Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
прадстаўнікамі бел. Інтэлігенцыі: Я.Ко-ласам, А.Пашкевіч (Цёткай), АУласа-вым. У шэрагу публікацый праводзіў ідэі развіцця ў Расіі грамадз. супольнас-ці, пашырэння правоў мясц. самакіраў-ніцтва. У 1923 у Беластоку быў абарон-цам у судзе над 49 бел. эсэрамі, абвіна-вачанымі ў падрыхтоўцы антыпольскага паўстання ў Зах. Беларусі. Друкаваўся ў зах.-бел. выданнях (пад псеўд. Т.Варо-ніч), у т.л. ў газ. «Беларускія ведамас-ці», рэдактарам якой быў М.Гарэцкі. Пасля арышту і дэпартацыі апошняга з Вільні дамагаўся яго вяртання. Дапама-гаў старшыні Бел. пасольскага клуба Б.А.Тарашкевічу ў падрыхтоўцы праекта аўтаноміі Зах. Беларусі. Аўтар працы «Народ і дзяржава» (зб. «Заходняя Бела-русь», 1923), дзе навукова абгрунтаваў права кожнага народа на дзярж. існа-ванне. А.С.Ліс.
УРУБЛЕЎСКІ, Ураблеўскі Эду-ард (Эдвард Вінцэнт) Антонавіч (3.2.1848, г. Гродна — 4.2.1892), расій-скі хімік-арганік; адзін з заснавальнікаў Рус. фізіка-хім. т-ва. Д-р філасофіі ў га-ліне хіміі (1871), праф. (1875). Брат З.Ф.Урублеўскага. Скончыў Пецярбург-скі тэхнал. ін-т (1868), дзе і працаваў. Навук. працы па вывучэнні будовы ара-матычных злучэнняў. Адкрыў рэакцыю замяшчэння дыазагрупы этаксігрупай (1870). Пры даследаванні будовы выт-ворных талуолу пацвердзіў правільнасць цыклічнай струкгурнай ф-лы бензолу, прапанаванай ням, хімікам Ф.АКекуле і раўнацэннасць атамаў вадароду ў бен-зольным ядры. Мемарыяльная дошка ў Гродзенскім фарным (б. езуіцкім) касцёле.
Літ.: Козлов В.В.Очеркн нсторнн хн-мнческлх обіцеств СССР. М., 1958.
А.І.Болсун.
УРУГВАЙ (Uruguay), Усходняя Р э с -публіка Уругвай (Republica Oriental del Untguay), дзяржава на ПдУ Паўд. Амерыкі. Мяжуе на 3 з Аргенцінай, на
Пн і ПнУ з Бразіліяй, на Пд і ПдУ аб-мываецца Атлантычным акіянам. Пл. 177,4 тыс. км2. Нас. 3334 тыс. чал. (2000). Афіц. мова — іспанская. Сталі-ца — г. Мантэвідэо. Падзяляецца на 19 дэпартаментаў. Нац. свята — Дзень не-залежнасці (25 жн.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1967. Кіраўнік
дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, які вы-біраецца на 5 гадоў. Вышэйшы заканад. орган — Ген. асамблея, якая складаец-ца з сената (30 сенатараў) і палаты прадстаўнікоў (99 дэпутатаў), выбіраец-ца на 5 гадоў.
Прырода. У. размешчаны ў межах Паўд.-Амерыканскай платформы. Рэль-еф пераважна раўнінна-градавы. На ПнЗ лававае плато Аэда, якое на 3 спа-дзіста спускаецца да р. Уругвай, на У абрываецца ўступам Кучылья-дэ-Аэда (выш. да 473 м). Унутр. ч. займае хва-лістая раўніна бас. р. Рыо-Негра, абкру-жаная градамі і плато выш. да 420 м. На 3 — ч. Ла-Плацкай нізіны, на У — пясчаная берагавая нізіна Атлантычнага акіяна. На Пд найвыш. пункт У. Пан-дэ-Асукар (501 м). Карысныя выкапні: жалезамарганцавыя руды, невял. пакла-ды золата, серабра, свінцу, медзі, таль-ку, паўкаштоўных камянёў (агатаў, аме-тыстаў), буд. каменю (граніту, марму-ру), торфу, бурага вугалю. Клімат суб-трапічны, акіянічны. Сярэдняя т-ра ліп. 10—12 °C, студз. 22—24 °C. Ападкаў за год ад 1000 мм на Пд і ва ўнутр. раёнах да 1200 мм на Пн. Рачная сетка іустая;
256 уругвай
гал. рэкі — Уругвай і Рыо-Негра. Ла-гунныя азёры, найб. — Лагоа-Мірын. Пераважаюць субтрапічныя травяністыя саванны (кампас) на чырванавата-чор-ных глебах прэрый. Уздоўж рэк гале-рэйныя вечназялёныя лясы, на Пд хмызняковая саванна, на У пальмавыя гаі. Пад лесам каля 6% тэрыторыі. Жы-вёльны свет моцна вынішчаны: трапля-юцца браняносцы, апосум, нутрыя, дробныя алені, скунс, страус, шмат ва-даплаўных іттушак. Каля 10 нац. пар-каў, у т.л. Каба-Палоньё, Санта-Тэрэса.
Насельніцтва Каля 90% — уругвайцы (нашчадкі еўрап., пераважна ісп. і італьян. эмігрантаў), невял. групы ме-тысаў (3%), мулатаў і індзейцаў. Жы-вуць таксама італьянцы (2,6%), бразіль-цы, іспанцы, партугальцы, яўрэі і інш. Вернікі пераважна католікі (66%), ёсць пратэстанты (3,4%) і інш. Сярэднегада-вы натуральны прырост 0,8%. Сярэдняя шчыльн. 19 чал. Ha 1 км2. Найб. шчыльна заселены паўд. і паўд.-зах. ра-ёны. Гар. насельніцтва 91%. Каля 37% насельніцтва жыве ў сталічнай агламе-рацыі Мантэвідэо (каля 1,33 млн. ж., 1998); асн. гарады: Сальта і Пайсанду (па 80 тыс. ж ), Лас-П’едрас і Рывера (па 60 тыс. ж.), Такуарэмбо і Мерседэс (па 50 тыс. ж.). У прам-сці занята 19% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай гаспадарцы — 11%, у абслуго-вых галінах — 70%.
Да арт. Уругвай Панарама Мантэвідэо.
Гісторыя. У дакаланіяльную эпоху тэр. У. насялялі індзейцы чаруа. У 1515 тут з’яві-ліся існанцы і назвалі краіну Усходні бераг ракі Уругвай. Барацьба паміж Іспаніяй і Пар-туталіяй за валоданне гэтай тэр. скончылася ў 1750 перамогай Іспаніі. 3 1776 Усх. бераг у складзе віцэ-каралеўства Ла-Плата. Боль-шасць насельніцтва У. да пач. 19 ст. складалі нашчадкі еўрапейцаў. У 1811—20 барацьбу за
незалежнасць Усх. берага ўзначаліў ХХ.Ар-тыгас. 25.8.1825 абвешчана незалежнасць У. (з 1828 Усходняя Рэспубліка У.); у 1830 прынята канстытуцыя, якая дзейнічала да 1917. У. перажыў грамадз. войны і агрэсію арг. войск, толькі ў канцы 19 ст. ўсталявалася адносная паліт. стабільнасць. Пры прэзідэнце X. Батлье-І-Ардоньесе (1903—07, 1911—15) і яго пераемніках ажынцёўлены шэраг паліт. і сац. рэформ. У 1933 прэзідэнт Г.Тэра здзей-сніў дзярж. пераварот. Новая канстытуцыя, прынятая ў 1942, аднавіла грамадз. свабоды. У 1973 прэзідэнт Х.М.Бардаберы пры пад-трымцы ваенных ажыццявіў дзярж. перава-рот, распусціў парламент і скасаваў боль-шасць палажэнняў канстытуцыі. Усеагулыіая забастоўка 1984 прымусіла ваенных правесці выбары і аднавіць цывільнае кіраванне; прэ-зідэнтам У. выбраны лідэр правага крыла партыі «Каларада» Х.М.Сангінеці.
У паліт. жыцці У. дамінуюць створа-ныя ў 1830-я г. партыя «Каларада» (Батльісцкая) і Нац. партыя «Бланка», прадстаўнікі якіх па чарзе змяняюць адзін аднаго ва ўладзе. Дзейнічае такса-ма паліт. партыя Рух «Прагрэсіўная сус-трэча». У. — чл. ААН (з 1945). Дыпла-мат. адносіны У. з Рэспублікай Бела-русь усталяваны ў ліп. 1992.
Гаспадарка У. — індустр.-агр. краіна з развітой жывёлагадоўляй. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 28 млрд. дол. (8,5 тыс. дол. на 1 чал., адзін з найвыш. паказчыкаў у Лац. Амеры-цы). У структуры ВУП 27% прыпадае на прам-сць, 9% — на сельскую гаспа-дарку, 64% — на сферу паслуг. Дзяржа-ва кантралюе выгв-сць электраэнергіі, нафтапрадуктаў, цэменту, мясапрадук-таў, чыг., паветраны і гар. транспарт, у яе ўласнасці нетры краіны. Замежныя манаполіі дамінуюць у металургічнай, эл.-тэхн., хім., харч. і тэкст. прам-сці, ім належаць 30% с.-г. зямель, боль-шасць банкаў. Прамысловасць прадстаўлена ў асн. прадпрыемствамі па перапрацоўцы с.-г. сыравшы. Перава-жаюць харч. (больш за 30% прамысл. прадукцыі), нафтаперапр., хім., тэкст. галіны прам-сці. Вытв-сць электраэнер-гіі 9,8 млрд. кВт гадз (1998), у т.л. 96% на ГЭС, найб. — уругвайска-аргенцін-ская Сальта-Грандэ (магутнасць 1,8 млн. кВт) і уругвайска-браз. Пальмар (300 тыс. кВт). Каля 50% электраэнер-гіі экспартуецца. Асн. галіна харч. прам-сці — мясахаладабойная (Мантэ-відэо, Фрай-Бентас, Канелонес, Пайсанду, Сальта), працуе пераважна на экспарт. Ёсць алейныя, мукамольныя, сыравар-ныя, цукр., вінаробныя, тытунёвыя прадпрыемствы. Развіта тэкст. (у т.л. шарсцяная), гарбарна-абутковая, швей-ная прам-сць. Суднаверфі (Пайсанду, Сальта, Мерседэс). Нафтаперапр., хім., металургічныя, металаапр., аўтазборач-ныя, эл.-тэхн. прадпрыемствы. Гал. прамысл. цэнтр —- Мантэвідэо (каля 3Д прамысл. прадукцыі У.). Здабыча буд. матэрыялаў, невял. колькасці золата, медных і марганцавых руд. С е л ь -с к а я гаспадарка забяспечвае краіну асн. прадуктамі харчавання і з’яўляецца гал. крыніцай даходаў ад экспарту. С.-г. ўгоддзі складаюць 84% тэр., у т.л. пад пашай 77%, воры-вам 7%. Адзначаецца высокая канцэн-
трацыя зямельнай уласнасці — на долю 6,5% гаспадарак пл. больш за 1 тыс. га прыпадае 55,4% с.-г. угоддзяў. Гал. галі-на сельскай гаспадаркі — пашавая жы-вёлагадоўля мяса-воўнавага кірунку, пе-раважна экстэнсіўная. У. — адзін з найб. у свеце вытворцаў і экспарцёраў воўны, мяса, скуры. Гадуюць буйн. par. жывёлу (10,8 млн. галоў, 2000), авечак (13 млн.), коз (14,8 тыс.), свіней (380 тыс.), птушак (13 млн ). Вытв-сць воў-ны 74 тыс. т (1997, 5-е месца ў свеце). Малочная гаспадарка развіта слаба. Улоў рыбы ў 2000 — 137 тыс. т. Земля-робства развіта пераважна ў паўд. раё-нах. Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, рыс., алейны лён, сланечнік, авёс, яч-мень, copra, бульбу, цукр. буракі, ага-родніну, арахіс. На Пд развіта вінагра-дарства, на Пн — вырошчванне цытру-савых. Транспарт аўтамаб. (3/4 грузавых перавозак), чыг., водны. 415 тыс. легка-вых і 50 тыс. грузавых аўтамабіляў. Даўж. аўтадарог больш за 50 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём больш за 10 тыс. км. Панамерыканская шаша звяз-вае У. з Аргенцінай і Бразіліяй. Чыг. сетка (3 тыс. км) мае веерную канфігу-рацыю з цэнтрам у Мантэвідэо. Даўж. суднаходных рэк 1250 км. Гал. парты: Пайсанду і Фрай-Бентас. Найб. марскі порт — Мантэвідэо (9/ю знешнегандл. абароту). Танаж марскога флоту каля 150 тыс. бр.-рэг. т. Міжнар. аэрапорт Караска ў Мантэвідэо. Знешнегандл. абарот 5,5 млрд. дол. (1999), у т.л. эк-спарт 2,1 млрд. дол. (мяса, воўна, ску-ры, тэкстыль, электраэнергія, рыс, ры-ба); імпарт 3,4' млрд. дол. (машыны і абсталяванне, нафта і інш.). Асн. гандл. партнёры: Бр^зілія, Аргенціна, краіны EC, ЗША, Кітай, Японія. Даход ад ту-рызму 653 млн. дол. Грашовая адзін-ка — уругвайскае песа.
Літаратура Развіваецца на ісп. мове. Першы рукапісны помнік — «Мемары-ял» Перэса Кастэльяна (1779). Пачатак маст. л-ры паклала класіцыстычная па-эзія Х.Прэга дэ Алівера, К.Вільядэмора-са і п’еса Х.П.Мартынеса. У пач. 19 ст. на аснове вуснай нар. творчасці ўзнікла л-ра гаўча (жыхароў стэпаў; паэзія Б.Ідальга), развівалася т.зв. акад. л-ра, якая асвойвала традыцыі еўрап. класі-цызму (паэзія Ф.Акунья дэ Фігероа). У 1830—-40-я г. ў л-ры панаваў рамантызм (творчасць АБера, А.Магарыньёса Сер-вантэса, Х.Сарыльі дэ Сан-Марціна). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў ’прозе ўсталя-ваўся рэалізм (раманы Э.Асеведа Дыя-са, К.Рэйлеса, апавяданні X. дэ Віяны), у паэзіі адчувальны ўплыў мадэрнізму (Х.Эрэра-і-Рэйсіг). Вылучалася твор-часць драматурга Ф.Санчэса, навеліста А.Кірогі. У 1930—40-я г. ўзмацніўся сац.-крытычны кірунак (паэзія С.Х.Гар-сіі, П.Л.Іпучэ). У прозе рэаліст. трады-цыі развівалі Э.Амарым, А.Гравіна. У 1960—70-я г. асвойваліся і новыя літ.-маст. формы. Наватарскімі пошукамі адзначана творчасць Х.К.Анеці, М.Бене-дэці, Х.Куньі. У 1980—90-я г. ў л-ры плённа працавалі празаікі і публіцысты Э.Галеана, Хесуальда, паэты А.Берэн-