• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УЛЬТРАМАДЙРН (ад ультра... + ма-дэрн), сучасны стылявы кірунак у мас-тацтве, архітэктуры, дызайне, засн. на мадэрне і выяўляецца ў яго крайніх формах: падкрэсленая індывідуаліза-цыя, свабодная планіроўка, сінтэз плас-тычных мастацтваў. На Беларусі шыро-кага развіцця не атрымаў.
    УЛЬТРАМАНТАНСТВА (ад лац ultra monies за гарамі, г.зн. за Альпамі ў Ры-ме), кірунак у каталіцызме, прыхільнікі якога абаранялі ідэю неабмежаванай вярх. улады папы рымскага, яго права ўмешвацца ў свецкія справы любой дзяржавы. Узнік у 15 ст. 3 16 ст. актыў-нымі прыхільнікамі У. былі езуіты. Яны прапаноўвалі стварыць кангламерат ма-нархічных дзяржаў, злучаных аўтарытэ-там папы. На 1-м Ватыканскім саборы (1869—70) прыхільнікі У. дамагліся аб-вяшчэння догмату аб бязгрэшнасці па-пы ў пьгганнях веры і маралі, пацвяр-джэння яго вяршэнства ў царкве.
    УЛЫНАМАРЫН (ням. Ultramarin ад ультра... + лац. marinus марскі), міне-ральны пігмент ад зялёнага да фіялета-вага' колеру. Прыродны У. —; мінерал ляпіс-лазурак (гл. Лазурыт), які пры награванні набывае ярка-сіні колер, выкарыстоўвалі з даўніх .часоў.
    Сінт. У. атрымліваюць сплаўленнем каалі-ну з карбанатам натрыю Na2CO, (содай) і се-рай (або сульфатам натрыю Na2SO4 і вуга-лем). Састаў У. адпавядае ф-ле л (Na2Ox «AljOj-m SiO2) ■ Na2Sx; найб. пашыраны У. сіняга колеру, для якога л = 2,л» = 3іх = =4. У. устойлівы да ўздзеяння святла, шчола-чаў, раскладаецца к-тамі. Выкарыстоўваюць для атрымання маст. фарбаў і эмалей, афар-боўкі гумы, лінолеуму, буд. матэрыялаў, шпа-лер, падсіньвання (устаранення жоўтага ад-цення) тканін, пластмас, паперы, інш. матэ-рыялаў і харч. прадуктаў.
    УЛЫРАМЕТАМАРФІЗМ (ад ультра... + метамарфізм), рэгіянальны метамар-фізм са значнымі зменамі саставу зы-ходных горных парод. Тэрмін прапана-ваў швед. геолаг П.Хольмквіст (1909). Адбываецца ў глыбінных зонах зямной кары пры т-ры 650—800 °C і літаста-тычным ціску 4—10 кбар (0,4—1 Гн/м2) і суправаджаецца выплаўленнем анатэк-тычнага матэрыялу, звьгчайна мігматы-таў. Да працэсаў У. адносяць анатэксіс, гранітызацыю, мііматызацыю, паліге-нез, магматычнае замяшчэнне, рэамар-фізм. Пры У. з асн. парод выносяцца кальцый, магній, жалеза, намнажаюцца аксіды крэмнію, натрыю, калію і ўзні-
    каюць гранітоідныя пароды. Ва ўмовах гранулітавай фацыі ўтвараюцца чарнакі-тоіды і эвдэрбітоіды, амфібалітавай — мігматыты і гранітагнейсы. І.В.Найдзянкоў.
    УЛЫРАМІКРАСКОП (ад ультра... + мікраскоп), аптычная прылада для вы-яўлення часцінак памерамі да 2 • 10‘9 м, якія нельга назіраць пры дапамозе звы-чайнага мікраскопа. Вынайдзены ў 1903 аўстр. вучонымі РА.Зігмандзі і Г.Зідэн-топфам.
    Дзеянне У. заснавана на знаходжанні час-цінак па дыфракцыі святла на іх. Асн. частка У. — звычайны мікраскоп са спец. асвят-ляльнай сістэмай (надзвычай моцныя крыні-цы святла) для назірання паводле метаду цёмнага поля (даследуемы аб’екг асвятляецца так, што ў аб’екгыў мікраскопа трапляюць толькі рассеяныя ім прамяні, якія ўтвараюць дыфракцыйныя плямы). У. не дае аптычнага відарыса даследуемых аб'ектаў (сапраўдныя памеры і форму па дыфракцыйных плямах вызначыць немагчыма), але дазваляе вызна-чыць іх канцэнтрацыю і сярэдні памер. Вы-карыстоўваецца пры даследаванні дысперсных сістэм, для кантролю чысціні паветра, вады і інш.
    УЛЫРАМІКРАХІМІЧНЫ АНАЛІЗ, сукупнасць метадаў якаснага аналізу і колькаснага аналізу для даследавання вельмі малой колькасці рэчыва. Маса проб цвёрдых рэчываў для У.а. 10‘6г і менш (пры аналізе іх раствараюць у аб’ёмах 10‘3— 10’6 мл, калі ўтвараюцца растворы прынятых аналіт. канцэнтра-цый). Усе аперацыі У.а. выконваюцца на прадметным століку мікраскопа ў спец. капілярах пры дапамозе мікрама-ніпулятараў. Пры ультрамікрааналізе разам з хім. выкарыстоўваюць фіз. ме-тады лакальнага аналізу (напр;, атамна-флуарэсцэнтны і атамна-абсарбцыйны аналіз).
    УЛЬТРАФІЛЬТРАЦЫЯ (ад ультра... + фільтрацыя), метад раздзялення раство-раў і калоідных сістэм, у якіх малеку-лярная маса раствораных кампанентаў большая за малекулярную масу раства-ральніку; адзін з мембранных метадаў раздзялення. Пры У. звычайна выкарыс-тоўваюць палімерныя мембраны з па-мерамі пор 0,01—0,1 мкм. Рухальная сі-ла працэсу — градыент ціску; У. ажыц-цяўляюць пад ціскам 0,1—1 МПа. Вы-карыстоўваюць для ачысткі сцёкавых вод, выдалення і ачысткі біял. актыў-ных рэчываў і інш. У мікрабіялогіі, ві-русалогіі, біяхіміі, малекулярнай біяло-гіі, мед. і харч. прам-сці для У. выка-рыстоўваюць ультрафільтры (дыяметр пор 0,001—0,05 мкм) і мікрапорыстыя фільтры (дыяметр пор 0,05 мкм і больш) для ідэнтыфікацыі мікраарганіз-маў, вызначэння іх памераў і канцэн-трацыі, стэрьшізацыі вадкасцей, кан-цэнтравання і абяссольвання раствораў бялкоў і інш.
    Літ.: Дытнерскнй Ю.Н. Обратный осмос н ультрафнльтрацня. М., 1978.
    УЛЬТРАФІЯЛЁТАВАЕ ВЫПРАМЯ-
    НЕННЕ, нябачнае вокам эл.-магн. выпрамяненне ў спектральнай вобласці
    паміж бачным і рэнтгенаўскім выпра-мяненнямі ў дыяпазоне даўжынь хваль X 400—10 нм.
    Адрозніваюць вобласці б л і з к a г а, ці звычайнага У.в. (400—200 нм) і д а л ё -кага, ці вакуумнага (200—10 нм). Пры ўза-емадзеянні У.в. з рэчывам могуць адбывацца іанізацыя яго атамаў і фотаэфект. Характэрна памяншэнне празрыстасці (павелічэнне каэф. пагльшання) большасці цел, празрыстых у бачнай вобласці (з памяншэннем X каэф. паг-лынання У.в. павялічваецца, і пры X < І05 нм празрыстых для У.в. цел няма). Крыніцы У.в.: Сонца, зоркі, туманнасці і інш. касм. аб’екты (з-за паглынання азонам, кіслародам і інш. кампанентамі атмасферы і міжзорнага асяроддзя да паверхні зямлі даходзіць толькі У.в. з Х> 290 нм), а таксама газы (аргон, ксе-нон) і пара металаў (ртуці, цынку) у стане ўзбуджэння (напр., у эл. разрадзе), некаторыя газавыя лазеры, высокатэмпературная плаз-ма, паскораньы элекгроны і інш. Прыёмнікі У.в.: фотаэлементы, фотаэлектронныя памна-жальнікі, іанізацыйныя камеры, лічыльнікі фа-тонаў і імш. Люмінафоры ператвараюць У.в. ў бачнае — на гэтым заснаваны прылады для візуалізацыі відарысаў у У.в. На выкарыстан-ні У.в. заснаваны метады люмінесцэнтнага аналізу, фотаэлектроннай спектраскапіі, улырафіялетавай мікраскапіі, фоталітаграфіі, дэфектаскапіі і інш. Біял. дзеянне У.в. абу-моўлена хім. эмяненнем малекул біяпаліме-раў, у асноўным нуклеінавых кіслот і бялкоў, і выяўляецца ў парушэнні дзялення, узнік-ненні мутацый і гібелі клетак. Малыя дозы У.в. дабратворна ўплываюць на чалавека і жывёл — спрыяюць утварэнню вітамінаў групы D, паляпшаюць імунабіял. ўласцівасці.
    Р.М.Шахлевіч.
    УЛЫРАФІЯЛЁТАВАЯ СПЕКТРАСКА-ПІЯ, раздзел аптычнай спектраскапіі, які ўключае атрыманне, даследаванне і выкарыстанне спектраў выпрамянення, паглынання і адбіцця ультрафіялетава-га выпрамянення. Для даследаванняў у вобласці 400—200 нм карыстаюцца спектральнымі прыладамі для бачнай вобласці, калі шкляныя агпычныя эле-менты (прызмы, лінзы і інш.) заменены на кварцавыя. У вобласці 200—10 нм карыстаюцца спец. спектральнымі пры-ладамі, змешчанымі ў вакуум з-за моц-нага паглынання ультрафіялетавых пра-мянёў у паветры. У.с. карыстаюцца пры даследаваннях атамаў, іонаў, малекул і цвёрдых цел для вывучэння іх узроўняў энергіі, імавернасцей квантавых пера-ходаў і інш. характарыстык.
    УЛЬТРАЦЭНТРЫФУГАВАННЕ (ад ультра... + цэнтрыфугаванне), метад раздзялення і даследавання часціц з па-мерамі меншымі за 100 нм (калоідныя сістэмы, малекулы бялкоў, нуклеінавых кіслот, сінт. палімераў) пад уздзеяннем цэнтрабежных сіл.
    Дазваляе раздзяляць сумесі часціц на фракцыі або шдывід. кампаненты, вызначаць малекулярную масу палімераў і іх малекулярна-масавае размеркаванне, а таксама ацаніць форму і памеры макрамалекул у растворы (гл. Седыментацыйны аналіз), уплыў статычнага ціску на стабільнасць часцінак і інш. Ажыц-цяўляюць пры дапамозе ультрацэнтрыфуг, у яхіх цэнтрабежпае паскарэнне дасягас 5 ■ 10sg
    228 ультыматум
    (g — паскарэнне свабоднага падзення) і пе-равышае паскарэнне ў цэнтрыфугах, што вы-карыстоўваюць пры цэнтрыфутаванні. Аналіт. ультрацэнтрыфуга створана Т. Сведбергам у 1923.
    Літ.: Боуэн Т. Введенне в ультрацен-тряфугнрованяе: Пер. с англ. М., 1973.
    УЛЬТЫМАТУМ (ад лац. ultimus самы апошні), 1) у міжнародным праве — патрабаванне адной дзяржавы да дру-гой, якое суправаджаецца пагрозай раз-рыву дыпламат. адносін або ўжывання ўзбр. сілы ў выпадку невыканання яго ў вызначаны тэрмін. У міжнар. справах абвяшчаецца выключна з санкцыі ААН. 2) Патрабаванне, якое суправаджаецца якой-н. пагрозай.
    УЛЬЯНАВІЧЫ. вёска ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., на аўтадарозе Сян-но—Чашнікі. Цэнтр сельсавета і калга-са. За 13 км на 3 ад г. Сянно, 69 км ад Віцебска, 16 км ад чыг. ст. Бурбін. 440 ж., 158 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. су-вязі. Брацкая магіла сав. воінаў і парты-зан.
    УЛЬЯНАЎ Аляксандр Ільіч (12.4.1866, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 20.5.1887), дзеяч рэв. народніцтва ў Расіі. Старэй-шы брат У Х.Леніна. 3 1883 студэнт Пе-цярб. ун-та. Адзін з арганізатараў і кі-раўнікоў «Тэрарыст. фракцыі партыі «Народная воля» (1886). Арыштаваны і пасля суда павешаны разам з інш. ўдзельнікамі падрыхтоўкі няздзейснена-га замаху на цара Аляксандра III (гл. «Першасакавікоўцы»).
    УЛЬЯНАЎ Мікалай Паўлавіч (1.5.1875, г. Ялец, Расія — 5.5.1949), расійскі мастак. Чл.-кар. AM СССР (1949). Засл. дз. маст. Расіі (1932). Вучыўся ў маскоў-скім Вучылішчы жывапісу, скулытгуры і архітэктуры (1889—1901) і ў майстэрні В.Сярова (1899—1902). Чл. аб’яднан-
    М Ульянаў К.С.Ста-ніслаўскі за рабогай. 1947
    няў: Саюз рус. мастакоў, «Свет мастац-тваў», «Чатыры мастаіхтвы», удзельнік выставак пры час. «Золотое руно». Пі-саў пераважна партрэты: серыя «А.С.Пушкін у жыцці» (1930-я г.), «Ла-рыстон у стаўцы ў Кугузава» (1945), «К.С.Станіслаўскі за работай» (1947). Працаваў таксама і як тэатр. мастак («Дні Турбіных» М.Булгакава ў Маскоў-скім маст. акад. т-ры, 1926, і інш ). Творы вылучаюцца некат. умоўнасцю форм і колеравай гамы, драматызмам. Дзярж. прэмія СССР 1948.
    УЛЬЯНАЎ Міхаіл Аляксандравіч (н. 20.11.1927, с. Бергамак Мурамцаўскага р-на Омскай вобл., Расія), расійскі ак-цёр. Нар. арт. СССР (1969). Герой Сац. Працы (1986). Скончыў Тэатр. вучылі-шча імя Б.Шчукіна (1950). 3 1950 у Маскоўскім т-ры імя Я.Вахтангава (з 1987 маст. кіраўнік). Валодае шырокім дыяпазонам творчых магчымасцей, ма-гутным тэмпераментам, багатай паліт-рай артыстычных сродкаў: ад псіхал. заглыбленасці да і'ратэску. Сярод роляў: Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеў-скага), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А.Арбузава), Горлаў («Фронт» А.Кар-нейчука), маршал Жукаў («Паўстаронкі аператыўнай зводкі» паводле К.Сімана-ва), Сцяпан Разін («Сцяпан Разін» па-водле В.Шукшына; пастаноўка У. з Г.Чарняхоўскім), Сталін («Урокі май-стра» Д.Паўнела), Антоній, Рычард 111 («Антоній і Клеапатра», «Рычард 111» У.Шэкспіра), Цэзар («Сакавіцкія іды» Т.Уайлдэра), Віктар («Варшаўская ме-лодыя» Л.Зорына), Савелій Туберозаў («Сабаране» паводле М.Ляскова), Шма-га («Без віны вінаватыя» А.Астроўска-га), Цыганаў («Варвары» М.Грркага), Брыгела («Прынцэса Турандот» КГо-цы) і інш. Паставіў спектаклі: «Сітуа-цыя» В.Розава (1973), «Скупшчык дзя-цей» Дж.Херсі (1986). Здымаецца ў кі-но: «Старшыня», «Браты Карамазавы». «Апошнія ўцёкі», «Прыватнае жыішё» (прыз Міжнар. кінафестывалю ў Вене-