пасёлках Зах. Палесся развівалася ўкр. маст. сама-дзейнасць. Паводле пасляваен. перапі-саў дынаміка колькасці У. і іх доля ся-род насельніцтва Беларусі бьыа наступ-ная: у 1959 — 133 061 чал. (1,7%), у