• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УІІАДЗІНА паніжэнне на зямной па-верхні, пераважна тэктанічнага пахо-джання, якое замкнёна з усіх або амаль з усіх бакоў. Памеры ў папярочніку звычайна дзесяткі і сотні (радзей тыся-чы) кіламетраў. Адрозніваюць У. бяс-сцёкавыя і што маюць сцёк. На дне акі-янаў вузкія глыбокія У. наз. жалабамі акіянічнымі.
    ЎПАСДРЭВА, кветкавая расліна, гл. ў арт. Анчар.
    ЎПІТ. У п і т с (Upits) Андрэйс (4.12.1877, в. Відземе, Латвія — 17.11.1970), ла-тышскі пісьменнік, літ.-знавец. Нар. пісьменнік Латвіі (1943). Акад. АН Латвгі (1946). Герой Сац. Працы (1967). Друкаваўся з 1897. У трылогіі «Рабежні-екі» (1908—21) паказаў жыццё латыш-скага сялянства. Аўтар зб-каў апавядан-няў «Маленькія камедыі» (кн. 1—2,
    244	управа
    1909—10), «Трывога» (1912), «Адліга» (1919), «Метамарфозы» (1923), «Голае жыццё» (1926), «Апавяданні пра паста-раў» (1930) і інш.; раманаў «Жанчына» (1910), «Золата» (1914), «Па вясёлкавым мосце» (1926), «На мяжы вякоў» (1937—40), «Прасвет у хмарах» (1951), дылогіі «Зямля зялёная» (1945, Дзярж. прэмія СССР 1946). Пісаў працы па гіс-торыі л-ры і інш. На бел. мову яго асобныя творы перакладалі А.Жук, Х.Лялько, У.Пігулеўскі, Я.Скрыган. Дзярж. прэмія Латвіі 1957.
    Тв: Бел пер. —Апавяданні. Мн., 1957; У кн.: Песня Даўгавы. Мн., 1-986; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1—12. М., 1956—59; В стужу: Рассказы. М., 1977.
    Літ:. Нсгорня латьппской лнтературы. Т. 1—2. Рнга, 1971; Калве М.Я. Андрей Упмт. Рнга, 1957. А.Я.Вілсан.
    УПРАВА, назва многіх органаў мясц. кіравання і самакіравання ў Рас. імпе-рыі. 1) Выканаўчы орган губернскіх і павятовых земскіх устаноў (земскіх схо-даў) і гарадскіх дум. Складалася са стар-шыні і некалькіх членаў, падпарадкоў-валася мін-ву ўнутр. спраў і губерната-ру. 2) Орган саслоўнага самакіравання (купецкага, мяшчанскага, рамеснага).
    УПСАЛА (Uppsala), горад у цэнтр. ч. Швецыі. Адм. цэнтр аднайм. лена. 185 тыс. ж. (2000). Маш.-буд., паліграф., фармацэўгычная прам-сць. Старэйшы ў краіне ун-т (1477), б-ка ун-та (1620). Батанічны сад (засн. ў 1741 К.Лінеем).
    Першапачаткова наз. Эстра-Арас, было па-селішчам, што знаходзілася за 5 км на Пн ад сучаснай У. (т.зв. Старая У.), якое згадваецца нарвежскімі скальдамі 9 ст. Тут знаходзіліся гал. язычніцкі храм і рэзідэнцыя конунгаў (ваен. правадыроў) свеяў, гал. рэліг. і паліт. цэнтр стараж. Швецыі. У канцы 11 ст. языч-ніцкі храм разбураны. 3 1164 Старая У. стала рэзідэнцыяй архібіскупа, пасля пажару 1245 заняпала. У 1273 тут зноў размясцілася рэзі-дэнцыя архібіскупа. 3 1280 сучасная назва. Да 1719 У. — месца каранацыі швед. каралёў і найважнейшых дзярж. сходаў. У 14—18 ст. буйны гандл. цэнтр, дзе праводзіліся агуль-нашвед. кірмашы.
    Захаваўся Стары горад з грамадскім цэн-
    Панарама Упсалы.
    трам (1643—1702), ратушай і 4 вуліцамі. Ся-род помнікаў: гатычны сабор (1258—1435, арх. Эцьен з Бонёй; самы вялікі ў Скандына-віі) — трохнефавая базіліка з пахавальнямі караля Густава I Вазы, Лінея, філосафа Э.Сведэнбарга і інш.; замак (1540 — пасля 1600), біскупскі палац (т.зв. Густавіянум; пе-рабудаваны ў 17 ст.). Вылучаюцца будынкі ун-та (1887), студэнцкай асацыяцыі (1963— 65, арх. ААалта). Музеі: скансэн, вышыўкі, rap. маст., маст. збор ун-та, дом-музей Лінея.
    УР (шумерскае У р ы м), старажытны горад-дзяржава на месцы сучаснага га-радзішча Тэль-Мукаяр, за 20 км на ПнЗ ад г. Насірыя ў Іраку. Першае паселі-шча на месцы У. ўзнікла ў канцы 5-га тыс. да н.э. 3 4-га тыс. да н.э. У. — го-рад. У 25 ст. да н.э. з’яўляўся моцнай дзяржавай. У 24—22 ст. да н.э. падпа-радкаваны суседнімі дзяржавамі — Ла-гашам, Умай, Урукам, царствам Акад і інш. Каля 21 ст. да н.э. стаў сталіцай «царства Шумера і Акада». 3 18 ст. да н.э. У. пад уладай Вавілоніі, з 6 ст. да н.э. — Ахеменідаў. У канцы 4 ст. да н.э. заняпаў. 3 1854 на тэр. У. вядуцца рас-копкі. Выяўлены рэшткі абарончых сцен, палацаў, храмаў, багатыя грабні-цы, клінапісны архіў і інш.
    УРАБІЛІН, пігмент аранжава-чырв. ко-леру, які ўтвараецца ў выніку аднаўлен-ня білірубіну. У арганізме прысутнічае ў выглядзе папярэдніка — урабілінагену, які ператвараецца ва У. на святле. Нар-мальная колькасць у мачы чалавека 0,9—3,7 мг/сут. Пры некат. захворван-нях (напр., гепатыт, цыроз печані) кан-цэнтрацыя яго значна павялічваецца.
    УРАВА, горад у Ягюніі, спадарожнік г. Токіо, на в-ве Хонсю. Адм. цэнтр прэ-фекгуры Сайтама. Каля 400 тыс. ж. (2000). Маш.-буд., металаапр., хім., тэкст., харч., ваен. прам-сць. Ун-т.
    УРАГАН (франц. ouragan ад ісп. huracan, слова з мовы карыбскіх індзей-цаў), вецер разбуральнай сілы (скорасць перавышае 30—35 м/с, па шкале Бо-фарта 12 балаў) і значнай працягласці. У. наз. таксама моцныя трапічныя цык-лоны. Ва ўмераных шыротах аналагіч-
    ныя У. вятры часта наз. бурамі або штормамі.
    УРАД, вышэйшы калегіяльны выканаў-чы орган дзяржавы. У розных краінах можа мець розныя назвы: Савет Мініс-траў (Рэспубліка Беларусь, Францыя, Польшча, Італія), Кабінет Міністраў (Вялікабрытанія, Узбекістан), Дзярж. савет (КНР) і да т.п. Парадак фарміра-вання У. залежыць ад формы праўлен-ня. Ён можа быць беспартыйны, адна-партыйны і кааліцыйны. У парламенц-кіх краінах У. фарміруецца па дару-чэнні кіраўніка дзяржавы лідэрам партыі, якая мае большасць у парла-менце. У прэзідэнцкіх рэспубліках (дзе У. прадугледжаны канстытуцыяй) фар-міруецца прэзідэнтам, прычым кожны з назначаных ім членаў У. ў шэрагу краін павінен быць зацверджаны парламен-там. Члены У. (міністры і інш.) кіруюць канкрэтнымі цэнтр. ведамствамі дзярж. кіравання (міністэрствы і інш ). У пар-ламенцкіх краінах яны звычайна павін-ны быць членамі парламента, у прэзі-дэнцкіх, як правіла, дзейнічае прынцып несумяшчальнасці пасады міністра з дэ-путацкім мандатам. У парламенцкіх дзяржавах У. нясе калегіяльную адказ-насць перад парламентам, што азначае абавязак пры страце парламенцкай большасці або выйсці ў адстаўку, або распусціць парламент і назначыць но-выя датэрміновыя выбары. У федэра-тыўных дзяржавах існуе цэнтральны У. і У. дзярж. утварэнняў, якія ўвахо-дзяць у склад федэрацыі. У. можа ства-раць са свайго складу дапаможныя ўра-давыя камітэты. Рашэнні У. носяць ха-рактар паліт. дырэктыў або афармляюц-ца ў выглядзе нарматыўных актаў ці законапраектаў, якія потым уносяцца ў парламент. Гл. таксама Савет Мініс-траў Рэспублікі Беларусь.
    Ю.Я. Савельеў
    УРАДА, У р о д а, возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураў-лянка, за 27 км на ПнУ ад г. Лепель. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 1,52 км2, даўж. 3,4 км, найб. шыр. 800 м, найб. глыб. 6,5 м, даўж. берагавой лі-ніі 8,8 км, пл. вадазбору 9,95 км2. Кат-лавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 2—5 м (на ПнУ, У і 3 месцамі да 20 м), пераважна разараныя. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Дно выслана глі-ністым ілам, уздоўж берага заіленым пяском. 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Зарастае да глыб. 2 м. Упадаюць 3 ру-чаі, выцякае р. Дзіва. Злучана 2 прато-камі з азёрамі без назвы.
    УРАДАВЫ КРЫЗІС, у палітычнай пра-ктыцы парламенцкіх дзяржаў (дзе ўрад фарміруецца парламентам і адказны пе-рад ім) сітуацыя, калі ўрад страціў пад-трымку большасці ў парламенце або ў той яго палаце, перад якой нясе адказ-насць. Звычайна пачынаецца з моманту выказвання парламентам вотуму неда-веру ўраду. Пасля гэтага або ўрад ідзе ў адстаўку і пачынаецца фарміраванне
    ураднік	245
    новага ўрада або кіраўнік дзяржавы па просьбе ўрада распускае парламент і прызначае датэрміновыя парламенцкія выбары (урад разлічвае на падтрымку большасці ў новым складзе парламен-та). У.к. лічыцца пераадоленым з атры-маннем новым урадам вотуму даверу.
    «УРАДЖАЙ». дзяржаўнае кніжнае вы-давецтва Беларусі ў 1961—2002. Засн. ў Мінску як спецыялізаванае выд-ва «Сельгасвыд БССР» Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР, з 1963 наз. «У ». Вы-давала л-ру для патрэб сельскай гаспа-даркі па пытаннях земляробства, раслі-наводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіравання, с.-г. буд-ва, навук.-тэхн. прагрэсу, меліярацыі, вядзення прыся-дзібнай і фермерскай гаспадаркі, пад-ручнікі, навук.-метадычныя дапаможні-кі і даведнікі, а таксама л-ру па сумеж-ных галінах навук. і гасп. дзейнасці (біятэхналогіі, экалогіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстанні, генетыцы, селекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, медыцьше, машьшабудаванні, перапрацоўчай прам-сці, таваразнаўстве і інш.), маст. і слоўні-кавую л-ру, працы па беларусазнаўстве. У асобных выданнях асвятлялася гісторыя
    развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, с.-г. навукі, адукацыі, устаноў і прадпры-емстваў, эканомікі, змен аграрнай паліты-кі, развіцця розных сістэм прыродакарыс-тання, гісторыі вёскі і сял. побыту, нар. традыцый, духоўнай спадчыны, роля вы-датных асоб у гіст. працэсах краіны. 3 ся-рэдзіны 1990-х г. выд-ва ўдзельнічала ў выданні гіст.-дакумент. хронік «Ламяць», з 1998 выпускала кнігі па гісгорыі куль-туры, мастацтва і архітэктуры, л-ры, усеаг. гісторыі. Далучана да выд-ва «Бе-ларусь». Я.В.Малашэвіч.
    «УРАДЖАН», прафсаюзнае сельскае спартыўнае таварыства. На Беларусі ар-ганізавана ў 1956 на базе спарт. т-ваў «Калгаснік» і «Ураджай». Аб’ядноўвала фізкультурнікаў і спартсменаў вёскі, на-вучэнцаў с.-г. сярэдніх і вышэйшых на-вуч. устаноў, сельскую інтэлігенцыю. Праводзіла летнія і зімовыя сельскія спарт. гульні, спартакіяды па мнага-бор’і, спаборніцтвы па асобных відах спорту і інш. Т-ва аб’ядноўвала (1981) больш за 4 тыс. калектываў фізкулыу-ры, мела 57 стадыёнаў, 167 спарт. залаў, больш за 4 тыс. футбольных палёў, каля 15 тыс. спарт. пляцовак, 6 плавальных басейнаў (з іх 5 крытых), 297 стралко-вых ціраў, 76 лыжных баз і інш. Сярод выхаванцаў т-ва: чэмпіёны Алімп. гуль-няў ЛЛараненка, В.Угрумаў, сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1978), ула-дальнік Кубка Еўропы (1977) у кіданні кап’я М.Грэбнеў, чэмпіён СССР (1976, 1977) па веславанні на байдарках і ка-ноэ З.Сарока і інш. У 1993 т-ва падзе-лена на шэраг спарт. клубаў.
    УРАДЖАЙНАСЦЬ сельскагаспа-дарчых культур, колькасць пра-дукцыі раслінаводства з адзінкі пасяў-ной плошчы. Вызначаюць у цэнтнерах з 1 га (у цяплічна-парніковай вытв-сці ў кг/м^). Узровень У. залежыць ад кліматычных, геагр., глебавых, мікрабі-ял., агратэхн., эканам. і інш. факгараў. Павышэнню У. садзейнічае выро-шчванне с.-r. культур па інтэнсіўнай тэхналогіі. Адрозніваюць патэнцыяль-ную, планавую, У. на корані, фактычны збор, сярэднюю У.