• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    нашага краю», 1910; «Эміграцыя ў Аме-рыку», 1911; «Дарагоўля харчовых пра-дуктаў і вываз іх за граніцу», 1912; «Аб дарогах у Беларусі», 1913, і інш.). Вы-казваў аптымізм наконт перспектыў развіцця гаспадаркі Беларусі. Аўтар працы «Аб гаспадарцы на хутары і шну-рах» (1909). Пісаў пра развіццё харч. прам-сці, апублікаваў эканам. нарыс «Беларусь. Літва» (1917). Шэраг артыку-лаў прысвяціў сац.-эканам. і культ. ад-раджэнню Беларусі, яе дзярж. самас-тойнасці («Я буду чыноўнікам», «Пасля вайны», «Валасная і мсстачковая палі-тыка», «Прасвета Беларусі» і інш.). У 1930-я г. пісаў успаміны «3 майго жыц-ця» (захаваліся не поўнасцю). 16.10.1939 арыштаваны органамі НКУС па абвіна-вачанні ў «шпіёнска-правакатарскай дзейнасці», 29.11.1940 Асобай нарадай пры НКУС СССР асуджаны як «сацы-яльна-небяспечны элемент» на 5 гадоў зняволення ў папраўча-працоўных ла-герах. Высланы ў Сіблаг (Новасібірская вобл., Расія). Памёр ад «паралічу сэрца» (паводле даведкі) на ст. Марыінск (ця-пер Кемераўская вобл.; паводле інш. звестак — на этапе ў г. Арол ці Рэспуб-ліцы Марый Эл, Расія). Рэабілітаваны ў 1961.
    Тв:. Дні жыцця // Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. Мн., 1990; Якуб Колас і «Наша ніва» // Маладосць. 1992. № 11. А.М.Вабішчэвіч.
    УЛАСАЎ Андрэй Андрэевіч (1901, в. Ламакіна Ніжагародскай вобл., Расія — 1.8.1946). Ген.-лейт. (1942). Скончыў Вышэйшыя камандныя курсы «Выс-трал» (1929), з 1935 вучыўся ў Ваен. акадэміі імя Фрунзе. У 1938 накіраваны ваен. саветнікам у Кітай. 3 1939 у СССР; камандаваў дывізіяй, з 1941 — механізаваным корпусам, у час абароны Кіева (1941) камандаваў 37-й арміяй. У вер. 1941 трапіў у акружэнне, але вый-шаў з яго. Прызначаны камандуючым 20-й арміяй, якая вызначылася ў час Маскоўскай наступальнай аперацыі
    1941—42. Па прапанове І.В.Сталіна прызначаны нам. камандуючага Волхаў-скім фронтам. Вясной 1942 з 2-й удар-най арміяй апынуўся ў акружэнні, у ліп. трапіў у палон і перайшоў на бок ворага. Узначаліў «Камітэт вызвалення народаў Расіі» (КВНР), а таксама Рус-кую вызваленчую армію, салдат і афіцэ-раў якой наз. «ўласаўцамі». У маі 1945 У. захоплены Чырв. Арміяй. Паводле прыгавору Ваен. калегіі Вярх. суда СССР пакараны смерцю.
    УЛАСАЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 11.2.1944, станцыя Абазерская Плясец-кага р-на Архангельскай вобл., Расія), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1975). 3 1979 выкладае ў Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу. Сярод твораў: тэматычныя кампазіцыі «Лета 1945 года» (1985), «Мастак і ма-дэль» (1985, 1986), «Урок жывапісу» (1995); пейзажы «Лугі» (1976), «Хутар» (1985), «Стары Мінск» (1986), «Канец
    І.Уласаў Лета 1945 года. 1985.
    лета» (1987), «Яблыні ў квецені» (1994), «Лошыцкі пейзаж», «Раніца. Туман» (абодва 1995); партрэты З.Хамянюк, Д.Галай (абодва 1976), Сашкі (1992); нацюрморты і інш. Творчасць вылуча-ецца імкненнем перадаць тонкія свят-лопаветраныя эфекгы, гарманічнай па-будовай каларыстычнага ладу, кампазі-цыйнай раўнавагай.
    УЛАСАЎ Уладзімір Аляксандравіч (7.1.1903, Масква — 1986), расійскі і кіргізскі кампазітар; адзін са ствараль-нікаў кірг. прафес. муз. т-ра. Нар. арт. Кіргізіі (1946). Засл. дз. маст. Расіі (1947). Нар. арт. Расіі (1973). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). 3 1926 дырыжор і кампазітар Маскоўскага маст. т-ра другога, з 1936 кіраўнік 1-га муз. т-ра ў г. Фрунзе, у 1943—49 ды-рэктар і маст. кіраўнік Маскоўскай фі-лармоніі. Сярод твораў: оперы «Айчу-
    220	УЛАСАЎ
    рэк» (паст. 1939), «Манас» (паст. 1946; абедзве з В.Ферэ і А.Малдыбаевым), ба-лет «Асель» (паст. 1966). Адзін з аўтараў музыкі (1946) і аўтар новай рэдакцыі музыкі (1978) Дзярж. гімна Кірг. ССР. Аўтар мемуараў «Сустрэчы» (1979). Дзярж. прэмія Кіргізіі 1970.
    УЛАСАЎ Уладзіслаў Пятровіч (н. 7.3.1929, г. Дзямідаў Смаленскай вобл., Расія), бел. акцёр т-ра лялек. Засл. арт. Беларусі (1969). 3 1945 артыст Смален-скага абл. т-ра лялек. 3 1956 у Бел. дзярж. т-ры лялек. Характарны акцёр. Яго мастацтву ўласцівы высокапрафес. майстэрства валодання лялькай, востры пластычны малюнак ролі, адметная моўная пераканаўчасць персанажа. Вы-карыстоўвае маскі, жывы план, прыёмы адкрытага лялькаваджэння. Сярод ро-ляў: Труфальдзіна («Кароль-Алень» Я.Спяранскага паводле К.Гоцы), Ала-дзін («Чароўная лямпа Аладзіна» Н.Гер-нет паводле ўсх. казак), Ямеля («Па шчупаковай волі» Л.Тарахоўскай), Ра-джа («Інданезійская казка» Б.Бахмутоў-скага і С.Попіка), салдат Даніла («Пту-шынае малако» А.Тудароўскай і Б.Мя-тальнікава), Рэжысёршчыкаў («Вясёлы цырк» Ан.Ляляўскага), Швейк («Пры-годы бравага салдата Швейка» паводле Я.Гашака), Понцій Пілат(«Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава), Тва-рэц («Боская камедыя» І.Штока) і інш.
    С. Ф.Юркевіч.
    УЛАСАЎ ІОрый Іванавіч (1.1.1924, г. Кохма Іванаўскай вобл., Расія — 11.9.1976), бел. акцёр. Засл. арт. Бёлару-сі (1961). Скончыў Маскоўскае гар. тэ-атр. вучылішча (1944). 3 1944 у Брэсц-кім абл. драм. т-ры. Выканаўца роляў героіка-драм. плана. Мастацтва вызна-чалася арганічным спалучэннем выраз-нага знешняга малюнка з унутр. пера-канаўчасцю. Лепшьм ролі ў бел. рэпер-туары: Пінчук, Ермашоў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Шыковіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякі-на), Тата («Зацюканы апостал» А.Мака-ёнка), Малахаў, Матусевіч («Апошняя інстанцыя», «Наследнік» М.Матукоў-скага), Моніч («Грэшнае каханне» А.Дзялендзіка). Сярод інш. роляў: Ця-цераў («Мяіпчане» М.Горкага), Алег Кашавы («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Віктар («Іркуцкая гісто-рыя» А.Арбузава), Ярмоха («Харакгары» паводле В.Шукшына), дзядзька Вано («Не трывожся, мама!» паводле Н.Дум-бадзе), Яга («Атэла» У.Шэкспіра).
    А.А.Лабовіч.
    УЛАСАЎ Юрый Пятровіч (н. 5.12.1935, г. Макееўка Данецкай вобл., Украіна), расійскі спартсмен (цяжкая атлетыка), пісьменнік, публіцыст, паліт. дзеяч. Засл. майстар спорту СССР (1960). Нар. дэп. СССР (1989), Расіі (1993). Скончыў Ваен-на-паветр. інж. акадэмію імя МЛ.Жукоў-скага (1959). Чэмпіён XVII Алімп. гуль-
    няў (1960, Рым) у цяжкай вазе; сярэб-раны прызёр XVIII Алімп. гульняў (1964, Токіо). Чэмпіён свету (1959, 1961, 1962, 1963), Еўропы (1959—64), СССР (1959—63). 29-разовы рэкард-смен свету (1959—69).
    Тв.: Себя преодолеть. 2 мзд. М., 1965; Бе-лое мгновенйе. М., 1972; Соленые радостя. М., 1976; Справедлнвость снлы. Л., 1989; Ог-ненный крест. Ч. 1—2. М., 1991—92.
    УЛАСЕНКА Ілья Архіпавіч (19.7.1902, г. Добруш Гомельскай вобл. — 11.5.1963), Герой Сав. Саюза (1943), ген.-маёр (1954). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах: нач. палітад-дзела, нам. камандзіра стралк. дывізіі. Палк. У. вызначыўся 23—25.25.9.1943 у баях каля с. Глебаўка Кіеўскай вобл., дзе асабістым прыкладам мабілізаваў воінаў на паспяховае фарсіраванне Дняпра, замацаванне на плацдарме і адбіццё варожых контратак. Да 1957 у Сав. Арміі.
    УЛАСНАСЦЬ, прысваенне, набыццё нечага ў сваю прыналежнасць і ўладу; сістэма аб’екгыўных адносін паміж людзь-мі ў працэсе вытворчасці, размерка-вання, абмену, спажывання, якія харак-тарызуюць прысваенне сродкаў вытв-сці і прадметаў спажывання. Адносінам У. ў грамадстве належыць галоўная ро-ля, бо аснову эканам. жыцця складае працэс вьп'в-сці, што адбываецца ў nay-Haft гіст. форме. У. на сродкі вытв-сці і ў першую чаргу на сродкі працы як іх актыўную частку хараісгарызуе сутнасць сац.-эканам. адносін, якія пануюць у дадзеным грамадстве. Заканадаўства ўстанаўлівае прававыя нормы, што рэг-ламентуюць грамадскія адносіны, звяза-ныя з валоданнем, карыстаннем, распа-раджэннем маёмасцю, якая належыць розным асобам або дзяржаве. Т.ч. эка-нам. адносіны набываюць форму юрыд. адносін, а суб’екты У. надзяляюцца правам У. Размеркаванне аб’ектаў У. паміж суб’ектамі залежыць ад выні-каў грамадскага ўзнаўлення. К.Маркс разглядаў У. у сувязі з адносіна.мі да прадметаў, «як да сваіх уласных». У Ко-дэксе Напалеона (Цывільны кодэкс Францыі) сцвярджалася, што «ўлас-насць ёсць права карыстацца і распара-джацца рэчамі найбольш абсалютным чынам». У Рэспубліцы Беларусь у адпа-веднасці з яе Канстытуцыяй і цывіль-ным кодэксам прызнаюцца і гаранту-юцца раўнапраўныя формы дзяржаўнай і прыватнай У. Дзяржава дае ўсім роў-ныя правы для ажыццяўлення гасп. і інш. дзейнасці (акрамя забароненай за-конам) і гарантуе роўную абарону і роў-ныя ўмовы для развіцця ўсіх форм У. Нетры, воды, лясы з’яўляюцца вык-лючнай Ў. дзяржавы. Землі с.-г. пры-значэння таксама знаходзяцца ва У. дзяржавы. Законам могуць быць вызначаны і інш. аб’екгы, якія знахо-дзяцца толькі ва У. дзяржавы, або ўста-ноўлены асобы парадак пераходу іх у прыватную У. Г.А.Маслыка.
    УЛАСНАЯ СІСЙМА АДЛІКУ ц е л а, сістэма адліку, звязаная з дадзеным целам так, што ўсе пункты гэтага цела знаходзяцца ў стане спакою адносна яе. Цела можа рухацца з паскарэннем ( у т.л. вярцецца) адносна інш. цел, з якімі можа быць звязана інерцыяльная сістэма адліку, таму ў агульным выпадку У.с.а. з’яўляецца неінерцыяльнай сістэмай адлі-ку. Такая, напр., У.с.а. нестабілізаванага ІІІСЗ— жорстка звязаная з ім сістэма каардынат і замацаваны на спадарожні-ку гадзіннік, які адлічвае час.
    УЛАСНЫ РУХ ЗОРКІ. бачнае вуглавое перамяшчэнне зоркі па нябеснай сферы за год. Складаецца з сапраўднага пера-мяшчэння зоркі і ўяўнага (паралакгыч-нага) зрушэння, якое адлюстроўвае рух Сонечнай сістэмы (разам з Зямлёй) у прасторы. Змена становішча зоркі з га-давым перыядам з прычыны руху Зямлі вакол Сонца (гадавы паралакс) ва У.р.з. не ўваходзіць. Звычайна У.р.з. не пера-вышае сотых доляў вуглавой секунды, радзей дасягае дзесятых доляў і вельмі рэдка цэлых секунд дугі. Найб. У.р.з. — 10",27 у зоркі Барнарда ў сузор’і Змея-носец. Для вызначэння дакладнага У.р.з. вымяраюць каардынаты зоркі праз некалькі дзесяткаў гадоў. Вядомы ўласны рух больш як 250 тыс. зорак. У.р.з. ўлічваюць пры вызначэнні геагр. каардынат на Зямлі, у службе часу і ІНШ. А.А.Шымбалёў.
    УЛАСНЫ ЧАС у тэорыі аднос-н а с ц і, час, вымераны па гадзінніку ва ўласнай сістэме адліку рухомага цела. Час працякання якога-н. працэсу, вы-мераны назіральнікам па-за межамі це-ла, дзе адбываецца працэс, залежыць ад адноснай скорасці назіральніка і цела.
    Пры вымярэннях удалечыні ад прыцяг-вальных цел (гл. Прыцягненнё) карыстаюцца спец. адноснасці тэорыяй. Калі вымярэнні праводзяць у інерцыяльнай сістэме адліку (ла-бараторнай сістэме), адносна якой цела руха-ецца з пастаяннай скорасцью v, то прамежак У.ч. Дт звязаны з прамежкам часу At назі-ральніка суадносінамі: Ат = A Z V1 — і^/с2, дзе с — скорасць святла ў вакууме.