Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЛІК, фіксацыя стану і параметраў працэсаў і аб’ектаў, збор і намнажэнне звестак пра іх, адлюстраванне звестак ва ўліковых ведамасцях; састаўная част-ка кіравання эканам. працэсамі і аб’ектамі. Адрозніваюць аналітычны ўлік, бухгалтарскі ўлік прадпрыемстваў і ўстаноў, бюджэтны У. (выкананне бю-
джэту і каштарысаў выдаткаў бюджэт-ных устаноў і арг-цый). Ажыццяўлецца ў бягучых цэнах і супастаўных цэнах, замежнай валюце. Вылучаюць таксама У. маёмасці, зямель, колькасці жывёл, статыстычны і інш.
УЛІКОВАЯ СТАУКА, працэнтная стаў-ка для разліку ўліковага працэнта. Уяў-ляе сабой плату, што бяруць банкі (у асн. камерцыйныя) за авансаванне гро-шай у выглядзе куплі аблігацый, вжса-ляў, каштоўных папер і інш. пазыковых абавязацельстваў да надыходу тэрмінаў іх аплаты. Камерцыйныя банкі, якія ажыццяўляюць аперацыі з камерцый-нымі вэксалямі прамысл. і гандл. фірм, адначасова ўжываюць некалькі У.с., якія адрозніваюцца ў Залежнасці ад тэр-міну, што застаецца да аплаты абавяза-цельстваў і ступені надзейнасці, забяс-печанасці ўліковых вэксаляў. Велічыня прыватнай У.с. мяняецца ў залежнасці ад ліквіднасці банка і агульнага стану ўліковага рынку. Афіцыйная У.с. выка-рыстоўваецца цэнтр. банкам у аперацы-ях з камерцыйнымі банкамі і інш. крэ-дытна-фінансавымі ін-тамі па ўліку ка-роткатэрміновых дзярж. абавязацельс-тваў і перадыскантаванні камерцыйных вэксаляў. Прыватная У.с. звычайна вы-шэйшая за афіцыйную.
УЛІС. гл. Адысей.
«УЛІС» (англ. Ulis), касмічны апарат для даследавання каляпалярных аблас-цей Сонца. Створаны ў рамках сумес-нага праекта Еўрапейскага касмічнага агенцтва і Нацыянальнага кіраўніцтва па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы (НАСА). Запушчаны 7.10.1990 з амер. пілатуемага касм. карабля «Дыс-каверы». Карысны груз (55 кг); 2 спек-трометры, магнітометр, прылады для рэгістрацыі рэнтгенаўскага, га.ма- і інш. выпрамяненняў. Даследаванні право-дзяцца з чэрв. 1994. У.С.Ларыёнаў.
УЛІТКА, слыхавая частка ўнутр. вуха пазваночных жывёл і чалавека. Спі-ральнай формы, на ўзор ракавіны смаў-жа; утварае віткі (напр., у кіта 1,5, у ча-лавека 2,5—2,75). Добра развітая ў нач-ных драпежных птушак (напр., соў), якія выкарыстоўваюць слых для лака-цыі. Унутры канала У. існуюць 2 мем-браны, якія падзяляюць поласць на 3 часткі лесвіцы: тымпанальную (бара-банны канал), вестыбулярную (вестыбу-лярны канал) і сярэднюю (улітачны ход). Пераўтварае гукавыя ваганні ва ўзбуджэнне нерв. валокнаў, ажыццяўляе першы этап частотнага аналізу іуку. Гл. таксама Слыху органы.
УЛІТЫ (Tringa), род птушак сям. бака-савых атр. сеўцападобных. 10 (13) відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. Жывуць на балотах, па берагах вадаёмаў ад тундры да стэпаў; пералётныя. На Беларусі найб. трапляюцца: паручайнік, траўнік, чарныш, фіфі (Т. glareola), пе-равозчык (Т., або Aditis, hypoleucos, —
часам вылучаюць у асобны род). У. ахоцкі (Т. guttifer) занесены ў Чырв. кнігу МСАП, паручайнік і У. вялікі (Т. nebularia) — у Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. да 37 см, маса да 200 г. У афарбоўцы апярэння спалучаюцца белы, шэры, чарнава-ты колеры. Цела верацёнападобнае. Дзюба прамая або крыху загвутая ўверх. Кормяцца дробнымі беспазваночнымі. Нясуць да 4 яец.
Э.Р. Самусенка.
УЛІУНІЦА, з л о ж н і ц а, металічная форма, якая запаўняецца расплаўленым
Схема уліўніцы для раз-ліўкі спакойнай сталі.
металам і дзе адбываецца яго крышталі-зацыя і ўтварэнне злітка.
Абсталёўваецца вогнетрывалымі падстаўка-мі, у якіх (а не ў злітках) канцэнтруюцца ўса-дачныя пустогы. Бываюць глухадонныя і
Уліты: 1 — вялікі; 2 — фіфі; 3 — перавоз-чык.
ульманіс 223
скразныя, запаўняльныя зверху або знізу (сі-фонная разліўка). Выкарыстоўваюцца У., якія расшыраюцца ўгару (для разліўкі спакойнай сталі) і ўніз (для разліўкі кіпячай сталі).
ЎЛІЧЫ, углічы, група ўсходнесла-вянскіх плямён, якія, паводле «Аповес-ці мінулых гадоў», жылі ў Ніжнім Па-дняпроўі, Пабужжы і на берагах Чорна-га мора. Вялі барацьбу супраць кіеўскіх князёў за незалежнасць. 3 сярэдзіны 10 ст. ў складзе Кіеўскай Русі. Пад націс-кам печанегаў адышлі на Пн. Апошняе ўпамінанне пра У. у летапісах адносіц-ца да сярэдзіны 10 ст.
УЛОГАВА, возера ў Полацкім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Палата, за 17 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,46 км2, даўж. каля 1,5 км, найб. шыр. 390 м, найб. глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 7,4 км2. Катлавіна рэшткавага тыпу. Схілы выш. 4—5 м, спадзістыя, пясчаныя, укрытыя лесам або пад пашай. На 3, Пн і ПнУ тэраса выш. 0,8-—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя, на ПнЗ і 3 сплавінныя (шыр. сплавіны 5—10 м). Дно ўздоўж берагоў да глыб. 1—1,5 м пясчанае, ніжэй пясчана-іліс-тае і сапрапелістае. Зарастае ў прыбя-рэжнай ч. да'ГЛЫб. 2,4 м. Упадаюць 3 меліярац. канавы, сцёк па пратоцы ў р. Палата.
УЛбТРЫКС (Ulothrix), род ніткаватых зялёных водарасцей сям. улотрыксавых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў прэсных і марскіх вадаёмах (у абрастаннях розных субстратаў і планктоне), асобныя — у глебе. У рэках і азёрах Беларусі адзнача-ны У. найдалікатнейшы (U. tenerrima), найтанчэйшы (U. subtilissima), патончаны (U. tenuissima), паясковы (U. zonata); толькі у глебе — У. зменлівы (U. variabi-lis).
У.іотрыкс паясковы.
Ніткі неразгалінаваныя, аднарадныя, шыр. 2—83 мкм. Клеткі цыліндрычныя, у суцэль-най, зрэдку слаістай абалонцы. Хларапласты прысценныя, з 1 або некалькімі пірэноідамі і ядром. Размнажэнне бясполае (апланаспора-мі, зааспорамі), вегетатыўнае (акінетамі, фрагментамі нітак), палавое (ізагамія).
Т.М.Міхеева.
УЛУГБЕК Мухамед Тарагай Мірзо (22.3.1394 — 27.10.1449), правіцель з дынастыі Цімурыдаў. Унук Цімура. У 1409 яго бацька Шахрух прызначыў У. правіцелем Самарканда. У., які за-хапляўся паэзіяй, мастацтвам і навука-мі, ператварыў Самарканд у буйны цэнтр навукі і мастацтваў, згуртаваў Kana сябе славугых тагачасных астраномаў (Казі-задэ ар-Румі, Гіяс ад-дзіна Джам-
шыда Кашані, Ала ад-дзіна Алі Кушчы і інш.) і пабудаваў адну з найб. абсерва-торый сярэдневякоўя. Пры яго ўдзеле створаны «Зорныя табліцы», якія дак-ладна пазначалі размяшчэнне 1018 зо-рак і выкарыстоўваліся астраномамі, у тым ліку еўрап. да канца 16 ст. Пасля смерці бацькі (1447) У. вёў няўдалую барацьбу з інш. Цімурыдамі за вяршэн-ства ў дынастыі. У 1449 скінуты сваім сынам Абдулатыфам і неўзабаве забіты.
УЛЎГ-ЗАДА Сатым (11.9.1911, кішлак Варзык, Узбекістан -— 1997), таджыкскі пісьменнік, драматург, літаратуразна-вец. Нар. пісьменнік Таджыкіетана (1990). Чл.-кар. АН Таджыкістана (1951). Скончыў Таджыкскі ін-т асветы ў Ташкенце (1929). Друкаваўся з 1932. Аўтар п’ес «Шадмон» (1939), «Чырвана-палачнікі» (1940), «У агні» (1944), гіст. драм «Рудакі» (1958, кінафільм «Лёс паэта», 1959), «Вучоны Адхам» (1970), «Вялікі лекар» (1980, з В.Вітковічам), аповесцей «Высакародныя сябры» (1947), «Раніца нашага жыцця» (1954), «Герой Днястра, Віслы, Одэра» (1965), «Сагдыйская легенда» (1977), раманаў «Абноўленая зямля» (1953), «Восе» (1967, аднайм. драма 1971), «Фірдаўсі» (1980), кінасцэнарыя «Ібн Сіна» (1954, з Вітковічам). Працы па літ.-знаўстве. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі Я.Васілёнак, У.Жыжэнка, Г.Шаранговіч і інш.
Тв.: Бел. пер. — Раніца нашага жыцця. Мн., 1961; Абноўленая зямля. Мн., 1973.
Літ.: Очеркм нсторнн таджмкской совет-ской лшературы. М., 1961.
УЛУГМУЗТАГ, горны вузел і вяршыня ў Кітаі, найвыш. пункт Куньлуня ў хр. Аркатаг (7723 м). Складзены з крышт. парод. Ледавікі.
УЛЎГ-ХЕМ, Верхні Енісей, назва р. Енісей у Рэспубліцы Тыва, Ра-сія.
УЛЎКАУЕ, вёска ў Гомельскім р-не, каля р. Іпуць, на аўтадарозе Гомель— Дббруш. Цэнтр сельсавета. За 2 км ад паўд.-ўсх. ускраіны Гомеля, 1,5 км ад чыг. ст. Бярозкі. 562 ж., 198 двароў (2002). Школа-інтэрнат і муз. школа, бальніца, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік зем-лякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
УЛЎ-МУХАМЕД (? — каля 1445), хан Залатой Арды, заснавальнік Казанскага ханства. Унук Тахтамыша. У 1419—23 змагаўся за валоданне Узбекскім улу-сам, пацярпеў паражэнне, у 1423 уцёк у Балгарыю Волжска-Камскую. У 1426 з дапамогай вял. князя ВКЛ Вітаўта за-хапіў золатаардынскі прастол. 3-за між-усобнай барацьбы ў 1437 вымушаны шукаць прытулак у г. Бялёў (цяпер у Тульскай вобл. Расіі). У 1438 пасяліўся са сваёй ардой на сярэдняй Волзе, дзе заснаваў Казанскае ханства. У 1439 і 1444—45 рабіў паходы на рус. землі. У 1445 разбіў маскоўскія войскі на р.
Нерль і паланіў вял. князя маскоўскага Васіля /I.
УЛЎС, 1) рода-племянное аб’яднанне з пэўнай тэрыторыяй, Падуладнае хану ці правадыру ў народаў Цэнтр. і Сярэдняй Азіі, Сібіры. 2) У Расіі адм.-тэр. адзінка тыпу рас. воласці ў буратаў, калмыкаў і якутаў.
ЎЛЬБРЫХТ (Ulbricht) Вальтэр (30.6.1893, г. Лейпцыг, Германія — 1.8.1973), гер-манскі паліт. і дзярж. дзеяч. 3 1912 чл. С.-д. партыі Германіі, з 1919 чл. Каму-ніст. партыі Германіі (КПГ). 3 1927 чл. ЦК, з 1935 чл. палітбюро КПГ. У 1926—28 дэп. ландтага Саксоніі, у 1928—33 — рэйхстага. У 1933 эмігры-раваў у Францыю. У час грамадз. вайны ў Іспаніі, у 1936—38 паліт. камісар ін-тэрнац. брыгад. 3 1938 у СССР. Адзін з заснавальнікаў антыфаш. Нацыянальна-га камітэта «Свабодная Германія» (1943). У 1946—50 нам. старшыні Са-цыялістычнай адзінай партыі Германіі (САПГ). У 1949—60 нам. прэм’ер-мі-ністра Герм. Дэмакр. Рэспублікі (ГДР). У 1950—71 ген. сакратар САПГ (з 1953 1-ы сакратар ЦК). У 1960—73 старшы-ня Дзярж. савета, адначасова да 1971 і старшыня Нац. савета абароны ГДР.
ЎЛЬВА, марская салата (Ulva), род улотрыксавых водарасцей. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ў морах субтрапічных і ўмераных паясоў.
Слаявіна пласціністая, суцэльная, рассеча-ная або разгалінаваная, выш. 30—150 см. Складаецца з 2 шчыльна злучаных слаёў кле-так. Спарафіт і гаметафіт аднолькавай будо-вы. Палавы працэс ізагамія або гетэрагамія, гаметы зліваюцца з розных слаявін. У ежу спажываецца У. салатная (U. lactuca).
УЛЬГЕНЬ, у старажытнай рэлігіі і мі-фалогіі алтайцаў і шорцаў вярх. бог-све-тастваральнік, валадар светлых і чыстых нябесных духаў. Паводле міфаў, У. ся-дзіць на залатым троне ў залатым пала-цы, размешчаным над усімі свяціламі ў вышэйшым і цэнтр. пункце сусвету (вяршыня сусв. гары). У. супрацьстаіць і падпарадкаваны ўладар царства мёр-твых Эрлік, які па загадах У. карае віна-ватых.