• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.: В о р о н н н Н.Н. Зодчество Северо-Восточной Русн XII—XV вв. Т. 1. М., 1961; В a г н е р Г.К. Мастера древнерусской скульптуры. М., 1966. Г.А.Лаўрэцкі.
    УЛАДЗІМІРА-СЎЗДАЛЬСКАЯ ШКбЛА ЖЫВАІІІСУ, адна з найб. значных школ стараж.-рус. мастацтва. Склалася ў 12 — пач. 13 ст. на тэр. Уладзіміра-Суздальскага княства пад уплывам маст. культуры Кіеўскай Русі. Размалёўкі, жы-вапіс вылучаюцца прасветленай адухоў-ленасцю вобразаў, пластычнай -колера-вай лепкай, вытанчаным каларьггам, падкрэсленай манументальнасцю: раз-малёўкі Дзмітрыеўскага сабора ў г. Ўла-дзімір (каля 1197), абраз «Дзмітрый Са-лунскі» (кан. 12 — пач. 13 ст.). Выдат-ным помнікам дэкар. мастацтва з’яўля-юцца медныя паўд. вароты (1222—28) сабора Раства Багародзіцы ў г. Суздаль, на якіх тэхнікай залатой наводкі выка-наны сюжэтныя і арнаментальныя кам-пазіцыі, багатыя лінейнымі рытмамі.
    УЛАДЗІМІРАЎ Ігар Пятровіч (1.1.1919—20. 3.1999), расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1978). Скончыў ленінград-скія карабельны (1943) і тэатр. (1948) ін-ты. 3 1949 у Ленінградскім т-ры імя Ленінскага камсамола, з 1956 у Вял. драм. т-ры імя Горкага, з 1960 гал. рэ-жысёр (да 1986) і акцёр Ленінградскага т-ра імя Ленсавета (у 1991-—95 наз. Ад-крыты т-р). Яго акцёрскія работы вылу-чаліся' натуральнасцю і адначасова ўнутр. значнасцю, рэжысёрскія — глы-бокім пранікненнем у сутнасць твора, музычнасцю, гумарам. Сярод роляў: Га-еў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), прафесар Праабражэнскі («Сабачае сэрца» павод-ле М.Булгакава), Ён («Старамодная ка-медыя» А.Арбузава і ў аднайм. фільме). Паставіў п’есы: «Пігмаліён» Б.Шоу (1962), «Таня» Арбузава (1963), «Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра (1964), «Трох-грашовая опера» Б.Брэхта і К.Вейля (1966, 1983), «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына (1967), «Дульсінея Табоская» А.Валодзіна (1973), «Злачынства і кара» паводле Ф.Дастаеўскага і «Вішнёвы сад» Чэхава (абедзве 1978), «Пад адным да-хам» Л.Разумоўскай (1986), «Заўтра бы-ла вайна» паводле Б.Васільева (1987), «Хэпі энд адмяняецца» («Ахвяра») М.Фраці (1995) і інш. Здымаўся ў кіно: «Твой сучаснік», «Адваротная сувязь», «Утаймаванне агню», «Казкі... казкі... казкі старога Арбата»; у тэлефільмах «Вялікае процістаянне», «Мая справа» і інш. Паставіў фільм «Лішні білет» (1983). Л.В.Календа.
    УЛАДЗІМІРАЎ Мірон Канстанцінавіч (сапр. Шэнфінкель; 27.11.1879, г. Херсон, Украіна — 20.3.1925), адзін з арганізатараў і кіраўнікоў Палескага к-та РСДРП, сав. дзярж. дзеяч. Скончыў Херсонскае с.-г. вучылішча (1898). Вёў работу ў Гомелі па стварэнні і аб'яднан-ні с.-д. арг-цый Палескага р-на, потым у Екацярынаславе, Адэсе, Луганску і інш. 3 1904 старшыня Палескага к-та, дэлегат ад яго на III з’ездзе РСДРП (1905). У рэвалюцыю 1905—07 у Гоме-
    лі, рэдактар легальнай с.-д. газ. «Труд». У 1906 сасланы ў Сібір, у маі 1908 уцёк за мяжу. У Кастр. рэвалюцыю 1917 уз-начальваў харч. ўправу Петраграда. У 1919 чл. РВС і старшыня асобай харч. камісіі Паўд. фронту. 3 1921 на дзярж. пасадах у УССР і РСФСР, з ліст. 1924 нам. старшыні ВСНГ СССР. У 1925 чл. ЦВК СССР.
    УЛАДЗІМІРАЎ Пётр Уладзіміравіч (31.12.1854, г. Казань, Расія — 1902, паводле інш. звестак, пасля 1913), рускі філолаг-славіст і гісторык літаратуры; адзін з заснавальнікаў беларусазнаўства. Д-р рус. славеснасці (1888). Скончыў Казанскі ун-т. 3 канца 1880-х г. праф. Кіеўскага ун-та. Аўтар кніг і артыкулаў, прысвечаных стараж.-слав. л-рам. Пра-блемам стараж.-бел. л-ры і гісторыі ста-рабел. мовы прысвяціў працы «Жыціе св. Аляксея, чалавека божага ў заходня-рускім перакладзе канца XVI ст.» (1887), «Агляд паўднёварускіх і заходня-рускіх помнікаў пісьменнасці ад XI да XVII ст.» (1890) і інш. У сваёй асн. пра-цы «Доктар Францыск Скарына. Яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888) разглядаў пытанні, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Ф.Скарыны ў шы-рокім гіст.-кулы. кантэксце. Тэзісы да працы (выд. асобнае) пра лінгва-тэкста-лагічныя аспекты дзейнасці Скарыны і суадносіны яго перакладаў і іншамоў-ных выданняў той пары (напр., чэш-скай Бібліі, 1506) не страцілі навук. каштоўнасці да нашага часу. Выявіў но-выя дакументы пра Скарыну, даволі поўна аднавіў яго біяграфію, падрабяз-на прааналізаваў выданні, адзначыў іх асаблівасці, наватарства і значэнне для бел. і ўсх.-слав. культур. Даследаваў мо-ву выданняў Скарыны, якую лічыў узо-рам бел. мовы пач. 16 ст., а таксама ін-шамоўныя лінгвістычныя запазычанні, шрыфты выданняў.
    Те:. К нсследованню о «Велнком зерцале». Казань, 1885; Введенне в нсторню русской словесностн. Кмев, 1896; Научное нзученне апокрнфов — отреченных кннг в русской лнтературе во второй половмне XIX ст. Кнев, 1900; Древняя русская лмгература Клевского пернода XI—XIII вв. Кнев, 1900.
    Літ.: М езяер А.В. Русская словесность с XI до XIX столетня включнтельно: Бнблногр. указ. Ч. 1—2. СПб., 1899—1902; Булахов М.Г. Восточнославянскне языковеды. Т. 1. Мн., 1976; Немнровскмй Е.Л. По сле-дам Францнска Скорнны: Док. повесть. Мн., 1990. Ю.А.Лабынцаў.
    УЛАДЗІМІРАЎ Сімяон (н. 8.2.1925, с. Іваняне, Балгарыя), балгарскі пераклад-чык і літаратуразнавец. Скончыў Са-фійскі ун-т (1961). Пераклаў на балг. мову раманы «Атланты і карыятыды» І.Шамякіна (1980), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1981), аповесці «Здрада» і «Пастка» В.Быкава (1965), «Шлюбная ноч» (1975) і «Гандлярка і паэт» (1978) Шамякіна, «Лявон Бушмар» К.Чорнага (1978), п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы (1975), «Апошняя інстан-цыя» М.Матукоўскага (1976), «I змоўклі іпушкі» Шамякіна (1979), «Пагарэль-цы» А.Макаёнка (1980), «ГІаўлінка»
    УЛАДЗІМІРСКІ	215
    Я.Купалы (1982), апавяданні Я.Коласа, В.Адамчыка, Л.Гаўрылкіна, М.Гіля, Г.Далідовіча, А.Дударава, А.Жука, В.Іпатавай, Л.Калодзежнага, У.Каратке-віча, А.Кудраўца, І.Пташнікава, Б.Са-чанкі, М.Стральцова і інш. Укладальнік анталогій бел. прозы «Дзесяць сучасных беларускіх апавяданняў» (1977) і «Пад пошум дубоў» (1981),. а таксама зборні-каў выбр. твораў К.Чорнага, Караткеві-ча, Кудраўца, Сачанкі. Аўтар артыкулаў і даследаванняў пра творчасць бел. пісьменнікаў, бел. л-ру. Неаднаразова наведваў Беларусь.
    Літ.: Нікіфаровіч В. Пазначана Лю-боўю // Далягляды, 1985. Мн., 1985.
    УЛАДЗІМІРАЎ Юрый Кузьміч (н. 1.1.1942, г. Касцярова Уладзімірскай вобл., Расія), артыст балета, педагог. Нар арт. СССР (1987). Скончыў Мас-коўскае харэагр. вучылішча (1962). 3 1962 артыст, з 1988 педагог у Вял. т-ры ў Маскве. Першы выканаўца партый: Юнак («Геолагі» М.Карэтнікава), Пас-тух («Вясна свяшчэнная» І.Стравінска-га), Ікар («Ікар» С.Сланімскага), Стан-цыйны мужык («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Іван Грозны («Іван Гроз-ны» на муз. С.Пракоф’ева), Бенядзікт («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Дон Кіхот («Рыцар сумнага вобраза» на муз. Р.Штрауса). Сярод інш. роляў: Прынц («Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Спартак («Спартак» А.Хачатурана). Зды-маўся ў фільмах-балетах («Іван Грозны», 1978). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў ар-тыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1966), Маскве (1969, усе 1-я прэміі).
    УЛАДЗІМІР-ВАЛЫНСКІ. горад у Ва-лынскай вобл. Украіны. Каля 40 тыс. ж. (1999). Чыг. станцыя. Прам-сць: харч. (цукр., кансервавая і інш.), швейная, мэблевая. Успенскі сабор. (1160), Ва-сільеўская царква (канец 13 — пач. 14 ст.), палаты епіскапаў (16 ст.).
    Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 988 як горад-крэпасць Уладзімір. У 12 ст. ўвахо-дзіў ва Уладзшіра-Валынскае княспіва, з 1199 — Галіцка-Валынскае княства. 3 1370 у ВКЛ. У 1431 атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 у складзе Рэчы Паспалітай. Паводле трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Уладзімір у складзе Зах. Вальші адышоў Расіі і наз. У.-В. У 1919 далу-чаны да Польшчы, з 1939 у складзе Украіны. у Вальшскай вобл. У Вял. Айч. вайну акупі-раваны (1941—44) ням.-фаш. войскамі.
    УЛАДЗІМІРСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Разме-шчана ў цэнтры еўрап. ч. Рас. Федэра-цыі. Утворана 14.8.1944. Пл. 29 тыс. км2. Нас. 1604 тыс. чал. (2000), гарад-скога 80%. Цэнтр — г. Уладзімір. Найб. гарады: Каўроў, Мурам, Гусь-Хрусталь-ны, Аляксандраў, Кальчугіна, Вязнікі.
    Паверхня — слабахвалістая раўніна. На ПнЗ Смаленска-Маскоўскае ўзв., якое пераходзіць ва Уладзімірскае Аполле (выш. да 236 м). На Пд і У за-балочаныя Мяшчорская і Нерльская ні-зіны. Карысныя выкапні: вапнякі, глі-ны, кварцавыя пяскі, торф і інш. Клі-мат умерана кантынентальны. Сярэд-няя т-ра студз. -11 °C, ліп. 17 °C.
    Ападкаў 480—550 мм за год. Рэкі бас. Волгі — Ака з Клязьмай, прытокі Клязьмы — Шарна, Кіржач, Пекша, Нерль, Судагда. Глебы падзолістыя, дзярнова-падзолістыя, на аполлі шэрыя лясныя і цемнаколерныя карбанатныя, па далінах рэк алювіяльныя. Пад лесам (хвоя, бяроза, асіна, елка) каля 42% тэр. Нац. парк Мяшчора.
    У.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. У структуры валавой прадукцыі на до-лю прам-сці і буд-ва прыпадае 42,8%, сельскай гаспадаркі 11,3%, сферы пас-луг 45,9%. Гал. галіны прам-сці: машы-набудаванне і металаапрацоўка (41,7% кошту прамысл. прадукцыі), харчасмака-вая (16,5%), электраэнергетыка (11,2%), лёгкая (5,8%), хім. (5,7%). Машынабуда-ванне і металаапрацоўка (вытв-сць трак-тароў і дэталей да іх, экскаватараў, цеп-лавозаў, электравозаў, элекграрухавікоў, аўта- і радыёвымяральных прылад, станкоў, стралковай зброі, матацыклаў, тэлевізараў, абсталявання для тэлефон-ных станцый, тэкст. прам-сці і інш,), харчасмакавая (малочная, мясная, кан-сервавая, лікёра-гарэлачная і інш.).
    УЛАД31МIРСКАя ВОБЛАСЦЬ Маштаб 1:6 000 000
    Уладзімірскі Дзштрыеўскі сабор
    Вытв-сць электраэнергіі 1,9 млрд. кВт гадз (1999), пераважна на ЦЭС. У лёгкай прам-сці вылучаюцца тэкст. (ба-ваўняная, ільняная), швейная, трыкат., абугковая галіны. Развіта хім. (гумава-тэхн. і пластмасавыя вырабы, смолы, шкловалакно), шкляная (тэхн. шкло, хрусталь, посуд), каляровая металургія (пракат, посуд), дрэваапр. (піламатэры-ялы, мэбля), вытв-сць буд. матэрыялаў. Маст. промыслы (вышыўка, ювелірныя вырабы, лакавая мініяцюра). Сельская гаспадарка малочна-мяснога кірунку з развітым бульбаводствам. С.-г. ўгоддзі займаюць каля 1 млн. га, пасяўныя пл. — 0,5 млн. га (1999). Вырошчваюць збожжавыя (пшаніца, жыта, ячмень, авёс), тэхн. (лён), бульбу і агародніну, кармавыя культуры. У раёнах Уладзі-мірскага Аполля — садоўніцтва. Гаду-юць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак, коз, коней (уладзімірская цяжкавозная парода). Даўж. чыгунак 929 км, аўтада-рог з цвёрдым пакрыццём 5522 км (2000). Гал. чыгункі Масква—Уладзі-мір—Ніжні Ноўгарад, Масква—Му-рам—Казань, Масква—Аляксандраў— Іванава. Суднаходства па рэках Ака і Клязьма (у ніжнім цячэнні). Па тэр. У.в. праходзіць газаправод, які злучае Цэнтр. і Волжскую газаправодныя сіс-тэмы.