• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    У.Уролніч Раніца Гарьші. 2001.
    УРбНАВЫЯ КІСЛбТЫ, арганічныя аднаасноўныя к-ты, вытворныя мона-цукрыдаў, у якіх першасная спіртавая група акіслена да карбаксільнай. Увахо-дзяць у састаў біяпалімераў расл. і жы-вёльнага паходжання: гепарыну, геміцэ-люлоз, камедзей, гіялуронавай к-ты. Найб. важныя У.к. -— D-глюкуронавая, D-галактуронавая, D-мануронавая к-ты.
    Цвёрдыя аморфныя або крышт. рэчывы, добра раствараюцца ў вадзе. D-глюкуронавая і L-ідуронавая к-ты — кампаненты гепары-ну. Пры полікандэнсацыі D-галактуронавай к-ты і яе вытворных утвараюцца пекцінавыя рэчывы фруктаў, ягад. У некат. жывёл і рас-лін з D-глюкуронавай к-ты сінтэзуецца ас-карбінавая к-та. Удзельнічаюць у абясшко-джванні таксічных рэчываў. І.М.Семяненя.
    УРОНЧАНКА Міхаіл Паўлавіч (1801 ці 1802, г.п. Копысь Аршанскага р-на Ві-цебскай вобл. — 26.10.1'855), расійскі ваен. геадэзіст, географ, перакладчык. Ген.-маёр (1848). Скончыў Магілёўскую гімназію (1819), Маскоўскую школу ка-лонаважатых (1822). Вучыўся ў Маскоў-скім ун-це. Вывучаў астраномію ў Дэрпц-кім (Тартускім) ун-це (1824—28). У 1823—24 рабіў тапаграфічныя здымкі ў Віленскай губ. У Вільні пазнаёміўся з А.Міцкевічам. У 1828—33 рабіў тапа-ірафічныя здымкі ў Малдове, Валахіі, Балгарыі. У 1834—36 працаваў у Тур-цыі. Вынікам яго падарожжа па М. Азіі стала даследаванне «Агляд Малой Азіі ў сучасным яе стане» (ч. 1—2, 1838—40). У 1837—41 чл. камісіі па кіраванні За-каўказскім краем. 3 1843 у запасе, пра-цаваў у Мін-ве нар. асветы. У 1848 вяр-нуўся на вайск. службу ў Генштаб. Да 1854 узначальваў трыянгуляцыйныя ра-боты. Займаўся перакладамі на рус. мо-ву, асобнымі выданнямі ў яго перакла-дзе выйшлі паэма «Манфрэд» Дж.Бай-рана, «Гамлет» У.Шэкспіра (абедзве 1828), пераклаў «Фауст» І.В.Гётэ (1844), асобныя творы Міцкевіча.
    Літ.: Ш о с т ь н н Н.А М.П.Вронченко — военный геодезнст н географ. М., 1956.
    А.М.Карлюкевіч.
    УРОЧНІК (Carlina), род кветкавых рас-лін сям. складанакветных. Больш за 20 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе. На Беларусі 4 віды У.: бессцябловы (С. acaulis), Біберштэйна (С. biebeisteinii),
    урочышча	253
    звычайны (С. vulgaris, нар. назва дзя-доўнік) і сярэдні (С. intermedia). Трап-ляюцца на ўзлесках, сухадольных лугах, схілах.
    Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны і кусты. Лісце чаргаванае, калючазубчастае, знізу апушанае. Кветкавыя кошыкі буйныя, паўшарападобныя, адзіночныя або ў шчыгка-падобным суквецці. Плод — сямянка. Лек., дэкар. расліны.
    Урочнік: 1 — Біберштэйна; 2 — звычайны.
    УРОЧНЫЯ ГАДЫ. у Расіі канца 16 — сярэдзіны 17 ст. тэрміны, у якія паме-йічыкі маглі ўзбуджаць перад дзяржавай іскі пра вышук і вяртанне ім збеглых прыгонных сялян. Уведзены ў 1590-я г. пасля спынення дзеяння Юр 'ева дня і ўвядзення запаветных гадоў. У 1597 ус-таноўлены 5-гадовы тэрмін «У.г.», у 1607 — 15-гадовы (фактычна не дзейні-чаў з прычыны «Смуты»), Пры цару Міхаіле Фёдаравічу [1613—45] спачатку дзейнічаў 5-гадовы тэрмін вышуку, з 1639 — 9-гадовы, з 1642 — 10-гадовы. Саборнае ўлажэнне 1649 зрабіла вышук збеглых сялян бестэрміновым.
    УРОЧЫШЧА, 1) у шырокім разумен-ні — любая частка мясцовасці, адмет-ная нейкімі прыроднымі асаблівасцямі ад наваколля (лясное У., западзіна, ма-рэнны ўзгорак і інш ). 2) У геамарфало-гіі і ландшафтазнаўстве — прыродны тэр. комплекс, адна з ніжэйшых адзінак фізіка-геаграфічнага раянавання, састаў-ная ч. ландшафту геаграфічнага. Скла-даецца з генетычна, дынамічна і тэры-тарыяльна злучаных фацый. Mae выпу-клую або ўвагнутую форму мезарэльефу. У залежнасці ад харакгару пашырэння плошчы і ролі ў ландшафце вылучаюць У. асн. (дамінантныя і субдамінатныя) і другарадныя. На Беларусі вылучаюць У. марэнных або камавьіх узгоркаў, яроў, лагчын, карставых западзін з ад-паведнымі глебамі і расліннасцю.
    УРОЧЫШЧА ГАЙ, месца масавай за-губы ням. фашыстамі ў Вял. Айч. вайну вязняў з Чэхаславакіі ва ўрочышчы Гай на ўскраіне г. Баранавічы Брэсцкай
    254	урсулінкі
    вобл. летам — у пач. восені 1942. 3 чэрв. 1942 фашысты прывозілі вязняў на чыг. ст. Баранавічы і на машынах за-возілі ва ўрочышча, дзе расстрэльвалі і труцілі ў душагубках; забітых скідалі ў 2 вял. равы. Загублена 3 тыс. грамадзян Чэхаславакіі, у т.л. 1 тыс. яўрэяў з гета Тэрэзіенштата. У 1971—72 на ўшана-ванне памяці ахвяр генацыду створаны мемар. комплекс «Урочышча Гай» (скулытг. М.Альтшулер, арх. А.Макараў, А.Марэніч, М.Мілавідаў), які складаец-ца з гал. манумента (2 пілоны з бронза-вым звонам і барэльефам мноства рук, сціснутых у гневе і адчаі), 2 брацкіх Mark, аб’яднаных бетоннай плітой-эша-фотам з надпісам-прысвячэннем, і сця-ны з 3 тыс. камянёў.
    Літ.: Свод памягннков мсторнн н культуры Белорусснн: Брестская обл. Мн., 1990. С. 85.
    Да арт. Урочышча Гай. Галоўны манумент.
    3
    Рабочы орган (бар) урубавай машыны: 1 — двухразцовы кулак; 2 — накіравальная рама для рэжучага ланцуга 4 ; 3 — вядучая зорач-ка; 5 — разец.
    УРСУЛІНКІ. манашкі жаночага ката-ліцкага ордэна, засн. ў Італіі ў 1535 і названага ў імя святой пакутніцы Урсу-лы, якая лічыцца заступніцай навуч. ус-таноў. Займаюцца выхаваннем дзяўчат і працуюць у шпіталях. Ордэн мае свае арг-цыі ў многіх краінах Зах. Еўропы і Амерыкі. У канцы 18 ст. ў перыяд Вял. франц. рэвалюцыі ордэн быў закрыты ў Францыі, адноўлены Напалеонам I.
    УРЎБАВАЯ МАШЫНА. горная машы-на для праразання ўруба (шчыліны ў масіве забоя) пры падземнай распрацоў-цы радовішчаў вугалю, калійнай солі і інш. Уруб забяспечвае эфектыўную вы-емку пласта і падтрыманне даху ў лаве.
    Рабочы орган У.м. — папярочны плоскі бар, які складаецца з рэжучага ланцуга, што рухаецца ў накіравальнай раме. Для атрыман-ня ўрубаў на рознай вышыні сценак штрэкаў, у глебе і ў даху вырабатак існуюць універ-сальныя Ў.м. на колава-рэйкавым, гусеніч-ным або пнеўма-колавым хаду (пашыраны на калійных рудніках для нарэзкі кампенсацый-ных шчылін пры ахове горных вырабатак). Прататып У.м. створаны ў Вялікабрытаніі ў 1761. П.Я.Антонаў, БА.Багатаў.
    УРЎБЕЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (17.3.1856, г. Омск, Расія — 14.4.1910), рускі мастак. Акад. Пецярбургскай AM (1905). Вучыўся ў Пецярбургскай AM (1880—84). Наведаў многія краіны Зах. Еўропы. 3 1884 у Кіеве, ствараў абразы, размалёўваў Кірылаўскую царкву і інш. 3 1889 у Маскве. Пошукі высокага ма-нум. стылю і нац. формы ў мастацтве, прытрымліванне арнаментальных рыт-мічна-складаных вырашэнняў, харак-тэрных для мадэрна, выявіліся ў рабо-тах: трыпціх «Раніца» (1887), «Фаусг» (1896), эскізы да маёлікавай скулыту-ры. У творах пач. 1890-х г. узмацні. іся рысы сімвалізму: маст. манера вылу а-лася рэзкім ломкім штрыхом, сумя-шчэннем некалькіх планаў у выяўленні прадмета, падзелам аб’ёму на грані і плоскасці, мазаічным мазком, эмац. ко-леравымі спалучэннямі. Звяртаўся да вечных тэм і матываў, праблем чалаве-чага быцця, маральна-філас. пытанняў пра дабро і зло, а таксама рамантыкі сярэдпевякоўя і Адраджэння, ант. міфа-логіі і рус. фальклору («Пан», 1899; «Царэўна-лебедзь», 1900). Найб. яскра-ва яго светапогляд увасобіўся ў карцінах
    «Дэман» (1890), «Дэман зрынуты» (1902). У Абрамцаўскім маст. гуртку С.Мамантава У. выконваў пано і стан-ковыя творы («Венецыя», 1893; «Іспа-нія», 1894), афармляў спектаклі, пера-важна оперы М.Рымскага-Корсакава, ствараў эскізы арх. дэталей і маёлікавай скульптуры («Мізгір», «Купава», 1899— 1900), ілюстрацыі да твораў М.Лерман-тава, партрэты. У апошні перыяд жыц-ця творчасць набыла характар трагічнай споведзі, ёй уласцівы драматызм света-ўспрымання, экспрэсія форм, часам з рысамі хваравітага надлому. Лепшыя графічныя партрэты вызначаюцца вос-трай пранікнёнасцю харакгарыстык і канструкцыйнай выразнасцю пабудовы форм: Ф.Усольцава (1904), «Пасля кан-цэрта. Партрэт Н.І.Забелы-Урубель» (1905), В.Я.Брусава (1906).
    Літ:. Коган Д.З. М.А.Врубель. М., 1980; Суздалев П.К. Врубель. Музыка. Театр. М., 1983, 1.Л.Чэбан.
    М.Урубель. Царэўна-лебедзь. 1900.
    УРУБЛЁЎСКІ (Wroblewski) Валерый Антоній (27.12.1836, г.п. Жалудок Шчу-чынскага р-на Гродзенскай вобл. — 5.8.1908), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі, дзеяч міжнар. рэв. руху. Скончыў Віленскі дваранскі ін-т (1853), Пецярбургскі лясны ін-т (1857). У студэнцкія гады завязаў сувязі з К.Каліноўскім і інш. рэв. дзеячамі. 3 1857 пам. загадчыка, потым заг. лясной школы ў мяст. Саколка Гродзенскай губ. У 1861—63 удзельнічаў у стварэнні рэв. арг-цыі ў Гродне, памагаў Каліноў-скаму выпускаць і распаўсюджваць газ. «Мужыцкая праўда». У час паўстання 1863—64 актыўны дзеяч «чырвоных», быў нач. штаба паўстанцаў, са жн. 1863 камандуючы паўстанцкімі ўзбр. сіламі
    уругвай	255
    Гродзенскай губ., потым — Люблінска-га і Падляшскага ваяв. У баі 7.1.1864 цяжка паранены, эмігрыраваў у Фран-цыю. Кіраваў дэмакр. арг-цыямі польск. эміграцыі. У 1871 у званні гене-рала камандаваў паўд. фронтам Парыж-скай камуны. Пасля яе паражэння за-вочна прыгавораны да пакарання смер-цю. Каб пазбегнуць расправы, эмігры-раваў у Лондан, дзе пасябраваў з К.Марксам і Ф.Энгельсам. 3 восені
    В.АУрублеўскі.
    1871 чл. Ген. савета 1-га Інтэрнацыяна-ла як сакратар-карэспандэнт для Поль-шчы. У 1878 нелегальна прыязджаў у Расію для знаёмства з народніцкім рэв. рухам. Пасля амністыі камунараў (1880) вярнуўся ў Францыю ў 1885. Пахаваны каля сцяны Камунараў на могілках Пер-Лашэз у Парыжы.
    Літ:. Абрамавнчюс В.Е.,Дьяков
    В.А. Валернй Врублевскнй. М., 1968; К і с я -л ё ў Г.В. Паплечнік Каліноўскага. Мн., 1976. Г.В.Кісялёў
    УРУБЛЕЎСКІ (Wroblewski) Зыгмунт Фларэнты (28.10.1845, г. Гродна— 16.4.1888), польскі фізік. Чл. Польскай АН (1880). Брат ЭА. Урублеўскага. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це. За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір (да 1869). 3 1882 праф. Кракаўскага ун-та. Навук. працы па малекулярнай фізіцы і тэрма-дынаміцы, дыфузіі і звадкаванні газаў. Атрымаў вадкі кісларод (1833; разам з К.Аіьшэўскім), вызначыў крытычныя т-ры вадароду, кіслароду, азоту і дыак-сіду вугляроду. Мемарыяльная дошка ў Гродзенскім фарным (б. езуіцкім) касцёле.
    Літ:. Фнзнка ннзкнх температур: Пер с англ. М., 1959; Мендельсон К. На путн к абсолютному нулю: Пер с англ. М., 1971; Гапоненка В. Жыгімонт (Зыгмунт) Фля-рэнт Урублеўскі // Славугыя імёны бацькаў-шчьшы. Мн., 2000. Вып. 1. А.І.Болсун.
    УРУБЛЕЎСКІ Тадэвуш (8.11.1858, Вільня — 3.7.1925), адвакат, публіцыст, грамадскі дзеяч-краёвец. Вучыўся ў Пе-цярбургскай медыка-хірург. акадэміі, Варшаўскім ун-це, скончыў Пецярбург-скі ун-т (1886). За прыналежнасць да польскай рэв. арг-цыі «Пралетарыят» у 1880 арыштаваны і на 2 гады сасланы ў Сібір. 3 1886 працаваў адвакатам у Пе-цярбургу, Вільні, юрысконсультам ва ўправе ГІалескіх чыгунак. У час рэвалю-цыі 1905—07 выступаў абаронцам на судовых працэсах над удзельнікамі рэв. падзей, у т.л. матросамі з браняносца «Пацёмкін», крэйсера «Ачакаў» на чале з лейтэнантам П.П.Шмітам, пазней —