• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УСТАНбЎКА стан гатоўнасці, схіль-насці суб’екта да пэўнай актыўнасці ў адносінах да пэўнага аб’екта. Паняцце «У.» ўведзена ў ням. эксперым. псіхало-гіі ў канцы 19 ст. (Г.Мюлер, Т.Шуман). Агульнапсіхал. тэорыю У. распрацаваў рас. псіхолаг Дз.М.Узнадзе, які экспе-рыментальна даказаў наяўнасць гатоў-насці індывіда да рэалізацыі актывава-най патрэбнасці ў пэўнай сітуацыі (ак-туальная У.) і выявіў заканамернасці за-мацавання такой гатоўнасці пры паўтарэнні сітуацый, што дазваляюць задаволіць дадзеную патрэбнасць (фік-саваная У.). У сац. псіхалогіі і сацыяло-гіі паняцце «У.», ці аціцюд, абазначае каштоўнасныя адносіны індывіда да пэўнага сац. аб'екта, якія выяўляюцца ў гатоўнасці да станоўчай ці адмоўнай рэ-
    270	УСТАНОЎЧАЯ
    акцыі на яго. Сац. У. ўключае 3 аспек-ты: кагнітыўны (усведамленне аб’екта), афеісгыўны (эмацыянальная ацэнка аб’екта) і паводзінскі (дзеянні ў адносі-нах да аб’екта). Адрозніваюць пазітыў-ныя, негатыўныя і нейтральныя У. Сіс-тэма разнастайных У. індывіда высту-пае рэгулятарам чалавечых паводзін і харакгарызуе агульную накіраванасць асобы, яе каштоўнасныя арыентацыі.
    УСТАНОЎЧАЯ ЎЛАДА, незалежная і самастойная публічная ўлада паводле канстытуцыйнай дактрыны шэрагу кра-ін (Францыя, Калумбія і інш ), якая мае паўнамоцтвы па прыняцці або іс-тотнай змене канстытуцыі дзяржавы. Займае месца ў раздзяленні ўлад нараўне з заканадаўчай, выканаўчай і судовай У.у. ажьіццяўляюць самі заканад. орга-ны, спец. орган У.у. — устаноўчы сход, непасрэдна выбарчы корпус (праз рэ-ферэндум), устаноўчы сход разам з вы-барчым корпусам. У выключных выпад-ках У.у. прымае на сябе кіраўнік дзяр-жавы або ўрада.
    УСТАНОЎЧЫ СХОД, 1) вышэйшы дзярж. орган, які выбіраецца з мэтай выпрацоўкі і (або) прыняцця канстыгу-цыі. Побач з т.зв. устаноўчай уладай У.с. у перыяд сваёй дзейнасці звычайна ажыццяўляе функцыі заканадаўчага ор-гана. Інстытут У.с. склаўся ў перыяд бурж. рэвалюцый. У канцы 20 ст. ў рамках У.с. распрацаваны і прынягы канстытуцыі Балгарыі, Румыніі, Камбо-джы, Бразіліі, Калумбіі і інш. 2) У Ра-сіі — выбарная прадстаўнічая ўстанова, якая пасля звяржэння царызму павінна была вырашыць пытанне аб дзярж. ла-дзе краіны. Гл. Устаноўчы сход у Расіі.
    УСТАНОЎЧЫ СХОД у Р а с і і. прад-стаўнічая ўстанова, створаная на аснове ўсеагульнага выбарчага права для вы-значэння формы праўлення і выпрацоўкі канстытуцыі краіны пасля звяржэння манархіі ў лют. 1917. Скліканне У.с. лі-чылася гал, задачай Часовага ўрада, але выбары яго дэпутатаў адбываліся ўжо пасля Кастр. рэвалюцыі 1917, пры рэ-альнай уладзе бальшавікоў, з 12(25)11.1917 да пач. 1918. Было вы-брана 715 дэпутатаў, з іх 59% эсэраў, 25% бальшавікоў, 5% канстытуцыйных дэмакратаў, 3% меншавікоў. На Беларусі і Зах. фронце за бальшавікоў прагаласа-вала 49% выбаршчыкаў, за эсэраў — 37%. Пасяджэнне У.с. адкрылася 5(18).1.1918 ў Таўрычаскім палацы ў Петраградзе (у той жа дзень бальшавікі разагналі дэманстрацыю ў яго падтрым-ку). З’явіліся 410 дэпутатаў (у асн. эсэ-ры-цэнтрысты, бальшавікоў і левых эсэраў 155 чал., або 38,5%), старшынёй абраны эсэр В.М.Чарноў. Калі У.с. ад-мовіўся прызнаць дэкрэты з’ездаў Саве-таў, бальшавікі і левыя эсэры пакінулі пасяджэнне, і каля 5 гадзін раніцы 6(19).1.1918 паводле загаду СНК яго спыніў нач. каравула палаца матрос
    А.Р.Жалезнякоў («Каравул стаміўся»). У ноч на 7(20).1.1918 ВЦВК сваім дэкрэ-там афіцыйна распусціў У.с., што аб-вастрыла грамадз. супрацьстаянне ў краіне.
    Кр:. Учредательное собранме. Россня, 1918: Сгенограмма м др док. М , 1991.
    Літ: Протасов Л. Г. Всеросснйское учредательное собранне: Нсторня рождення н гмбелн. М., 1997.
    УСІАНОЎЧЫ СХОД 1789—91 у Ф р а н ц ы і, прадстаўнічая ўстанова ў час Французскай рэвалюцыі 1789—99. Нац. сход Францыі, створаны 17.6.1789 дэпутатамі Генеральных штатаў ад трэ-цяга саслоўя, да якіх далучылася частка дэпутатаў ад дваран і духавенства, 9.7.1789 абвясціў сябе У.с. для выра-шэння наспелых задач па рэфармаванні грамадска-паліт. адносін у краіне. Пас-ля нар. паўстання ў Парыжы і ўзяцця Бастыліі (14.7.1789) У.с. прызнаны ка-ралём Людовікам XVI і разгарнуў зака-над. дзейнасць. Сярод найважн. прыня-тых ім актаў: дэкрэты ад 4—11.8.1789 аб скасаванні саслоўных пераваг, феад. правоў, царк. дзесяціны; Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна (26.8.1789); дэкрэты аб нацыяналізацыі царк. зямель і ўвядзенні грамадз. шлю-бу (2.11.1789), скасаванні саслоўяў (196.1790); Канстытуцыя Францыі (3.9.1791). 30.9.1791 У.с. спыніў дзей-насць, улада перайшла да выбранага па-водле Канстытуцыі Заканад. сходу.
    УСТАРЭЛЫЯ СЛОВЫ. гл. ў арт. Арха-ізм, Гістарызм.
    Ш А1І Д X 0 В Ь UA • АД’ІН IМ kA S k f UU НІ1№й|ПКХТІ1ГкНМДІТМППТй НБХМНД1ТкННДНД#Тк НПАЖНТк AE|*l|HTV---	_	_
    ішпкеме- ш iu H«AN* ГЛАб* ?^ Vfk КXU#НШkДХШННМXК Iнн |^M#yHHAt#Ukttr«#AAttMA»qkAHK ТЕЖКМуННЛАГАІЛДШЛАМПк ДАШ к КХІП»ННМ»уМк ННКХТвЖІБХТкМ Т Tl«UWM#Ht НХІіукПШГАІЖІНБІ АКАДГГІКІННААА к ІІШЖНТНМ. HI ЕЛА#ткНААлм-кЦАі<т.іп#іттн)ме“ ІА>1,ЛП • Б-В Д к П f Н WP1 в U A l\.U Й ГО іААПкмжіплкіхіБгптк' кхніодш 'д ь уАІЛАКНЛІН глллджжемн# ^HVOHHykKtCXHMtATk- НННЦТО
    Да арт. Устаў Старонка Тураўскага евангеддя. 11 ст.
    УСТАЎ, самы старажытны тып кірыліц-кага пісьма (гл. Кірыліца). Узнік на ас-нове візанг. У. Выкарыстоўваўся ў ран-нім слав. пісьменстве, у старабел. пісь-менстве — да канца 14 ст., зрэдку ў 15 ст. пераважна ў дзелавых граматах на пергаменце. Вызначаўся стройным і выразным абрысам лігар. Словы ва
    У. звычайна не аддзялялі адно ад адна-го, літары пісалі асобна, амаль перпен-дыкулярна ў радку і мелі формы, бліз-кія да геаметрычных. Скарачэнне слоў і напісанне літар пад радком практыка-валася рэдка. У якасці знакаў прыпын-ку былі кропка і двукроп’е, падрадко-вых знакаў — Цітлы, спалучэнні кропак і знак, які нагадвае знак кароткасці. Знак для абазначэння тысячы (*) ста-віўся не перад літарай-лічбай, а пасля яе. У. пісалі і кнігі: Псалтыр (1296), Ту-раўскае (11 ст.), Аршанскае (13 ст ), Полацкае (13—14 ст.), Друцкае, Лаўры-шаўскае і Мсціжскае (14 ст.) евангеллі (гл. адпаведныя арт.). Да ўстаўнага пісь-ма адносяць і пісьмо берасцяных гра-мат. Найб. доўга і трывала У. ужываўся ў полацкіх граматах. Бел. граматы 2-й пал. 14 ст., напісаныя ў інш. мясцовас-цях, характарызуюцца меншай акурат-насцю пісьма, драбнейшымі літарамі і наяўнасцю ў асобных літарах паўустаў-ных і нават скарапісных элементаў. У канцы 14 ст. заменены паўуставам і скорапісам.
    Літ.: К а р с к я й Е.Ф Славянская кн-рнлловская палеографня. М., 1979.
    А М.Булыка
    УСТАЎНЫЯ ГРАМАТЫ ў Расій-с к а й імперыі, акты, якія рэгуля-валі адносіны часоваабавязаных сялян з памешчыкамі пасля адмены прыгонна-га права. У.г., якія меркавалася ўвесці за 2 гады, вызначалі памеры сял. парэ-форменнага надзелу і павіннасцей за карыстанне ім, фіксавалі звесткі аб парэформенным надзеле, развярстанні зямельных угоддзяў, перанясенні сял. сядзіб, тэрмінах пераходу сялян з пан-шчыны на аброк і інш. Складалі У.г. па-мешчыкі (з іх згоды маглі ўдзельнічаць і сяляне)', зацвярджалі іх (у тл. без згоды сялян) і ўводзілі ў дзеянне міравыя па-срэднікі. Іх увядзенне суправаджалася масавым абеззямельваннем сялян. У ся-лян чарназёмных губерняў памешчыкі адрэзалі каля 20%, інш. мясцовасцей — 40% надзельнай зямлі. Значная ч. на-дзельных зямель была адрэзана і ў бел. сялян (гл. Адрэзкі). Гэта выклікала пра-тэст і хваляванні сялян. У 1862 на Бе-ларусі 78 (51,3%) сял. выступленняў былі абумоўлены ўвядзеннем У.г. На 13.1.1863 у еўрап. Расіі іх складзена 95 тыс., уведзена ў дзеянне 73,2 тыс. Па-водле прыменшаных звестак на гэты час не падпісана сялянамі 36,8 тыс. У.г. (50,3%), у т.л. сялянамі 5 зах. губерняў (Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай) 3127 (78,5% агульнай колькасці). Складанне У.г. пракгычна закончана ў 1864. У адпавед-насці з «Палажэннем» ад 8.7.1863 У.г. ўводзіліся таксама ў паселішчах удзель-ных сялян.
    Літ.: Л н т в а к Б.Г. К нсторнн фор'муля-ра уставной грамоты 1861 г. // Археографн-ческнй ежегодннк за 1957 r. М., 1958; 3 а й -ончковскнй П.А Проведенме в жнзнь крестьянской реформы 1861 r. М., 1958; Дружнннн Н.М. Русская деревня на пе-реломе, 1861—1880 гг. М., WV& В.Ц.Пшчоціч
    УСТАЎНЫЯ СКАЗЫ. сінтаксічныя канструкцыі, якія ўводзяцца ў пэўны сказ і выконваюць у ім тыя ж функцыі, што і ўстаўныя словы. Маюць форму простых і складаных сказаў рознай бу-довы. Далучаюцца да паясняльных ці ўдакладняльных членаў асн. сказа пры дапамозе сэнсава-інтанацыйнай, злуч-нікавай сувязі і займаюць у адносінах да іх постпазіцыйнае становішча. У ад-розненне ад пабочных сказаў не маюць суб’ектыўна-мадальных значэнняў.
    У мове выконваюць важную семант. ролю. Моіуць выражаць значэнні: суадпаведнас-ці — «Мікола Ігнатовіч, — а гэта быў ён — без асаблівага энтузіязму пераступіў парог» (М.Лынькоў); супраціўнасці, супрацьпастаў-ленасці або ўступальнасці — «Я гляджу і не магу нагледзецца (што з таго, што ноч і змрок густы!) на цябе, Вялікая Мядзведзіла» (П.Панчанка), «Не будку мае Жук — палацы (хоць не свае, вядома, працы)* (К.Крапіва); падкрэсленасці — «Максім з чамаданам і клункамі ў руках увайшоў у прасторную і вы-сокую — хоць цэпам махай — залу вакзала» (М.Машара); прызначанасці — «А ніжэй маста, адразу ж ад дарогі (дарога нібы мяжой была) пачынаецца заліўны луг» (І.Шамякін); абумоўленасці — «I цікавілася маці — сэрца матчына вядома, — як на службе там дзіцяці, ці там лепей, ці мо дома» (Я.Купала); Meena — «У адным сяле (не важна дзе) хадзіў Баран у чарадзе» (К.Крапіва); часу — «На трэці дзень увечары (пазнавата ўжо было) Пятро Тодаравіч вярнуўся дадому» (К.Чор-ны); прычыны — «Яны аднекуль здалёку прывезлі калючых саджанцаў — блвка ад Рослікау саду нідзе не было» (Р.Сабаленка); умовы — «Я свой абавязак (калі спатрэбііша) заўсёды выканаю» (А.Якімовіч); паяснен-ня — «Дзям’ян быў з тых на Панятоўшчыне (так называлася вёска, дзс ён жыў з мален-ства). якія маўкліва і засмучана сустрэлі во-рагаў» (П.Кавалёў); заўвагі аб характары дзе-яння. эмацыянальным стане. паводзінах асо-бы, яе адчуванні і інш. У.с. ўзбагачаюць зместава-інфармацыйную структуру сказа, яго семант. аб’ём, унутр. моўна-стылістыч-ныя, выяўл. магчымасці і як сродкі дакладна-га адлюстравання рэчаіснасці шырока ўжыва-юцца ў розных жанрах маст. л-ры.