Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ОНаваэыбкаў
(оОрын
Рэчыца
інагорс*
Ноўгарад-
Карукаўка
Лыоў
WK
,Сарна
Muia
росаш-
Шапятоўка
КанцямФ*^’
ЖЫТ0МІР
ЛЬвО’
Міргарад
Лубны
Бярдзічаў
ПАЛТАВА
^амула
>ШЯ ЦАРКВА
Казацін
В»ускі
СЛАВЯНСК
Умань
Гайсін
чарнаўцы
ВЕІІГП
_ОПервамайсі
МАРЭ
© Катоўск
Ваэнясенск
МАРЫУПАЛЬ.
Азоі
Істрыца
КІШЫНЕЎ
МЕЛІТОПАЛЬ,
ЦІРАСЛАЛЬ
БЯРДЗЯНСК
ЕЙС*
БЕНДЭР’
'Нов.Кахоўка
Скадоўск
КЕРЧ
крайі!
Чармаморскае
АнапаО
Феадосія
БУЗЭЎ
НОВАРАС^СК
Лебядзін
Ахтырка
^♦РАНКОЎСК ^аламьф
КІРАВАГРАДО
® Памашная
ЛазаваяО
аяльндаі
Чарткоў
ГАЛАЦ 0 БРЭМА0
МАЗЫР |
1
УыРванаград
С^У-МАРэ
«нм»«*
О&чМ»
БЗЛЦЬ
'ХРыбнІца
шамьн ггоў-haJ^ rMц
W-^Бравары
7 Барыспаль_ іФастаў
^Нежын—КАНАІІП - сумы1
°61JrIU1npUpy«l °^ .
/ Кове/’Ь ’ х°н “А-’“н«ля вокл
Замасць .0#
Маштаб 1:8 000 000
Л,!"»с^ Сача*
УКРАІНА 193
Чарнігава-Северскія землі. Паводле Люблін-скай уніі 1569 укр. землі ВКЛ адышлі да Польшчы. Брэсцкую унію 1596 прынялі 6 з 8 епархій Кіеўскай мітраполіі (у 1620 правасл. іерархія адноўлена, у 1632 легалізавана).
Складванне самаст. укр. народнасці ў асн. завяршылася ў 17 ст. ў працэсе барацьбы супраць нац. і рэліг. прыгнёту з боку каталіц-кай Польшчы, вял. ролю ў гэтым адыгралі ўкр. казакі Запарожскай Сечы. У канцы 16 — 1-й пал. 17 ст. адбыліся казацка-сял. паўстан-ні на чале з К.Касінскім (1591—93), С.Налі-вайкам (1594—96), І.Сулімам (1635), Паўлю-ком (1637), Я.Астраніным і Дз.Гунем (1638). У ходзе вызваленчай вайны ўкраінскага і беларус-кага народаў 1648—54 пад кіраўнііггвам гет-мана Б.Хмяльніцкага сфарміравалася ўкр. дзяржава (Гетманшчьша). Рашэннем Пера-яслаўскай рады 1654 яна далучана да Расіі. Яе аўт. правы замацаваны Сакавіцкімі артыкула-мі 1654. Пазней падобныя дагаворы заключа-ліся рас. урадам з кожным новым укр. гетма-нам. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршьыа вайну Расіі з Рэччу Паспалі-тай 1654—67, тэр. рас. Гетманшчыны была абмежавана Левабярэжнай Украінай. Землі За-парожскай Сечы апынуліся пад супольным пратэктаратам Расіі і Рэчы Паспалітай (па-водле «Вечнага міру» 1686 — толькі Расіі). На тэр. У. адбываліся многія падзеі польска-ту-рэцкіх войнаў 17 cm. і рус.-тур. войнаў 1676— 81 і 1686—1700. У 1672—99 Падолія і сусед-нія землі часова належалі Турцыі. У Паўноч-ную вайну 1700—21 большасць украінцаў зма-галася на баку Расіі, але пераход на бок шведаў гетмана Х.Мазепы з часткай казацкай старшыны і кашавога атамана запарожскіх казакоў К.Гардзіенкі даў падставу рас. цару Пятру I разбурыць Запарожскую Сеч і істот-на абмежаваць правы новага ўкр. гетмана ІЛ.Скарападскага. У 1764 Кацярына II скаса-вала на Левабярэжнай У. гетманскую ўладу, у 1781 увяла тут агульна-рас. адм. падзел за-мест ранейшага на палкі і сотні. У 1775 лікві-давана Запарожская (Новая) Сеч. У 1783 на ўкр. сялян пашырана прыгоннае права, казац-кая старшына ў 1785 атрымала правы дваран-ства. Антыфеад. выступленні 18 ст. ў Галіцыі, Букавіне і Закарпацці (з 17 ст. пад уладай Аў-стрыі) набылі форму руху апрышкаў, на ГІра-вабярэжнай Украіне — гайдамакаў, кульміна-цыяй якога стала Калііўшчына 1768. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галіцыя адышла да Аўстр. манархіі, якая ў 1775 атры-мала ад Турцыі і Букавіну. У вьшіку рус.-тур. вайны 1768-^74 Расія заваявала землі паміж Паўд. Бугам і Дняііром. У 1783 да Расіі далу-
Да арт. Украіна Будьшак Нацыянальнага банка ў Кіеве.
Да арт. Украіна. Помнік прыроды «Залатая брама» ў Крыме.
чана тэр. ліквідаванага Крымскага ханства. У выніку рус.-тур. найны 1787—91 Расія далу-чыла землі паміж Паўд. Бутам і Днястром, у вьпііку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай — Правабярэжную У. і Зах. Ва-лынь. У 1-й пал. 19 ст. пачаўся ўкр. рух за нац. адраджэнне. першымі цэнтрамі якога сталі Харкаўскі (з 1805) і Кіеўскі (з 1834) ун-ты.
У 1820-я г. на тэр. У. дзейнічалі дзекаб-рысцкія арг-цыі Паўднёвае таварыства дзе-кабрыстаў і Таварыства з ’яднаных славян 1823—25. У студз. 1826 на Кіеўшчыне адбы-лося Чарнігаўскага палка паўстанне. У 1846— 47 у Кіеве дзейнічала Кірыла-Мяфодзіеўскае таварыства. Ва Усх. Галіцыі цэнтрам укр. нац.-культ. руху з 1830-х г. быў г. Льеоў, дзе ўзнікла літ. аб’яднанне «Руская тройца» («Руська трійця»; назва ад кіруючай групы з 3 чалавек: М.Шаіпкевіч. Я.Галавацкі, І.Вагіле-віч). У 1848—51 у Львове дзейнічала 1-я ўкр. паліт. арг-цыя Гал. Рус. Рада. У 1848 у Галі-цыі і на Букавіне, у 1853 у Закарпацці скаса-вана прыгонвае права. Ва ўкр. грамадска-па-літ. думцы Галіцыі дамінавалі русафільская (ідэя «адзінага рускага народа») і «народаў-ская» (ідэя ўкр. нац. адзінства) плыні. Выдан-ні «народаўцаў» сталі агульнаўкр. трыбунай для прапаганды нац. ідэі. У 1890 у Львове засн. 1-я на У. нац. паліт. партыя —Руска-ўкр. радыкальная партыя. На ўкр. землях Рас. імперыі пасля сялянскай рэформы 1861 паско-рьілася развіццё каіііталіст. прам-сці, цэнтра-мі якой сталі Екацярьшаслаў, Харкаў, Адэса і інш. гарады. У пач. 1860-х г. узніклі ўкр. т-вы (грамады) у Пецярбургу, Кіеве, Палтаве, Чар-нігаве, Харкаве, б. кірыла-мяфодзіеўцы выда-валі ў Пецярбургу ўкр. час. «Основа» (1861— 62). Аднак у 1863 рас. ўрад забараніў выкла-данне ўкр. мовы ў школах, неўзабаве распу-шчаны і грамады. У сярэдзіне 1870-х г. укр. інтэлектуальныя сілы (У.Б.Антаноеіч, М.П.Лрагаманаў, М.І.Зібер, П.П.Чубінскі і інш.) сканцэнтраваліся ў «Старой грамадзе». Украілафілы кіравалі Паўд.-Зах. аддзяленнем Рус. геаір. т-ва, рускамоўнай газ. «Кневскмй телеграф», наладзілі сувязі з суайчыннікамі ў Галіцыі. У 1876 Аляксандр II забараніў вы-данне і ўвоз з-за мяжы л-ры, пастаноўку п’ес і чытанне лекцый на ўкр. мове. Рэв. рух 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на У. адбываўся як ч. агульнарас. рэв. руху. У 1870—80-я г. вядучая роля ў ім належала народніцтву. Пад яго ўплывам дзейнічалі і першыя рабочыя
Да арт. Украіна. У Карпатах.
Да арт. Украіна Паланіны ў Карпатах.
7. Бел. Эн. Т. 16.
194 УКРАІНА
арг-цыі «Паўднёварасійскі саюз рабочых» 1875 (Адэса) і «Паўднёварускі рабочы саюз» (1880— 81, Кіеў). У сярэдзіне 1890-х г. узніклі мар-ксісцкія рабочыя саюзы ў Кіеве, Екацярыйа-славе і інш. гарадах (у 1898 увайшлі ў РСДРП). У 1900 у Харкаве засн. Рэв. ўкр. партыя, пры ўдзеле якой у 1902 адбыліся буйныя сял. паўстанні на Харкаўшчыне і Палтаўшчыне. Насельніцтва У, ўдзельнічала ва ўсеагульнай стачцы на Поўдні Расіі 1903 і ў рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Узніклі новыя ўкр. паліт. партыі. У 1-ю сусв. вайну да 1918 ваен. дзеянні адбываліся пераважна на тэр. Галіцыі і Зах. Валыні. У Галіцыі Гал. ўкр. papa (ГУР, аб'яднанне ўкр. партый) і Саюз выз-валення Украіны (СВУ, арг-цыя ўкр. сацыя-лістаў-эмігрантаў) выступілі на баку Аўстра-Венгрыі і Германіі; быў сфарміраваны ўкр. легіён сечавых стральцоў з 2500 добраахвотні-каў.
У Рас. імперыі ўкр. дзеячы падзяляліся на «паражэнцаў», якія лічылі, што паражэнне Расіі ў вайне прывядзе да рэвалюцыі і атры-мання У. аўтаноміі, і «абаронцаў» (у т.л. С.В.Пятлора), якія разлічвалі дасягнуць той жа мэты канстытуцыйным шляхам пасля пе-рамогі Расіі. Пасля лют. рэвалюцыі 1917 на тэр. У. побач з установамі Часовага ўрада і Саветамі 4(17).3.1917 узнік нац. цэнтр улады Укр. Цэнтральная рада (УЦР, старшыня М.С.Грушэўскі). Яе выканаўчым органам стаў Ген. сакратарыят на чале з У К Віннічэнкам. У чэрв. 1917 УЦР абвясціла аўтаномію У., у ліст. — утварэнне Украінскай Народнай Рэс-публікі (УНР) у складзе федэратыўнай Расіі. 31.10(13.11).1917 УЦР з дапамогай укр. вайск. часцей пасля баёў перамагла войскі Часовага ўрада і захапіла Кіеў. Усеўкр. з'езд Саветаў у Кіеве [4—6(17—19).12.1917[ падгрымаў УЦР. Скліканы бальшавікамі алыэрнатыўны з’езд Саветаў у Харкаве [11—12(24—25).12.1917] абвясціў У. сав. рэспублікай і стварыў Усе-ўкр. ЦВК, які сфарміраваў сав. ўрад У. — Нар. сакратарыят [Арцём (Ф.АСяргееў), Я.Б.Бош і інш.]. 9(22). 1.1918 УЦР абвясціла пра незалежнасць УНР 26.1(8.2). 1918 Кіеў заняты сав. войскамі, УЦР пераехала ў г. Жытомір. Яе прадстаўнікі 27.1(9.2). 1918 пад-пісалі ў Брэсце сепаратны дагавор з аўстра-герм. блокам і неўзабаве папрасілі ў Германіі
дапамоп супраць сав. войск. 18.2.1918 герм. войскі перайшлі ў наступленне і разам з ат-радамі УЦР да канца крас. 1918 захапілі ўсю У. Паводле Брэсцкага міру 1918 РСФСР па-вінна была прызнаць незалежнасць УНР. Прагерм. групоўка выразніка інтарэсаў буй-ных землеўладальнікаў ген. П.П.Скарападска-га ў канцы крас. 1918 скінула УЦР. Інсцэні-раваны акупантамі «З’езд хлебаробаў» (29.4.1918) абвясціў замест УНР Укр. дзяржа-ву (Гетманшчыну), а Скарападскага — яе гетманам. Супраць рэжыму Скарападскага і аўстра-герм. акупантаў, якія рабавалі У., уЗ-
Да арт. Украіна. Міхайлаўскі сабор Выдубіц-кага манастыра.
няўся шырокі партыз. рух як прасав. (М.А.Шчорс і ініп ), так і сял.-анархічнай (Н.І.Мохяо і інш.) накіраванасці. Пасля Ліс-тападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі ўрад РСФСР 13.11.1918 ануляваў Брэсцкі мір. Створаны 28.11.1918 у Курску пад кантролем СНК РСФСР Часовы рабоча-сял. ўрад У. аб-вясціў пра аднаўленне на У. сав. улады. Апа-зіцыйны да Гетманшчыны Укр. нац. саюз (сацыяліст. партыі) у ліст. 1918 стварыў Ды-
рэкторыю (гл. Украінскай дырэкторыі ўрад) на чалс з Віннічэнкам. Яе войскі 14.12.1918 за-нялі Кіеў і скінулі ўрад Гетманшчыны. замест якой была адноўлена УНР. У чарнаморскіх гарадах непрацяглы час знаходзіліся вайск. кантынгенты краін Антанты. 6.1.1919 у Хар-каве абвешчана Укр. Сацыяліст. Сав; Рэспуб-ліка (УССР). 16.1.1919 Дырэкторыя абвясціла вайну Расіі. 22.1.1919 у Кіеве абвешчана пра ўз'яднанне УНР з Заходне-Укр. Нар. Рэспуб-лікай (ЗУНР, створана ўкр. партыямі Усх. Га-ліцыі 13.11.1918). 5.2.1919 Чырв. Армія заняла Кіеў. да мая 1919 — большую частку У. Ды-рэкторыя, якую ў лют. 1919 узначаліў Пятлю-ра, пераехала ў Вінніцу, пасля ў Жмерынку і Праскураў. 29.1.1919 Часовы ўрад УССР пе-раўгвораны ў СНК УССР (да 1923 старшьшя Х.Г.Ракоўскі).