Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
«УРАЛ», сям’я поўнапрывадных груза-вых аўтамабіляў павышанай праходнас-ці. Выпускаецца з 1944 Уральскім аўта-маб. з-дам (г. Міяс Чэлябінскай вобл., Расія). Маюць поўную масу да 33 т, ды-зельны рухавік магутнасцю да 225 кВт.
УРАЛА-МАНГблЬСКІ ГЕАСІНКЛІ-НАЛЬНЫ ПбЯС, Урала-Ахоцкі геасінклінальны пояс, унут-рыкантынентальны рухомы складкавы пояс зямной кары, які цягнецца ў Азіі ад Урала, праз Сярэднюю Азію, Казах-стан, Паўд. Сібір і Манголію да Ахоц-
кага мора. На 3 абмежаваны Усх.-Еўра-пейскай, на ПнУ — Сібірскай і на Пд — Кітайска-Карэйскай стараж. платформамі. На ПдЗ пояс сучляняецца з Міжземнаморскім геасінклінальным поя-сам, на У — з Ціхаакіянскім геасінклі-нальным поясам. У пояс уваходзяць складкавыя ўтварэнні Урала, Цянь-Ша-ня, Алтая, Саян, таксама Казахстана і Манголіі. Развіццё з позняга дакем-брыю (байкальская, салаірская, кале-донская і герцынская эпохі складкавас-ці). У канцы палеазою — мезазоі пояс ператварыўся ў маладую платформу. Ра-довішчы руд жалеза, медзі, золата, свін-цу, цынку, волава, вальфраму і інш., паклады каменнага вугалю.
УРАЛОГІЯ (ад грэч. uron мача + ...ло-гія), навука аб этыялогіі, клініцы, дыяг-ностыцы, лячэнні і прафілактыцы зах-ворванняў органаў мочапалавой сістэ-мы, нырак і мочавывадных шляхоў ча-лавека. Частка клінічнай медыцыны, якая вылучьшася з хірургіі. Уключае ан-кауралогію, фтызіяуралогію, дзіцячую У., андралогію, урагінекалогію.
Анкауралогія — навука аб узнік-ненні, развіцці, клінічных праявах, лячэнні пухлін нырак і мочавывадных шляхоў у чала-века, таксама новаўтварэнняў у палавых орга-нах мужчын. Фтызіяуралогія вывучае праблемы туберкулёзу мочапалавой сістэмы, дзіцячая У. — асаблівасці уралагічных зах-ворванняў у дзяцей, прыроджаныя хваробы органаў мочапалавой сістэмы, андрало-г і я — праблемы хвароб органаў палавой сістэмы ў мужчын. Урагінекалогія даследуе пьгганні спалучаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы.
На Беларусі як самаст. спецыяль-насць вылучьшася ў 1953 (кафедра У. Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі). У 1954 адкрыта уралагічнае аддзяленне ў Мінскай абл. клінічнай бальніцы. Праводзяцца навук. даследа-ванні, укараняюцца новыя метады дыя-гностыкі і лячэння, ажыццяўляецца падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі уролагаў (курсы ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі). Уклад у развіццё У. зрабілі АІ.Міхельсон, М.Я.Саўчанка (лячэнне прыроджаных захворванняў органаў мочапалавой сістэмы), ААГрэсь, ВА.Мохарт (лячэнне нейрагеннага мача-вога пузыра), AC.Маўрычаў, АУ. Строц-кі, М.АНечыпарэнка (анкауралогія), Скобеус, З.А.Трафімава (дзіцячая У.), В.С.Пілатовіч, Саўчанка, Г.Т.Казлоў (гемадыяліз і перасадка ныркі) і інш.
Седлавы цягач «Урал» мадэлі 44223.
А: Савченко Н.Е., Мохорт В.А. Нейрогенные расстройства моченспусканяя. Мн., 1970; Маврнчев AC. Почечно-кле-точный рак. Мн., 1996; Савченко Н.Е., Строцкнй АВ. Консерватявное леченяе доброкачественной гнперплазнн предстатель-ной железы. Мн., 1996; Мохорт В.А йс-торня развнтня урологш в Белоруссян, 1950—1998 гг. Мн., 1999. А.У.Строцкі.
УРАЛЬСК, горад, цэнтр Зах.-Казах-станскай вобл. Казахстана. Размешчаны на правым беразе р. Урал. Засн. у 1584, на сучасным месцы з 1613. Да 1775 наз. Яіцкі гарадок. Каля 220 тыс.ж. (2000). Чыг. вузел. Аэрапорт. Прыстань. Прам-сць: машынабудаванне і металаапрацоўка (прыладабудаванне, суднабудаванне і суднарамонт і інш.), харч. (мясная, рыбная, мукамольна-крупяная і інш.), лёгкая (футравая, гарбарна-абутковая і інш.). 2 ВНУ. Тэатр. Гіст.-краязнаўчы музей, Дом-музей Е.І.Лугачова.
УРАЛЬСКІЯ МОВЫ, моўная сям’я, якая ўключае 2 групы моў: фіна-угор-скую (гл. Фіна-угорскія мовы) і сама-дзійскую (ненецкая, энецкая, нганасан-ская і інш.; некат. вучоныя разглядаюць іх як групу моў у складзе генет. аб’яд-нання У.м.). Найб. верагодная прарадзі-ма У.м. — тэр. вакол Уральскага хрыб-та. Спецыфічнай рысай усіх моў з’яўля-ецца тое, што слова складаецца з кора-ня, які нясе лексічнае значэнне, і ланцужка суфіксаў, кожны з якіх вы-конвае адну функцыю і мае толькі адно грамат. значэнне. Вакалізм такога слова харакгарызуецца гармоніяй галосных — галосныя суфіксаў прыпадабняюцца да галоснага кораня. Марфал. будова У.м. аглюцінатыўная, у сістэме скланення шмат месных склонаў. У лексіцы выяў-ляецца ўзаемадзеянне з некат. індаеў-рап., у т.л. слав. мовамі. У.м. не маюць помнікаў стараж. пісьменства, ёсць помнікі пісьменства асобных моў ад-носна позняга часу. 1-ы пісьмовы пом-нік венг. мовы створаны каля 1200, 2 кароткія надпісы на карэльскай мове на наўгародскіх берасцяных граматах дату-юцца пач. 13 ст., 1-я помнікі на стараж. комі мове напісаны ў 14 ст., найб. ста-ражытныя фін. і эст. помнікі ўзыхо-дзяць да 16 ст. Помнікі пісьменства ста-раж. фіна-угорскіх народаў адносяцца да канца 17 — пач. 18 ст. У сучасных уральскіх народаў пісьменства развіта дастаткова нераўнамерна. Побач з мо-вамі з даўняй літ. традыцыяй (венг., фін., эст.) ёсць мовы са слаба развітым пісьменствам (ненецкая, хантыйская, мансійская) і беспісьмовыя або пісь-менства якіх распрацоўваецца (водская, вепская і інш.).
Літ:. Хайду П. Уральскне языкн н на-роды: Пер. с венг. М., 1985. А.Я.Міхневіч.
УРАМІЦЭС (Uromyces), род іржаўных грыбоў сям. пукцыніевых. Каля 600 ві-даў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі найб. вядомыя У.: бабовы (U. fabae),
248 уран
бураковы (U. betae), гарохавы (U. pisi), драсёнавы (U. poligoni), канюшынавы (U. trifolii), шчаўевы (U. runicis). Адна-і рознагаспадаровыя аблігатныя паразі-ты вышэйшых гравяністых раслін, узбу-джальнікі іржы раслін.
Жыццёвы цыкл грыбоў уключае розныя формы споранашэнняў: спермаіоніі, эцыдыі, урэдакучкі, тэлейтакучкі, базідыі. Характэрны аднаклетачныя тэлейтаспоры (аданака роду). Тэлейтаспоранашэнне ўтварае аксаміцістыя цёмныя падушачкі на пашкоджаных органах раслін. СІ.Бельская.
УРАН, у старажытнаірэчаскай міфалогіі бог, які ўвасабляў неба, першы валадар багоў і сусвету. Лічыўся сынам і мужам увасаблення зямлі — Геі, у шлюбе з якой ад яго нарадзіліся тытаны, німфы, кіклопы, старукія волаты, мора Понт. У. ненавідзеў сваіх дзяцей за іх жудас-ны выгляд і хаваў іх у чэраве Геі. Тая пакугавала ад гэтага і па яе падгаворы сын Кронас сярпом вылегчыў У. 3 кро-пель крыві У., што ўпалі пры гэтым на лона Геі, яшчэ нарадзіліся гіганты, ба-гіні помсты эрыніі, німфы Меліі («ясе-невыя») і Афрадыта. Пазбаўлены маг-чымасці працягваць род багоў, У. састу-піў уладу над багамі і сусветам Кронасу.
УРАН, сёмая па парадку ад Сонца пла-нета Сонечнай сістэмы, знакд. Адно-сіцца да класа планет-гігантаў. Адкры-ты ў 1781 У Гершэлем.
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 2,871 млрд. км. Перыяд абарачэння вакол Сонца 84,068 зямнога года, вакол восі 17 гадз 14 мін. Эква-тарыяльны дыяметр 51 118 км. Плоскасць эк-ватара нахілена да плоскасці арбіты на 98° (вось вярчэння ляжыць амаль у гэтай плос-касці) Напра.мак сугачнага вярчэння адва-ротны. Маса 8,686 10" кг (14,5 масы Зямлі). Сярэдняя шчыльнасць 1290 кг/м3, што свед-чыць аб значным каменным ядры планеты. Састаў атмасферы: малекулярны вадарод (84%), гелій (14%), метан (2%). Альбеда ат-масферы вялікае; паглынанне чырвоных пра-мянёў метанам у верхняй частцы атмасферы абумоўлівае сіне-зялёны колер У. пры візу-альным назіранні. У. не мае магутных унутр. крыніц энергіі. Т-ра воблакаў у вобласці, дзе
Планета Уран.
ціск роўны нармальнаму атмасфернаму на Зямлі (105 Па), каля -193 °C. Адсугнасць воб-лакаў у высокіх слаях атмасферы, у адрознен-не ад інш планет-гігантаў, абумоўлівае роўны колер без палос і віхраў. Магн. поле слабае. У. мае 21 спадарожнік (гл. Спадарожнікі пла-нет). Выяўлены 10 кольцаў рознай шырыні і колеру на адлегласці ад 41 да 52 тыс. км ад цэнтра планеты.
Літ:. Т е й ф е л ь В.Г. Уран н Нептун — далекне планеты-гнганты. М., 1982; Унпл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ М., 1984; Гребеннков Е.А.,Рябов Ю.А. Полс-кн й открытня планет. 2 нзд. М., 1984; М a -р о в М.Я. Планеты Солнечной снстемы. 2 нзд. М., 1986. А.А.Шымбалёў.
УРАН (лац. Uranium), U, радыеактыў-ны хім. элемент III ірупы перыяд. сіс-тэмы, ат н. 92, ат. м. 238,028; адносіцца да актыноідаў. Прыродны У. — сумесь 3 ізатопау; 238U (99,275%), 235U (0,720%) і 234U (0,005%; перыяд паўрас-паду 2,454 • 10’ гадоў); 23’U і 238U — роданачальнікі натуральных радыеак-тыўных радоў. У зямной кары 3 10'4% па масе (гл. Уранавыя руды). Адкрыты ў выглядзе дыаксіду у 1789 ням. хімікам М.Клапратам; названы ў гонар іпанеты Уран.
Серабрыста-белы метал, t^, 1135 °C Існуе ў 3 крышт. мадыфікацыях; ніжэй за 669 °C устойлівая рамбічная мадыфікацыя (a-U) шчыльн. 19 120 кг/м3. Хімічна вельмі актыў-ны; у злучэннях мае ступень акіслення ад +3 да +6, найб. устойлівыя злучэнні U (IV) і U (VI), для якога характэрна ўтварэнне ураніл-іона UO22+. Кампактны У. у паветры паволь-на акісляецца; з кіслародам утварае дыаксід UO2 (у прыродзе мінерал уранініт), октааксід трыурану U3Oj (мінерал настуран) — асн. кампанент уранавых хі.м. канцэнтратаў, тры-аксід UO3 і інш. Узаемадзейнічае з вадой, раствараецца ў мінер. к-тах з угварэннем со-лей уранілу |напр.; нітраг уранілу UO2(NO3)2], якія звычайна маюць жоўты ко-лер і добра раствараюцца ў вадзе і мінер. к-тах. Пры награванні У. узаемадзейнічае з ва-дародам, галагенамі (найважн. з галагенідаў У. — гексафтарыц UF6 — крышт. рэчыва, пры 56,5 °C узганяеіша; выкарыстоўваюць для раздзялення B5U і 23’U), азотам, вугляро-да.м 1 інш. неметаламі. 3 металамі ўтварае сплавы з лепшымі, чым у чыстага У., мех. ўласцівасцямі. Выкарыстоўваюць пераважна як ядзернае паліва, "5U як крыніцу энергіі ў ядз. зброі (крытычная маса 50—60 кг), 23SU для атрымання плугонію-239, 23,U як друтас-нае ядз. паліва, збеднены уранам-235 2™U як ахоўны матэрыял пры паглынанні рэнтгенаў-скага і у-вьшрамянення і інш. У. і яго злу-чэнні — агульнаклетачныя яды, якія пашко-джваюць усе органы і тканкі, што абумоўлена хім. таксічнасцю і радыеактыўнасцю У.; ГДК для растваральных злучэнняў 0.015 мг/м3, для нерастваральных — 0,075 мг/м3.
Літ.: Хнмня урана. М., 1989; Хлммя актя-нондов: Пер. с англ. Т. 1. М., 1991
УРАНАВЫЯ РЎДЫ. прыродныя міне-ральныя ўтварэнні, сыравіна для пра-мысл. здабычы урану. Вядома больш за 100 мінералаў, якія змяшчаюць уран. Найб. важныя з іх — уранініт, уранавая смолка, уранавая чэрнь, кафініт, бране-рыт, уранафан, атэніт, тарберніт і інш. Звычайна У.р. комплексныя. Вылуча-юць уласна уранавыя, уранаполіметал, медна-уранавыя, урана-ванадыевыя, зо-лата-уранавыя, урана-торыевыя руды і інш. Адрозніваюць супербагатыя