• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    В. С.Пазднякоў.
    «ЎНІЯ», бел. камерны мужчынскі хор. Створаны ў 1990 у Мінску, з 1995 пры Магілёўскай філармоніі, з 2001 зноў у Мінску. Арганватар, кіраўнік і гал. дыры-жор К.Насаеў. Вылучаецца арыгінальнай манерай канцэртнага выканання муз. тво-раў. У першапач. рэпертуары манастыр-
    скія напевы 15—17 ст., пазней — рэліг. і свецкія творы (больш за 200 з розных эпох), у тл. гімны, апрацоўкі нар. песень, духоўная музыка кампазітараў 16—20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік, Андрэй Рагачэўскі, М.Шчаглоў, М.Ра-венскі, М.Бутома) і сучасных аўтараў (А.Літвіноўскі, І.Маціеўскі, В.Кузняцоў) і інш. Выпусціў альбом «Беларускія мар-шы і песні» (1998). Лаўрэат і дыпламант міжнар. конкурсаў, у тл. «Магутны Бо-жа» (1993, Магілёў, 1-е месца), XII кон-курсу імя Ф.Шуберта (1995, Аўстрыя; 3-е месца).
    ЎНІЯ ЦАРКбЎНАЯ, аб’яднанне 2 або некалькіх цэркваў на ўмовах вяршэн-ства дагматыкі адной з іх і пры захаван-ні іншымі своеасаблівасцей у абраднас-ці. Унй заключаліся пераважна рымска-каталіцкай царквой з праваслаўнай, a таксама са стараж, ўсх. (нехалкідонскі-мі) цэрквамі з мэтай падначаліць іх ула-дзе пап. Пры гэтым сцвярджалася, што т.ч. аднаўляецца былое адзінства ўся-ленскай хрысц. царквы. 3 13 ст. візант. імператары імкнуліся пайсці на У.ц. з папствам, каб атрымаць яго дапамогу ў барацьбе супраць туркаў. Рымскія папы двойчы спрабавалі заключыць У.ц. з Канстанцінопальскім патрыярхатам: у 1274 бьша падпісана Ліёнская У.ц. (не падтрымана большасцю духавенства і народа Візантыі, асуджана Канстанці-нопальскім саборам 1285), у 1439 — Фларэнційская унія 1439 (адхілена Іеру-салімскім 1443 і наступнымі царк. сабо-рамі; у ВКЛ і Маскоўскай дзяржаве яе беспаспяхова імкнуліся ўвесці мітрапа-літы Ісідор і Грыгорый Балгарын). У 1596 рымска-каталіцкая царква падпісала з правасл. царквой Рэчы Паспалітай Брэсцкую унію 1596 (гл. таксама Бела-руская грэка-каталіцкая царква, Украін-ская грэка-каталіцкая царква). У 17 ст. ў тагачаснай Венгрыі з мясц. правасл. царквой была заключана Ужгарадская унія 1646, якая напачатку дзейнічала на тэр. Закарпацця і Славакіі, а ў 1699 па-шырана на правасл. насельніцтва Аль-ба-Юлійскай епархіі Трансільваніі (ця-пер у Румыніі). Наступная Трансільван-ская унія 1760, заключаная па ініцыя-тыве аўстрыйскіх улад, ахапіла ўжо
    большую частку гэтай тэрыторыі. У.ц. былі падпісаны папствам і з некат. ста-раж. ўсх. цэрквамі, у выніку чаго ство-раны уніяцкія цэрквы халдзейскага (у Іраку), мараніцкага (у Ліване і Сірыі), армянскага (на чале з патрьмрхам кілі-кійскім у Турцыі), сірыйскага, копцкага (у Егіпце) абрадаў. Ідэя У.ц. бьша выка-рыстана і Рускай праваслаўнай царквой у дачыненні да прыхільнікаў старавер-ства: у 1800 аформлена адзінавер-ства — кірунак, прыхільнікі якога пад-начальваліся Сіноду, але службу ім даз-валялася выконваць паводле старых аб-радаў.
    Літ.: 3 н о с к о К. Мсторнческнй очерк церковной уннн, ее пронсхожденне в харак-тер. М., 1993; Макарнй (Булгаков М.П.). Йсторня Русской церкнн Кл. 5. М., 1996; Марозава С.В. Уніяцкая царква ў культурна-гістарычным развіцці Беларусі (1596—1839 гг). Гродна, 1996; Падок-ш ы н С.А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура: (Філас.-гіст. аналіз). Мн., 1998; Molnar I. Mniejszosc religijna czy religia mniejszosci? Grekokatolicy na ziemiach polskich i na W^grzech // Unia brzeska: geneza, dzieje i konsekwencje w kulturze narodow slowianskich. Krakow, 1994; Mironowicz A Unia uzhorodska i jej nast^pstwa w dawnym Kroiestwie wygierskim // Przegl^d Kresowy. Bialystok, 1996.N. 4.
    Ю.В.Бажэнаў, А.В.Мірановіч.
    УНІЯТЫ, прыхільнікі той ці іншай уніі царкоўнай.
    УНІЯЦКАЯ ЦАРКВА, аб’яднанне 2 або некалькіх цэркваў, утворанае ў выніку заключэння уніі царкоўнай. Пра У.ц. на Беларусі гл. ў арт. Беларуская грэка-ка-таліцкая царква.
    УНІЯЦТВА, царкоўная плынь, заснава-ная на уніі царкоўнай розных хрысц. цэркваў з рымска-каталіцкай царквой на ўмовах прызнання першымі вяршэн-ства папы рымскага і каталіцкай дагма-тыкі пры захаванні ўласных арганізац. струкдур, традыцый рэліг. культу і вы-карыстання адпаведна традыцыйна сак-ральнай ці нар. мовы ў богаслужэнні. Да У. адносяцца Каталіцкія цэрквы
    238	ункяр
    ўсходняга абраду. Пра У. на Беларусі гл. Брэсцкая унія 1596, Беларуская грэка-ка-таліцкая царква.
    УНКЯР-ІСКЕЛЕСІЙСКІ ДАІАВОР 1833, даіавор аб абарончым саюзе, міры і сяброўстве паміж Расіяй і Турцыяй. Падпісаны 8 ліл. ў мяст. Ункяр-Іскелесі (каля Стамбула). Гэтай падзеі папярэд-нічала рус. ваен. экспедыцыя, якая па просьбе тур. ўрада перашкодзіла мяцеж-наму егіп. правіцелю Мухамеду Алі заха-піць Стамбул. У.-І.д. пацвердзіў Адрыя-нопальскі мірны дагавор 1829. Расія і Турцыя абавязваліся ўзгадняць свае дзе-янні і аказваць адна адной дапамогу. У выпадку вайны Турцыя павінна бьша па патрабаванні Расіі закрыць праліў Дар-данелы. Пасля заключэння Лонданскай канвенцыі 1841 (гл. Лонданскія канвен-цыі аб Чарнаморскіх пралівах) У.-І.д. спыніў дзеянне.
    УНОВНС (утвердмтелн нового мскус-ства), іл. «Сцвярджальнікі новага мас-тацтва».
    ЎНСЕТ (Undset) Сігрыд (20.5.1882, г. Калунбарг, Данія — 10.6.1949), нарвеж-ская пісьменніца. Дэбютавала аповесцю
    «Спадарыня Марта Оўлі» (1907), якой вызначыла гал. праблему далейшай творчасці — эмансіпацыя жанчыны. У раманах «Шчаслівы ўзрост» (1908), «Ені» (1911), «Вясна» (1914), аповесці «Віга-Льёт і Вігдыс» (1909), зб. апавяд. «Абяздоленыя лёсы» (1912) і інш. пера-. пляценне рэаліст. і рамант. тэндэнцый, праблемы сям’і, пачуццёвасці, грамад-скай маралі. У 1920-я г. паступова эва-люцыяніравала да каталіцтва, што нак-лала адбітак на ўсю далейшую твор-часць. Гал. яе творы — гіст. трылогія з эпохі вікінгаў і сярэдневякоўя «Крыс-тын, дачка Лаўранса» (1920—22) і гіст. раман «Улаў, сын Аўдуна з Хествікена» (т. 1—4, 1925—27), у якіх рамантызм у раскрыцці вобразаў і падзей накладва-ецца на пэўны кансерватызм светапог-ляду У. У раманах «Гімнадэнія» (1929), «Куст у агні» (1930), «Іда-Элісабет» (1932), «Верная жонка» (1936), кн. эсэ «Этапы» (1929) маральна-рэліг. пра-блематыка. Аўтар зб. вершаў «Мала-досць» (1910), аўтабіяі'р. рамана «Адзі-наццаць год» (1934), шматлікіх эсэ-ўспамінаў, перакладаў стараж.-ісл. car, апрацовак сярэдневяковага кельцкага
    эпасу, аповесці для дзяцей «Сігурд і яго адважныя сябры» (выд. 1955) і інш. Но-белеўская прэмія 1928.
    Тв.: Рус. пер. — Улав, сьш Аудуна нз Хес-твккена. М., 1984; Крнстнн, дочь Лавранса. Т. 1—2. М., 1994; Йеннн. Мн., 1994.
    Літ.'. Неустроев В.П. Лнтература скандннавскнх стран (1870—1970) М.. 1980.
    Л.П.Баршчэўскі.
    ЎНСКАЯ ЗАПАЛКАВАЯ ФАБРЫКА Дзейнічала ў 1863—85 у маёнтку Уна Аршанскага пав. (цяпер вёска ў Лёзнен-скім р-не Вшебскай вобл.). Першае на Беларусі прадпрыемства такога профі-лю. Належала Рыжскаму акц. т-ву. Вы-рабляла шведскія запалкі з асіны. У 1876 мела паравы рухавік. У 1881 вы-раблена больш за 5 млн. карабкоў запа-лак. У 1885 працавалі 74 чалавекі.
    ЎН ІЭР-АФІЦЭР (ням. Unterofiizier ад unter пад + Ofiizier афіцэр), ваеннаслу-жачы малодшага каманднага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў, у т.л. ВКЛ; у Расіі катэгорыя «У.-а.» існавала з канца 17 ст. да 1917, напр., старшы (узводны) і малодшы У.-а., на флоце — У.-а. 1-й і 2-й стацці. У розныя часы да катэго-рыі У.-а. адносіліся: фельдфебель, вах-містр, кандуктар, капрал, сяржант, ураднік, феерверкер і інш. Званне У.-а. існуе ў сучасных арміях Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ і інш. краін.
    УНТЭРТОН (ад ням. Unterton літар. — ніжні гук), сінусаідальная складальная перыядычнага вагання складанай фор-мы, частата якой у цэлы лік разоў мен-шая за частату асноўнага тону. Узнікае ў нелінейных сістэмах.
    У НУ, Такін Ну (25.5.1907, Ваке-ма, М’янма — 14.2.1995), дзяржаўны і паліт. дзеяч М’янмы. Скончыў Янгон-скі ун-т (1929). За ўдзел у нац.-вызв. руху ў 1935—41 зняволены брыт. калан. ўладамі. 3 1942 міністр замежных спраў, з 1944 — інфармацыі ва ўрадзе М’ян-мы, створаным пад апекай яп. акупац. улад. 3 1945 віцэ-прэзідэнт, у 1947—58 прэзідэнт Антыфашысцкай лігі народнай свабоды. У 1945—47 старшыня Устаноў-чага сходу, у 1947—56, 1957—58 і 1960—62 прэм’ер-міністр М’янмы. У 1962 скінуты ваеннымі на чале з ген. He Вінам, да 1966 зняволены, у 1966—80 у эміграцыі ў Тайландзе і Індыі, дзе стаў будыйскім манахам. У 1980 вярнуўся на радзіму, удзельнік апазіц. руху, з 1988 ганаровы старшыня Саюза за дэмакра-тыю і Мір.
    УНЎТРАНАЕ I ЗНЕШНЯЕ. гл Знеш-няе і ўнутранае.
    УНЎТРАНАЕ ТРЭННЕ, 1) у ц в ё р дых целах — уласцівасць цел неа-барачальна пераўтвараць ва ўнутраную энергію (цеплату) мех. энергію, нададзе-ную целу ў працэсах яго дэфармавання, якія суправаджаюцца парушэннем у ім раўнавагі тэрмадынамічнай. Звязана са з’явамі няпругкасці (адхілення ад улас-цівасцей пругкасці пры дэфармаванні цела ва ўмовах, калі астаткавыя дэфар-
    мацыі практычна адсутнічаюць) і плас-тычнай дэфармацыі. Праяўляецца, напр., у затуханні свабодных выгіналь-ных ваганняў (т.зв. тэрмапругкі эфекг) 2)У вадкасцях і газах — тое, што вязкасць.
    УНЎТРАНАЯ ГЕАМЕI РЫЯ п a -в е р х н і, раздзел геаметрыі, які выву-чае такія ўласцівасці паверхні і фігур на ёй, якія могуць быць атрыманы толькі пры дапамозе вымярэнняў на самой па-верхні, без звароту да аб’ёмных вымя-рэнняў. Адлегласць паміж 2 пунктамі на паверхні вызначаецца як мінімум даў-жынь крывых, што знаходзяцца на па-верхні і злучаюць гэтыя пункты. Пры-клады У.г.: планіметрыя — У.г. плос-касці, сферычная геаметрыя — У.г. сферы і інш. У.г. скыўленай паверхні можна разйіядаць як геаметрыю двух-мернай скрыўленай прасторы. Развіццё паняцця скрыўленай прасторы прывяло да стварэння Г.Ф.Б.Рыманам т.зв. рыма-навых прастор, якія адыгрываюць вял. ролю ў сучаснай фізіцы.
    УНЎТРАНАЯ РЫФМА. рыфма, якая звязвае 2 паўрадкоўі аднаго вершавана-га радка або словы, размешчаныя ў ся-рэдзіне 2 суседніх радкоў:
    Хоць віхры шалеюць. хоць песні нямеюць, Хоць страшна засмучаны ты, За добрую справу, за шчасце і славу Душу вырывай з цемнаты.
    (Я.Купала.«За праўду»)
    У.р., як і рыфма ўвогуле, мае метрыч-на-кампазіцыйнае значэнне, чым вылу-чаецца з шэрагу ўнутрырадковых слоў-ных сугуччаў, якія па форме падобны да яе. Найб. часта сустракаецца ў нар. паэзіі і паэтаў, творчасць якіх звязана з фальклорам (Я.Купала, Л.Геніюш, Т.Шаўчэнка і інш.). На выкарыстанні У.р. засн. леанінскі верш. В.П.Рагойша. УНЎТРАНАЯ САКРЭЦЫЯ утварэнне і выдзяленне спецыялізаваны.мі клеткамі і органамі (залозамі ўнутранай сакрэцыі) непасрэдна ў кроў і лімфу біялагічна актыўных рэчываў. Тэрмін «У.с.» ўве-дзены ў 1855 К.Бернарам, які прапана-ваў асобна вылучыць групу залоз, што не маюць вывадных праток у знешняе асяроддзе. Характэрна пераважна для пазваночных жывёл. У млекакормячых У.с. функцыянуе як цэласная рэгуля-тарная сістэма, што забяспечвае пад-трыманне пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма і каардынацыю дзейнасці яго органаў і сістэм. Функцыя У.с. не тоес-ная ўласцівасці любога органа аддаваць у кроў прадукты абмену. Яна мае спе-цыфічны рэгулятарны характар, які за-бяспечвае хуткае паступленне да орга-наў і тканак з кроўю невял. колькасці біялагічна актыўнага рэчыва, што ўзбу-джае або тармозіць працэсы жыцця-дзейнасці. Паяўленне У.с. ў ходзе эва-люцыі з’явілася адлюстраваннем патрэ-бы арганізма ў дыстантнай рэгуляцыі. Гл. таксама Гармоны, Залозы, Сакрэцыя.