• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УРАЎНЁННІ ХІМІЧНЫЯ. форма запі-су рэакцый хімічных пры дапамозе зна-каў хімічных, формул хімічных, лікаў і матэм. знакаў. Вызначаюць колькасныя суадносіны паміж зыходнымі рэчывамі і прадуктамі рэакцыі і адлюстроўваюць масы захавання закон.
    У левай частцы У.х. запісваюць ф-лы зы-ходных рэчываў, у правай — прадуктаў рэак-цыі; паміж формуламі ставяць знак «+». Абе-дзве часткі У.х. злучаны знакам роўнасці; колькасць атамаў адных і тых жа хім. элемен-таў справа і злева ўраўноўваюць пры дапамо-
    Графік ураўнення ча-су: 1.2 — складаль-ныя ўраўнення часу. вызначальныя нераўна-мернасіцо руху Зямлі па арбіце і нахілам экліптыкі да эквата-ра. адпаведна; 3 — ураўненне часу.
    зе стэхіямеірычных каэфіцыентаў (гл. Стэ-хіяметрыя), якія запісваюць перад формуламі (напр., У.х. рэакцыі нейтралізацыі; гл. Ней-тралізацыя). Левая і правая часткі У.х. могуць быць злучаны стрэлкай, якая паказвае напра-мак неабарачальных хім. ператварэнняў, або прамой і адваротнай етрэлкамі у выпадку абарачальных рэакцый. Часам У.х. дапаўняюць ініп. характарыстьжамі (напр., паказваюць энталыіію рэакцыі, агрэгатны стан рэчываў).
    УРАЦЫЛ, 2, 4-д ыоксіпірымі-д з і н, пірымідзінавая аснова. Ёсць ва ўсіх жывых арганізмах у саставе рыба-нуклеінавых к-т і нуклеатыдаў.
    Крышт. рэчыва белага колеру, раствараец-ца ў вадзе, слабая аснова, плавіцца пры т-ры каля 320 °C з раскладаннем. Адыгрывае важ-ную ролю ў абмене вугляводаў. Выкарыстоў-ваецца ў медыцыне як стымулятар абменных працэсаў, блакатар сінтэзу гармонаў шчыта-падобнай залозы. І.М.Семяненя.
    УРАЦЬІСЦІС (Urocystis), род галаўнё-вых грыбоў сям. тьшецыевых. Каля 60 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты вы-шэйшых раслін. Выклікаюць на лісці, чаранках, суквеццях, радзей на каранях уздуцці, палосы, разнастайныя дэфар-мацыі (гл. Галаўня). На Беларусі найб. вядомы U. occulta, узбуджальнік сцяб-ловай галаўні жыта, U. tritici, узбу-джальнік сцябловай галаўні пшаніцы, U. cepulae, заражае пасевы цыбулі-чар-нушкі.
    Пладовыя целы не ўтвараюць. Харакгэрны хламідаспоры, сабраныя ў спаракучкі. Пра-растаюць на расліме-гаспадары ў базідыі. Ба-зідыяспоры капуліруюць і ўтвараюць міцэлій, які пранікае ў расліну. У цыкле развіцця адзначана канідыяльнае споранашэнне.
    С.І.Бельская.
    «УРАЧЫ БЕЗ МЁЖАЎ» (Medecins sans frontieres), незалежная гуманітарная група. Створана ў 1971 у Парыжы гру-пай медыкаў. Да канца 1990-х г. аб’яд-нала медыкаў з 45 краін, якія аказвалі мед. дапамогу параненым у ваен. кан-фліктах і ў час стыхійных бедстваў. «У.б.м.» дзейнічалі без дазволу афіц. улад (мед. дапамога муджахідам, якія ваявалі з сав. войскамі ў Афганістане ў 1980-я г., чэчэнскім сепаратыстам у 1990-я г. і г.д.), што прыводзіла да кан-флікгаў з урадамі шэрагу краін. Нобе-леўская прэмія міру 1999.
    «УРАЧЫ СВЁТУ ЗА ПРАДУХІЛЁННЕ ЯДЗЕРНАЙ ВАЙНЫ» (International Physicians for Prevention of Nuclear War), сусветная арг-цыя, засн. ў 1980 амер. і
    сав. медыкамі на чале з БЛаўнам і Я.І.Чазавым. Разгарнула міжнар. кампа-нію па інфармаванні насельніцтва пра наступствы ядз. вайны, яе пагрозу для існавання чалавецтва. Да 1985 аб’яднала 135 тыс. медыкаў з 41 краіны, у т.л. 30 тыс. — у ЗША, 60 тыс. — у СССР. Нобелеўская прэмія міру 1985.
    УРАЧЭБНАКАНСУЛЫАЦЫЙНАЯ
    КАМІСІЯ (УКК), спецыяльная камісія ў арг-цыях аховы здароўя (амбулаторна-паліклінічных установах, бальнінах, дыспансерах і інш.) для экспертызы ча-совай непрацаздольнасці і кантролю за якасцю лячэння. Кантралюе дыягнос-тыку і лячэнне, працаўладкаванне, на-кіроўвае хворага на медыка-рэабіліта-'цыйную экспертную камісію (пасля 4—5 месяцаў пры ўстойлівай страце праца-здольнасці), на санаторна-курортнае лячэнне, вырашае пытанні пры экспер-тызе працаздольнасці, дае заключэнне аб неабходнасці акад. водпуску, вызва-лення ад перавадных і выпускных экза-менаў навучэнцаў школ, аб наяўнасці права на атрыманне дадатковай жылой плошчы; выдае лісты непрацаздольнас-ці па доглядзе за хворым членам сям’і. Склад УКК: нам. гал. ўрача па мед. рэа-білітацыі і экспертызе, заг. аддзялення, урач. Э.А.Вальчук.
    УРАЧЭБНАЯ ТАЙНА, сукупнасць звестак аб хваробе, вядомых мед. і фар-мацэўтычным работнікам пры выканан-ні імі службовых абавязкаў і не падлег-лых выдаванню. Захаванне У.т. дыкту-ецца беражлівымі адносінамі да гонару і годнасці чалавека. Звязана з урачэбнай этыкай. Уключае інфармацыю аб факце звароту грамадзяніна па мед. дапамогу, стане яго здароўя, дыягназе захворван-ня, выніках даследавання і лячэння; звесткі асабістага харакгару, атрыманыя пры абследаванні і лячэнні, а ў выпадку смерці — аб выніках патолагаанат. ўскрыцця. У.т. ахоўваецца Законам Бе-ларусі «Аб ахове здароўя» (11.2.2002). Аднак без згоды пацыента звесткі аб хваробе паведамляюцца дзярж. органам пры пагрозе распаўсюджвання інфекц. захворванняў, атручэнняў; па запыце органаў дазнання, пракуратуры, суда; у выпадку аказання мед. дапамогі непаў-налетняму і інш. Э.А.Вальчук.
    УРАЧЭБНАЯ ЭТЫКА, сукупнасць не-абходных для захавання ўмацавання здароўя чалавека маральна-этьмных фактараў, якімі кіруюцца работнікі ахо-вы здароўя. Паводле клятвы Гіпакрата, адна з гал. якасцей у адносінах урача да хворага. Уключае ўзаемаадносіны ўрача і хворага, урачоў паміж сабой і з інш. мед. персаналам, становішча ўрача ў грамадстве і інш.; прадугледжвае заха-ванне ўрачзбнай тайны, гуманізм і ма-ральна-этычныя праблемы трансплан-тацыі, неўмяшанне без згоды хворага і ІНШ. Э.А.Вальчук. УРАЧ^БНЫ ЎЧАСТАК, частка тэрыто-рыі горада, прамысл. аб’екта, сельскай
    мясцовасці з пэўнай колькасцю насель-ніцтва, якая абслугоўваецца адным участковым (цэхавым) урачом і мед. сястрой. Паводле ўчасткова-тэр. прын-цыпу працуюць урачы большасці ам-булаторна-паліклінічных і медыка-сані-тарных частак, жаночых кансультацый, некат. спецыялізаваных устаноў.
    Адрозніваюць гарадскія, сельскія, прыпіс-ныя сельскія У.ў. Гарадскі У.ў. — раён аб-слугоўвання бальніцы, радзільнага дома, дзі-цячай бальніцы (з дзіцячай паліклінікай) — забяспечвае правядзенне прафілакт. мерап-рыемстваў, дыспансерызацыю, мед. рэабіліта-цыю. Сельскі У.ў. уключае лячэбна-прафі-лакт. ўстановы (амбулаторыі, фельчарска-акушэрскія пункты і інш.), якія абслугоўва-юць насельніцтва па месцы жыхарства, Прьшісны сельскі У.ў. прылягае да раённага цэнтра, абслугоўваецца ўчастковым урачом паліклінічнага аддз. раённай бальніцы.
    Э.А.Вальчук.
    УРБАН II [Urban, у свеце Адон дэ Лаж-ры (Odon de Lagery), або Эд дэ Шатыён (Eudes de Chatillon); каля 1042, Лажры, Францыя — 29 7.1099], рымскі папа [1088—99]. Працягваў курс Грыгорыя VII. Паспяхова змагаўся з імператарам «Свяшчэннай Рым. імперыі» Генрыхам IV і яго стаўленікам антыпапам Клімен-там III, якога канчаткова перамог у 1094. На Клермонскім саборы 1095 аб-вясціў 1-ы крыжовы паход.
    УРБАНІЗАЦЫЯ (франц. urbanisation ад лац. urbanus гарадскі), гістарычны пра-цэс павышэння ролі гарадоў, гар. ладу жыцця і гарадской культуры ў развіцці грамадства. Звязана з прасторавай кан-цэнтрацыяй дзейнасці ў нешматлікіх цэнтрах і арэалах пераважнага сац.-эка-нам. развіцця. У вузкім паняцці У. — рост гарадоў (асабліва вял.), павелічэн-не ролі гар. насельніцтва. Перадумовы У. — развіццё індустрыі, культ. і паліт. функцый гарадоў, паглыбленне тэр. падзелу працы. Для У. . характэрны канцэнтрацыя, інтэнсіфікацыя і дыфе-рэнцыяцыя гар. відаў дзейнасці; пашы-рэнне гар. ладу жыцця (з асаблівай струкгурай зносін, культурай, сістэмай каштоўнасных арыентацый і інш.); па-шырэнне інфарм. вытв-сці, паскораны рост непрамысл. сферы дзейнасці; фар-міраванне высокаразвітой вытв. інфра-структуры; развіццё буйных гарадскіх аг-ламерацый і інш. складаных форм рас-сялення, таксама прыток у гарады сельскага насельніцгва і ўзрастаючая маятнікавая міграцыя насельніцтва з сельскага наваколля і дробных гарадоў у буйныя (на працу, па мед., быт. і культ. патрэбнасцях).
    Гарады з’явіліся ў эпоху пераходу ад пер-шабытнаабшчыннага да рабаўладальніцкага ладу ў сувязі з грамадскім падзелам працы. аддзяленнем рамяства ад земляробства на Б. Усходзе, у Месапатаміі (Шумер) — 4—2-га тыс. да н.э., у Егіпце, Іране, Індыі, Сярэд-няй Азіі. Кітаі, у дакалумбавай Амерыцы, Мексіцы і Перу. У гарадах сярэдневякоўя і эпохі Адраджэння фарміраваліся элементы капіталіст. спосабу вытв-сці і еўрап. культу-ры. У 19 ст.ў выніку росту прам-сці і інтэн-сіфікацыі сельскай гаспадаркі. развіцця срод-каў транспарту і сувязі, медыцыны і інш. хут-ка развіваліся і раслі гарады, працэс У. пас-
    корыўся. У 1800 доля гарадскога насельнідтва складала 3%, у 1850 — 6,4%, 1900 — 19,6%, 1970 — 37,4%, 1980 — 41,1%, 2000 — 45%. 3 2-й пал. 20 ст. ў сувязі з паскораным тэмпам росту rap. насельніцгва пачалася т.зв. «гарад-ская рэвалюцыя». Працэс У. ў свеце мае 3 стадыі. 1-я стадыя — перыяд буйной прамысл. вытв-сці, канцэнтрацыя насельніц-тва з хуткім яго ростам у гарадах, масавы ад-ток сельскага насельніцтва ў гарады. Экана-мічна развітыя краіны прайшлі гэту стадыю, цяпер яна найб. ярка выражана ў дзяржавах, якія развіваюцца. 2-я с т а д ы я (субурбані-зацыя) — працэс росту і развіцця прыгарад-най зоны буйных гарадоў, фарміравання rap. агламерацый; характарызуецца больш высокі-мі тэмпамі росту насельніцтва прьпарадаў і гарадоў-спадарожнікаў. У развітых краінах ад-бываецца суперурбанізацыя (тэндэнцыя да павелічэння колькасці паверхаў rap. будын-каў) і гіперурбанізацыя (бескантрольнае раз-віццё rap. паселішчаў, перагрузка прыроднага ландшафту з парушэннем экалагічнай раўна-вагі і паяўленне мегалопалісаў і мегасіці (гара-ды з насельніцтвам болып за 10 млн. чал.). Доля вял. гарадоў у свеце ў 20 ст. павялічы-лася з 1,7% да 33%. У канцы 20 ст. іх наліч-ваецца 330 (больш за 15% насельніцтва свету і 30% усіх гараджан). 3-я с т а д ы я характа-рызуецца зніжэннем колькасці агламерацый, што ўласціва для краін постіндустрыяльнага развіцця. Паводле сукупнасці фактараў у асобных краінах вылучаюпь тьшы У.: індус-трыяльны; комплексны (на аснове інтэграцыі функцый); несапраўдны (неадпаведнасць тэмпаў росту rap. насельніцтва маштабам раз-віцця эканам. базы гарадоў) і сервісны. Пра-сторавыя варыянты У. — метрапалізацыя (працэс сканцэнтраваны ў адзіным цэнтры краіны — метраполісе, у большасці вьшадкаў у сталіцы); рэгіяпалізацыя (сканцэнтравана ў рэгіянальных цэнтрах — рэгіяполісах); мега-лопалізацыя (ахоплівае некалькі суседніх га-радоў, урбанізуюцца паміж імі тэрыторыі, цэнтры зрастаюцца ў адзіны урбанізаваны арэал — мегалопаліс). Прасторавая дыферэн-цыяцыя працэсу У. вельмі вялікая. Асн. рэгі-ёны У.: ЗША, Зах. Еўропа, Японія, Усх. і Паўд. Азія, Лац. Амерыка. Доля rap. насель-ніцтва Паўн. Амерыкі складае 78% (Кана-да — 79, ЗША — 77); Еўропы — 74 (Бель-гія — 97, Вялікабрытанія — 90, Германія — 88, Францыя — 76, Італія — 67, Партуга-лія — 66); Лац. Амерыкі — 76 (Венесуэла — 87, Уругвай — 92, Бразілія — 82, Калум-бія — 76, Мексіка — 75, Гаіці — 36); Азіі — 38% (Сінгапур — 100, Кувейт — 96, Ізраіль — 92, Японія — 79, Інданезія — 42, Кітай — 37, Індыя — 28, Бутан — 7). Развіццё сельс-кіх паселішчаў у выніку ўкаранення некат. га-радскіх форм і ўмоў жыцця спрыяла ўзнік-ненню сельскай У. — рурурбанізацыі, агра-палізацыі, пашыраных у Індыі, Інданезіі. На Беларусі 109 гарадоў і 104 пасёлкі rap. тыпу 3 1970-х г. адзначаецца паскораны рост rap. насельніцгва з 43,3% да 70,2% (2001).