• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УЛАДЗІМІРСКАЯ ЦЯЖКАВОЗНАЯ ПАРбДА к о н е й. Выведзена ў 1930— 50 у гаспадарках Уладзімірскай і Іванаў-скай абл. (Расія) скрыжаваннем узбуй-неных мясц. запражных коней з парода-мі клейдэсдальскай, шайрскай, суфолк. Зацверджана ў 1946. Выкарыстоўваюць для паляпшэння мясц. цяжкавозных парод.
    Жывёлы масіўныя, сухога целаскладу. Га-лава вял. і цяжкая, шыя доўгая і мускулістая, спіна падоўжаная, ногі сухія з добра развіты-мі суставамі. Выш. ў карку 158—161 см. Маса кабыл 550, жарабцоў 700 кг. Масць гнядая ці цёмна-гнядая, з белымі метамі на галаве і на-гах. Вызначаюцца вял. цяглавай сілай, высо-кай працаздольнасцю, устойлівасцю да хва-роб.
    УЛАДЗІМІРСКІ ДЗМІТРЫЕЎСКІ СА-БОР, помнік рус. архітэктуры Уладзімі-ра-Суздальскай школы дойлідства ў г. Уладзімір (Расія). Пабудаваны, верагод-на, у 1194—97. Напачатку ўваходзіў у комшіекс княжацкага палаца. Урачысты і велічны 1-купальны 4-слуповы храм вылучаецца строгімі прапорцыямі, складанай арнаментальнай разьбой на фасадах, калонкамі аркатурнага пояса. Разьба шчыльна пакрывае 8-калонны барабан купала, архівольты, капітэлі перспектыўных парталаў. У інтэр’еры захаваліся фрагменты фрэскавай разма-лёўкі 12 ст. («Страшны суд», рус. і ві-зант. майстры). Храм пашкоджаны ў 16 і 18 ст., у 1837—39 рэстаўрыраваны, цалкам адноўлены ў 1941—52 (арх. А.Сталетаў). Сабор уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    216 УЛАДЗІМІРСКІ
    Літ.-. В о р о н м н Н.Н. Зодчество Северо-Восточной Руся XII—XV вв. Т. 1. М., 1961; Вагнер Г.К. Скулытгура Древней Руся, XII в. Владнмнр. Боголюбово. М., 1969.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    УЛАДЗІМІРСКІ УСПЕНСКІ САБОР, помнік рус. архітэкгуры Уладзіміра-Суз-дальскай школы дойлідства ў г. Уладзі-мір (Расія). Быў гал. храмам Уладзіміра-Суздальскага княства. Пабудаваны ў 1158—60 (перабудаваны пасля пажа-ру ў 1185—89) з белага каменю. Храм 6-стаўііовы, 5-нефавы, 3-апсідны з 5 купаламі. Вял. светлавы барабан абапі-раецца на своеасаблівую канстр. сістэ-му: спалучэнне ветразяў з 8 папярочны-мі аркамі-тромпамі. Сцены звонку апя-развае аркатурны пояс з калонкамі. Пе-рабудову і капітальны рамонт храма праводзілі ў 14, 18 ст.; у 19 ст. арх. І.Ка-рабутаў аднавіў яго першапачатковыя формы. У 1810 да сабора прыбудавана званіца, у 1862 — прыдзел Георгія. У інтэр’еры храма — фрэскі 12—13 ст. (фрагменты), работы А.Рублёва і Даніі-ла Чорнага (1408); адзін з найб. гранды-ёзных іканастасаў, створаны Рублёвым (захаваўся фрагментарна). Сабор уклю-чаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спад-чыны.
    Літ.: В о р о н н н Н.Н. Зодчество Северо-Восточной Русн XII—XV вв. Т. 1. М., 1961.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    УЛВДЗІМІРСКІ-БУДАНАЎ Міхаіл Флягонтавіч (1838, с. Бараздзіно Вянёў-скага р-на Тульскай вобл., Расія — 7.4.1916), расійскі гісторык права. Д-р гіст. н. (1874), праф. (1857). Скончыў Тульскую духоўную семінарыю (1857) і Кіеўскі ун-т (1864). У 1869—74 выкла-даў гісторыю рас. права ў Дзямідаўскім ліцэі ў Яраслаўлі, з 1875 у Кіеўскім ун-це. 3 1882 гал. рэдактар кіеўскай Часо-вай камісіі для разбору стараж. актаў, з 1887 старшыня гіст. т-ва Нестара-лета-пісца. Вывучаў гісторыю права Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы і Польшчы. Аўтар прац «Нямецкае права ў Поль-шчы і Літве» (1868), «Насельніцтва паў-днёва-заходняй Расіі ад пал. XIII да пал. XVII ст.» (1886), «Маёнткі Літоўскай дзяржавы» (1889), «Агляд гісторыі рус-кага права» (1886, 7-е выд. 1915) і інш.
    Літ:. Мнхальченко С.М. Кневская школа в росснйской нсторнографнн. М.; Брянск, 1997. Дз.У.Караў.
    УЛАДЗІМІРЭСКУ (Vladimirescu) Тудор (каля 1780, с. Уладзімір у Валахіі, цяпер Румынія — 27.5.1827), кіраўнік паў-стання 1821 у Дунайскіх княствах. У рус.-тур. вайну 1806—12 камандаваў ат-радам рум. добраахвотнікаў на баку Ра-сіі. У студз. 1821 узначаліў сял. паўстан-не ў Валахіі (ахапіла і ч. Малдовы), якое напачатку было накіравана суп-раць панавання ў краіне тур. стаўлені-каў грэкаў-фанарыётаў, але стыхійна набыло характар антыфеад. вайны. 21.3.1821 У. заняў Бухарэст і пачаў пра-віць Валахіяй, але быў вымушаны дзя-
    ліць уладу з кіраўніком грэч. паўстанцаў К.Іпсіланці. У маі 1821 У. без бою здаў Бухарэст пераўзыходзячым сілам тур-каў. Іпсіланці беспадстаўна абвінаваціў У. ў здрадзе, ён быў схоплены грэч. паўстанцамі і забіты. Яго імя было пры-своена рум. добраахвотніцкай ііях. дыві-зіі, якая ў 1944—45 змагалася супраць ням.-фаш. войск. у складзе Чырв. Ар-міі.
    УЛАДЗІСЛАЎ ІЛакетак (Wladyslaw I Lokietek; паміж 3.3.1260 і 19.1.1261 — 2.3.1333), польскі кароль [1320—33] з дынастыі Пястаў. Даў пачатак паліт. аб’яднанню Польшчы і ліквідацыі яе
    Уладаімірскі Успенскі сабор
    Уладзіслаў IV. Гравюра П.Понціуса з паргрэ-та П.Рубенса.
    феад. раздробленасці. 3 1275 князь брэст-куяўскі. Задушыў паўстанні ням. патрыцыяту ў Познані (1310) і Кракаве (1311), накіраваныя супраць аб’яднання краіны. Ваяваў супраць Брандэнбурга (1316—17 і 1326—29) і Тэўтонскага ор-дэна (1327—32), перамог войскі ордэна ў бітве каля в. Плоўцы (1331).
    УЛАДЗІСЛАЎ II ЯГАЙЛА, гл. Ягайла.
    УЛАДЗІСЛАЎ III Варненчык (Wladyslaw III Wamericzyk; 31.10.1424— 10.11.1444), кароль Польшчы [1434—44] і Венгрыі [1440—44]. Сын Ягайлы і Соф’і Друцкай (Галыпанскай). 3 палкаводцам Я.Хуньядзі ўзначаліў выступленне аб’яд-наных польска-венгерскіх войск (1443) супраць Турцыі. У жн. 1444 заключыў у г. Сегед перамір’е на 10 гадоў, якое спыніла наступленне туркаў на Балка-нах. У бітве пад Варнай (адсюль яго пасмяротная мянушка) войска У. Ill разбіга і сам ён загінуў.
    УЛАДЗІСЛАЎ IV Ваза (9.6.1565, в. Лобзаў каля Кракава, Польшча — 20.5.1648), кароль польскі і вял. князь ВКЛ [1632—48], тытулярны цар мас-коўскі і ўсяе Русі [1610—34], тытуляр-ны кароль шведскі [1632—48], Сын ка-раля польскага і вял. князя ВКЛ Жыгі-монта 111 Вазы. У пачатку вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—18 у час рас-паду Тушынскага лагера і ўцёкаў Ілжэ-дзмітрыя II баяры і дваране тушынцы 14.2.1610 заключылі з Жыгімонтам III дагавор пра абранне яго сына царом. 2-і падобны дагавор заключыла ў жн. 1610 «сямібаяршчына». Жыгімонт III не ад-пусціў у Маскву сына, а ў 1612 той быў фармальна дэтранізаваны. У 1617—18 У. IV узначаліў няўдалы паход на Мас-кву. Удзельнічаў у войнах Рэчы Паспа-літай з Турцыяй (1621) і Швецыяй (1626—29). ГІасля смерці Жыгімонта III на элекцыйным сойме 8.11.1632 У. IV абраны каралём польскім і вял. князем ВКЛ. Пасля вайны Расіі з Рэччу Паспа-літай 1682—34 паводле Палянаўскага міру 1634 У. IV адмовіўся ад тытула ца-ра. У. IV праводзіў талерантную паліты-ку ў дачынейні да правасл. царквы Рэ-чы Паспалітай. У 1632 легалізаваў пра-васл. іерархію на чале з кіеўскім мітра-палітам. Казацкія паўстанні на Украіне жорстка падаўляліся. У. IV, як і бацька, імкнуўся завалодаць шведскім тронам, таму ў час Трыццацігадовай вайны 1618—48 падтрымліваў непапулярны сярод шляхты саюз з герм. імператарам. Смерць У. IV супала з пачаткам анты-феад. і нац.-вызв. вайны на Украіне.
    Літ.: Czaplinnski W. Wladyslaw IV і jego czasy. 2 wyd. Warszawa, 1976, Wisner H. Wladyslaw IV Waza. Wroclaw etc., 1995
    А.П.Грыцкевіч
    УЛАДЫКА Аляксандр Станіслававіч (н. 17.3.1951, в. Мацькаўцы Вілейскага р-на Мінскай вобл.), бел. вучоны ў галіне ві-русалогіі. Д-р мед. н. (1993). Скончыў 1-ы Маскоўскі мед. ін-т (1978). 3 1982 у НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1995 кіраўнік аддзела). Навук. працы па гіб-
    улан-удэ	217
    рыдомнай тэхналогіі (монакланальныя антыцелы да асабліва небяспечных ві-русаў з мэтай іх дыягностыкі), пахо-джанні, эвалюцыі і механізмах фарміра-вання новых надзвычайных інфскцый і інш.
    Тв.: Локалмзацня н предвармтельная харак-тсрнстнка антнгенных сайтов (В-эпнгопов) в белке нуклеокапсмда вмруса Ласса (у сааўт.) // Вопр. вмрусологнм. 1993. № 1; Ложнололо-жнтельные реакцмм прн лабораторной дааг-ностнке внрусных гемморагмческмх лмхора-док Ласса, Марбург, Эбола н СПНДа (у са-аўг.) // Там жа. 1997. № 2.
    УЛАЖ&ННЕ АБ ІІАКАРАННЯХ КРЫ-МІНАЛЬНЫХ 1 ІІАПРАЎЧЫХ 1845— 85, асноўная крыніца дзеючага крымі-нальнага права ў Рас. імперыі ў 1846— 1917. Кадыфікацыя ўлажэння пачата М.М.Спяранскім і завершана ў 1845. Уведзена ў дзеянне з 1.5.1846. Неадна-разова перапрацоўвалася і дапаўнялася, каб прыстасаваць устарэлыя нормы да новых умоў. У рэдакцыі 1885 дзейнічала да 1917. Большая частка раздзелаў нры-свечана ахове грамадска-паліт. ладу дзяржавы. Усе крымін. правапарушэнні падзяляліся на з л а ч ы н с т в ы і ў ч ы н к і. Сістэма пакаранняў была крайне суровая. Меры пакарання па-дзяляліся на 2 асн. разрады: крыміналь-ныя, спалучаныя з пазбаўленнем пра-воў стану (смяротная кара, ссылка на катаргу, на пасяленне), і папраўчыя (аддаванне ў арыштанцкія роты, зняво-ленне ў турму і інш.), 11 родаў і 35 сту-пеней. Асобна прадуі’леджваліся пака-ранні для асоб, якія належалі да саслоў-яў, непадлеглых цялесным пакаранням (дваране, купцы вышэйшых гільдый і інш.), і для ўсіх інш. асоб, да якіх ужы-валася біццё розгамі, бізунамі і да т.п. Артыкулы аб дзярж. злачынствах (раздз. 3) прадугледжвалі пакаранні ў выглядзе пазбаўлення ўсіх правоў стану і, апрача таго, смяротную кару, ссылку на катар-гу (пажыццёва або на 20 гадоў) і інш.
    УЛАЖЭННЕ АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІ-ЧА 1649, гл. ў арт. Саборнае ўлажэнне 1649.
    УЛАЖЭННЫЯ КАМІСІІ, часовыя ка-легіяльныя органы ў Расіі ў 18 ст. Склі-каліся для кадыфікацыі законаў, якія набывалі сілу пасля Саборнага ўлажэння 1649. Усяго было склікана 7 У.к.; най-буйнейшая (сход усерасійскіх саслоў-ных прадстаўнікоў) склікана Кацяры-най II у 1767—1769.
    УЛАНАВА Галіна Сяргееўна (8.1.1910, С.-Пецярбург — 21.3.1998), расійская ар-тыстка балета, педагог. Нар. арт. СССР (1951). Герой Сац. Працы (1974, 1980). Ганаровы чл. Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1960). Скончыла Ленінградскае маст. вучылішча (1928). 3 1928 салістка Ленінградскага т-ра оперы і балета імя Кірава; з 1944 вядучая салістка Вял. т-ра ў Маскве, з 1960 балетмайстар-рэпе-тытар у ім. Развівала прынцыпы і тра-дыцыі рус. балетнай школы. Мастацтву У. характэрны гармонія ўсіх выразных
    сродкаў танца з уласцівым спалучэннем жыццёвага і ўмоўнага, псіхал. глыбінёй і лірызмам, паэтычнасцю пластычных ліній: Адэта — Адылія («Лебядзінае во-зера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчы-сарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Дзіяна («Эсмеральда» Ц.Пуні), Папялушка, Кацярына («Папялушка», «Сказ аб каменнай кветцы» Пракоф’е-ва), Параша, Тао Хоа («Медны коннік», «Чырвоны мак» Р.Гліэра) і інш. Зняла-ся ў маст. фільме «Салістка балета» (1946), у фільмах-канцэртах і фільме-балеце. Яе творчасці прысвечаны дак.