• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УЛАДЗІВАСТОК	211
    малюнак: Салавем («Салавей» З.Бядулі), Крыніцкі («Паўлінка» Я.Купалы), Яўхім («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Аксаніч («Канстанцін Заслонаў» А.Маў-зона), Чамалаеў («Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Глумаў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўска-га), Цялегін («Дзядзька Ваня» А.Чэха-ва), Ягор («Дзеці сонца» М.Горкага), Мазепа («Смерць ваяводы» Ю.Славац-кага), Цёткін («У мяцеліцу» Л.Лявона-ва), Куканаў («Сябры і гадьі» Л.Зоры-на), Карнееў («Вясёлы тракт» Б.Васіль-ева), Цімох Худзякоў («Характары» па-водле В.Шукшына), Рамэо («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Рэджэб-бей («Дзівак» Назыма Хікмета), Эзоп («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду) і інш. Удзель-нічаў у пастаноўках на радыё і тэлеба-чанні. Здымаўся ў кіно («Чырвонае ліс-це», «Першыя выпрабаванні», «Бацька» і інш.) і тэлефільмах («Час-Не-Чакае», «Руіны страляюць...», «Атланты і кары-ятыды»).
    Літ:. Браварская 3. Сцэна на ўсё жыццё // Мастацтва Беларусі. 1983. № 3; Брандабоўская Л. Акцёр, сьш акцёра // Тэатр. Мінск. 1983. № 2. В. С.Іваноўскі.
    УЛАДАМІРСКІ (сапр. М а л е й к а) Уладзімір Іосіфавіч (18.10.1893, г. Каў-нас, Літва — 24.1.1971), бел. акцёр. Нар. арт. Беларусі (1938). Нар. арт. СССР (1955). Сцэн. дзейнасць пачаў у 1920 у Другім паказальным т-ры (г. Бабруйск). У 1924—59. у Бел. т-ры імя Я.Купалы (у 1944 узначальваў франта-вую тэатр. брыгаду). Прафес. майстэр-ства сфарміравалася пад уплывам рэ-жысёра Е.Міровіча. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, віртуознай тэхнікі, майстар пераўвасаблення. Псіхал. дак-ладнасць нюансіроўкі ўнутр. стану пер-санажа, кантрастнасць фарбаў, яркасць вонкавага малюнка, імправізацыйнасць з элементамі эксцэнтрыкі — адзнакі творчай індывідуальнасці У. Даў арыгі-нальнае сцэн. прачытанн& ш-эрагу воб-разаў бел. драматургіі. Бязлітаснасць са-тыр. выкрыцця, з’едлівая іронія і гра-тэск уласцівы яго Брызгаліну («Кар’ера таварыша Брызгаліна» Міровіча), Аба-бурку («Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка), Канягіну («Мілы чалавек» К.Крапівы). Сілу пратэсту чалавека супраць сац. несправядлівасці, яго духоўную веліч раскрываў у вобразах Леапольда Гушкі («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Данілы Дрыля і Гудовіча («ІІартызаны» і «3 на-родам» К.Крапівы), Язэпа («Салавей» З.Бядулі), Блазна («Машэка» Міровіча). Вядомы як самабытны інтэрпрэтатар класічных вобразаў, пры стварэнні якіх карыстаўся героіка-рамант. фарбамі (Іонас — «Фландрыя» В.Сарду), сатыр. (Апалон Мурзавецкі, Юсаў — «Ваўкі і авечкі», «Даходнае месца» А.Астроўска-га), лірыка-камед. (Шмага, Гразноў — «Без віны вінаватыя» і «Праўда добра, a шчасце лепш» Астроўскага, Трыстан — «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі). Найб. ярка яго талент выявіўся ў ролі Івана Каламійцава («Апошнія» М.Горкага). Сац.-гіст. змест з філіграннасцю апра-
    цоўкі знешняга аблічча раскрыўся ў ро-лях Івана Горлава, Часнака («Фронт», «У стэпах Украіны» А.Карнейчука), Ды-бава («Міжбур’е» Дз.Курдзіна), Сінь Бін-у («Браняносец 14—69» У.Іванава). Інш. ролі: Цыганок («Гута» Р.Кобеца), Мухін («Мост» Я.Рамановіча), фон Ку-
    У.Уладамірскі ў ролі Леапольда Гушкі.
    бэ («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Пугачоў («Капітанская дачка» паводле А.Пушкіна), Вурм («Каварства і кахан-не» Ф.Шылера). Зняўся ў бел. кінафіль-мах «Хто с.мяецца апошнім» (1954) і «Палеская легенда» (1957).
    Літ.: Н я ф ё д У.І. Народны артыст БССР У.І.Уладамірскі. Мн., 1954; Есакоў А. Любімы артыст (У.І.Уладамірскі) // Май-стры беларускай сцэны Мн, 1960; Б у р ' я н Б. Водгулле гучнай славы // Полымя. 1971. № 6; К у з н я ц о в a К. Прызванне і лёс // Мастацтва Беларусі. 1983. № 10.
    УЛАДЗІ. В л а д з і (Vlady; сапр. П a -л я ко в а-Б айдарава) Марына (н. 10.5.1938, Парыж), французская актры-са. Дэбютавала ў кіно («Летняя наваль-ніца», 1949). Поспех прынесла роля ў фільме рэж. А.Каята «Перад патопам» (1955). Жаночыя вобразы (ад з’едлівых да рамант.) увасобіла ў фільмах «Дні ка-хання» (1954), «Вядзьмарка» (паводле аповесці «Алеся» А.Купрына, 1956), «Сучасная гісторыя» (1963, прыз Між-нар. кінафестывалю ў Кане), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Сем смярцей паводле рэцэітга» (1975, у сав. пракаце «У сетцы мафіі»), «Яны ўдваіх» (1977), «Сплендар» (1989), «Тыя, што п’юць кроў» (1992) і інш. Сярод тэ-атр. роляў: Ранеўская («Тры сястры» АЧэхава), Гертруда («Гамлет» У.Шэк-спіра) і інш. Аўтар кн. пра мужа, У.Вы-соцкага, «Уладзімір, або Перарваны па-лёт» (1989), а таксама рамана «Венецы-янскі калекцыянер», кн. пра вайну ў Афганістане «Ваяж Сяргея Іванавіча».
    УЛАДЗІВАСТОК, горад, цэнтр Пры-морскага краю, у Расіі. Размешчаны на п-ве Мураўёва-Амурскага, вакол бухты Залаты Рог і ўздоўж усх. ўзбярэжжа Амурскага зал. Японскага мора. 613
    Панарама г. Уладзі-васток.
    212	УЛАДЗІКАЎКАЗ
    тыс. ж. (1999). Порт на Ціхім ак. Кан-цавы пункт Транссіб. чыг. магістралі. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. цэнтр Д. Усходу. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, абсталяванне для рыбнай, дрэваапр., горнай прам-сці), харч. (рыбная, мясная, кандытарская), буд. матэрыялаў. У. — база рыбнага про-мыслу і здабычы морапрадуктаў; гал. ваен.-марская база Ціхаакіянскага фло-ту Расіі. Далёкаўсх. навук. цэнтр Рас. АН. 8 ВНУ, у т.л. 2 ун-ты. Марская акадэмія імя Г.І.Невяльскога. 3 тэатры. Філармонія. 6 музеяў, карцінная гале-рэя. Акіянарыум. Каля У. — бат. сад.
    Засн. ў 1860 як ваен. пост. 3 1862 порт. 3 1870-х г. заняў вядучае месца сярод рас. пар-тоў на Ціхім ак., у 1871 сюды перанесена (з Нікалаеўска-на-Амуры) гал. база сібірскай ваен. флатыліі. 3 1880 У. —горад са статусам асобага ваен. губернатарства, з 1888 — цэнтр Прыморскай вобл. У 1897 злучаны чыгункай з Хабараўскам, у 1903 — з Масквой. У 1899 ва У. засн. Усходні ін-т. У крас. 1918 ва У. высадзіліся ваен. дэсанты яп., амер. і англ. войск. У час Чэхаславацкага корпуса мяцяжу 1918 да ўлады ў горадзе прыйшоў Часовы сі-
    бірскі ўрад, пазней — А.ВКа.пак, у 1920 — земская абл. ўправа. 3 1920 У. — цэнтр пар-тыз. барацьбы з японцамі. У снеж. 1920 улада перайшла да Прыморскага абл. ўпраўлення Далёкаўсходняй рэспублікі. 26.5.1921 У. заняты белагвардзейцамі, 25.10.1922 — войскамі Да-лёкаўсх. рэспублікі. 3 15.11.1922 у РСФСР.
    УЛАДЗІКАЎКАЗ (асецінскае Д з а ў -д ж ы к а ў), горад, сталіца Паўн. Асе-ціі — Аланіі, у Расіі). Размешчаны на ГІаўн. Каўказе, на р. Церак. У 1931—44 і ў 1954—90 наз. Арджанікідзе, у 1944— 54 — Дзаўджыкаў. Засн. ў 1784 як крэ-пасць для аховы Ваенна-Грузінскай даро-гі, горад з 1860. 311 тыс. ж. (1999). Буйны прамысл. і культ. цэнтр Паўн. Каўказа. Асн. галіны прам-сці: машынабудаван-не (электратэхн., прыладабудаванне, вытв-сць абсталявання для птушкафаб-рык і інш.), каляровая металургія (вытв-сць цынку, свінцу, медзі, кадмію, цвёрдых сплаваў і інш.), хім., лёгкая (дывановая, абутковая, трыкат., швей-ная), харчасмакавая, шкляная, дрэва-апр. (мэблевая). 4 ВНУ. 4 тэатры, у т.л. рус. драмы (з 1869). Музеі: краязнаўчы (з 1897), маст., асецінскай л-ры. Суніц-кая мячэць (1906—08). Турызм.
    УЛАДЗІЛЕНА, малая планета №852. Дыяметр каля 10 км. Адаегласць ад Сонца мяняецца ад 1,3 а.а. да 3,5 а.а. Бляск у сярэднюю апазіцыю 12,7 зорнай велічыні. Адкрыта ў 1916 С.І.Бяляўскім (Сімеіз). Названа ў 1924 па імю У.І.Ле-ніна.
    УЛАДЗІМІР, горад, цэнтр Уладзімір-скай вобл. Расіі. Размешчаны на р. Клязьма. 334 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прам-сць: машынабудаванне (вытв-сць трактароў, аўтамаб. і трактар-ных кашрольна-вымяральных прылад, станкоў, мед. тэхнікі, авіяпрылад, аб-сталявання для тэлефонных станцый), хім., лёгкая (трыкат., швейная), харчо-вая. 2 ВНУ. 3 тэатры: харавой музыкі, драмы, лялек.
    Засн. ў 1108 кн. Уладзімірам Манамахая як крэпасць на паўд.-ўсх. мяжы Растова-Суз-дальскага княства. У хуткім часе каля крэнас-ці вырас гандл.-рамесны пасад. У сярэдзіне 12 ст. У. — вотчьшнае ўладанне Андрэя Бага-любскага, які ў 1157 перанёс сюды сталіцу Уладзіміра-Суздальскага княства. У выніку мангола-татарскага нашэсця (1238) страціў эканам. і паліт. значэнне. У 1299—1325 рэзі-дэнцыя рус. мітрапалітаў. Да сярэдзіны 14 ст. У. — адм. і культ. цэнтр Паўн.-Усх. Русі. 3 1719 У. — цэнтр правінцыі, з 1778 — намес-нідтва, з 1796 — губерні. У 1858—62 праз У. пракладзена Маскоўска-Ніжагародская чыгунка. Праз У. праходзіла вядомая дарога
    «Залатыя вароты» ва У.іадзіміры
    ссыльных «Уладзімірка». 3 1944 цэнтр Уладзі-мірскай вобл.
    Захаваліся помнікі Уладзіміра- Суздальскай школы дойлідства: «Залатыя вароты» (1158—-64) — белакаменная арка з паўцыркульным скляпеннем з туфу і надбрамнай царквой (падноўлена ў 1469 арх. В.Ярмоліным, пера-будавана ў 1810); Уладзімірскі Успенскі сабор, Уладзімірскі Дзмітрыеўскі сабор, больш познія цэрквы: Успення Багародзіцы (1649), Міколы ў Галеях'(1732—35, нарьпвкінскі стыль), Мі-кіты (1762—65, барока) і інш. 3 1781 У. забу-доўваўся паводле рэгулярнага плана ў стылі класіцызму (дзярж. ўстановы, 1785; гандл. ра-ды, 1787—90). У 20 ст. праведзены вял. рэс-таўрацыйныя работы помнікаў горада. У 1960 устаноўлены помнік 850-годдзя У. (скулыіт. Д.Рабічаў, арх. АДушкін). Створаны Уладзі-міра-Суздальскі гіст.-арх. і маст. музей-запа-веднік. Помнікі У. ўключаны ІОНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
    Літ.: Скворцов А.Й., Строгова Л.П., Шагова О.А Владаммр: Пугеводм-тель-справочннк. Ярославль, 1984; Дммт-рнев Ю.А,Дятлова Н.Н., Савнно-в а Р.Ф. Улнцы Владнмнра. Ярославль, 1989.
    УЛАДЗІМІР (7—1216), юіязь полацкі. Яго дзейнасць апісана ў «Хроніцы Ліво-ніі» Генрыха Латвійскага, дзе ён назва-ны каралём Полацка (Woldemaro de Ploceke; на думку М.І.Ермаловіча, яго імя было Валадар). Вёў барацьбу суп-раць ням. крыжакоў, якія ўварваліся ва Усх. Прыбалтыку, папярэдне дазволіў-йіы немцам-католікам прапаведніцкую дзейнасць у землях ліваў. У пач. 13 ст. атрымліваў даніну ад ліваў і латгалаў. У 1203 і 1206 у саюзе з лівамі рабіў пахо-ды на Рыгу, асаджаў ням. крэпасці 1к-скюль і Гольм. У 1210 і 1212 вымушаны заключыць дагаворы з крыжакамі, па-водле якіх Полацк страціў Ніжняе Па-дзвінне. Падрыхтаваў сумесны паход палачан і літоўцаў на Рыгу, у дзень выступлення нечакана памёр.
    Г.В.ІПтыхаў
    УЛАДЗІМІР, імя 2 пінскіх князёў 13 ст., якія часам атаясамліваюцца. 1) Князь пінскі ў пач. 13 ст. Магчыма, сын тураўскага кн. Святаполка Юр’еві-ча. Упамінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1204 (сапраўдная дата падзей 1208), калі белзскі кн. Аляксандр Усеваладавіч захапіў Уладзімір-Валынскі, «тогда же яша Володнмера Пнньскаго». Далейшы лёс паланёнага У. невядомы. Верагод-на, яго сынам быў пінскі кн. Расціслаў. 2) Князь пінскі ў 1220-я г. Верагодна, сын пінскага кн. Расціслава. У 1228 га-ліцка-валынскі кн. Даніла Раманавіч