Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УСЕАГЎЛЬНАЕ, тое, што Агульнае.
УСЕАГЎЛЬНАЕ АБАВЯЗКОВАЕ НА-
ВУЧАННЕ, сістэма дзярж. мерапрыем-стваў па забеспячэнні дзяцей пэўнага ўзросту школьным навучаннем па ўста-ноўленых праграмах. Для ажыццяўлен-ня У.а.н. неабходна ўстанаўленне аба-вязковасці навучання і стварэнне ўмоў, якія рэальна забяспечвалі б магчымасць навучання ў школе: бясплатнасць наву-чання, наяўнасць неабходнай колькасці школ і настаўнікаў, забеспячэнне вуч-няў навуч. прыладамі, выкладанне на роднай мове, дакладны ўлік дзяцей, што падлягаюць навучанню, стварэнне сеткі спец. школ для дзяцей, якія ма-юць фіз. недахопы ці разумова адста-лыя. Законы аб У.а.н. ўведзены ў боль-шасці краін: у ЗША (у розных штатах) у 1852—1900, у Вялікабрытаніі ў 1880, у
Францыі ў 1881—82. У СССР У.а.н. дэкларавана «Палажэннем аб Адзінай працоўнай школе РСФСР» ад 16.10.1918. У БССР усеаг. пачатковае навучанне ўведзена ў 1926/27 навуч. г. пастановай СНК і Прэзідыума ЦВК БССР ад 7.4.1926. У 1931/32 навуч. г. першым канцэнтрам школ (1—4 групы) ахоплена 97% усіх дзяцей ва ўзросце 8—11 гадоў. У гарадах, рабочых пасёл-ках і фабр.-заводскіх раёнах У.а.н. ў аб’ёме сямігодкі ўведзена ў 1931/32 на-вуч. г., на тэр. ўсёй рэспублікі (Паста-нова СНК БССР ад 2.8.1932) — у 1932/33 навуч. г. 3 уз’яднаннем Белару-сі ў 1939 у зах. абласцях увядзенне У.а.н. пачалося разам са стварэннем сав. школьнай сістэмы. У гады Вял. Айч. вайны для ўсіх дзяцей (акрамя яў-рэйскіх) акупац. ўлады на тэр. ген. ак-ругі Беларусь уводзілі абавязковае школьнае навучанне, за адмову навед-ваць школы на бацькоў і вучняў на-кладваліся розныя спагнанні, аднак рэа-лізаваць на пракгыцы У.а.н. акўпантам не ўдалося. Да сярэдзіны 1950-х г. У.а.н. фактычна ўведзена за курс 7-га-довай школы. Паводле Пастановы Вярх. Савета СССР «Аб умацаванні су-вязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР» (1958) 7-гадовыя школы пе-раўтвораны ў 8-гадовыя; на іх базе ажыццяўлялася ўсеаг. абавязковая ня-поўная сярэдняя адукацыя. Пашырала-ся і сетка сярэдніх школ. У 1970-я г. пачаўся пераход да ўсеаг. сярэдняй аду-кацыі. 3 2-й пал. 1990-х г. у Рэспубліцы Беларусь вядзецца рэформа школы, якая павінна перабудаваць яе працу ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу: мя-няецца структура школы, уводзіцца шырокая дыферэнцыяцыя навучання.
І.М.Раманава.
УСЕАГЎЛЬНАЕ ВЫБАРЧАЕ ІІРАВА. канстытуцыйны прынцып выбарчай сіс-тэмы ў большасці сучасных дзяржаў, які азначае наданне актыўнага выбарча-га права ўсім паўналетнім дзеяздольным грамадзянам краіны, а таксама пасіўна-га выбарчага права ўсім грамадзянам, якія адпавядаюць дадатковым цэнзам выбарчым. Выбарчае права з’яўляецца ўсеагульным, калі яно не абмежавана якім-н. чынам — на падставе маёмас-нага становішча, сац. адрозненняў, ра-сы, нацыянальнасці або рэлігіі. У Рэс-публіцы Беларусь прынцып У.в.п. зама-цаваны ў Канстытуцыі краіны і Выбар-чым кодэксе. Выключэнне з У.в.п. складаюць грамадзяне, прызнаныя су-дом недзеяздольнымі, асобы, якія ўгрымліваюцца паводле прыгавору суда ў месцах пазбаўлення волі. У галасаван-ні не прымаюць удзелу асобы, у адносі-нах да якіх у парадку, прадугледжаным крымін.-працэсуальным заканадаў-ствам, выбрана мера стрымання — ут-рыманне пад вартай. Ю.Я.Савемеў.
262 УСЕАГУЛЬНАЯ
УСЕАГЎЛЬНАЯ ДЭКЛАРАЦЫЯ ПРА-вбЎ ЧАЛАВЕКА, міжнародны акг па правах чалавека універсальнага характа-ру. Прынята Генеральнай Асамблеяй ААН 10.12.1948. Складаецца з прэамбу-лы і 30 артыкулаў, у якіх упершыню ў гісторыі чалавецтва 1 міжнар. адносін абвешчана кола асн. грамадзянскіх, па-літ., сац.-эканам. і культ. правоў і сва-бод чалавека.
Сярод асабістых, элементарных грамадзян-скіх правоў абвешчана права на жыццё, сва-боду і асабістую недатыкальнасць. Азначана, што ніхто не павінен утрымлівацца ў рабстве, заняволеным становішчы, падвяргацца ката-ванням, адвольнаму арышту, затрыманню або выгнанню. Кожны чалавек мае права на не-датыкальнасць асабістага і сямейнага жыцця, жылля, тайну перапіскі, на абарону годнасці і рэпутацыі, права на абарону непрадузятым судом (арт. 3—11). Шырока прадстаўлены паліт. правы: свабода перакананняў, сумлен-ня, мірных сходаў і асацыяцый, на кіраванне сваёй краінай, выбарчыя правы, свабода пе-рамяшчэння, права прытулку, грамадзянства, валодання маёмасцю, права ўступаць у шлюб і засноўваць сям'ю без абмежаванняў (арт. 12—21). Па прапанове СССР у дэкларацыю ўключаны правы: на працу, на справядлівае і задавальняючае ўзнагароджанне, роўную ап-лату за роўную працу, на стварэнне прафсаю-заў (арт. 23), на адпачынак, на сац. забеспя-чэнне і асобую ахову мацярынства і дзяцін-ства (арт. 24 і 25), на адукацыю і ўдзел у культ. жыцці (арт. 26, 27).
На аснове дэкларацыі прынята каля 50 шматбаковых дагавораў па правах чалавека, у т.л. Міжнар. пакт аб грама-дзянскіх і паліт. правах і Міжнар. пакт аб эканам., сац. і кулы. правах, ухвале-ных Ген. Асамблеяй ААН 16.12.1966 (гл. Пакты аб правах чалавека). Дэкла-рацыя не з’яўляецца міжнар. дагаворам, аднак шырокае распаўсюджанне атры-мала думка, што яна набыла абавязко-вую сілу. Палажэнні дэкларацыі знай-шлі адбітак у канстытуцыях многіх кра-ін свету, у т.л. ў Канстытуцыі Рэспублі-КІ Беларусь. Ю.Я.Савельеў.
УСЕАГЎЛЬНАЯ ПРАЦбЎНАЯ ІІА-
ВІННАСЦЬ, мерапрыемствы сав. улады па абавязковым прыцягненні да працы ўсіх працаздольных грамадзян сав. Ра-сіі, якія праводзіліся ў 1918—20. Мела на мэце забеспячэнне рабочай сілай патрэб гаспадаркі і абароны ва ўмовах грамадз. вайны і інтэрвенцыі; цесна звязана з палітыкай «ваеннага камуніз-му». У.п.п. абвешчана ў Дэкларацыі правоў працоўнага і эксплуатуемага на-рода (студз. 1918), дэкрэтам СНК РСФСР ад 5.10.1918 уведзена для прад-стаўнікоў буржуазіі, Кодэксам законаў аб працы ад 10.12.1918 — для ўсяго працаздольнага насельніцтва. Дэкрэты СНК ад 12.4.1919 і 27.4.1920 забаранялі самавольны пераход на іншую працу і сурова каралі за прагулы. Паводле дэк-рэта СНК ад 29.1.1920 «Аб парадку ўсе-агульнай працоўнай павіннасці» ствара-ліся Гал. (старшыня Ф.Э.Дзяржынскі) і мясц. к-ты па правядзенні У.п.п., усё працаздольнае насельніцтва, незалежна
ад пастаяннай работы, прыцягвалася да выканання розных прац. заданняў. 3 увядзеннем новай эканамічнай палітыкі У.п.п. спыніла дзеянне. На тэр. Белару-сі скасавана ў 1922.
УСЕАІЎЛЬНАЯ СТАЧКА НА ПОЎДНІ
РАСІІ 1903, масавая стачка ў ліп.— жніўні 1903, у якой удзельнічалі каля 200 тыс. рабочых Закаўказзя і Украіны; першая стачка рас. рабочых, якая вый-шла за мясц. рамкі і ахапіла буйны эканам. рэгіён. Адбывалася ва ўмовах эканам. крызісу, які значна пагоршыў становішча рабочых. Пачалася 14.7.1903 з забастоўкі рабочых Баку, адбывалася пад кіраўніцтвам к-таў РСДРП. Рабо-чыя патрабавалі ўвядзення 8-гадзіннага рабочага дня, павышэння зарплаты і інш. Стачкі спалучаліся з мітынгамі і дэманстрацыямі, на якіх разам з эка-нам. патрабаваннямі абвяшчаліся паліт. лозунгі: «Далоў самадзяржаўе!», «Хай жыве дэмакратычная рэспубліка!». Ма-савыя забастоўкі рабочых адбыліся ў многіх інш. рэгіёнах Расійскай імперыі, у тл. на Беларусі. Рабочыя выступленні 1903, якія ў значнай ступені насілі па-літ. характар, сталі пралогам да рэвалю-цыі 1905—07 у Расіі.
УСЕАГЎЛЬНАЯ СЎВЯЗЬ З’ЯЎ, гл ў арт. Сувязь.
УСЕАГЎЛЬНЫ ЯЎРЭЙСКІ РАБбЧЫ САЮЗ У ЛІТВЕ, пбЛЬШЧЫ, РАСІІ гл. Бунд.
УСЕАДЗІНСТВА, філасофскае паняц-це, якое харакгарызуе цэласнасць і арга-нічнае адзінства універсальнага сусвет-нага быцця, узаемапранікненне і раз-дзельнасць яго састаўных элементаў, іх тоеснасць адзін аднаму і цэламу пры за-хаванні якаснай спецыфічнасці і інды-відуальнасці. У гісторыі філасофіі ідэя У. знайшла адлюстраванне ў неаплата-нізме, хрысц. платанізме, рэліг.-містыч-ных дактрынах (кабала, тэасофія, ан-трапасофія), ням. класічнай філасофіі (Г.Гегель, Ф.Шэлінг). Найб. поўнае вы-яўленне ідэя У. атрымаЛа ў рус. «філа-софіі У.» ў 19—20 ст. Заснавальнік «фі-ласофіі У.» — У.С. Салаўёў; яе развівалі С.М.Трубяцкой, Я.М.Трубяцкой, ПАФла-рэнскі, СЛ.Франк, Л.П.Карсавіл, С.М.Бул-гакаў, М.А.Лоскі і інш. Паняцце У. ў «філасофіі У» мае найперш анталагіч-ны змест, але закранае і гнасеалагіч-ныя, этычныя, сацыялагічныя, антрапа-лагічныя і інш. аспекты. Пры распра-цоўцы вучэння пра У. Салаўёў імкнуўся да стварэння цэласнага светапогляду; у аснову анталогіі ён паклаў прынцып станоўчага У., пад якім разумеў адзін-ства састаўных элементаў быцця ў Аб-салюце. Існаванне рэальнай множнасці рэчаў і іх раз’яднанасць ён тлумачыў унутр. дыялектыкай Абсалютнага-Звыш-існага. Пад адзінствам элементаў быц-ця Салаўёў разумеў дыялектычна супя-рэчлівае ўзаемадзеянне мноства сіл і тэн-дэнцый, дзе гал. роля належыць факта-рам інтэграцыі: Сусв. душы, Сафіі і
Богачалавецтву. У аснове гнасеалагічна-га абгрунтавання «філасофіі У.» — ідэя існавання 2 тыпаў ведаў і адпаведных ім тыпаў быцця: абстрактных лагічных ве-даў у выглядзе паняццяў, суджэнняў і інш. (у анталагічным плане ім адпавя-дае прадметная рэальнасць) і «жывых ведаў» (у анталагічным плане ім адпавя-дае сапраўднае быццё, звышрэаль-насць). Калі абстрактныя веды жорстка падпарадкоўваюцца законам логікі, то «жывыя веды» харакгарызуюцца зліц-цём суб’екта пазнання з аб’ектам, ад-крытасцю і незавершанасцю. «Філасо-фія У.» як самаст. кірунак развівалася да сярэдзіны 20 ст.; яе ідэі пра сутнасць сусв. быцця, пра ўзаемадзеянне духоў-нага і матэрыяльнага пачаткаў паўплы-валі на далейшае развіццё рас. філасо-фіі.
Літ.: Зеньковскнй В.В. Нсторня русской фнлософнн. Т. 1—2. Л., 1991; Гай -денко П.П. Дналектнка «теокосмнческого всеедннства» // Мдеалмстнческая дналектмка в XX столетнн. М., 1987; Хоружяй С.С. После перерыва. Путн русской фнлософям. СПб., 1994. В.ІБоўш.
«УСЕБЕЛАРЎСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ МАСТАКЙЎ», творчая арганізацыя, якая існавала ў 1927—32 і мела на мэце згуртаванне маст. сіл Беларусі, распра-цоўку пытанняў развіцця бел. выяўл. мастацтва, садзейнічала арганізацыі маст. выставак, студый і інш. Гал. зна-чэнне надавала рэв. тэматыцы, адлюс-траванню пераўтварэнняў нар. гаспа-даркі, хараства роднай прыроды. Мела аддзяленні ў Мінску [А.Астаповіч, Г.Ві-ер, А.Грубэ (старшыня), В.Дваракоўскі, М.Дучыц, А.Касцялянскі, Я.Кругер, А.Мільчын, П.Мрачкоўская, М.Станю-та (сакратар), АТычына], філіялы ў Ві-цебску (В.Волкаў, Д.Комар, У.Хруста-лёў, М.Эндэ), Гомелі (Г.Галубкіна, Б.Звінагродскі, С.Каўроўскі, М.Тарасі-каў), Магілёве (Р.Пархоменка, Ф.Пар-хоменка), Маскве (М.Аксельрод, І.Ах-рэмчык, В.Руцай, А.Салавейчык, Р.Се-машкевіч, М.Філіповіч, А.Шаўчэнка і інш.), Ленінградзе (А.Булычоў, З.Мі-рынгоф, М.Сляпян, Г.Шульц).