Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ка; мультыплікацыйнага Н.Васіленка, В.Ганчароў, А.Грачова, І.Гурвіч, І.Ла-зарчук, Я.Сіваконь, Д.Чаркаскі. Уклад ў развіццё ўкр. кіно зрабілі акцёры: М.Алялін, Бучма, Быкаў, Б.Брандукоў, М.Грынько, В.Заклунная, Л.Кадачніка-ва, Дз.Капка, М.Камісараў, Л.Масоха, П.Масоха, Мікалайчук, М.Надземскі, А..Рогаўцава, К.Сцепанкоў, Б.Ступка, В.Талашка, І.Цвердахлеб, С.Шкурат, М.Якоўчанка і інш. На У. працуюць Нац. кінастудыя маст. фільмаў імя А.Даўжэнкі, Укр. студыя хранікальна-дакумент. фільмаў, Нац. кінематэка У. («Кіеў-навук-фільм»), Укр. студыя анімацыйных фільмаў «Украніма-фільм») у Кіеве, Адэская кінастудыя маст. фільмаў, шэраг незалежных кіна-студый. Праводзіцца штогадовы Кіеўскі міжнар. кінафестываль «Маладосць». Кадры кінематаграфістаў рыхтуе кіна-факультэт Кіеўскага ін-та тэатр. мастац-тва. 3 1958 існуе Саюз кінематаграфіс-таў У.
Беларусы на Украіне. Бел.-ўкр. кан-такгы, у ходзе якіх адбываліся міграцыі на тэр. сучаснай У., вядомы з часоў Кі-
Да арт. Украіна. Кадр з кінафільма «Яраслаў Мудры». 1982.
еўскай Русі. У часы ВКЛ перасяленні мелі юрыд. падставы або адбываліся са-мавольна. Ратуючыся ад неўраджаяў, сац. і нац. ўціску, уцякалі бел. сяляне на У., дзе папаўнялі шэрагі ўкр. казакоў (гл. Запарожская Сеч). Бел. паселішчы ўтвараліся на этн. памежжы (сучасная Ровенская вобласць У.), а пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — ва ўсх. раёнах Укр. Палесся і на Слабад-ской У. У пач. 19 ст. ў Паўн. Прычар-намор’і ўзнік шэраг ваенных пасяленняў, засн. выхадцамі з Бабылецкага старос-тва Магілёўскай губ. У 19 ст. частка жыхароў Беларусі працавала на адыход-ніцтве ў Екацярынаслаўскай, Кіеўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай губ. (каля 34 тыс. чал., паводле перапісу 1897). У канцы 19 — пач. 20 ст. на У; часова жылі, працавалі, вучыліся дзеячы бел. кулыуры, у т.л. Ф.Багушэвіч, Цётка (А.Пашкевіч), С.Палуян, Я.Фарботка, У.Фальскі, А.Баліцкі, М.Доўнар-Запольс-кі, С.Некрашэвіч і інш. У Львове з 1907 існаваў бел. музей. У 1-ю сусв. вайну ў Адэскай акрузе і вакол Кіева асела каля 100 тыс. бежанцаў з Беларусі. Са снеж.
1917 у Адэсе дзейнічала Бел. вайск. ра-да воінаў-беларусаў Рум. фронту; нац.-культ. дзейнасць праводзілі Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы, «Беларускі гай», выд-ва «Зорка» і інш. Паводле перапісу 1989 на У. было 440 тыс. беларусаў, найб. у Данецкай (амаль 77 тыс.), Днепрапят-роўскай (каля 50 тыс.), Крымскай (50 тыс.) і Варашылаўградскай (33,5 тыс.) абласцях. Большасць беларусаў У. — гараджане (79%). Пасля распаду СССР грамадска-культ. дзейнасць укр. белару-саў аднавілася, у т.л. дзякуючы закана-даўству У. аб нац. меншасцях. У наш час на У. дзейнічае больш за 20 бел. нац.-кулы. т-ваў (у Кіеве, Львове, Мі-калаеве, Жытоміры, Адэсе, Севастопалі, Белай Царкве і інш.).
Літ.: йсторня Украннской ССР. Т. 1—10. Кнев, 1981—85; Субтельный О. Укран-на: Йсторня. Кнев, 1994; Семененко В.Й., Радченко Л.А Йсторня Укранны: С древнейшнх времен до нашнх дней. Харь-ков, 1999; Украіна: Віхн історіі. Кнів. 2001; П о з н я к С.В. йсторня Украннві (IX — первая половнна XVII в.): Курс лекцлй. Мн., 2002; Украіна в сучасному геополітн-чному просторі: теоретнч. і прнкладннй аспе-ктн: Монографія. Клів, 2002; Історія украін-ськоі літературн. Т. 1—8. Клів, 1967—71; Ук-раінська радянська література. Кнів. 1980; Б о н д а р Л.П. Украінсько-білоруські літе-ратурні взавмннн, 1965—1975 рр. Кнів, 1977; Ахрыменка П. Летапіс братэрства. Мн.. 1973; Мартынава Э.М. Беларуска-ўкра-інскі паэтычны ўзаемапераклад. Мн., 1973; Кабржыцкая Т.В., Рагойша В.П. Карані дружбы: Бел.-ўкр. літ. ўзаемасувязі пачатку XX ст. Мн., 1976; Л у б к і ў с к і Р.. Р а г о й ш a В. Дыялог братэрства // Полы-мя. 1984. № 7; Памятннкн градостронтельс-тва н архнтектуры УССР. Т. 1—4. Кнев. 1983—86; Історія украінського мнстецтва. Т. 1—6. Кмі'в, 1966—70; Нарнсн з історіі ук-раінськоі музнкн. Ч. I—2. Кнів, 1964; Д о fixe н к о В. Нарнсн з історіі украінськоі ра-дянськоі музлкн. Ч. 1—2. Кшв, 1957—67; Архімовнч Л. Шляхн розвнтку украінсь-ко'і радянськоі оперн. Кнів, 1970; Г о р д і й -чук М.М. Украіньска радянська снмфоніч-на музнка. Клів, 1969; Музыкальная культура Украннской ССР. М., 1979; Етнічнлй довід-ннк: Етнічні меншннн в Украі'ні. Кнів. 1996; Н а у л к о В. Хто і відколн жнве в Украі'ні. Кмів, 1998; Хто ёсць Хто сярод беларусаў све-ту; Энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэн-цы Беларусі ў памежных краінах. Мн., 2000.
П.І.Рогач (прырода, насельніцтва. гаспа-дарка), С.В.Пазняк (гісторыя), В.П.Алавянні-каў (узброеныя сілы), В.А.Чабаненка, (літара-тура), Т.В.Кабржыцкая (беларуска-ўкраінскія літаратурныя сувязі), Я.Ф.Шунейка (архітэк-тура. выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацгва), Р.М.Аладава (музыка), А.П.Бабко-ва (кіно), А.С.Ляднёеа (беларусы на Украіне).
УКРАІНЕЦ Паўла Пятроўна (н. 26.9.1933, в. Харомск Столінскага р-на Брэсцкай вобл ), бел. гісторык, паліто-лаг, сацыёлаг і журналіст. Д-р гіст. н. (1986), праф. (1987). Скончыла Мін-скую вышэйшую парт. школу (1964), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1951 на журналісцкай, з 1957 на камсамольскай і парт. рабоце. 3 1971 у апараце ЦК КПБ, з 1979 нам.
206
УКРАІНІЗМ
заг. аддзела культуры. 3 1987 заг. ка-федры Мінскай вышэйшай парт. шко-лы. 3 1991 у БДУ. Навук. працы па пра-блемах сац. кіравання, паліталогіі, культ. будаўніцтва, новых тэхналогій у менеджменце, тэорыі і арганізацыі сац. работы.
Тв.: Соцмально-культурный комплекс: Опьп , проблемы. М., 1983; Начала соцналь-ной работы. Мн., 2001 (у сааўг.); Мене-джмент: Новые технологнм. Мн., 2001; Граж-данское обшество в Республмке Беларусь: Проект н реальность // Соцяологнческая на-ука н современность. Мн., 2002; Полнтоло-гня в вопросах н ответах. Мн., 2002; Теормя м органвзацня соцнальной работы. Мн., 2003.
М.П. Савік.
УКРАІНІЗМ, слова і форма слоў, запа-зычаныя бел. мовай з украінскай мовы.
У бел. пісьмовай мове вядомы з 15 ст. Рэ-алізаваліся ў змяшэнні «ы—н» |«печаты (н)», «влада (ы)-ка]; «ь — н» («внда(ь)тн», «тер-пя(в)тн»]. Трапляюцца ў помніках стараж. перыяду, што ўзніклі на аснове ўкр. крыніц, напр., камянецкая «Чэцця-мінея» (1489). Уз-багачэнне бел. лексікі У. найб. інтэнсіўна ад-бывалася з 1-й пал. 17 ст. (пасля перамя-шчэння цэнтра правасл. культуры з Вільні ў Кіеў), праз помнікі, створаныя на суседняй з Украінай паўд.-зах. тэр. Беларусі, напр., Ма-зырскі спіс «Александрыі» (1697), Маскоўскі (бел.) спіс «Дыярыуша» Афанасія Філіповіча (1638—48). Пранікненню ў бел. помнікі Ў. садзейнічалі пісьменнікі, якія паходзілі з Украіны, але стваралі свае творы на бел. зем-лях, напр. «Евангелле вучыцельнае» (1616) і «Казанне пахвальнае» (1620) М.Сматрыцкага. У некат. бел. помнікі траплялі словы з укр. агаласоўкай («котряй», «іцо», «сокіра»), а так-сама лексічныя і словаўтваральныя У. («буч-ный» — раскошны, «зволокатн» — адцяг-ваць, марудзіць, «прохатя» — прасіць, «ша-док» — нашчадак). У 1920-я г. пры распра-цоўцы бел. навук. тэрміналогіі некат. тэрміны бел. мовы ўтвараліся паводле ўкр. узораў: грамадска-паліт. («барацьба», «барацьбіт»), лінгвістычныя («дзеяслоў», «дзеепрыметнік», «займеннік», «дзеепрыслоўе», «чаргаванне»), бел. геагр. назвы ва ўкр. агаласоўцы («Мінск—Мьнскь, Пінск—Пьнскь). Лексіч-ныя У., звязаныя з абазначэннем спецыфічна ўкр. (сучасных і гіст.) рэалій,. захоўваюцца ў перакладах з укр. мовы. Напр., у перакладах Я.Купалы твораў Т.Шаўчэнкі на бел. мову тралляюцца У. «байдак», «байрак», «гайда-мак», «кабзар» і інш. Традыцыі ўкр. мовы аказаліся найб. устойлівымі ў бел. нар.-гутар-ковым маўленні (на ПдЗ), чым у літ. мове: «доня» — дачка, «худоба» — жывёла.
Літ:. Булахаў М.Г. Развіццё беларус-кай літаратурнай мовы ў XIX—XX стст. ва ўзаемаадносінах з іншымі славянскімі мовамі. Мн., 1958; Анічэнка У.В. Беларуска-ўкраінскія пісьмова-моўныя сувязі. Мн., 1969. У.В.Анічэнка.
УКРАІНКА Леся (сапр. Косач-К в і т к а Ларыса Пятроўна; 25.2.1871, г. Наваград-Валынскі, Украіна — 1.8.1913), украінская пісьменніца. Ву-чылася дома і ў прыватных педагогаў. Ведала каля 10 моў. Друкавалася з 1884. Першы зб. «На крылах песень» (1893). Вершы У. вызначаюцца багаццем лексі-кі, рытмікі, паэт. форм. Тэмы свабо-далюбства, барацьбы супраць няво-лі — гал. ў цыкле вершаў «Песні пра волю» (1905), драм. паэмах «Вавілонскі
палон» (1903), «На руінах» (1904, абе-дзве апубл. 1908), «У катакомбах» (1905), «Оргія» (1913), драмах «Асенняя казка» (1905, апубл. 1928), «Касандра» (1908), «Каменны гаспадар» (1912) і інш. Вяршыня паэт. майстэрства — драма-феерыя «Лясная песня» (1912), напісаная на фалькл. матэрыяле. Маты-вы грамадз. паэзіі У. нагадваюць маты-вы творчасці М.Багдановіча. Абодва па-эты сцвярджаюць сілу і неўміручасць свайго народа, свайго краю. Аўтар літ.-крьпычных артыкулаў, апавяданняў,
вершаў і казак для дзяцей. Тройчы прыязджала ў Мінск да свайго сябра С.Мяржынскага, у апошні прыезд (сту-дзень—сак. 1901) напісала драм. паэму «Утрапёная» і арт. «Сучасная грамад-ская драма». Творчасць У. была высока ацэнена «Нашай нівай» (26.7.1913). На бел. мову творы У. перакладалі Э.Аг-няцвет, А.Астрэйка, М.Аўрамчык, А.Вольскі, А.Вялюгін, Ю.Гаўрук, Н.Гі-левіч, С.Грахоўскі, С.Дзяргай, Х.Жыч-ка, Н.Загорская, І.Калеснік, У.Корбан, Е.Лось, П.Пестрак, П.Прануза, Я.Семя-жон, М.Хведаровіч і інш. У. прысвяцілі свае творы Лось, Грахоўскі, Жычка; Дз.Лукас напісаў музыку на вершы У. «Мелодыі». Яе драму «Каменны гас-падар» ставілі Гродзенскі абл. драм. т-р (1953) і Бел. т-р імя Я.Купалы (1982).
Тв:. Зібрання творів. Т. 1—12. Клів, 1975—79; Бел. пер. — Вершы і паэмы. Мн., 1957; Лясная песня. Мн., 1971; У кн.: Вокны ў сад. Мн., 1987; У кн.: Гаўрук Ю. Узвіхраны ветразь. Мн., 1990; Рус. пер. — йзбранное. М., 1984.
Літ.: Караткевіч У. Saxifraga // По-лымя. 1971. № 2; Леся Украмнка в воспомя-наннях современнмков. М., 1971.
УКРАІНСКАЕ КАЗАЦКАЕ ВОЙСКА. зборная назва ўкр. казаіггва ў 15—18 ст. (гл. Запарожская Сеч; Задунайская Сеч). Пасля далучэння Украіны да Рас. дзяр-жавы (гл. Пераяслаўская рада 1654) укр. казакі Левабярэжнай Украіны сталі наз. маларасійскімі; іх войска налічвала каля 60 тыс. чал. і падзяляЛася на 10 палкоў. На чале войска стаяў гетман. Казакі мелі права асабістай свабоды, уласнасці на зямлю і заняцця промысламі. Да 1730-х г. у выніку росту феад. земля-робства войска скарацілася да 10 тыс. чал. Астатнія казакі («падпамочнікі») сталі феад. залежнымі ад старшын і ма-настыроў. У 1783 разам з ліквідацыяй аўганоміі Украіны маларас. казакі пера-ведзены ў падатковае саслоўе, блізкае да дзяржаўных сялян.