Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 на У. выдавалася больш за 10 тыс. перыяд. выданняў, з іх больш за 5,6 тыс. на ўкр. мове. Буйнейшыя газеты: «Голос Украі-нн» (з 1991), «Урядовмй кур’ер» (з 1990), «Факты н комментарнн» (з 1997), «Клевскне ведомостн» (з 1992), «День» (з 1996), «Сегодня» (з 1997), «Дзеркало тнжня» (з 1994). Інфарм. агенцтвы дзярж.— Укр. нац. інфарм. аген-цтва «Укрінфарм» (з 1918), Крымскае інфарм. агенцтва (з 1998), Дзярж. прад-прыемства Агенцтва інфармацыі між-нар. супрацоўніцтва і развіцця «Аген-цтва «Чарнобыльінфарм» (з 2001); не-дзярж. — Т-ва з абмежаванай адказнас-
цю «Інфармацыйнае агенцтва «Інтер-факс-Украіна» (з 1992), Укр. незалеж-нае інфарм. Агенцтва Навін (УНІАН; з 1993). Радыёвяшчанне з 1924. Дзярж. нац. радыёкампанія У. вядзе перадачы па 4 праграмах — УР-1 (інфарм.-публі-цыстычная, грамадска-аналіт.); УР-2
Да арт. Украіна Н.З у 6 р ы ц к і. Чатыры вершнікі. Сцэна з Апакаліпсіса. Евангелле. 1717.
Да арт. Украіна. М.Д э р э г у с. Перад бурай. 1969
Да арт Украіна. Кафля з г. Косаў і Пістань. Закарпацце. 19 ст.
(маладзёжная «Промінь»); УР-3 (маст. вяшчання) і «Сусветная служба радыё-вяшчання Украіны» (на замежжа). Тэ-лебачанне з 1951 (з 1968 каляровае). Дзярж. нац. тэлекампанія У. трансліруе 2 праграмы на агульнадзярж. каналах; недзярж. Укр. незалежная тэлекарпара-цыя перадае эфірнай сеткай праграму «Інтэр» (часткова з праграмамі рас. ка-нала «ГРТ»), праз спадарожнікі — пра-грамы «Інтэр+», «Энтэр», «Энтэр-фільм», а таксама праграмы тэлерадыё-кампаній «СТБ», «Новы канал», «ІСТУ». Дзейнасць усіх радыёкампаній (каля 800) каардынуе Нац. рада У. па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчан-ня, кіраўніцтва дзярж. тэлерадыёкампа-ніямі ажыццяўляе Дзярж. к-т інфарм. палітыкі, тэлебачання і радыёвяшчання. На У. 28 тэлецэнтраў і больш за 1000 рэтрансляцыйных станцый; пашырана сетка кабельнага тэлебачання.
Літаратура. Развіваецца на ўкраінскай мове. Вытокі яе, як бел. і рус., у л-ры Кіеўскай Русі (перакладная л-ра, ізбор-нікі, павучанні, жыціі, пацерыкі, лета-пісы і інш ). Мангола-тат. нашэсце (13 ст.), тат. і тур. агрэсія (16 ст.) затрыма-лі, але не спынілі развіццё л-ры: пра-цягвалася мясц. летапісанне, высокага ўзроўню дасягнула нар. творчасць (гіст. песні, думы). 3 пашырэннем рэнесанса-вых з’яў і ўзмацненнем нац.-вызв. ба-рацьбы (16—17 ст.) узніклі новыя культ. цэнтры (Львоў, Астрог), пачалося кнігадрукаванне (1574). Развіваліся па-лемічная літаратура (І.Барэцкі, І.Вішан-скі, З.Капысценскі) і аратарска-прапа-ведніцкая (Л.Барановіч, І.Галятоўскі, К.Стаўравецкі), кніжнае вершаскладан-не (Я.Жораўніцкі, К Рымша, К.Саковіч і інш ), драматургія ў форме вершаваных дэкламацый, дыялогаў, інтэрмедый (ГІ.Бярында, А.Скульскі). Вызв. вайна ўкр. і бел. народа 1648—54 і далучэнне У. да Расіі ідэйна і эстэтычна пераары-ентавалі ўкр. л-ру. У канцы 17 — пач. 18 ст. створаны т.зв. казацкія летапісы Самавідца, С.Вялічкі, Р.Грабянкі. 3 ся-рэдзіны 18 ст. паскорыўся пераход да новай л-ры з яе арыентацыяй на нар. паэзію і мову, ідэі гуманізму, рэалізм. Прагрэс. тэндэнцыі пераходнага перыя-ду найб. яскрава выявіліся ў творчасці Р.Скаварады. Першы класік новай укр. л-ры — ].Катлярэўскі. У 1-й пал. 19 ст. ў л-ру прыйшлі прыхільнікі рэаліст. бы-тапісання ПГулак-Арцямоўскі, ЯІ'рабін-ка, пачынальнік новай укр. прозы Р.Квітка-Аснаўяненка. Рамант. кірунак прадстаўлялі паэты Л.Баравікоўскі, В.Забіла, А.Мятлінскі, М.Пятрэнка і інш. Пачатак новай л-ры на зах.-ўкр. землях паклала «Руская тройца» (І.Вагі-левіч, Я.Галавацкі, М.Шашкевіч). Якас-на новы этап у развіцці л-ры — твор-часць ТШаўчэнкі, які сцвердзіў ва ўкр. л-ры крытычны рэалізм, рэв.-дэмакр. кірунак. Яго «Кабзар» (1840. 1860) зра-біў уплыў на ўсерас. вызв. рух і знай-шоў шырокі водгук за мяжой, асабліва ў слав. краінах. Рэаліст. традыцыі ў прозе сцвярджала паслядоўніца Шаўчэнкі М.Ваўчок. У сярэдзіне 19 ст. актыўна выступалі паэт-лірык і гумарыст С.Ру-
УКРАІНА 199
данскі, байкапісец Я.Глібаў, празаік А.Свідніцкі, на Букавіне — ІО.Фядзь-ковіч. Прадстаўнікі ліберальна-бурж. кі-рунку — празаік, крытык і гісторык П.Куліш (аўгар першага гіст. рамана), празаікі Г.Барвінак, А.Каніскі і іііш. У 2-й пал. 19 ст. ва ўмовах жорсткага ўціску з боку царызму (забарона друку на ўкр. мове) л-ра развівалася намаган-нямі празаікаў-рэалістаў П.Мірнага, Х.Нячуй-Лявіцкага, паэтаў П.Грабоўска-га, І.Манжуры, драматургаў \.Карпенкі-Карага, М.Крапіўніцкага, М.Старыцка-га. Этапнай для ўкр. л-рі>і з’явілася шматгранная творчасць І.Франко, пад моцным уплывам якога развівалася творчасць В.Кабылянскай. В.Макавея. Л.Мартовіча, М.Паўлыка, В.Стафаніка, М.Чарамшыны і інш. Асаблівую ролю ў літ. працэсе канца 19 — пач. 20 ст. адыгрывалі паэзія А.Алеся, М.Вараныя, паэзія і драматургія Л.Украінкі і рэаліст. проза М.Кацюбінскага.
У 1920-я г. маст. ўзровень л-ры і яе ідэйна-тэматычную скіраванасць вызна-чалі паэты П.Тычына, М.Рыльскі, У.Са-сюра, М.Бажан, Т.Масэнка, празаікі У.Віннічэнка, \.Галаўко, М.Ірчан, І.Лэ, П.Панч, Ю.Смоліч, М.Хвылявы, Ю.Яноўскі, драматургі Х.Качарга, К.Кар-няйчук, М.Куліш, І.Мікітэнка, гумарыст А.Вішня. кінасцэнарыст /уДаўжэнка. 3 1922 пачалі ўзнікаць шматлікія літ. аб’яднанні. У 1930-я г. ў л-ру прыйшлі А.Малышка, Н.Рыбак, В.Сабко, М.Труб-лаіні, А.Дзясняк і інш. Асн. тэмы тво-раў гетага нерыяду — індустрыялізацыя і калектывізацыя (\.Капыленка, І.Кіры-ленка, А.Дончанка), рэвалюцыя і гра-мадз. вайна (Панч, С.Склярэнка, Дз.Фалькоўскі. Яноўскі). Значнае месца займала гіст. тэматыка (творы \.Ільчан-кі, Я.Качуры, Л.Смілянскага, З.Тулуб). 3 уз’яднаннем зах.-ўкр. зямель з У. л-ра папоўнілася імёнамі /УГаўрылюка, Н.Казланюка, С.Тудара і інш. У Вял. Айч. вайну пераважалі жанры апавядан-ня і нарыса; паявіліся новыя імёны пісьменнікаў-франтавікоў (Г1.Варанько, І.Няхода, Я.Шпорта). У пасляваен. гады ў паэзіі працягвалася асэнсаванне ўро-каў вайны. распрацоўваліся тэмы гера-ізму людзей і братэрства народаў (зб-кі Тычыны, Рыльскага, Л.Первамайскага, М.Нагнібеды, Я.Забашты і інш.); проза і драматургія ўзбагаціліся творамі ваен. тэматыкі (\Танчар, Л.Дзмітэрка, В.Ку-чар, Сабко), мінулага ўкр. народа (Кар-няйчук, Качарга, І.Муратаў, Рыбак, М.Стэльмах). Прызнанне атрымалі са-тыр. і гумарыст. творы С.Алейніка, Віш-ні, А.Кавінькі, публіцыстыка Я.Галана. У 1950—70-я г. ўкр. л-ра развівалася пад уплывам зрухаў у грамадскім жыц-ui. Паглыбіліся яе ідэйна-эстэт. асновы, узмацніліся аналіт. якасці. У прозе пе-раважалі творы пра вайну (Ганчар, Ю.Збанацкі, В.Казачэнка, Первамайскі, I. Стаднюк), рабочы клас і інтэлігенцыю (Ю.Бедзык, ТІ.Заграбельны, І.Сенчанка. Ю.Шаўкапляс), жыццё вёскі (Я.Гуцала, У.Дрозд, М.Зарудны, Стэльмах).
Здабыткам л-ры сталі дылогія «Лебя-дзіная чарада» і «Зялёныя Млыны» В.Земляка, трылогія «Хлеб і соль»,
«Кроў людская не вадзіца» і «Вялікая радня» Стэльмаха, раманы «Вір» Р.Цю-цюнніка, «Цыклон» Ганчара, «Сёстры Рачынскія» І.Вільдэ і інш., для якіх ха-рактэрны шырокі гіст. фон, перапля-ценне ў адным творы розных часавых планаў, паказ герояў з нар. глыбінь.
Да арт. Украіна. Т.Ш а ў ч э н к а. Кацярына. 1842.
Да арт. Украіна. Г.Н а р б ут. Паэзія. Застаў-ка да часопіса «Мнстецгво». 1919.
Шмат новага ў разуменне эпохі, чалаве-ка, жыцця ўнеслі творы празаікаў ма-лодшага пакалення (Р.Іванічук, В.Лагві-ненка, Р.Федарыў, Б.Харчук і інш.). Да гіст. мінулага краіны звярталіся пісь-меннікі Склярэнка (раманы «Свята-слаў» і «Уладзімір»), Лэ (трылогія «Хмяльніцкі»), Заграбельны (раманы «Першамост» і «Раксалана»), А.Хіжняк (раманы «Данііл Галіцкі» і «Праз вякі»), Іванічук (раман «Мальвы») і інш. Паэ-зія прадстаўлена творамі Рыльскага, Ба-жана, Малышкі, Тычыны, Первамай-скага, Варанько, Цз.Паўлычкі, Р.Брату-ня, паэтаў новай генерацыі (В.Сіманенка, Я.Кастэнка, Т.Каламіец, У.Забаштанскі і інш.). У драматургіі найб. значныя п’есы Карнейчука, В.Мінко, Заруднага, А.Лявады, Я.Баша, Сабко. У 1980—90-я г. ўкр. л-ру развівалі празаікі А.Мароз, Дз.Мішчанка, Ю.Мушкецік, С.Пушык, В.Чандэй, Васіль Шаўчук, Валерый Шаўчук, У.Яварыўскі, паэты Б.Алейнік, М.Вінграноўскі, П.Вольвач, І.Драч, У.Каламіец, І.Калінец, В.Кароціч, В.Кордун, Р.Лубкіўскі, А.Лупій, І.Паў-люк, І.Рымарук, С.Явенка, драматургі Зарудны, А.Каламіец, Ю.Шчарбак і інш. Уклад у развіццё л-ры для дзяцей зрабілі В.Блізнец, Н.Забіла, А.іваненка, У.Нястайка, Б.Чалы, крытыкі і літ.-знаў-ства — А.Бабышкін, В.Бальшак, Я.Га-ян, І.Дзюба, М.Жулінскі і інш.
Бел.-ўкр. літ. сувязі пачынаюцца з эпохі Кіеўскай Русі. Моцнымі яны былі ў сярэднія вякі: цесныя кантакты паміж укр. (Кіеў, Астрог, Львоў) і бел. (Брэст, Полацк, Вільня) культ. цэнтрамі, пра-васл. брацтвамі (магілёўскім і львоў-скім, мінскім і кіеўскім і г.д.). Дабра-творны ўплыў на ўкр. кнігадрукаванне і л-ру зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, С.Косаў, В.Цяпінскі. Асобныя літарата-ры-ўкраінцы (М.Сматрыцкі, Я.Зізаній, І.Казлоўскі) жылі, выдавалі кнігі і вялі асветніцкую працу на Беларусі; белару-сы (Рымша, Сімяон Полацкі) вучыліся на У. Узаемасувязі стараж. бел. і ўкр. л-р назіраюцца ў летапісанні, розных жанрах царк. і свецкай пісьменнасці. У
Да арт. Украіна Ф. К р й ч э ў с к і. Нявеста. 1910.
200 УКРАІНА
17 ст. ўкр. вершаскладанне, прапавед-ніцкая л-ра адчулі пэўны ўплыў Сімяо-на Полацкага; Вішанскі, Г.Сматрыцкі, Капысценскі ўплывалі на развіццё бел. палемічнай л-ры, на творчасць Л.Кар-повіча, Афанасія Філіповіча і інш. У 2-й пал. 17—18 ст. сувязі пераважалі ў фальклоры, школьнай л-ры (вершапі-санне, арацыі, інтэрмедыі). Некат. ўкр. пісьменнікі (Галавацкі, АСтаражэнка) пэўны час працавалі на Беларусі, Я.Баршчэўскі, Ф.Савіч, Ф.Багушэвіч — на У. Беларусы Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі даследавалі помнікі ўкр. мовы і л-ры, украінцы М.Драгама-наў, А.Патабня, У Гнацюк — беларус-кай. Бел. рэчаіснасць, фальклор, л-ру ведаў і выкарыстоўваў у сваіх творах Шаўчэнка, які паўплываў на творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Пад уздзеяннем «Энеіды» Катлярэўска-га ўзнікла бел. «Энеіда навыварат». Кантактавыя і тыпалагічныя формы літ. сувязей спрыялі фарміраванню бел. і ўкр. рэв. публіцыстыкі. Франко і Паў-лык склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва» (1875) і «Выдавецкай суполкі». 3 укр. рэвалю-цыянерамі трымаў сувязь «Гурток мола-дзі польска-літоўскай, беларускай і ма-ларускай». Кіраўнік гэтага гуртка А.Гу-рыновіч пераклаў на бел. мову «Гімн» Франко. На светапогляд і творчасць Л.Украінкі паўплываў мінскі сацыял-дэмакрат С.К.Мяржынскі. 3 часу рэв. 1905—07 пашырыліся асабістыя сувязі літаратараў (Цётка і І.Свянціцкі, М.Ко-січ і А.Русаў, С.Палуян і кіеўскія пісь-меннікі). Франко, В.Шчурат, М.Вазняк, І.Крыпякевіч, Ф.Калеса заклалі асновы ўкр. беларусазнаўства. Брашура Свян-ціцкага «Адраджэнне беларускага пісь-менства» (Львоў, 1908) — першы на У. і Беларусі сістэматызаваны нарыс гісторыі бел. л-ры. Усталяваліся кантак-ты паміж бел. («Наіпа доля», «Наіпа Hi-Ba») і ўкр. («Рада» і інш.) перыяд. вы-даннямі. Паявіліся ўкр. пераклады тво-раў бел. л-ры («Тарас на Парнасе», тво-ры В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багупіэвіча, Я.Лучыны і інш.) і бел. пераклады Шаўчэнкі, Стафаніка, Руданскага і інш. 3 1920-х г. пашырьшіся кантакты паміж пісьменніцкімі арг-цьммі ўкр. («Гарт», «Плуг», «Маладняк») і бел. («Малад-няк», «Узвышша», «Полымя»), Абмен дэлегацыямі і рэгулярныя пісьменніцкія кантакты спрыялі павелічэнню літ. пе-ракладаў. У 1929 у Харкаве выйшла першая анталогія бел. паэзіі «Новая Бе-ларусь». На ўкр. мове выдадзсны творы М.Багдановіча, Я.Купалы, К.Крапівы, К.Чорнага, на бел. мове В.Палішчука, Вішні, Сасюры, Галаўко, Панча, Лэ, Мікітэнкі. У 1939 выдадзены «Кабзар» Шаўчэнкі на бел. мове ў перакладзе Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Броў-кі, П.Глебкі, А.Куляшова і інш. Пасля Вял. Айч. вайны ў бел.-ўкр. літ. сувязях з’явіліся новыя формы (тыдні л-р, аб-мен спец. выпускамі часопісаў і газет,