Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УМЁРАНЫЯ ШЫРОТЫ, сярэд-н і я ш ы р о т ы, умоўная назва зон паміж 40° і 65° паўн. ш., 42° і 58° паўд. ш. зямнога шара (паміж субтрапічнымі і субпалярнымі шыротамі Паўн. і Паўд. паўшар’яў). Для клімату У.ш. характэр-ны добра выражаныя пераходныя сезо-ны (вясна, восень). Гл. таксама Умера-ны клімат, Умераныя паясы.
УМЕТАЛІЕЎ Тэміркул (1.5.1908, с. Туе-Джар, Кыргызстан — 1991), кіргіз-скі паэт. Нар. паэт Кыргызстана (1968). Друкаваўся з 1932. Яго паэзія блізкая да фальклору. Аўтар зб-каў ваен.-патрыят. і лірычных вершаў «Вершы перамогі» (1943), «Герой» (1944), «Інтымныя пес-ні» (1958), «Сэрца песні не старэе» (1967), «Кветкі гор» (1980), паэмы «Ку-бат» (1953). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Птушка-велікан» (1940), «Паляўнічы Тактамуш» (1951), «Вершы для малых» (1956). Перакладаў на кіргізскую мову паасобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы У. пераклалі М.Калачынскі, М.Хведаровіч, Я.Яні-шчыц.
Тв:. Рус. пер — Звенн, комуз! М , 1982.
ЎМНАК (Umnak), гарысты востраў на Пн Ціхага ак., у архіпелагу Алеуцкія ас-травы (ЗША, штат Аляска). Пл. каля 2 тыс. км2. Выш. да 2109 м (дзеючы вул-кан Усявідава). Субарктычныя лугі, тундравая расліннасць.
УМбВА, філасофская катэгорыя, якая характарызуе з’яву (рэч, працэс, адносі-ны і інш), неабходную для ўзнікнення, існавання ці змены інш. з’явы). Аднос-на замкнутая сукупнасць з’яў, якая абу-моўлівае ўзнікненне, існаванне ці змену пэўнага аб’екта, з’яўляецца дастат-к о в а й У., а кожны элемент гэтай су-купнасці — неабходнай У. гэтага аб’екта. У адрозненне ад прычыны, якая непасрэдна параджае пэўную з’яву (гл. Прычына і вынік), У. складаюць асяроддзе, дзе гэта з’ява ўзнікае, існуе і развіваецца. Аналіз неабходных і дас-татковых У. — важны кампанент мно-гіх метадаў навук. даследавання, неаб-ходны для тлумачэння, прадбачання і прадказання канкрэтных фактаў.
УМОЎНА ДАГЭРМІНОВАЕ ВЫЗВА-ЛЁННЕ АД АДБЫЦЦЯ ІІАКАРАННЯ, інстытут крымінальнага і крымінальна-выканаўчага права Рэспублікі Беларусь, які прадугледжвае вызваленне асобы ад
адбыцця пакарання да сканчэння яго тэрміну. Паводле нормы закона асоба, якая адбывае пакаранне ў выглядзе паз-баўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, пап-раўчых работ, абмежаванняў па ваен. службе, арышту, абмежавання волі, на-кіравання ў дысцыплінарную вайско-вую часць або пазбаўлення волі, можа быць умоўна-датэрмінова вызвалена ад пакарання, калі судом будзе прызнана, што яна для свайго выпраўлення не ад-чувае патрэбы ў поўным адбыцці назна-чанага пакарання. Умовы для ўжмвання такой меры рэгламентаваны заканадаў-ствам. Э.І.Кузьмянкова.
УМОЎНАЕ АСУДЖЭННЕ, адна з мер крымінальна-прававога ўздзеяння, пра-дугледжаная крымінальным правам Рэспублікі Беларусь. Калі пры назна-чэнні пакарання асобе, якая ўпершыню асуджасцца за злачынства да пазбаўлен-ня волі на тэрмін да 5 гадоў або да на-кіравання ў дысцыіыінарную вайско-вую часць, суд з улікам характару і сту-пені ірамадскай небяспечнасці ўчынс-нага і асобы вінаватага, інш. акалічнасцей справы прыйдзе да пера-канання, што мэты крымін. адказнасці могуць быць дасягнуты без адбыцця назначанага пакарання праз ажыццяў-ленне кантролю за паводзінамі асуджа-нага, ён можа пастанавіць аб умоўным нспрымяненні назначанага пакарання з абавязковым указаннем у прыгаворы матываў прынятага рашэння. У гэтым выпадку суд пастанаўляе не прыводзіць у выкананне назначанае пакаранне, ка-лі на працягу выпрабавальнага тэрміну асуджаны не ўчыніць новага злачынства і будзе выконваць ускладзен.ыя на яго судом абавязацельствы. Выпрабавальны тэрмін назначаецца ад 1 да 3 гадоў. Ка-лі ўмоўна асуджаны ў перыяд адтэрмі-ноўкі не даказаў свайго імкнення вып-равіцца ці ўчыніў новае злачынства, ён можа быць накіраваны для адбыцця назначанага пакарання з улікам пака-рання за новае злачынства.
5. /. Кузьмянкова.
УМОЎНЫЯ мовы. гл. Тайныя мовы.
УМЙЎНЫЯ РЭФЛЁКСЫ, індывіду-альна набытыя сістэмныя прыстаса-вальныя рэакцыі жывёл і чалавека. Уз-нікаюць на аснове ўтварэння часовай сувязі паміж умоўным (сігнальным) раздражняльнікам і безумоўнарэфлек-торным актам. Уласцівыя ўсім жывё-лам, што маюць ц.н.с. Тэрмін «У.р» ўведзены І.П.Паўлавым (1903). Вядучую ролю пры фарміраванні У.р. адыгрыва-юць вышэйшыя (для дадзенай жывёлы) аддзелы галаўнога мозга: у рыб — ся-рэдні мозг і мазжачок, у паўзуноў і пту-шак — вял. паўшар’і галаўнога мозга, у млекакормячых — кара вял. паўшар’яў галаўнога мозга.
Выпрацоўка У.р. пачынаецца з падмаца-вання ўмоўнага раздражняльніка, індыферэн-тнага да рэакцыі, што рэгіструецца, безумоў-ным узбуджальнікам гэтай рэакцыі. Умоўным раздражняльнікам можа быць любая змена
ўнутр. ці вонкавага асяроддзя, якая ўспрыма-ецца арганізмам. Калі раней індыферэнтны раздражняльнік супадае па часе з якой-н. прыстасавальнай дзейнасцю, то ён становіцца ўмоўным сігналам, які падрыхтоўвае арганізм да гэтай дзейнасці. Рэфлексы, што не падма-цоўваюцца раздражняльнікамі, актыўна тар-мозяцца, а часам знікаюць. Выяўляецца ўсё большая здольнасць да ўгварэння складаных форм У.р. па меры філагенет. і індывід. раз-віцця арганізмаў Біял. значэнне У.р. заклю-чаецца ў пашырэнні спектра адаптыўных магчымасцей арганізма, іх хуткай дынамічнай змене, што надае паводзінам высокую сту-пень пластычнасці. Гл. таксама Вышэйшая нервовая дзейнасць.
Літ:. Форшровавне й торможеіше услев-ных рефлексов. М., 1980; Асратян Э.А Рефлекторная теормя высшей нервной дея-тельноста: Нзбр. тр. М., 1983.
С. С.Ермакова.
УМРЭЙК.А Дзмітрый Сцяпанавіч (н. 18.3.1934, Мінск), бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. (1999). Сын СА.Умрэйкі. Скончыў БДУ (1956). 3 1959 у БДУ (з 1964 на-чальнік н.-д. секгара). 3 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1971 нам. дырэктара, у 1978—99 заг. лабара-торыі). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распра-цаваў малекулярны спектральна-струк-турны аналіз каардынацыйных злучэн-няў цяжкіх металаў, метады аналізу складаных шматкампанентных газавых асяроддзяў.
Тв.: Ураннловые соеднненмя Т. 1—2. Мн, 1981 (у сааўт ); Хнмня н спектроскопмя гало-генндов платнновых металлов. Мн., 1990 (у сааўг.); Фотоннка соеднненнй шестнвален-тного урана. Гомель, 2000 (разам з У.У.Сыць-ко).
УМРЭЙКА Сцяпан Андрэевіч (19.12.1908 в. Пясочнае Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 19.6.1978), бел. ву-чоны ў галіне педагогікі. Чл.-кар. АПН СССР (1968), праф. (1972). Засл. нас-таўнік Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1941). У 1939—41 нач. упраў-лення сярэдніх школ Наркамата асветы Беларусі. У 1943—48 і ў 1952—64 нам. міністра асветы Беларусі, у 1948-—52 дырэкгар НДІ педагогікі. У 1964—78 у БДУ (заг. кафедры, у 1967—74 прарэк-тар). Навук. працы па гісторыі нар. ас-веты і пед. думкі на Беларусі, прабле-мах станаўлення і развіцця агульнаадук. школы.
Тв.. Народное образованме в Белорусской ССР. 2 язд. Мн , 1961 (разам з І.М.Ільюшы-ным); Нарысы гісторыі народнай асветы і пе-дагагічнай думкі ў Беларусі. Мн., 1968 (у сааўт.); Патрнотнзм учнтелей н школьннков Белоруссмн в борьбе протнв немецко-фашнст-скнх захватчнков. Мн., 1980 (разам з АІ.За-лескім, П.М.Кобрынцам).
УМЫКАННЕ, выкраданне нявесты ў яе бацькоў; стараж. форма шлюбу. Узыходзіць да эпохі першабытнарода-вай абшчыны і звязана са з’яўленнем парнай сям’і. Рэшткі У. захаваліся ў шлюбных звычаях усіх народаў.
На Беларусі гэты звычай часткова за-ховаўся да пач. 19 ст., а рэшткі яго сус-тракаліся і пазней (выкраданне нявесты дазваляла пазбегнуць выдаткаў на вя-
УНІВЕРСАЛІІ 233
сельнае застолле). У паўн.-ўсх. паветах Беларусі выкраданне дзяўчат без ведама бацькоў яшчэ ў пач. 20 ст. было даволі звычайнай з’явай на масленічных кір-машах. Элементы звычаю У. захаваліся ў абрадах бел. вяселля: у абрадзе бою за дзяўчыну і яе захопу ў час прыезду ма-ладога па маладую, а таксама ў доме жаніха ў час падрыхтоўкі і ад’езду мала-дога да маладой, у абрадзе продажу ка-сы маладой.
Больш шырока быў распаўсюджаны звычай куплі-продажу нявесты. Гэта тлумачыцца тым, што дагаворны шлюб (шлюб па згодзе) доўгі час насіў харак-тар гасп. пагаднення — род нявесты страчваў работніка і заўсёды імкнуўся атрымаць пэўную матэрыяльную кам-пенсацыю. Такія шлюбы былі засн. не столькі на пачуццёвых схільнасцях або каханні маладых, колькі на гасп. неаб-ходнасці. Звычай У. захаваўся ў вясель-ным абрадзе выкупу нявесты.
Л.А.Малаш.
УМЯСТбЎСКІ Франц Іванавіч (10.2.1882, г. Вільня — май 1940), бел. пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це, уваходзіў у «Круг бела-рускай народнай прасветы і культуры». Друкаваўся з 1904 пад псеўд. Дзядзька Пранук. Удзельнічаў у выданні газ. «Наша доля», друкаваўся ў «Нашай ні-ве». У апавяданнях «На мужыцкі ро-зум», «Страх», «Докгар ад каўтуна» і інш. паказаў бел. селяніна кемлівым, сумленным, высмейваў забабоны. Апа-вяданне «Стася» напісаў на матэрыяле 1-й сусв. вайны, удзельнікам якой быў сам. У 1927—28 выдаваў у Зах. Беларусі газ. «Беларускі дзень», час. «Беларуская культура». У 1928 адышоў ад грамад-скай і культ.-асв. працы. 3 1939 служыў у польскім войску. А.С.Ліс.
УНАЛАШКА (Unalaska), гарысты вос-траў на Пн Ціхага ак., у архіпелагу Але-уцкія астравы (ЗША, нггат Аляска). Пл. каля 2,8 тыс. км2. Выш. да 2035 м (дзе-ючы вулкан Макушына). Ледавікі. Фі-ёрдавыя берагі. Субаркгычныя лугі, тундравая расліннасць. На У. — ваен-на-марская база ЗША Датч-Харбар.
УНАМЎНА (Unamuno) Мігель дэ (29.9.1864, г. Більбао, Іспанія — 31.12.1936), іспанскі пісьменнік; прад-стаўнік экзістэнцыялізму і персаналізму. Акад. (з 1932). Скончыў Мадрыдскі ун-т (1884). 3 1891 праф., з 1901 рэктар Са-ламанкскага ун-та. У 1924—30 у эмігра-цыі (Францыя). У цэнтры рэліг.-філас. канцэпцыі У. (т.зв. кіхатызму) — воб-раз Дон Кіхота як «душы Іспаніі», як увасабленне трагічных пачуццяў рэчаіс-насці («Жыццё Дон Кіхота і Санча», 1905). У філасофіі быў паслядоўнікам С.К’еркегора. Асн. тэмы яго твораў — каханне, смерць, адзінота, пошукі Бога (раман «Туман», 1914; аповесць «Святы Мануэль Добры, пакутнік», 1933; «Па-вучальныя навелы», 1920; драмы «Сфінкс», 1909, «Федра», 1910, «Ме-дэя», 1933). Аўтар аўтабіягр. кн. «Як ро-
біцца раман» (1927), шматлікіх вершаў, эсэ, дыялогаў, артыкулаў.
Тв.: Рус. пер. -— Назндательные новеллы. М.; Л., 1962; Нзбр. лнрпка. М.. 1980; йз-бранное. Т. 1—2. Л., 1981.