• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ:. Генрнх Латвяйскнй Хро-ннка Лнвоннн 2 мзд. М.; Л., 1938; Ерма-л о в і ч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
    Г.В.Штыхаў.
    УСЕВАЛАД ВАСІЛЬКАВІЧ, полацкі князь у 12 ст. Сын полацкага кн. Ва-сількі Святаславіча. Упамінаецца ў «Слове аб паходзе Ігаравым». Гісторык Э.М.Загарульскі атаясамлівае яго з Усе-валадам, князем Герцыке. В.С.Пазднякоў.
    УСЁВАЛАД ВЯЛІКАЕ ГНЯЗДО (у хрышчэнні Д з м і т р ы й; 22.10.1154— 13.4.1212), вялікі князь кіеўскі [1173], уладзімірскі [1176—1212], Сын Юрыя Далгарукага. У 1155—62 князь растоўскі і суздальскі (з братам Міхаілам). У 1162 выгнаны братам Андрэем Багалюбскім і выехаў у Візантыю. Да 1168 вярнуўся на Русь, у 1173 двойчы княжыў у Кіеве. Пасля забойства Андрэя (1174) дапамог брату Міхаілу заняць уладзімірскі пра-стол, пасля яго смерці (1176) сам стаў
    вял. кн. уладзімірскім. За шматдзет-насць (8 сыноў, 4 дачкі) атрымаў мя-нушку Вял. Гняздо. Ваяваў з Чарніга-вам, Волжска-Камскай Балгарыяй, по-лаўцамі і інш., значна пашырыў межы Уладзімірскага княства, трымаў у за-лежнасці Ноўгарад.
    УСЁВАЛАД ГЛЁБАВІЧ, князь ізяслаў-скі і стрэжаўскі ў 12 ст. Сын менскага кн. Глеба Усяславіча. Каля 1151 заняў прастол у Ізяслаўлі (Заслаўі). У час між-усобнай вайны паміж Рагвалодам Бары-савічам і Расціславам Глебавічам за кня-жанне ў Полацку ў 1158 (паводле Іпацьеўскага летапісу ў 1159) У.Г. па патрабаванні Рагвалода (тады полацкага князя) пакінуў Ізяслаўль, які не быў яго вотчынай, і атрымаў Стрэжаў (магчыма, сучасны Стрэшын). Г.В.Штыхаў.
    УСЕВАЛДД ДАВЬІДАВІЧ (? — 1.2.1142), першы гарадзенскі князь. У летапісах упамінаецца як Усеваладка (без імя па бацьку). Яго лічаць сынам тураўскага 1 валынскага кн. Даеыда Ігаравіча, хаця ён мог быць і сынам луцкага і берас-цейскага кн. Яраслава Яраполчыча. Ве-рагодна, валодаў Гародняй з 1117, калі вял. кіеўскі кн. Уладзімір Манамах вы-даў за яго сваю дачку Агаф’ю. У 1127 паводле загаду вял. кіеўскага кн. Мсці-слава Уладзіміравіча ўдзельнічаў у вял. паходзе на Полацкую зямлю, а ў 1131 — у паходзе Мсціслава на Літву. Пасля яго смерці ў Гародні княжьыі яго сыны Барыс Усеваладавіч, Глеб Усевала-давіч і Мсціслаў Усеваладавіч.
    В. С.Пазднякоў.
    УСЕВАЛАД ЯРАСЛАВІЧ (у хрышчэнні Андрэй; 1030—13.4.1093), вялікі князь кіеўскі [1077, 1078—93]. Сын Яраслава Мудрага і Інгігерды (Іры-ны) — дачкі швед. караля Олафа, баць-ка Уладзіміра Манамаха. Пасля смерці бацькі (1054) валодаў Пераяславам, Рас-товам, Суздалем і Белавозерам, разам з братамі Ізяславам Яраславічам і Свята-славам Яраславічам удзельнічаў у ваен. паходах супраць торкаў, полаўцаў і По-лацкага княства, у Нямігскай бітве 1067. Пасля смерці брата Святаслава ў 1077 атрымаў у спадчыну кіеўскі прастал, але саступіў яго Ізяславу і стаў князем чарнігаўскім. Пасля смерці Ізяслава (1078) вял. кн. кіеўскі. Беспаспяхова ім-кнуўся ўмацаваць адзінства Русі, велі-какняжацкую ўладу. Адзін з найб. аду-каваных рус. князёў, ведаў 5 моў. 3 удзелам братоў склаў т.зв. Праўду Яра-славічаў (гл. Руская Праўда).
    УСЙНАЎ Мікаэль Алескеравіч (н. 19.4.1905, Баку), азербайджанскі архі-тэкгар, гісторык архггэктуры. Акад. АН Азербайджана (1945). Нар. архітэкіар СССР (1970). Вучыўся ў Азерб. полі-тэхн. ін-це (1922—29), выкладаў у ім у 1930—70. 3 1948 дырэктар Ін-та архі-тэкгуры і мастацтва Азербайджана. Да 1946 працаваў сумесна з С.Дадашавым. Асн. работы ў Баку: комплекс будынкаў АН (1951—66), Рэсп. публічная б-ка імя М.Ахундава (1960), станцыя метра-
    палітэна імя Н.Нарыманава (1967), гас-цініцы «Азербайджан» (1969) і «Масква» (1978). Дзярж. прэмія СССР 1941.
    Тв.\ Памятннкн азербайджанского зодчес-тва. М., 1951; Ясторня архнтектуры Азербай-джана. М., 1963 (разам з Л.Братаніцкім, А Саламзадэ).
    УСЕЛЮБ, вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе На-вагрудак—Ельня. Цэнтр сельсавета і шект. сял. гаспадаркі. За 15 км на Пн ад г. Навагрудак, 160 км ад Гродна, 38 км ад чыг. ст. Наваельня. 702 ж., 304 двары (2002). Лясніцтва, аўтазаправач-ная станцыя. Сярэдняя школа, наву-чальна-вытв. камбінат, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, ветлячэбніца, камбінат быт. абслугоў-вання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Уселюбскі касцё'л, Свята-Міхайлаўская царква (1848), Уселюбскі парк.
    Упершьшю ўпамінаецца ў 1433 як маёнтак, які належаў А.Неміровічу. У 1-й пал. 15 ст. заснаваны касцёл. У І-й пал. 16 ст. маёнткам сумесна валодалі Неміровічы і іх родзічы ІІІчыты, пазней — полацкі ваявода С.С.Да-война. У. уваходзіў у склад Новагародскаіа пав. У 1576 удава Давойны Б.Саламярэцкая прадала маёнтак М.Радзівілу Рудому. У 1576—1642 касцёл быў перароблены ў каль-вінскі збор. 3 1713 У. належаў А.Навасельс-каму, пазней АМ.Пацею, графам О’Руркам. 3 1793 у Рас. імперыі 3 1861 ■—цэнтр волас-ці. У 1886 — 730 ж., 106 двароў, валасное праўленне, 2 царквы, 2 капліцы, касцёл, сі-нагога, 2 крамы, 2 заезныя дамы. У 1884 ва У. пабудавана царква. У 1897 — 1255 ж. 3 1921 у смдас Польшчы ў Навагрудскім пав. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета.
    В Л.Насевіч.
    УСЁЛЮБСКІ КАСЦЁЛ, помнік архі-тэктуры готыкі ў в. Уселюб Навагруд-скага р-на Гродзенскай вобл. Пабудава-ны ў 1-й пал. 15 ст. па фундацыі Яна Няміры — канюшага вял. кн. Вітаўта. Асн. аб’ём амаль квадратны ў плане, накрыты 2-схільным дахам. Сцены ўзведзены ў тэхніцы гатычнай муроўкі з гладкай цэглы на вапнава-пясчанай ро-шчыне. Падмуркі складзены з неапра-цаваных вял. і сярэдніх валуноў. Пер-шапачаткова было 1-стаўповае збуда-ванне, з У закончанае прэсбітэрыем і гранёнай апсідай. У паўн. сцяне прэсбі-
    Уселюбскі касцёл
    УСЕРАСІЙСКІ	265
    тэрыя быў уваход у сакрыстыю, пера-крытую зорчатымі скляпеннямі. Сцены ўмацаваны контрфорсамі. Інтэр’еры ас-вятляліся аконнымі праёмамі спічастай формы. У тоўшчы сцяны вітыя ўсходы вялі на хоры і паддашак. Усх. і зах. фа-сады завяршаліся франтонамі. Над ува-ходам — крыж, выкладзены з перапа-ленай цэглы. У 2-й пал. 16 ст. скляпен-ні ў касцёле абваліліся. У 1576—1642 храм перароблены пад кальвінскі збор. Надбудаваны верх апсіды, асн. аб’ём перакрыты драўлянай столлю, у прэсбі-тэрыі адноўлены скляпенні. У 18—19 ст. да гал. фасада прыбудавана 3-ярус-ная вежа. У 1986 пажарам знішчаны за-вяршэнні вежы, дах і сістэма перакрыц-цяў асн. аб’ёму, прэсбітэрыя і паўн. сакрыстыі. У 1988 храм адрамантаваны.
    А. М.Кушнярэвіч.
    УСЕЛЮБСКІ ІІАРК, помнік садова-паркавага мастацтва ў в. Уселюб Нава-грудскага р-на Гродзенскай вобл. Пл. 11 га. Складаецца з участкаў рэгулярнай (канец 18 ст.) і пейзажнай (канец 19 — пач. 20 ст.) планіроўкі. На ПнУ на ўзвышшы стаяў сядзібны дом (не заха-ваўся). На У ад яго была рэгулярная ч. парку, на 3 — пейзажная з вял. лугам, вадаёмамі, дэкар. групамі і асобнымі дрэвамі. На беразе вял. штучнага вадаё-ма ў канцы 19 — пач. 20 ст. пастаўлены новы сядзібны дом, разбіты пладовы сад. Кампазіцыя парку засн. на кальца-вых дарожках-маршрутах. Растуць пера-важна дрэвы мясц. парод, з экзотаў — арэх шэры, лістоўніца еўрапейская.
    В.Р.Анціпаў.
    УСЕНКА Віктар Сямёнавіч (н. 24.6.1931, с. Карабалык Кустанайскай вобл., Казахстан), бел. вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-р тэхн. н. (1972), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1954), БДУ (1965). 3 1958 у Бел. НДІ меліяра-цыі і воднай гаспадаркі. 3 1961 у Цэнтр. НДІ комплекснага выкарыстання вод-ных рэсурсаў (з 1983 нам. дырэктара, у 1990—96 дырэктар). 3 2001 у акц. т-ве «Белгархімпрам». Навук. працы па фільтрацыйным разліку водазаборных свідравін, штучным папаўненні запасаў падземных вод. Распрацаваў асновы рэ-гіянальнай ацэнкі трансфармацыі рач-нога сцёку пры эксплуатацыі водазабо-раў падземных вод, удасканаліў тэорыю руху падземных вод да дрэнажу і вода-заборных свідравін.
    Тв.: Вопросы теорнн фнльтрацнонных рас-четов дренажных н водозаборных скважнн. М., 1968; Нскусственное восполненне запа-сов н ннфнльтрацнонные водозаборы под-земных вод. Мн., 1972; Мелнорацня н водное хозяйство: Справ. Т. 7. Сельскохозяйствен-ное водоснабженне. М., 1992 (у сааўг.).
    Літ:. Бнблнографня печатных работ Усен-ко В.С. Мн., 2001.
    УСЕРАСІЙСКАЯ НАДЗВЫЧАЙНАЯ КАМІСІЯ ПА БАРАЦЬБЕ 3 КОНТР-РЭВАЛЮЦЫЯЙ I БАНДЫТЬІЗМАМ (ВЧК), оргац дзярж. бяспекі ў Сав. дзяржаве ў 1917—22, які спалучаў функ-цыі спецслужбы і праваахоўнага органа.
    Створана па ініцыятыве У.І.Леніна, па-водле дэкрэта СНК ад 7(20).12.1917 у сувязі з актывізацыяй антысавецкай контррэвалюцыі і крымін. злачынЯасці. ВЧК былі дадзены надзвычайныя паў-намоцтвы. Старшыня — Ф.Э.Дзяржын-скі, інш. кіраўнікі — Г.А.Атарбекаў, МЭ.Кінгісеп, М.Я.Лаціс, В.Р. Мянжынскі, Я.Х.Петэрс, І.С.Уншліхт, М.С.Урыцкі, С.Е.Шчукін і інш.
    У 1918 створаны мясц. органы ВЧК — губ., пав. (да студз. 1919), транспартныя, франтавыя і армейскія Надзвычайныя камісіі (ЧК). На ВЧК ускладаліся задачы па ліквіда-цыі контррэвалюцыі, сабатажу, барацьбе суп-раць спекуляцыі, злоўжыванняў па пасадзе і інш., перадача вінаватых суду Ваен.-рэв. тры-бунала. У сувязі з увядзеннем пастановай
    СНК ад 5.9.1918 палітыкі масавага «чырвона-га тэрору» ВЧК атрымала карныя, у т.л. судо-выя, правы для яе ажыццяўлення. 3 палял-шэннем становішча на франтах і ўнутры краі-ны ў 1919 вынясенне прыгавораў па ўсіх справах ВЧК зноў перададзена трыбуналам (акрамя карных правоў на тэр., абвешчаных на ваен. становішчы, а таксама для спынення ўзбр. выступленняў). У грамадз. вайну ВЧК выкрыла і ліквідавала эсэраўскія і інш. анты-савецкія apr-цыі («Саюз абароны радзімы і свабоды», «Саюз абароны Устаноўчага сходу» і ініп.), выкрыла антысав. змовы («Нац. цэн-тра», «Такгычнага цэнтра» і інш.).
    На Беларусі з пач. 1918 ствараліся мясц. надзвычайныя камісіі (ЧК). 25.2.1918 створана ЧК Заходняй вобласці на чале в В.І.Яркіным, 29.4.1918 — Ві-цебская губ. ЧК, у маі — Магілёўская губ. ЧК, у маі—вер. 1918 — Аршан-ская, Гарадоцкая, Полацкая, Рагачоў-ская, Лепельская, Бешанковіцкая, Бы-хаўская, Мсціслаўская, Жлобінская і інш. пав. ЧК. У ліст. 1918 органы ВЧК ліквідавалі ў Магілёве контррэв. арг-цыю Святаполк-Мірскага і Эрастава, якая дапамагала зброяй укр. гетману П.П.Скарападскаму. 3 удзелам органаў і атрадаў ЧК у жн. 1918 разгромлены ан-тыбальшавіцкія паўстанні ў Оршы і Сянне, вясной 1919 — у Гомелі, Рага-чове, Карме, Горацкі.м пав.; у канцы мая 1921 у Гомелі выкрыты і ліквідава-ны Зах. абл. к-т «Саюза абароны радзі-мы і свабоды» і падпарадкаваныя яму губ., пав. к-ты і валасныя ячэйкі на тэр. Гомельскай, Магілёўскай, Смаленскай губ.; разгромлены атрады антысав. паў-станцаў. Паводле рашэння IX з’езда Са-ветаў пастановай ВЦВК ад 6.2.1922 ВЧК скасавана, створана Дзярж. паліт. ўпраўленне (ДПУ) Наркамата ўнутр. спраў.