Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Уладзімір. Панарама горада.
УЛАДЗІМІРА 213
адабраў у Расціслава Чартарыйск і заха-піў у палон яго дзяцей, верагодна, і У. У 1229, калі Даніла Раманавіч пай-шоў у паход на Кракаў, то «оставнста же в Берестнн Володммера Пнньского, н оугровьчаны, н берестьяны стеречн земле оть ятьвязь». 3 Бярэсця У. разам з берасцянамі пайшоў на яцвягаў і раз-біў іх. Сынамі У. былі Фёдар, Дзямід і Юрый (?—1262), што княжылі ў Пінску ў 1262, — апошнія вядомыя пінскія князі з дынастыі Ізяславічаў.
УВДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ (?—28.1.1170), князь берасцейскі. Сын пераяслаўскага кн. Авдрэя Васілевіча. У летапісах упа-мінаецца з 1149. У 1150 атрымаў Белга-родскую воласць, у 1151 — Дарагабуж-скую, у 1153 — Бярэсце (у гэтым годзе дапамагаў вял. кіеўскаму кн. Ізяславу Мсціславічу, які ваяваў з галіцкім кн. Яраславам Уладзіміравічам). В.М.Таці-шчаў меркаваў, што Бярэсце разам з Драгічынам У.А. атрымаў ад Ізяслава ў 1149. У 2-й пал. 1150-х г. У.А. атрымаў ад Юрыя Далгарукага Перасопніцу і ўсе гарады па цячэнні Гарыні. У далейшым быў пазбаўлены Бярэсця, бо ў 1169 да-магаўся вяртання гэтага горада.
УЛАДЗІМІР АНДРЭЕВІЧ ХРАБРЫ (15.7.1353—1410), ваен. і дзярж. дзеяч Маскоўскага княства. Удзельны кпязь серпухаўскі [1358—1410] і бароўскі [1386—1410]. Унук Івана I Каліты, стрыечны брат і паплечнік Дзмітрыя Іванавіча Данскога. Неаднаразова ваяваў з паліт. праціўнікамі Масквы і з ВКЛ (1370, 1379). У час Кулікоўскай бітвы 1380 разам з кн. Цз.М.Баброк-Валынскім камандаваў засадным палком, які выра-шыў зыход бітвы (за гэта празваны Храбрым). У 1382 каля г. Волак Ламскі разбіў перадавы атрад хана Залатой Ар-ды Тахтамыша, чым паскорыў яго ады-ход з Русі. У 1408 кіраваў абаронай Масквы ад войск хана Едыгея, якога прымусіў адступіць.
УЛАДЗІМІР ВАЛАДАРАВІЧ, мяркуемы князь менскі і берасцейскі ў 2-й пал. 12 ст. Сын менскага кн. Валадара Глебаві-ча. В.М.Тацішчаў у «Гісторыі Расій-скай» паведамляе, што У.В. валодаў Менскам і Бярэсцем. Драгічынскі кн. Васілька Яраполчыч з дапамогай палякаў і мазаўшан адабраў у яго Бярэсце, але хутка за 9 дзён У.В. жорсткімі штурмамі вярнуў горад і адкінуў палякаў да р. Нур. Васілька з дапамогай свайго цесця польскага кн. Лешка прымусіў У.В. па-кінуць Падляшша і вярнуцца ў Бярэсце. У летапісах У.В. не ўпамінаецца, таму яго рэальнасць спрэчная.
УЛАДЗІМІР ВАСІЛЬКАВІЧ (у хры-шчэнні I a а н; ?—10.12.1289), князь уладзіміра-валынскі. Сын уладзіміра-ва-лынскага кн. Васількі Раманавіча. Пасля смерці бацькі (1269 або 1271) атрымаў паўн.-зах. Валынь з гарадамі Уладзімір-Валынскі і Бярэсце. Вёў паспяховую барацьбу з літоўскімі і яцвяжскімі кня-зямі. У 1273 ваяваў з яцвягамі і прыму-сіў іх князёў заключыць мір. У 1275
прыняў удзел у вял. паходзе галіцкага кн. Льва Данілавіча супраць вял. князя ВКЛ Трайдзеня, у якога ў 1276 захапіў гарады Слонім і Турыйск. У гэтым го-дзе заклаў г. Камянец з вежай як засло-ну ад нападаў літоўцаў. У 1277 пасланы татарскім ханам Нагаем супраць Літвы, вёў аблогу Гародні. Ваяваў з мазавецкі-мі князямі. Збудаваў у Бярэсці новыя гар. ўмацаванні, мураваную вежу, цар-кву св. Пятра.
УЛАДЗІМІР МАНАМАХ, Уладзі-мір Усеваладавіч Mana-Max (у хрышчэнні Васіль, 1053— 1125), вялікі князь кіеўскі [1113—25], Сын вял. кн. Усевалада Яраславіча [1078—93] і Марыі — дачкі візант. ім-ператара Канстанціна Манамаха (ад-сюль яго празванне). Княжыў у Растове (1066—70), Смаленску (1070—72,1077— 78), Уладзіміры-Валынскім (1072—76), Чарнігаве (1076—77,1078—93), Пера-яславе (з 1093). Прыхільнік моцнай ве-лікакняжацкай улады. Арганізаваў і ўзначаліў ваен. паходы 1103, 1107, 1111 супраць полаўцаў і часова спыніў іх на-бегі на Русь. У 1077 спаліў ваколіцы Полацка, у 1084 разрабаваў Менск, не пакінуўшы «ні чалядзіна, ні скаціны». Запрошаны на вял. княжанне ў час Кі-еўскага паўстання 1113, пад уражаннем якога зрабіў уступкі нар. масам (гл. Статут Уладзіміра Манамаха 1113). Ваен. і дыпламат. шляхам спыніў між-усобныя войны, аднавіў рэальную велі-какняжацкую ўладу на 3Д тэр. Кіеўскай Русі. Імкнуўся падпарадкаваць Полац-ка-Менскую зямлю, у 1118 захапіў у па-лон менскага кн. Глеба Усяславіча. Аў-тар аўтабіягр. «Павучання» сваім дзецям (гл. «Павучанне Уладзіміра Манамаха»),
УЛАДЗІМІР СВЯТАСЛАВІЧ (у хры-шчэнні Васіль; ?—1015), вялікі князь кіеўскі [980—1015], Пазашлюбны сын вял. кіеўскага кн. Святаслава Іга-равіча і ключніцы-рабыні Малушы Лю-бячанкі. 3 969 князь-намеснік у Ноўга-радзе. У час жорсткіх усобіц пасля смерці Святаслава (972) уцёк у Сканды-навію, адкуль вярнуўся з атрадам вара-гаў у Ноўгарад і выгнаў свайго брата Яраполка Святаславіча. Каля 980 рушыў на Кіеў. Па дарозе захапіў Полацк, за-біў там кн. Рагвалода, яго жонку і сы-ноў, а князёўну Рагнеду Рагвалодаўну гвалтам зрабіў сваёй жонкай. Пасля за-хапіў Кіеў і забіў Яраполка. Адваяваў у Польшчы Чэрвенска-Перамышльскую зямлю (981), рабіў паходы на еяцічаў (981—982), яцвягаў (983), радзімічаў (984). Пашырыў і ўмацаваў межы Кіеў-скай Русі, у т.л. заснаваў для абароны ад печанегаў і інш. качэўнікаў гарады-крэ-пасці па рэках Трубеж, Сула, Стугна, Асётр, Дзясна. Каб умацаваць сваю ўла-ду, рэфармаваў язычніцкі культ і ства-рыў пантэон гал. багоў на чале з Перу-ном. За дапамогу ў задушэнні паўстання на тэр. Візантыі (987) атрымаў у жонкі сястру імператара Васілія II Ганну. Умо-вай для гэтага шлюбу стала хрышчэнне У.С., які ў 988—989 зрабіў хрысціянства
дзярж. рэлігіяй (гл. Хрышчэнне Русі). Пабудаваў у Кіеве велічны храм св. Ба-гародзіцы. Пры У.С. развіваліся земля-робства і рамёствы, будаўніцтва, засн. школы для падрыхтоўкі служылай знаці і духавенства. Наладзіў паліт., эканам. і культ. сувязі з Візантыяй, Балгарыяй, Польшчай, зах.-еўрап. краінамі. Меў 12 сыноў ад 5 жонак (1-я Рагнеда). Вера-годна, заснаваў г. Ізяслаўль (цяпер Зас-лаўе), названы ім так у гонар свайго сы-на ад Рагнеды Ізяслава Уладзіміравіча, якому аддаў у княжанне яго «отчлну» (зямлю продкаў) — Полацкае княства. Прыкладна ў сярэдзіне 13 ст. кананіза-ваны правасл. царквой як роўнаапос-тальны святы. У.С. — гіст. прататып магутнага і шчодрага кн. Уладзіміра Краснае Сонейка з рус. былін.
Літ:. Толочко П. Володнмнр Святнй. Ярослав Мудрнй. Кнів, 1996. Г.В.Штыхаў.
УЛАДЗІМІР УСЁВАЛАДАВІЧ MAHA-MAX, гл. Уладзімір Манамах.
УЛАДЗІМІРА-ВАЛЫНСКАЕ КНЯСТ-ВА, старажьпнаруская дзяржава ў ба-сейне верхняга і сярэдняга цячэння р. Зах. Буг і правых прытокаў верхняга цячэння р. Прыпяць ў 10—12 ст. Сталі-ца — г. Уладзімір-Валынскі (цяпер Ва-лынскай вобл. Украіны). Узнікла ў кан-цы 10 ст. на землях валынян як удзел Кіеўскай Русі. Першапачаткова тут кня-жылі сыны Уладзіміра Святаславіча, з 1-й пал. 11 ст. — нашчадкі Яраслава Мудрага. У канцы 11 — 1-й пал. 12 ст. Валынь неаднаразова была арэнай між-усобных войнаў і варожых уварванняў. У 1084—1100 (з перапынкамі) У.-В.к. валодаў Давыд Ігаравіч, які насуперак рашэнню Дюбецкага з 'езда 1097 аб спы-ненні ўсобіц і размеркаванні ўладан-няў-вотчын паміж князямі захапіў і ас-ляпіў церабоўльскага кн. Васільку Рас-ціславіча. Рашэннем Віцічаўскага з’езда князёў (1100) У.-В.к. перададзена тураў-скаму і вял. кіеўскаму кн. Сеятаполку Ізяславічу, які пасылаў сюды княжыць сваіх сыноў. Адзін з іх, Яраслаў Свята-полчыч, пасля смерці бацькі (1113) стаў фактычна незалежным ад Кіева праві-целем, але ў 1118 вял. кн. кіеўскі Ула-дзімір Манамах захапіў У.-В.к., і з 1119 у ім правіў яго сын Андрэй. Наступныя вял. кіеўскія князі таксама імкнуліся аддаць уладзіміра-валынскі прастол сы-ну або інш. бліжэйшаму сваяку. У 1134—54 ва У.-в.к. правіў Ізяслаў Мсціславіч. У 1-й пал. 12 ст. ў залеж-насці ад У.-В.к. знаходзілася Гарадзен-скае княства, у 2-й пал. 12 ст. — тура-ва-пінскія князі; тады ж у яго склад увайшла Берасцейская зямля. 3 2-й пал. 12 ст. У.-В.к. фактычна незалежнае. Найб. магутнасці яно дасягнула пры кн. Рамане Мсціславічу [1170—1205], які ў барацьбе з буйнымі феадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, а ў 1199 стаў таксама галіцкім князем, у выніку
214 УЛАДЗІМІРА
чаго ўтварылася адзінае Галіцка-Валын-скае княства.
Літ:. К о т л я р Н.Ф. Формнрованме тер-рнторнн н возннкновенне городов Галнцко-Волынской Русн IX—XIII вв. Кмев, 1985; Майоров АВ. Галмцко-Волынская Русь: Очеркм соцнал.-полнт. отношеннй в домон-гол. пермод: Князь, боярё н городская обшн-на. СПб., 2001. С.В.Пазняк.
УЛАДЗІМІРА-СЎЗДАЛЬСКАЕ КНЯС-ТВА, Уладзімірскае в я л і -кае к н я с т в а, найбуйнейшая дзяр-жава Паўн.-Усх. Русі ў 10—14 ст. Сталі-цы: гарады Растоў, Суздаль (з 1125), Уладзімір (з 1157). Да сярэдзіны 12 ст. ў складзе Кіеўскай Русі, пры кн. Юрыю Далгарукім і яго нашчадках самаст. вял. княства. У 1238 спустошана манголамі, з сярэдзіны 13 ст. — васал Залатой Ар-ды. Яе ханы прызначалі уладзімірскіх князёў, якія лічыліся старэйшымі ў Паўн.-Усх. Русі, часова падпарадкоўвалі сабе б.ч. былых чарнігаўскіх і смален-скія землі, імкнуліся падначаліць Наў-гародскую і Пскоўскую феад. рэспублі-кі. Паступова Уладзімірскае вял. княс-тва распалася на асобныя ўдзельныя княствы, з якіх найб. моцнымі бьші Маскоўскае і Цвярское. Пасля працяг-лай барацьбы паміж імі ўладзімірскі ве-лікакняжацкі прастол у 1327 канчаткова перайшоў да маскоўскіх князёў. У 1362 маскоўскі вял. кн. Дзмітрый Іванавіч Данскі абвясціў Уладзімірскае княства сваёй вотчынай і аб’яднаў яго з Маскоў-скім вялікім княствам.
УЛАДЗІМІРА-СЎЗДАЛЬСКАЯ ШКб-ЛА ДОЙЛІДСТВА. адна з мясц. школ стараж.-рус. дойлідства. Склалася ў 12—13 ст. у перыяд узмацнення Уладзі-міра-Суздальскага княства. Найб. выяві-лася ў культавым буд-ве. Пабудовы вызначаліся вытанчанасцю маст. абліч-ча, гарманічнасцю форм, урачыстым дэкорам. Адметныя рысы: белакамен-ная тэхніка, разнйя перспекгыўныя парталы, аркатурна-калонкавыя паясы пасярэдзіне вонкавых сцен, складана-прафіляваныя пілястры з калонкамі. У 1160-я г. існавала буд. арганізацыя, дзе сумесна працавалі мясц., галіцкія і зах.-еўрап. (прысланыя імператарам Фрыд-рыхам I Барбароса) майстры. Да яе ран-няга перыяду (12 ст.) адносяцца помні-кі: Спаса-Праабражэнскі сабор у Пера-слаўлі-Залескім, царква Барыса і Глсба ў Кідзекшы, Уладзімірскі Дзмітрыеўскі сабор, Уладзімірскі Успенскі сабор, Пак-роваў Прасвятой Багародзіцы на Нерлі царква, ансамбль у Багалюбаве (злуча-ныя паміж сабой пераходам сабор Рас-тва Багародзіцы і палац; не захаваўся). У 13 ст. ўзмацніўся жывапісна-дэкар. пачатак: з’явіліся кілепадобныя закама-ры, шарападобныя «пацеркі» на парта-лах (сабор Раства Багародзіцы ў Сузда-лі), разны арнамент і шматфігурныя кампазіцыі амаль цалкам пакрывалі па-верхні фасадаў (Георгіеўскі сабор у Юр’еве- Польскім).