Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Г У.іанава ў ролі Джульеты.
фільм «Галіна Уланава» (1963) і тэле-фільм «Свет Уланавай» (1981). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1946, 1947, 1950. Ле-нінская прэмія 1957. Прэмія Г.Паўла-вай (1958, Парыж). Прэмія О.Парселі (1988, Мілан).
Літ:. Львов-Анохнн Б.А Галнна Уланова. 2 нзд. М., 1984; Галнна Уланова / Автор-сост. ААДайняк. Мн., 1998; К р а в -ченко Т.Ю. Галнна Уланова. Смоленск, 1999. Ю.М. Чурко.
УЛАН-БАТАР, (У л a а н б a а т а р), го-рад, сталіца Манголіі. Размешчаны ў даліне р. Тола (бас. р. Селенга), на выш. 1300—1350 м. Вылучаны ў самаст. адм. адзінку. 680 тыс. ж. (1997, з г. На-лайха). Вузел чыгунак і аўтадарог. Між-нар. аэрапорт. Гал. прамысл. (больш за % валавой прамысл. прадукцыі Манго-
ліі) і культ. цэнтр краіны. Лёгкая прам-сць (гарбарная, шарсцяная, лямцавая, камвольная і інш.), паліграф. камбінат, вытв-сць буд. матэрыялаў; дрэва- і ме-талаапр. прадпрыемствы, аўтарамонтны з-д, харч. прам-сць. 4 ЦЭЦ. АН Манго-лй, ун-т. Музеі. 4 тэатры, у т.л. оперы і балета.
Засн. ў 1639 як качавая (з 1778 аселая) рэ-зідэнцыя кіраўніка ламаісцкай царквы ў Манголіі пад назвай Арго (Урга). 3 1706 наз. Іх-Хурэ (Вял. манастыр), з 1911 — Нійслэл-Хурэ (Сталічны манастыр). 3 2-й пал. 18 ст. Іх-Хурэ — рэзідэнцыя маньчжурскага амбаня (намесніка) і адм. цэнтр Манголіі Знешняй. У 1911—15 Нійслэл-Хурэ — сталіца манг. феа-дальна-тэакратычнай дэяржавы, з 1915 — гал. горад аўт. Знеш. Манголіі. У 1919 акупі-раваны кіт. войскамі, у лют. 1921 — атрадамі рас. белагвардзейцаў. У ліп. 1921 вызвалены Манг. нар. арміяй пры падірымцы Чырв. Ар-міі. У ліст. 1924 перайменаваны ва У.-Б. і стаў сталідай Манголіі.
УЛАН-ДАБАН, Гумбальта х р ы -б е т. У Кітаі, у горнай сістэме Наньша-ня. Даўж. каля 250 км. Выш. 5300—5400 м. Слаба расчлянёны, перавалы на выш. больш за 4000 м. Складзены пераважна з асадкавых парод. Ландшафты халод-ных пустынь. Ледавікі. Названы імем А.Гумбальта.
УЛАНОЎСКАЯ Эвяліна Людвігаўна (3.6.1860, г. Навагрудак Гродзенскай губ. — 31.10.1915), рэвалюцыянерка-народніца. Скончыла фельчарскія кур-сы ў Пецярбургу. За рэв. дзейнасць у 1879 арыштавана і саслана на 3 гады ў Алонецкую, потым у Вяцкую губ. 3 1883 у Харкаве, уваходзіла ў групу нара-давольцаў. У 1884 зняволена ў Бутыр-скую турму ў Маскве, дзе правяла 22-дзённую галадоўку. Асуджана па «пра-цэсе 21-го» і ў 1886 выслана на 5 гадоў у Іркуцкую губ. У 1889 разам з інш. па-літссыльнымі падпісала пратэст супраць свавольства і бязлітаснасці мясц. улад, за што асуджана да пажыццёвага пася-лення ў Сібіры (у 1890 тэрмін абмежа-ваны да 14 гадоў). 3 1905 у Пецярбургу, у 1907 уступіла ў партыю эсэраў. Сус-тракалася і перапісвалася з Ў.Г.Кара-ленкам, які ўвасобіў яе ў вобразе ссыль-най дзяўчыны-рэвалюцыянеркі ў апавя-даннях «Дзіўная» і «Дзеўку прывезлі».
Э.А.Карніловіч.
УЛАН-УДЙ, горад, сталіца Бураціі, у Расіі. Размешчаны на р. Селенга, пры ўпадзенні р. Уда. Засн. ў 1666 як казац-кае зімоўе Удзінскае, горад з 1783. Да 1934 наз. Верхнеудзінск. 370 тыс. ж. (1999). Прыстань. Вузел чыгунак і аўта-дарог. Буйны прамысл., навук. і культ. цэнтр рэспублікі. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне і металаапрацоўка (з-ды: авіяц., лакаматыва-вагонабуд., суд-набуд., прыладабуд., «Электрамашына», маставых метал. канструкцый і інш ), харч., лёгкая (суконная), дрэваапрацоў-чая. Вытв-сць буд. матэрыялаў (буйны шкляны з-д). Бурацкі навук. цэнтр Сіб.
218 уланы
аддз. Pac. AH. 4 ВНУ. 4 тэатры, у т.л. оперы і балета. 5 музеяў. Арх. помнікі: Адзігітрыеўскі сабор (1714), царква 'Гроіцы (канец 18 — пач. 19 ст.), Вял. і Малыя гандл. рады і Гасціны двор (1803—1856).
УЛАНЫ (польскае utan ад тур. oglan хлопец, слуга), 1) прадстаўнікі знаці За-латой Арды, якія вялі свой радавод ад нашчадкаў Чынгісхана, што не атрыма-лі трон. Сярод татар ВКЛ першымі У. былі князі Асанчуковічы, якія, вера-годна, паходзілі ад аднаго з нашчадкаў Джучы-хана, кн. Асанчука. У войску ВКЛ У. складалі асобную харугву, якая ў 1631 налічвала 179 дымоў. У 16—18 ст. У. ў ВКЛ разгалінаваліся на некаль-кі родаў; валодалі маёнткамі, неслі вай-сковую службу ў конніцы, вызваляліся ад падаткаў, мелі многія правы шляхты. 3 2-й пал. 17 ст. племянныя адрозненні ў татар ВКЛ паступова зніклі, і У. пера-сталі істотна вылучацца сярод інш. ва-ен.-служылых родаў, захаваўшы ў асоб-ных выпадках назву «У.» ў прозвішчах (напр., Малюшыцкія-У.). 2) Від лёгкай кавалерыі. Упершыню У. з’явіліся ў 13—14 ст. у манг.-тат. войску як часці конніцы, узброенай коп’ямі з флюгера-мі, узначальваліся членамі ханскай сям’і. Першыя ў Еўропе уланскія часці з’явіліся ў 16 ст. ў Польшчы і ВКЛ. Яны фарміраваліся з аселых тут татар-У. Напачатку мелі выключна татарскае адзенне, потым ад яго захаваўся толькі галаўны ўбор з квадратным верхам — уланка. У 18 ст. У. як від кавалерыі з’я-віліся ў Аўстрыі і Прусіі, у пач. 19 ст. — у францыі. На ўзбраенні ў іх бы-лі пікі з флюгерамі, пазней пісталеты, з
Да арт Уланы Радавы Польскага уланскага палка. Канец 18 ст.
сярэдзіны 19 ст. — карабіны. У Рас. ім-перыі ў 1797 указам імператара Паўла I з ураджэнцаў б. ВКЛ сфарміраваны 2 кав. палкі, узброеныя шаблямі і пікамі: Конна-польскі таварыскі і Літоўска-та-тарскі, але назвы «У.» яны не мелі. У 1803 сфарміраваны лейб-гвардыі улан-скі полк. У 1803—12 сфарміраваны або пераўтвораны з драгунскіх больш як 10 уланскіх палкоў, у т.л. Літоўскі уланскі і Татарскі уланскі палкі. У 1812 улан-•скія палкі сфарміраваны ў Літоўскіх войсках 1812 (на баку Францыі). Пасля вайны 1812 у рас. арміі ствараліся но-выя уланскія палкі, у т.л. лейб-гвардыі Уланскі цэсарэвіча (з ураджэнцаў бел. і літ. губерняў; 1817). Да 1830 існавалі 2 гвардзейскія і 21 армейскі уланскія пал-кі. У 1882 уланскія палкі (акрамя 2 гвардзейскіх) перафарміраваны ў дра-гунскія, у 1907 адноўлены. У 1914 рас. кавалерыя мела 2 гвардзейскія і 17 ар-мейскіх уланскіх палкоў. У. ліквідаваны ў пач. 1918. У Войску Польскім у між-ваенны перыяд (1920—39) існавалі 27 палкоў У.
Літ Г рыцкевіч А.П. 3 гісторыі пасе-лішчаў татар у Беларусі // Весці АН БССР.
Тэатр оперы і балета ў г. Улан-Удэ.
Да арт. Уланы. Сугычка кавалерыстаў на піс-талетах у эпоху напалеонаўскіх войнаў.
Сер. грамад. навук. 1981. № 6; К а н a п а ц -кі І.Б., Смолік АІ. Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000; Охлябнннн С.Д. Йз ясторнн росснйского мундара. М., 1996. С. 64—74; Вальковмч А. На поле честн // Родана. 2000. № 11; Dumin S. Herbarz rodzin tatarskich Wielkiego Ksiystwa Litewskiego. Gdansk, 1999.
І.Б.Канапацкі, Л.МЛукашэвіч
УЛАРЫ, горныя індыкі (Tetra-ogallus), род птушак сям. фазанавых атр. куранадобных. 5 відаў. Пашыраны на Каўказе, у Азіі. Жывуць на горных луі’ах да выш. 4000 м.
Даўж. да 70' см, маса да 3 кг. Апярэнне глі-ніста-шэрае з дробнымі чорнымі плямкамі, на баках і шыі каштанавыя палоскі. Крылы шырокія. Ногі моцныя, у самцоў з кароткай шпорай. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, кветкамі, насеннем, цыбулінамі; птушаня-ты — насякомымі. Манагамы. Адкладваюць да 6, зрэдку да 12 яец. Аб’ект палявання.
Э.Р.Самусенка.
УЛАСАВЁЦ Аляксандр Ігнатавіч (8.8.1901, в. Лапацічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 23.1.1945), Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Ленінградскую школу ваен. зносін (1928). У грамадз. вайну 1918—20 партызан. У Чырв. Ар-міі з 1932. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Сталінградскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Стралк. полк на чале з палк. У. вызначыўся ў баях на тэр. Днепра-пятроўскай вобл. (Украіна) 26.9.1943, дзе пад агнём праціўніка фарсіраваў Дняпро, захапіў і пашырыў плацдарм, прычыніў значныя страты ворагу ў жы-вой сіле і тэхніцы, чым садзейнічаў поспеху наступальнай аперацыі. Загінуў на тэр. Польшчы.
Улары:1 — каспійскі; 2 — каўказскі.
УЛАСАЎ 219
УЛАСАЎ Аляксандр Васілевіч (1.11.1900, с. Вял. Коша Селіжараўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 25.9.1962), ра-сійскі архітэктар. Акад. (1947), прэзі-дэнт Акадэміі архітэкгуры СССР (1955—56). Скончыў Маскоўскае вы-шэйшае тэхн. вучылішча (1928). 3 1931 выкладаў у Маскоўскім арх. ін-це. Адзін з заснавальнікаў Усерас. т-ва (у 1929—32 Усесаюзнага аб’яднання) пра-летарскіх архітэктараў. 3 1944 гал. архі-тэктар Кіева, у 1950—55 — Масквы. Асн. работы: у Маскве — Крымскі
мост (1936—38, інж. Б.Канстанцінаў), комплекс стадыёна ў Лужніках (1955, у аўт. калекгыве; Ленінская прэмія 1959), генплан і асобныя ч. аНсамбля Цэнтр. парку культуры і адпачынку імя М.Гор-кага (1935—41); забудова вул. Крашча-цік у Кіеве (план 1945—47, у аўт. ка-лекгыве; Дзярж. прэмія СССР 1950).
Літ:. Астафьева-Длугач М.І4. АВласов // Зодчне Москвы. М., 1988. Кн. 2.
УІІАСАЎ Аляксанлр Мікітавіч (28.8.1874, г. Вілейка Мінскай вобл. — 11.3.1941), бел. грамадскі і культ. дзеяч, выдавец, публіцыст. Скончыў політэхн. ін-т у Рызе (1905). Адзіл з арганізатараў і ак-тывістаў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), член яе ЦК. Рыхтаваў да друку газ. «Наша доля», у 1906—14 быў рэдакдарам-выдаўцом газ. «Наша ніва». За публікацыі сўпраць самадзяр-жаўя неаднойчы прыцягваўся да суд. адказнасці. Адзін з заснавальнікаў бел. выдавецкага т-ва «Наша хата» ў Вільні. У 1912 у Вільні наладзіў выданне с.-г. час. «Саха», у 1914 у Мінску — краязн. часопіса Для бел. моладзі «Лучынка». У 1914—17 служыў у царскай арміі. Дэле-гат з’езда воінаў-беларусаў Зах. фронту ў кастр. 1917, Усебеларускага з’езда 1917 Як прадстаўнік правага крыла БСГ у лют. 1918 увайшоў у выканаўчы к-т па-літ. аб’яднання «Менскае беларускае прадстаўніцтва». У крас. 1918 кааптава-ны ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, у снеж. 1919 пасля яе раско-лу ўвайшоў у прэзідыум Найвышэйшай рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У Зах. Беларусі на выбарах у ліст. 1922 аб-раны ў польскі сейм як беспартыйны Цесна сунрацоўнічаў з Беларускім пй-сольскім клубам. Арганізатар і адзін з кі-раўнікоў Таварыства беларускай школы. Пад яго аііякунствам дзейнічала ў 1922—29 Радашковіцкая беларуская гім-назія імя Ф.Скарыны. У вер. 1939 вітаў вызваленчы паход Чырв. Арміі ў Зах.
Беларусь. У публікацыях на старонках газ. «Наша ніва» закранаў значныя па-дзеі грамадска-паліт. жыцця, выступаў супраць палітыкі царызму, палемізаваў з праціўнікамі бел. нац. адраджэння (арт. «Пакуль беларус спаў векавечным сном...», 1908; «Хаўрусныя балячкі», 1910; «Валасное земства і жыды», 1911; «Што думае народ аб школах», 1912; і інш.). Асвятляў розныя аспекты сац,-эканам. жыцця бел. зямель (арт. «Аб га-радах», «Аб ткацтве на Беларусі», абод-ва 1909; «Аб эканамічным палажэнйі