• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ:. О р л о в a М.А. йскусство Совет-ской Белорусснн. М., 1960. П.М.Герасімовіч.
    УСЕБЕЛАРЎСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ ШСЬМЕННІКАЎ I ПАЭТАЎ. Існавала з сакавіка 1927 да 1928 як спроба ажыц-цявіць сфармуляваную ў крас. 1926 М.Чаротам і М.Зарэцкім ідэю сдварэн-ня ў БССР адзінай творчай арганізацыі. Ініцыятар стварэння — Ц.Гартны. На агульным сходзе пісьменнікаў выбрана арганізац. бюро з прадстаўнікоў усіх літ. аб’яднанняў і груповак для выпрацоўкі праграмы і статута. У бюро ўвайшлі Ц.Гартны, М.Чарот, З.Бядуля, А.Сянке-віч, М.Гольдберг, В.Аршанскі, Вансоў-скі. Яно склікала сходы пісьменнікаў, наладжвала інтэрнац. літ. вечары. Аднак стварыць Усебел. пісьменніцкі саюз не ўдалося, і федэрацыя спыніла дзей-насць. К.Р.Хромчанка.
    УСЕБЕЛАРУСКІЯ	263
    УСЕБЕЛАРЎСКІ З’ЕЗД 1917, П е р -шы Усебеларускі кангрэс, першы ў гісторыі агульнанацыянальны прадстаўнічы форум бел. народа. Ад-быўся 5—18(18—31).12.1917 у Мінску. Скліканы Вялікай бмарускай радай (ВБР) і Беларускім абласным камітэтам (БАК) для вызначэння дзярж.-паліт. і нац.-культ. статуса Беларусі ва ўмовах паскоранага Кастрычніцкай рэвалюцыяй 1917 працэсу распаду Рас. дзяржавы і перад пагрозай страты зах. часткі Беларусі (акупіравана Германіяй у 1915) у выпадку ажыццяў-лення ініцыіраванага бальшавікамі вы-хаду Расіі з 1-й сусв. вайны. У рабоце з’езда ўдзельнічалі 1872 дэлегаты, у т.л. 1167 з правам рашаючага і 705 з нравам дарадчага голасу. Каля 2/3 дэлегатаў на-кіраваны цывільнымі арг-цыямі, больш за 1/3 — вайскоўцамі. Арганізац. кіраў-ніцтва з’ездам ажыццяўляў прэзідыум на чале з С.А.Рак-Міхайлоўскім [да 14(27).12.1917], потым з І.М.Серадой. Для аператыўнага разгляду паліт. пы-танняў была сфарміравана Рада старэй-шын з’езда (Рада з’езда) у складзе прэ-зідыума і прадстаўнікоў ад розных груп дэлегатаў (усяго каля 60 чал.). Пераваж-ная большасць з’езда была захоплена сацыяліст. ідэяй (у тым або інш. вары-янце), галасы асобных лібералаў пата-налі ў хоры радыкалаў і сацыялістаў, a кансерватыўныя погляды практычна не выявіліся. З’езд разгледзеў шырокі спектр найважнейшых праблем жыцця тагачаснага бел. грамадства. Падыходы з’езда да эканам. і сац.-культ. праблем неслі на сабе адбітак сацыяліст. пры-хільнасцей большасці дэлегатаў. У рэза-люцыях секцый і камісій гучала ідэя сац. справядлівасці, сцвярджалася неаб-ходнасць забяспечыць роўнасць паміж індывідамі, ірупамі насельніцгва і цэ-лымі народамі. Прадугледжвалася арга-нізацыя нар. кантролю над вытворчас-цю і гандлем, устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня ў прам-сці і сельскай гас-падарцы. Асн. прынцыпам агр. рэфор-мы меркавалася бязвыплатная перадача ўсёй зямлі ў рукі працоўнага сялянства. ІІрапаноўвалася ўвесці ўсеаг. бясплат-ную адукацыю, заснаваць Бел. ун-т, па-шырыць сетку тэхн. навуч. устаноў. Адзначаючы немэтазгоднасць карды-нальнай ломкі моўнай сітуацыі ў Бела-русі, што вызначалася моцнымі пазіцы-ямі рус. мовы як афіцыйнай, дэлегаты выказваліся за спрыянне развіццю бел. літ. мовы і павышэнне яе грамадскага статуса. Гарантыю выканання сваіх на-станоў з’езд бачыў у неадкладнай арга-нізацыі бел. войска. На з’ездзе разгарну-ліся вострыя дэбаты наконт выбару аптымальнай формы самавызначэння: іірадстаўнікі ВБР прапаноўвалі абвясціць Беларусь раўнапраўнай рэспублікай у складзе агульнарас. федэрацыі народаў і краёў, а лідэры БАК лічылі такую прапа-нову занадта радыкальнай і небяспечнай. У выпрацаванай Радай з’езда кампраміс-най формуле арганізацыі ўлады гавары-лася: «Замацоўваючы сваё права на сама-вызначэнне, абвешчанае Расійскай рэва-люцыяй, і сцвярджаючы дэмакратычны
    рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адрыву ад Расій-скай дэмакратычнай федэратыўнай рэс-публікі, 1-ы Усебеларускі з’езд пастанаў-ляе: неадкладна ўтварыць са складу з’езда орган краёвай улады ў асобе Усе-беларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпугатаў, які часова стано-віцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя зносіны з цэнтральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпугатаў». Гэта фармулёўка ўключала матыў Бел. рэс-публікі, але наймення такога не ўтрым-лівала і была аднагалосна ўхвалена дэ-легатамі. Усебел. Савету сял., салдац-кіх і рабочых дэпутатаў даручалася за-бяспечыць найхутчэйшае скліканне Бел. Устаноўчага сходу, каб канчаткова за-мацаваць легітымны характар самавы-значэння Беларусі і стварыць пастаян-ныя органы ўлады. Сфармуляваная з’ездам канцэпцыя дэмакр. шляху да бел. дзяржаўнасці не адпавядала ім-кненням бальшавікоў Зах. фронту ўста-навіць сваю манаполію на ўладу ў Бела-русі. Кансалідацыя з’езда азначала пра-вал бальшавіцкай тактыкі на яго рас-кол. У выніку па загадзе Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту з’езд у ноч на 18(31).12.1917 быў разагнаны ўзбр. салдатамі. Гэта сі-лавая акцыя абарвала найб. паўнавар-тасны шлях пабудовы бел. дзяржаўнас-ці, але не перапыніла працэс нац,-дзярж. самасцвярджэння беларусаў. Ра-да з’езда і сфарміраваны ёй 21.12.1917 (3.1.1918) Выканаўчы камітэт Рады Усе-беларускага з'езда перайшлі на неле-гальнае становішча. Пасля эвакуацыі з Мінска ў лют. 1918 бальшавікоў на ас-нове гэтых органаў былі ўтвораны па-літ. структуры Беларускай Народнай Рэс-публікі.
    Літ:. Круталевнч В.А Рожденме Бе-лорусской Советской Республнкм: (На пугн к провозглашенню республнкм. Октябрь 1917 — декабрь 1918 г.). Мн., 1975; Сташ-к е в н ч Н.С. Прнговор революцнм: Круше-нне антнсов. двнження в Белорусснн, 1917— 1925. Мн., 1985; Нгнатенко Н.М. Ок-тябрьская революцня н самоопределенме Бе-лорусснм. Мн., 1992; Езавітаў К. Першы Усебеларускі кангрэс // Бел. мінуўшчына. 1993. № 1; Усебеларускі з'езд 1917 г.: свед-чанне сучасніка // Бел. гіст. часоп. 1993. № 1—4; Краўцоў М. Разгон (Успамін) // Спадчына. 1996. № 1; А.Н. |Гарун A.J. Бела-рускі кангрэс: (Матэрыялы і дак.) // Роднае слова. 1997. № 8; Архівы Беларускай Народ-най Рэспублікі. Т. 1, кн. 1. Вільня; Нью-Ёрк; Мн.; Прага, 1998; Р у д о в і ч С. Час выбару: Прабл. самавызначэння Беларусі ў 1917 г. Мн., 2000; Скалабан В. Усебеларускі з’езд 1917 г.: перспектывы вывучзння // Biaioruskie zeszyty historyczne. Bialystok. 2001. № 15. C.C Рудовіч.
    УСЕБЕЛАРЎСКІЯ АРХІЎНА-АРХЕА-ГРАФІЧНЫЯ КАНФЕРЙНЦЫІ Адбы-ваюцца з 1924 у Мінску (некат. маюць юбілейны харакгар; у 1930—50-я г. за-мест канферэнцый праводзіліся нарады архіўных работнікаў). У канферэнцыях удзельнічаюць супрацоўнікі архіўных
    органаў і ўстаноў, прадстаўнікі акад. ін-таў гуманітарнага профілю, музеяў, біблія-тэк, ВНЎ, выд-ваў Беларусі (з 1990-х г. і замежных краін). На іх абмяркоўваюц-ца тэарэтыка-метадычныя і пракгыч-ныя пытанні па праблемах архівазнаў-ства, археаграфіі, архіўнай справы і шш. спецыяльных гіст. дысцыплін. Справаздачы і інфарм. паведамленні пра вынікі іх дзейнасці рэіулярна змя-шчаюцца ў рэсп. перыядычным друку, спецыялізаваных архіўна-археагр. часо-пісах і бюлетэнях Расіі, Польшчы, Ук-раіны і Беларусі (з 1999). Матэрыялы некат. канферэнцый надрукаваны асоб-нымі выданнямі.
    Першая Усебеларуская канферэнцыя архіўных р a -ботнікаў адбылася 12—15.5.1924 у сувязі з рэарганізацыяй архіўнай спра-вы ў БССР. Удзельнічала каля 30 чал. Другая канферэнцыя а р -хіўных работнікаў БССР адбьыася 19—24.12.1927. На ёй разгле-джаны дзейнасць і чарговыя задачы дзярж. архіўных устаноў Беларусі, ухва-лена іх рэарганізацыя. Прысутнічалі 23 дэлегаты. Наступныя канферэнцыі і на-рады, якія склікаліся на Беларусі, не мелі паслядоўнай нумарацыі. У с е б е -ларуская нарада архіў-ных работнікаў адбылася 22— 24.4.1937. Прысвечана вынікам Плену-ма ЦК ВКП(б) (23.2—5.3.1937), у духу таго часу адзначыла «засмечанасць» бел. архіваў т.зв. ворагамі народа, існаванне «шкодных» тэорый у архіўнай справе і інш. Прысутнічала 37 чал. Н а в у к о -вая канферэнцыя па а р -хівазнаўстве і к р ы н і ц a -знаўстве ў Беларусі адбыла-ся 13—14.6.1968. Прысвечана 50-годдзю сав. архіўнага будаўніцтва. Удзельнічала больш за 200 чал. Навуковая канферэнцыя архіўных устаноў Беларусі, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння У.І.Лені-на, адбылася 3.4.1970. Навуковая канферэнцыя па п р а б л е -мах выдання гістарычных крыніц і развіцця a р х е a -графіі ў Б С С Р адбылася 12— 13.10.1976. Міжнародная на-вукова-тэарэтычная к а н -ферэнцыя «Архівазнаўства, крыніцазнаўства, г і с т а р ы я -графія Беларусі: стан і перспектывы» адбылася	1 ■—
    2.12.1993; удзельнічала больш за 70 чал. Навуковая канферэнцыя «М М.Улашчык і п р а б л е -мы беларускай гістарыя-графіі, крыніцазнаўства і археаграфіі (да 90-х у г о д -каў вучонага)» адбылася 14— 15.2.1996; удзельнічала больш за 50 чал. Міжнародная навуковая канферэнцыя «Замежная архіўная беларусіка» адбыла-ся 25—26.4.1996; удзельнічала болып за 70 чал. Міжнародная наву-
    264	УСЕВАЛАД
    ковая канферэнцыя «П р а б -лемы беларускай археа-г р а ф і і» адбылася 11—12.3.1999. Прысвечана 175-годдзю выхаду 1-га бел. археаграфічнага зб. «Беларускі ар-хіў старажытных грамат». У яе рамках працаваў міжнар. семінар «Педагагіч-ныя аспекты гістарычнай інфарматыкі». Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Архівы Беларусі н а р у -бяжы XX—XXI ст.: гісто-рыя, стан, перспектывы р а з в і ц ц я» адбылася 8—9.2.2000. У яе рамках працаваў 2-і бел.-франц. ар-хіўны семінар, па выніках канферэнцыі прыняты рэкамендацыі, надрукаваныя ў час. «Архівы і справаводства».
    Літ.: Первая всебелорусская конференцня архмвных работннков 12—15 мая 1924 г: Док. н матеряалы. Мн., 1999; Вопросы архм-воведенмя м нсточнмковеденяя в БССР. Мн., 1971; Вопросы археографнн в БССР: (Мате-рналы науч. конф. архявных учрежденнй рес-публнкл). Мн., 1980; Архівазнаўства, крыні-цазнаўства, гістарыяграфія Беларусі: стан і перспектывы: Тэз. Міжнар. навук.-тэарэтыч. канф. Ч. 1—2. Мн., 1993; М.М.Улашчык і праблемы беларускай гістарыяграфіі, крыні-цазнаўства і археаграфіі: (да 90-х угодкаў ву-чонага); Матэрыялы навук. канф. Мн., 1997; Замежная архіўная беларусіка: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 1998.
    М.Ф.Шумейка.
    УСЕВАЛАД, князь Герцыке — полацка-га ўдзела ў Ніжнім Падзвінні ў 13 ст. Вёў актыўную барацьбу супраць крыжа-коў. У 1203 зрабіў паход на Рыгу. У 1209 крыжакі захапілі Герцыке і аддалі яго ў леннае валоданне У., аднак і пас-ля гэтага У. не пераставаў змагацца супраць іх. У 1214 У. мужна абараняўся ад нападу крыжакоў, якія імкнуліся за-хапіць Герцыке, і карыстаўся падтрым-кай літоўцаў. Некаторы час яшчэ вало-даў горадам і часткай удзела. Апошні раз упамінаецца ў 1225 як васал рыж-скага біскупа Альберта.