• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    I. С.Барысаў.
    УСЕРАСІЙСКАЯ ПАПГЫЧНАЯ СГАЧКА Ў КАСТРЬІЧНІКУ 1905, гл. Кастрыч-ніцкая ўсерасійская палітычная стачка 1905.
    УСЕРАСІЙСКІ ВЬІСГАВАЧНЫ ЦЭНГР. Створаны ў Маскве ў 1991 на базе Выстаўкі дасягненняў народнай гаспа-даркі СССР, дзе дэманстраваліся дасяг-ненні прам-сці, транспарту, сельскай гаспадаркі, буд-ва, навукі і культуры рэспублік СССР. Асн. задачы У.в.ц.: са-дзейнічанне наладжванню сувязей па-між таваравытворцамі і спажыўцамі,
    рэспублікамі, краямі і абласцямі; раз-віццё кірмашова-выставачнай дзейнас-ці; арганізацыя біржавой, пасрэдніцкай і асветнай дзейнасці; навучанне спецыя-лістаў ва ўмовах рыначнай эканомікі і інш.
    УСЕРАСІЙСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ІН-СТЫТЎТ КІНЕМАТАГРАФІІ і м я С.Герасімава. Засн. ў 1919 у Маскве як Дзяржкінашкола, з 1922 Дзярж. майстэрні кінамастацтва, з 1925 тэхнікум кінематаграфіі, з 1930 — ін-т (з 1934 — Усесаюзны), з 1992 сучасная назва.
    Арганізатары і першыя педагогі — У.Гар-дзін, Л.Куляшоў і інш. У розныя часы ў ін-це выкладалі: С.Бандарчук, А.Баталаў, Г.Волчак, Герасімаў (з 1985 ін-т яго імя), А.3гурыдзі, І.Іваноў-Вано, Р.Кармен, У.Пудоўкін, М.Ром, І.Саўчанка, І.Таланкін, Э.Цісэ, С.Эйзен-штэйн і інш. Mae ф-ты: рэжысёрскі, акцёр-скі, сцэнарна-кіназнаўчы, кінааператарскі, маст. і эканам.; дзённую і завочную формы навучання; аспірантуру; больш за 20 кафед-раў, н.-д. сектар, шэраг лабараторый, навуч. кінастудыю, фільматэку, б-ку. Сярод вьшуск-нікоў: рэжысёры і аператары А.Міхалкоў-Канчалоўскі, Э.Клімаў, П.Лебешаў, М.Міхал-коў, К.Муратава, Ў.Нахабцаў, Э.Разанаў, І.Слабневіч. АТаркоўскі, В.Юсаў і інш.; бел. рэжысёры І.Дабралюбаў, Дз.Зайцаў, М.Пта-шук, В.Рубінчык, Б.Сцяпанаў, В.Тураў і інш.
    УСЕРАСІЙСКІ З’ЕЗД БЕЖАНЦАЎ 3 БЕЛАРЎСІ, з’езд беларусаў-бежанцаў. Адбыўся 17—21.7.1918 у Маскве. Прысутнічала 227 дэлегатаў — прадстаўнікоў ад бежанцаў з Беларусі, што жылі ў Расіі. Парадак дня: справа-здача Бел. нац. камісарыята; бежанскае пытанне (даклады' з месцаў, матэрыяль-ная дапамога, рээвакуацыя, школьная справа, пакрыццё страт ад вайны); прадстаўніцтва Беларусі на будучай мір-най канферэнцыі народаў; сучаснае становішча; аб цэнтр. выканаўчым бе-жанскім к-це Беларусі. 19.7.1918 дэлега-цыя з’езда на чале з ЮСУсціловічам бы-ла прынята У.І.Леніным.
    Кр Протоколы, постановлення н матерна-лы Всеросснйского сьезда беженцев мз Бело-русснн в Москве, 15—21 мюля 1918 г. М., 1918. УУГрамовіч.
    УСЕРАСІЙСКІ 3EMCK1 САКЎЗ, гл ў арт. Земскі саюз.
    УСЕРАСІЙСКІ САЮЗ ГАРАДОЎ, агульнарасійская арг-цыя ліберальных памешчыкаў і буржуазіі. Створаны 21 — 22.8.1914 у Маскве на з’ездзе градана-чальнікаў з мэтай дапамогі ўраду ў вя-дзенні вайны. Дзейнічаў у кантакце з Земскім саюзам, выконваў аднолькавыя з ім функцыі (гл. Земска-гарадскі саюз).
    УСЕРАСІЙСКІ СЯЛЯНСКІ САЮЗ, масавая apr-цыя сялян у час рэвалюцыі 1905—07 у Расіі (470 мясц. арг-цый, ка-ля 200 тыс. членаў). Створаны ў жн. 1905 у Маскве, дзейнічаў пад кіраўніц-твам партыі сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў. Праграма ўключала патрабаванні
    266 УСЕРАСІЙСКІ
    нацыяналізацыі зямлі, склікання Уста-ноўчага сходу. Быў звязаны з Пецярб. саветам рабочых дэпутатаў, «Працоўнай групай» у Дзярж. думе. Аднавіўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, яго кіраўніцтва падтрымлівала Часовы ўрад. Распаўся пасля Кастр. рэвалюцыі 1917.
    УСЕРАСІЙСКІ ЦЭНТРАЛЬНЫ ВЫ-КАНАЎЧЫ KAMI Г)Г (ВЦВК), вышэй-шы заканадаўчы, распарадчы і кантра-люючы орган дзярж. улады Рас. Сав. Федэратыўнай Сацыяліст. Рэспублікі ў 1917—38. Выбіраўся Усерас. з’ездам Саветаў з ліку дэлегатаў і дзейнічаў у перыяды паміж з’ездамі. Рашэнні пры-маліся на сесіях ВЦВК, якія склікаліся перыядычна. ВЦВК, функцыі якога па-між сесіямі выконваў яго Прэзідыум, быў падсправаздачны з’езду Саветаў, выдаваў дэкрэты, пастановы, зацвяр-джаў праекты дэкрэтаў і інш. пастаноў СНК РСФСР. Да ўтварэння СССР ук-лючаў і членаў ад сав. рэспублік Украі-ны і Беларусі (з 1920), Закаўказзя (з 1921), якія выбіраліся на рэсп. з’ездах Саветаў. Старшыні ВЦВК: Л.Б.Каменеў 127.10(9.11)—8(21).11.1917], Я.М.Свярд-лоў [8(21 ).Н.1917—16.3.1919], М.І.Калі-нін (30.3.1919 — ліп. 1938). Паводле Канстытуцыі РСФСР 1937 найвыш. ор-ганам улады стаў Вярхоўны Савет РСФСР (выбраны ў чэрв. 1938) і яго Прэзідыум (выбраны ў ліп. 1938).
    УСЕСАЮЗНЫ ЛЕНІНСКІ КАМУНІС-ІЫЧНЫ САЮЗ МбЛАДЗІ (ВЛКСМ), камсамол, маладзёжная грамадска-паліт. арг-цыя ў Расіі і СССР у 1918— 91. Створаны на I Усерас. з’ездзе саю-заў рабочай і сял. моладзі 29.10.1918 як Рас. камуніст. саюз моладзі (РКСМ, у яго склад увайшлі і камуніст маладзёж-ныя арг-цыі Беларусі). 3 1924 — Рас. Ленінскі камуніст. саюз моладзі, з 1926 — ВЛКСМ. Дзейнічаў пад кантро-лем Камуніст. партыі як яе памочнік і рэзерв. Статут ВЛКСМ патрабаваў ад камсамольцаў змагацца за ажыццяўлен-не рашэнняў партыі і сав. ўрада. Асн. ідэалаг. задачай камсамола абвяшчалася выхаванне моладзі на ідэях марксізму-ленінізму, выпрацоўка і ўмацаванне ў яе класавага падыходу да ўсіх з’яў жыцця, падрыхтоўка стойкіх, высокаадукава-ных, працавітых сав. патрыётаў. У кам-самол прымаліся юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 28 гадоў. Першапачат-ковая жорсткая ідэалаг. патрабаваль-насць да ўступаючых паступова паслаб-лена. У 1970—80-я г. членствам у ВЛКСМ, якое стала ў значнай ступені фармальным, бьыа ахоплена амаль уся моладзь СССР (каля 42 млн. чал. у 1985). Арганізац. струкгура ВЛКСМ бу-давалася паводле прынцыпу дэмакр. цэнтралізму. Яе аснову складалі пярвіч-ныя арг-цыі, якія ствараліся на пра-мысл. і с.-г. прадпрыемствах, у навуч. установах, часцях арміі, флоту і г.д. Вы-шэйшым органам пярвічнай арг-цыі
    з’яўляўся агульны сход членаў. Сход выбіраў к-т камсамола, які кіраваў справамі apr-цыі паміж сходамі. Анала-гічна будаваліся і вышэйстаячыя камса-мольскія арг-цыі — раённыя, гарад-скія, абласныя, рэсп. і інш. Вышэйшым органам ВЛКСМ з’яўляўся з’езд ВЛКСМ (адбыліся 22 з’езды), які выбі-раў для кіраўніцтва паміж з'ездамі ЦК ВЛКСМ на чале з 1-м сакратаром. Цэнтр. органы друку ВЛКСМ — газ. «Комсомольская правда» і час. «Молодой коммуннст». Састаўнымі часткамі ВЛКСМ былі рэсп. камсамольскія арг-цыі саюзных рэспублік СССР (акрамя Ра-сіі), у т.л. Камуністычны саюз моладзі Беларусі. Камсамол кіраваў Усесаюзнай піянерскай арг-цыяй імя Леніна (гл. ў арт. Піянерскія арганізацыі), быў шэфам сав. ВМФ. Пад яго кіраўніцтвам сав. моладзь удзельнічала ў грамадз. вайне, індустрыялізацыі краіны і калектывіза-цыі сельскай гаспадаркі, у культ. рэва-люцыі, Вял. Айч. вайне і пасляваен. ад-наўленні гаспадаркі, здзяйсненні буй-намаштабных гасп. праекгаў 1950—80-х г. 3 пачаткам перабудовы ў СССР у ВЛКСМ разгарнуўся працэс дэмакра-тызацыі ўнутрысаюзнага жыцця. Аднак агульны сістэмны крызіс афіц. ідэалогіі і дзярж. сістэмы СССР у канцы 1980 — пач. 1990-х г. прадрашыў і лёс ВЛКСМ, які пачалі пакідаць асобныя рэсп. кам-самольскія арг-цыі. XXII надзвычайны з’езд ВЛКСМ (вер. 1991) палічыў вы-чарпанай паліт. ролю ВЛКСМ як федэ-рацыі камуніст. саюзаў моладзі і абвяс-ціў аб яго самароспуску.
    Літ:. Славный путь Ленннского комсомо-ла: Нстормя ВЛКСМ. 2 нзд. М., 1978.
    УСЕСЛАВЯНСКІ КАМГІ9Т У с е -славянскі антыфашысцкі к а м і т э т, цэнтр міжнар. грамадска-паліт. і культ.-асв. слав. руху, які дзей-нічаў на тэр. СССР у 1941—47. Утвора-ны 5.10.1941 паводле рашэння 1-га Усеслав. мітынгу (Масква, 8— 11.8.1941). Мэты: устанаўленне сувязі з антыфаш. нац.-вызв. рухам Супраціўлен-ня ў слав. краінах, з замежнымі прагрэс. (на погляд кіраўніцтва СССР) слав. арг-цыямі; збор і распаўсюДжанне матэ-рыялаў і дакументаў пра барацьбу слав. народаў супраць фашызму і пра злачын-ствы ням.-фаш. акупантаў; садзейнічан-не падрыхтоўцы і арганізацыі чэш., польскіх і інш. вайск. часцей, што фар-міраваліся на тэр. СССР. Старшыня к-та — сав. ген.-лейт. А.С.Гундараў. Па-водле Палажэння аб У.к. ад 6.4.1942, ён складаўся з Прэзідыума (у яго складзе Я.Купала) і 6 нац. секцый: рус. (кіраў-нік А.М.Талстой), укр. (А.Е.Харняйчук), бел. (Я.Колас), польскай (ВЛ.Васілеў-ская), чэш. (З.Неедлы), паўднёваслав. (Б.Масларыч); бюро абслугоўвання слав. прэсы за мяжой; арганізац.-маса-вага аддзела. Дзейнасць У.к. падтрымлі-валася кіраўніцтвам СССР, камуніст. і рабочымі партыямі слав. краін. 3 1942 выдаваўся час. У.к. «Славяне» (1942— 58). Формы работы к-та: агітацыя і пра-паганда, арганізацыя Усеслав. анты-фаш. мітынгаў у Маскве (4—5.4.1942, 9
    і 16.5.1943, 14.3 і 6.4.1944) і радыёмі-тынгаў (больш за 70 у 1943—44), рас-паўсюджванне праз друк, у т.л. замеж-ны, адозваў, зваротаў і інш. дакументаў, арганізацыя штотыднёвых радыёперадач на ўсе слав. краіны на ўкр., бел., польс-кай, чэш., славацкай, сербскай, харвац-кай, славенскай і балг. мовах; наладж-ванне вечарын слав. культуры, лек-цый, выставак, сустрэч з партызанамі і воінамі. К-т падтрымліваў сувязі са слав. арг-цыямі ў ЗША, Канадзе, Вялі-кабрытаніі, Аўстраліі, краінах Лац. Аме-рыкі. У 1944—45 у вызваленых ад фа-шызму слав. краінах узніклі нац. слав. к-ты. Да канца 1945 У.к. устанавіў сувя-зі са 130 замежнымі слав. арг-цыямі. У снеж. 1946 у Бялградзе створаны новы міжнар. слав. цэнтр -— Агульнаславян-скі к-т, а У.к. у 1947 пераўтвораны ў Славянскі к-т СССР (скасаваны ў 1962, функцыі перададзены Сав. к-ту абаро-ны міру).
    УСЕЧАНАЯ РЫФМА, від нескладанай рыфмы, пры якой у канцы аднаго з рыфмаваных слоў ёсць 1—2 гукі, не су-гучныя другому слову. Часцей за ўсё гэ-та нескладовыя ётаваныя галосныя «й», «ў»:
    Падавальваючы мой няхітры спеў, сябры гавораць — сто разоў ім дзякуЯ. — што быццам я сабаку ў рыфме з'еў, а я ж дасюль жую таго сабаку.
    (М.Лужанін)
    Часам усечанай называюць рознана-ціскную рыфму.	В.П.Рагойша
    УСЁЕДНАСЦЬ тое, што эўрыфагія.
    УСІ, горад на У Кітая, у правінцыі Цзянсу. Каля 900 тыс. ж. (1999). Порт на Вялікім канале. Гандл.-размерка-вальны пункт рысаводчага раёна і цэнтр тэкст. (шаўковай, баваўнянай, шарсцяной) прам-сці. Маш.-буд., рыса-ачышчальныя, алейныя, мукамольныя прадпрыемствы.
    УСКОСНАЯ МОВА, спосаб перадачы чужога выказвання, пры якім не захоў-ваюцца яго грамат., лексічныя і стыліс-тычныя асаблівасці. Складаецца са слоў апавядальніка і чужога выказвання, якія афармляюцца не як самаст сінтакс. структуры, а аб’ядноўваюцца падпарад-кавальнай сувяззю ў адзін сказ. Словы аўтара падаюцца ў гал. частцы сказа, чужое выказванне — як даданы дапаў-няльны, дзейнікавы ці азначальны сказ. Часткі складанага сказа злучаюцца пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў «пгто», «быццам», «каб».