Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Гл. пры арт. Устаўныя словы.
А.І.Наркевіч.
УСТАЎНЫЯ СЛбВЫ. сінтаксічныя адзінкі, якія ўводзяцца ў сказ для ўда-кладнення, паяснення выказанай у ім думкі або перадачы розных дадатковых звестак, заўваг, паведамленняў.
У.с. і словазлучэнні размяшчаюцца, як правіла, у сярэдзіне або канцы сказа за тымі словамі. якія яны паясняюць ці ўдакладня-юць. Уводзяцца ў сказ бяззлучнікавым споса-бам. зрэдку пры дапамозе злучнікаў: «Прак-тыка паказвае, што байка прыхільна сустра-каецца чытачом (і слухачом) і стварае належ-ны эфект» (К.Крапіва). У адрозненне ад пабочных слоў У.с. не выражаюць суб’ектыў-на-мадальных значэнняў і звязаны са зместам выказвання ўсяго сказа. Яны шырока выка-рыстоўваюцца ў розных жанрах маст. л-ры, дзе выражаюць шматлікія сэнсавыя адценні: удакладняльна-акалічнасныя — «Пачула трывожнае вуха нечыя крокі (у сне ці праз сон)» (П.Глебка); няпэўна-ўдакладняль-ныя — «Яны (ці не ў Капылі) на завод быка купілі» (К.Крапіва); удакладняльна-азначаль-ныя — «Гэтае месца (востраў, акружаны з розных бакоў балотам) яму спадабалася» (М.Лынькоў) і інш.
Літ.: Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы. словазлучэнні і сказы ў су-
часнай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1964; Граматыка беларускай мовы. Т. 2. Сін-таксіс. Мн., 1966; Беларуская граматыка. Ч. 2. Сінтаксіс. Мн., 1986 АЛ.Наркевіч.
УСТАШЫ (харвацкае Ustasa адпор, паўстанне), праварадыкальная плынь у харвацкім нац.-вызв. руху ў 1929—45. Засн. ў студз. 1929 у Італіі (мела такса-ма базы ў Венгрыі, Аўстрыі, Бельгіі 'і інш. краінах) лідэрам Харвацкай партыі права А.Павелічам пасля ўсталявання ў Югаславіі дыкгатуры караля Аляксандра / Карагеоргіевіча. У статуце руху (1932) яго задачай абвешчана ўзбр. барацьба за вызваленне Харватыі (з уключэннем ч. Босніі да р. Дрына). Арг-цыі У. (больш за 1 тыс. членаў — студэнты, адстаўныя афіцэры, чыноўнікі, ч. каталіцкага духа-венства і інтэлігенцыі) арыентаваліся пераважна на фаш. Італію, невял. част-ка — на нацысцкую Германію; ажыц-цяўлялі тэрарыст. акты, у т.л. забойства Аляксандра I Карагеоргіевіча і міністра замежных спраў Францыі Л.Барту 9.10.1934. У 2-ю сусв. вайну 10.4.1941 абвясцілі на акупіраванай тэр. Югасла-віі «Незалежную дзяржаву Харватыя» (фактычна пратэктарат Італіі і Германіі) на чале з Павелічам; жорстка праследа-валі яўрэяў, правасл. хрысціян (пера-важна сербаў), мусульман. Пасля выз-валення Югаславіі (1945) многія У. прыгавораны да накарання смерцю, частка эмігрыравала ў Аргенціну. Пэў-ны ўздым у Харватыі руху паслядоўні-каў У. адбыўся ў час сербска-харвацкай вайны 1991—95.
Літ:. Фрейдзон В.Н. Нсторня Хорва-тнн: Краткнй очерк с древнейшнх времен до образовання республнкя (1991 г.). СПб., 2001; Семнряга М.Н. Коллаборацно-ннзм: Прнрода, тлпологня н нроявлення в годы второй мнровой войны. М., 2000.
У.Я.Калаткоў.
УСТОЙЛІВАСЦЬ ЗБУДАВАННЯЎ, здольнасць збудаванняў процістаяць на-маганням, якія імкнуцца вывесці іх са стану статычнай або дынамічнай раўна-вагі.
Страта агульнай устойлівасці магчыма ў выніку зруху збудавання па падмурку ад не-раўнамернай асадкі фундамента, а таксама пад дзеяннем дынамічных (сейсмічных, вет-равых), гідрастатычных, ірунтавых гарыз. сіл (нагрузак). Пераход збудавання з устойлівага стану ў няўстойлівы наз. стратай устойлівас-ці, мяжа гэтага пераходу — крытычным ста-нам збудавання, а адпаведныя нагрузкі — крытычнымі. У выніку ■ страты ўстойлівасці звычайна адбываецца зрух (слізганне) або пе-ракульванне збудавання. Рэзерв У.з. вызнача-ецца разлікам, пры якім дзейныя на збуда-ванне гарыз. сілы параўноўваюць з сіламі, што ўтрымліваюць яго ў нерухомым стане (сіламі трэння, счаплення). Гл. таксама Ды-наміка збудаванняў.
Літ:. Стронгельная механнка Дмнамнка н устойчнвость сооруженнй. М., 1984.
М.К.Балыкін.
УСТОЙЛІВАСЦЬ РЎХУ ў меха-н і ц ы, доўгачасовае захаванне фіз. сіс-тэмай пэўных характарыстык мех. руху. Праблемы У.р. істотныя пры вывучэнні гіраскопаў, сістэм аўтам. рэгулявання і вагальных сістэм, руху нябесных цел, самалётаў, суднаў і інш.
устралдў 271
Асновы тэорыі У.р. закладзены ў працах АДЛ.Ляпунова. Рух сістэмы наз. ўстойлівым (паводле Ляпунова), калі атрыманыя ў які-н. момант часу малыя ўзбурэнні каардынат і скарасцей, што вызначаюць гэты рух, заста-юцца малымі. Умовы, пры якіх даследаваны рух з’яўляецца ўстойлівым, наз. крытэрыямі ўстойлівасці. У тэорыі У.р. вывучаюцца мета-ды яго ацэнак па лінеарызаваных ураўненнях Руху (ураўненнях узбуранага руху), а таксама якасныя метады вызначэння межаў дастаса-вальнасці гэтых ацэнак.
УСТбЙЛІВЫЯ ГІАСІВЫ. абаротныя сродкі, якія не належаць прадпрыем-ству, але знаходзяцца ў яго карыстанні, гасп. абароце і таму прыраўноўваюцца да ўласных сродкаў. Да іх адносяць: за-пазычанасць па заработнай плаце і ад-лічэннях на сацыяльнае страхаванне; рэзерв, які складаецца з будучых вы-плат заработных плат за час чарговага адпачынку і адначасовага ўзнагаро-джвання за выслугу гадоў; сродкі амар-тызацыйнага фонду, якія накіроўваюць на стварэнне вытв. запасаў для капі-тальнага рамонту; запазычанасці па ап-лаце заказаў і інш.
УСТРАЛАЎ Мікалай Васілевіч (псеўд ГІ.Сурмін; 1890—1938), расійскі па-літ. дзеяч, публшыст; адзін з ідэолагаў «зменавехаўства». Юрыст. Скончыў Маскоўскі ун-т (1913). 3 1916 прыват-дацэнт у Маскоўскім і Пермскім (з 1919 праф.) ун-тах. У грамадз. вайну ў 1918—20 старшыня Усх. аддзела ЦК партыі кадэтаў і «Рускага бюро друку», адначасова з 1919 кіраўнік прапаган-дысцкага апарата ва ўрадзе Л М Ка.ічака. 3 1920 у эміграцыі. У 1920—34 праф. Харбінскага ун-та (Кігай). У 1935 вяр-нуўся ў СССР; праф. Маскоўскага ін-та інжынераў транспарту. У 1937 арышта-ваны, абвінавачаны ў шпіянажы на ка-рысць Японіі і расстраляны. Рэабіліта-ваны ў 1989. У 1920-я г. выступіў у дру-ку з праграмай т.зв. змены вех. Лічыў неабходным прымірэнне рас. эміграцыі з сав. уладай, бо, на яго думку, новая эканамічная палітыка непазбежна вяла да рэстаўрацыі капіталізму ў СССР; спадзяваўся, што з крахам надзей на сусв. рэвалюцыю маладое пакаленне камуністаў «загіне ад мікробаў уласнай спустошанасці», а на змену «утапічнаму камунізму прыйдзе буржуазна-індывідуа-лістычны эмпірызм». Увёў у навук. зварот тэрмін «нацыянал-бальшавізм», бо бальшавікоў лічыў прыхільнікамі рус. нац. інтарэсаў (спалучалі, на яго думку, марксізм са славянафільствам). Лічыў Пятра I і І.В.Сталіна гіст. поста-цямі, праз якія выяўлялася дзярж. веліч Расіі. Э.А.Ліпецкі.
УСТРАЛАЎ Мікалай Герасімавіч (16.5.1805, Малаяраславецкі пав. Арлоў-скай губ., Расія — 20.6.1870), рускі гіс-торык. Чл. Пецярбургскай АН (1837). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1824), у 1834—70 праф. рускай гісторыі гэтага
272 уступ
ун-та. У сваіх лекцыях адводзіў значнае месца гісторыі ВКЛ. Выдаў мемуарныя крыніцы 16—17 ст.: «Сказанні сучасні-каў пра Дзмітрыя Самазванца» (т. 1—5, 1831—34), «Сказанні князя Курбскага» (т. 1—2, 1833), у якіх маюцца значныя звесткі з гісторыі ВКЛ. Аўтар працы «Гісторыя царавання Пятра Вялікага» ў 10 тамах (выйшлі т. 1—4, 6, 1858—63), універсітэцкага курса «Руская гісторыя» (ч. 1—5, 1837—41). Канцэпцыя рас. гісторыі У. блізкая да поглядаў М.М.Карамзіна. Быў фактычна правад-ніком тэорыі «афшыйнай народнасці» ў гіст. навуцы. Дз.У.Караў.
УСТУП ВЯЛІКІ Уступ Ро-д ж э р с а, абрыў, які аддзяляе высокія плато Паўд. Афрыкі ад прыбярэжных раўнін. Размешчаны паралельна бера-гам Індыйскага і Атлантычнага акіянаў ад Паўд. Радэзіі да Анголы. Даўж. больш за 2 тыс. км. Уяўляе сабой флек-суру, якая падверглася дэнудацыі. Найб. выш. ў Драконавых гарах (г. Таба-на-Нтленьяна, 3482 м). 3 боку мора ўтварае круты абрыў, паверхня якога адзначана выхадамі базальтавых лаў. Асобныя ўчасткі (Сніўберге, Вінтэрбер-ге і Ньівелд) складзены з, далерытаў. Уздоўж зах. берага ўтварае 2—3 пры-ступкі. Аказвае ўплыў на клімат паўд,-ўсх. берагоў Афрыкі.
УСТУПКА ПАТРАБАВАННЯ у цы-вільным праве пераход права крэдытора да іншай асобы ў выніку здзелкі. Гл. Цэсія.
УСТЫЛЯГА (Ustilago), род галаўнёвых грыбоў сям. ўстылягавых. Больш за 350 відаў. Пашыраны ў раёнах вырошчван-ня злакаў, на якіх яны паразітуюць. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя У.: аўсовы (U. avenae), прасяны (U. рапісі-miliacei), пшанічны (U. tritici), ячменны (U. hordei) і інш.
Міцэлій шматклетачны, з гаўсторыямі. Тэ-ліяспоры развіваюцца звычайна ў завязях, ча-сам у тычынках і вегетатыўных органах рас-лін-гаспадароў у выглядзе чорнай, цёмна-аліўкавай, фіялетавай або жоўтай масы. Пра-растаюць базідыямі, на якіх утвараюцца базі-дыяспоры. С.І.Бельская.
УСУМБЎРА (Usumbura), другая назва г. Бужумбура, сталіцы Бурундзі.
УСУРЫЙСК, горад у Прыморскім краі Расіі, на р. Раздольная. Засн. ў 1866 як с. Нікольскае, з 1898 горад, з 1926 наз. Нікольск-Усурыйскі, у 1935—57 — Ва-рашылаў. 158 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Прам-сць: харч. (алейна-тлушчавы і цукр. камбінаты, вытв-сць лікёра-гарэ-лачных вырабаў з экстрактамі з траў Усурыйскай тайгі), маш.-буд. (дрэваапр. станкі і халадзільнікі, рамонт камбайнаў і лакаматываў), лёгкая (гарбарна-абут-ковая, швейная); кіслародны з-д, мэб левая ф-ка. Ін-ты: с.-г. і педагагічны. 2 драм. тэатры. Філіял Прыморскага дзярж. музея.
УСУРЫЙСКІ ЗАПАВЕДНІК і м я акадэміка У.Л.Камарова. Размешчаны ў Прыморскім краі (Ра-сія), на паўд.-зах. адгор’ях Сіхатэ-Аліня. Пл. 40,4 тыс. га. Засн. ў 1932 для аховы прыродных комплексаў паўд. Пры-мор’я. У рэльефе стромкія схілы, шлей-фападобныя падножжы гор, каньёнапа-добныя рачныя даліны, вадаспады. Ля-сы займаюць каля 99% тэрыторыі. Вы-лучаюць 2 вышынныя расл. паясы: да 600 м — хвойна-шыракалістыя лясы (кедр карэйскі, піхта суцэльналістая, граб сэрцалісты), вышэй — піхтава-яловыя (елка аянская, піхта белакорая, кедр карэйскі, дуб мангольскі). У далі-нах рэк лісцевыя лясы — вярбовыя, ільмавыя, ясянёвыя і інш. У флоры ка-ля 850 відаў, шмат рэліктаў, у Чырв. кнізе 13 відаў, сярод іх хвоя густаквет-ная, ціс востраканцовы, заманіха высо-кая, жэньшэнь сапраўдны і інш. У фау-не — усурыйскі тыгр, ізюбр, плямісты алень, казуля, дзік, гімалайскі мядзведзь, леапард, рысь, харза, барсук, вавёрка, норка, каланок, бурундук, выдра, гі-ганцкая землярыйка, мандарынка, чор-ны бусел, японскі вуж, усурыйскі кап-цюрысты трытон, бязлёгачны трытон; з насякомых — рэліктавы лясны тара-кан, гіганцкі дрывасек, усурыйскі маха-он, шаўкапрады, бражнікі, паўлінавоч-кі. Плантацыі жэньшэню.