Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Тв.: Дядя Федор, пес н кот: [Пьесы. ] М., 1990; Красная Рука, Черная Простыня, Зеле-ные Пальцы: Страшная повесть для бес-
страшных детей; Жутклй детскнй фольклор. М., 1992; Меховой ннтернат: Поучнтельная повесть о девочке-учнтельннце н ее пушвс-тых друзьях. М., 1993; Бнзнес крокоднла Ге-ны. М , 1993; Лекцнн профессора Чайннкова. М., 1994; Тетя дядм Федора, нлн Побег нз Простоквашшю: Повесть-сказка. М., 1994.
А В Спрынчан
УСПЕНСКІ Яўген Канстанцінавіч (18.10.1891, Вільнюс — 29.10.1937), бел. фізік. Праф. (1936). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). 3 1923 у БДУ (з 1929 дэкан фіз.-матэм. ф-та). У 1931—36 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі. 3 1936 заг. ка-федры фізікі Гомельскага пед. ін-та. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядз. фізіцы, гісторыі і метада-логіі навукі. Рэпрэсіраваны ў 1937, рас-страляны. Рэабілітаваны ў 1957.
Літ.: Возвраіденные нмена: Сотрудннкн АН Беларусн, пострадавшме в пернод ста-лннскмх репресснй. Мн., 1992.
УСІіблЛЕ, вёска ў Ходасаўскім с/с Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл., на р. Чорная Натапа, каля аўтадарогі Мсціслаў—Магілёў. Цэнтр калгаса. За 24 км на ПдЗ ад г. Мсціслаў, 78 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Ходасы. 343 ж., 133 двары (2002). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Пом-нік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Каля У. гарадзішча днепра-дзвінскай і зарубінецкай культур (7 ст. да н.э. — 4 ст. н.э.).
УСПРЫМАННЕ, працэс адлюстраван-ня прадметаў і з’яў рэчаіснасці пры іх непасрэдным уздзеянні на органы па-чуццяў; наглядны пачуццёвы вобраз, які ўзнікае ў выніку гэтага працэсу. Ажыццяўляецца ў выніку дзейнасці сіс-тэмы аналізатараў, якая ўключае ўвесь адчувальны нервовы апараг ад перыфе-рычных утварэнняў (рэцэптараў) да ад-паведных аддзелаў галаўнога мозга. Anny і тую ж інфармацыю людзі ўспрыма-юць па-рознаму, суб’ектыўна, у залеж-насці ад вопыту, патрэбнасцей, схільнасцей і інтарэсаў чалавека (гл. Аперцэпцыя). Асн. ўласцівасці У.: цэлас-насць (стварае цэласны вобраз прадмета ў адрозненне ад адчуванняў, якія адлюс-троўваюць яго асобныя ўласцівасці); канстантнасць (навакольныя прадметы ўспрымаюцца як адносна пастаянныя па форме, колеры, велічыні і інш.); структурнасць (дазваляе ўспрымаць аба-гульненую структуру з розных адчуван-няў); асэнсаванасць (звязана са склада-най аналітыка-сінт. дзейнасцю мозга, разуменнем сутнасці назіральных прад-метаў і з’яў); выбіральнасць (пераваж-нае вылучэнне адных аб’ектаў у параў-нанні з інш ). У залежнасці ад таго, які з аналізатараў з’яўляецца вядучым у да-дзеным акце, адрозніваюць У. зрока-выя, слыхавыя, рухальныя, смакавыя, нюхальныя і іншыя. Важнае значэнне маюць У. прасторы (велічыні, формы, аддаленасці, узаемнага размя-шчэння і руху прадметаў), ч а с у (пра-цягласці, хуткасці і паслядоўнасці з’яў), складаных гукаў (прыродных, тэхн. аб’ектаў, муз., маўленчых і інш.),
УСТАНОЎКА 269
чалавека чалавекам (знешні выгляд, здольнасці, рысы характару, узаемаадносіны з інш. людзьмі, сац. групамі і супольнасцямі). Як неабходны этап пазнання У. апасродкавана мыс-леннем і звязана з памяццю, увагай, на-кіроўваецца матывацыяй і мае пэўную афекгыўна-эмацыянальную афарбоўку (гл. Эмоцыі). Навук. даследаванні сут-насці, структуры і ўласцівасцей У. вы-карыстоўваюцца пры стварэнні сістэм адлюстравання інфармацыі, у тэхн. эс-тэтыцы і маст. канструяванні, у педаго-гіцы, спорце і інш.
Літ.: Асмолов А.Г. Пснхологня лнч-ностн. М., 1990; Прннцшіы поровдаюшего процесса воспрнятня. М., 1992; Петров-скнй АВ. Лнчность. Деятельность. Кол-лектнв. М., 1982; Скотт Д. Снла ума: Пер. с англ. СПб., 1994. С.Ф.Дубянецкі.
УСІІРЫМАННЕ ЭСТЭТЫЧНАЕ, пра-цэс, які харакгарызуе момант успрыман-ня суб’ектам аб’екта як эстэтычнай каштоўнасці. Ажыццяўляецца праз не-пасрэднае пачуццёвае перажыванне ча-лавека, дзе выяўляюцца 2 узаемазвяза-ныя зместавыя структуры: успрыманне эстэт. уласцівасцей і, якасцей аб’екта; узровень эстэт. вопыту і эстэт. падрых-тоўкі суб’екта ўспрымання. Значную ролю ва У.э. адыгрывае эстэт. ўстаноў-ка, якая вызначае схільнасць, гатоў-насць суб’екта да эстэт. дзейнасці. Пры ўспрыманні ў якасці эстэт. аб’екта маст. твора гал. крытэрыем выступае маст. вопыт і ўзровень маст. падрыхтоўкі суб’екта [напр., існуе т.зв. эфект «наж-ніцы» («un decalage») — разрыў паміж авангардным узроўнем мастацтва і яго масавым успрыманнем рэцыпіентамі].
Літ:. Выготскнй Л.С. Псмхологмя нс-кусства. М., 1987; Лановенко О.П. Ху-дожественное воспрнятне: опыт построення обшетеоретнч. моделн. Кнев, 1987; С а л е -е ў-ВА Эгнапедагогіка і эстэтычнае развіццё асобы. Мн., 1994; Салеев В.А., Йваш-к е в н ч О.В. Эстетнческое воспрнятне н детская фантазня. Мн., 1999. В.А.Салееў.
УСТАВА, у х в а л а, спецыяльны пра-вавы акт ВКЛ у 16 ст., прысвечаны асобным пытанням цывільнага, крымін і працэсуальнага права, а таксама дзярж. кіраванню краіны. Мела сілу за-кона. Паводле сцвярджэння гісторыка М.Н.Ясінскага ў працы «Устаўныя зем-скія граматы Літоўска-Рускай дзяржа-вы» (Кіеў, 1889), назва акга адрознівала-ся ў залежнасці ад суб’екта заканадаў-ства: акт, які прымаў вял. князь, наз. «ўстава», акт, што прымаў сойм — «ух-вала». У. наз. таксама пісьмовыя распа-раджэнні ваявод пра ўстанаўленне цэн на пэўныя харч. тавары, віно, прыпра-вы і рамесныя вырабы, што ўвозіліся з-за мяжы. Гэтыя своеасаблівыя прэйску-ранты выдаваліся ў кожным ваяводстве звычайна двойчы на год, яны абвяшча-ліся і вывешваліся на рынках і ў шш. людных месцах.
«УСТАВА НА ВАЛбкі» 1557, адзін з гал. дакументаў агр. рэформы 16 ст. — еалочнай памеры. У гаспадарскіх (велі-какняжацкіх) уладаннях памера пачала-
ся ў шырокіх маштабах з 1551 у адпа-веднасці з распараджэннем Жыгімонта II Аўі'уста. Тэкст Уставы 1551 і інструк-цыі гаспадарскім мернікам пакуль не выяўлены. Вядома, што напачатку ва-лочнай памеры падлягалі тыя гаспадар-скія землі, дзе здаўна існавалі двары — гаспадаркі, заснаваныя на працы пры-гонных сялян, правобразы будучых фальваркаў. Пры правядзенні памеры напачатку былі дапушчаны пэўныя па-рушэнні і недакладнасці, таму вял. князь даў указанне аб праверцы (рэвізіі) правядзення памеры. Менавіта для рэ-візораў у першую чаргу і была зацвер-джана 1.4.1557 «У. на в.». У тым жа го-дзе і ў 1558 у яе ўнесены некат. папраў-кі, і надалей яна стала інструкцыяй не толькі для рэвізораў, але і для ўпраў-ляючых гаспадарскімі ўладаннямі. Павод-ле ўставы выпраўляліся пралікі і па-мылкі папярэдняй памеры, уводзілася аднастайнасць яе правядзення на ўсёй тэр. ВКЛ. У якасці пазямельнай меры прынята валока (21,36 га), яна ж стана-вілася і стандартнай адзінкай падатко-вага абкладання сялян. Адначасова пе-рад рэвізорамі і мернікамі ставілася за-дача пашырэння ранейшых і стварэння новых двароў (фальваркаў) як гаспада-рак па вытворчасці таварнага збожжа. На падставе «У. на в » рэвізія скончана ў 1568. На тэр. Беларусі яна ахапіла ўсе гаспадарскія ўладанні ў Ашмянскім, Бе-расцейскім, Браслаўскім, Ваўкавыскім, Віленскім, Гарадзенскім, Лідскім, Мен-скім, Новагародскім, Пінскім і Слонім-скім пав. Ва ўсх. валасцях рэформа па-чала праводзіцца ў 1560 паводле ін-струкцыі, якая значна адрознівалася ад «У. на в.». На У Беларусі агр. рэформа завяршылася ў 1630—40-я г.
Устава складаецца з 49 артыкулаў. 1—8-ы арт. вызначалі абавязкі людзей, якія выкон-валі спец. «службы» вял. князю (путных баяр, стральцоў, войтаў і інш ); 9—14-ы — статус дзярж. гарадоў; 15—19-ы — павіннасці з ва-локі і дадагковыя павіннасці і выплаты; 20— 25-ы — парадак стварэння і функцыянаван-ня фальваркаў; 26—28-ы — парадак збору падаткаў; 29—30-ы — правядзенне валочнай памеры; 31-ы — парадак збору дзесяціны для мясц. адміністрацыі; 32—34, 40, 48, 49-ы — функцыянаванне лясной гаспадаркі, карыс-танне насельніцтвам пушчамі, рэкамі і азёра-мі; 35—38-ы — дадатковыя павіннасці сялян (падводы, падвоз камення, будаўніцтва мас-тоў і інш.); 39-ы — надзяленне зямлёй і аба-вязкамі рамеснікаў; 41—43-і — парадак зада-вальнення шкод і крыўд, пакарання злачын-цаў; 44-ы — павіннасці на карысць Віленска-га і Трокскага замкаў; 45-ы — становішча шляхгы ў Жамойці; 46-ы — становішча «рус. валасцей» (падняпроўскіх і падзвінскіх); 47-ы — становішча старостаў і дзяржаўцаў.
Агр. рэформа ў дзярж. уладаннях, праведзеная паводле «У. на в.», дала па-чатак перабудове сельскай гаспадаркі ВКЛ. Па прыкладу гаспадара прыват-ныя і духоўныя землеўладальнікі такса-ма пачалі праводзіць валочную памеру, ствараючы нават свае адмысловыя ўста-вы. Рэалізацыя палажэнняў «У. на в.» стварыла прыкладна роўныя ўмовы для атрымання зямельнага надзелу і адбы-вання павіннасцей з яго і гэтым затар-
мазіла дыферэнцыяцыю сялян. Даклад-на вызначаныя павіннасці (у т.л. і pa-Heft уведзеныя), дастаткова роўны іх цяжар (2 дні паншчыны з валокі на ты-дзень) не выклікалі значных пярэчан-няў падданых. Закладзеныя ва ўставу эканам. ідэі спрыялі росту прыбыткаў феадалаў, а разам з тым стваралі ўмовы гасп. стабільнасці і вызначанасці для феадальна-залежнага насельніцгва, спрыялі ўмацаванню эканомікі краіны ў цэлым.
Публ.: Белоруссня в эпоху феодалнзма. Т. 1. Мн., 1959.
Літ.: Пнчета В.М. Аграрная реформа Снгнзмунда-Августа в Лнтовско-Русском го-сударстве. 2 нзд. М., 1958; Г о л у б е ў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI—XVIII стст. Мн., 1992.
В Ф.Голубеў.
УСТАВАЧНЫ РОСТ у батаніцы, тое, што інтэркалярны рост.
УСТАНАЎЛЕННЕ, у Расійскай імпе-рыі: 1) пастанова, указ імператара, за-кон. 2) Установа, фірма, прадпрыемства (напр.. Крэдытныя ўстанаўленні).
УСТАНОВА, 1) орган дзярж. кіравання, дзярж. улады, які выконвае пэўныя функцыі, што ўскладзены на дзяржаву; частка дзярж. апарата -— міністэрствы, камітэты, кіраўніцтвы. 2) Арг-цыя, якая ажыццяўляе гасп., сац.-культ. дзейнасць у сферы паслуг, у вытв-сці духоўнага, інфармацыйнага прадукту (У. навукі, культуры. асветы, аховы зда-роўя, бьгг. паслуг, фін. і інш ). 3) Арг-цыя, якая створана ўласнікам для ажыц-цяўлення кіраўніцкіх, сац.-культ. або інш. функцый некамерцыйнага ха-ракіару і фінансуецца ім поўнасцю або часткова. У. адказвае па сваіх абавяза-цельствах грашовымі сродкамі, што знаходзяцца ў яго распараджэнні. Пры іх. недастатковасці, згодна з цывільным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, субсідыярную адказнасць у апошнім вы-падку нясе ўласнік адпаведнай маёмас-u^ Ю Я.Саеельеў.