Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
260 УСАКІНСКІ
ун-т Буэнас-Айрэса (1907). 3 1915 у Ін-це бактэрыялогіі, з 1919 ва ун-це Буэнас-Айрэса. Навук. працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вуг-ляводнага абмену, развіцці цукр. дыя-бету. Нобелеўская прэмія 1947 (з К.Ф.Коры і Г.Т.Коры). В.Ф.Ермакоў.
Б.А.Усай В.М.Усаў.
УСАКІНСКІ МЕМАРЫЯЛЬНЫ КбМП-ЛЕКС, філіял Клічаўскага краязнаўчага музея лесу. Адкрыты 9.5.1985 за 500 м на ПнУ ад в. Усакіна Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл., якая ў Вял. Айч. вайну была цэнтрам базіравання кіраў-ніцтва Клічаўскай партызанскай зоны. Пл. 10 км2 (2002). Складаецца (скульпт. А.Калніньш) з мемар. знака ў гонар Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б і штаба ваеннааператыўнай групы пар-тыз. злучэнняў, брацкіх могілак са Сця-ной Памяці з імёнамі 400 загінуўшых сав. воінаў і партызан, партыз. лагера (жылыя і штабныя зямлянкі, хлебаня-карня, друкарня, калодзеж-журавель, кухня, медпункт), помніка «Расколатая хата» ў памяць знішчаных акупантамі ў жн. 1942 разам з жыхарамі і неадроджа-ных пасля вайны вёсак Вязень і Сялец.
Літ.: Памяць. Гіст.-дак. хроніка Клічаўска-га р-на. Мн., 1995. Л.А.Ачыновіч.
Да арт. Усакінскі ме-марыяльны комплекс. Помнік загінуўшым жыхарам спаленых і неадроджаных вёсак Вязень і Сялец.
УСАНАВА Людміла Мікалаеўна (н 5.4.1940, с. Барабаш Хасанскага р-на Прыморскага краю, Расія), бел. і расій-ская актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976) Скончыла Бел. тэатр.-маст. ін-т (1962).
3 1962 у Бел. т-ры імя Я.Коласа. у 1966—76 у Гомельскім абл. драм. т-ры. 3 1979 у Кемераўскім драм. т-ры (Ра-сія). Выканаўца драм. і характарных ро ляў. Ёй уласцівы спалучэнне знешняга і ўнутр. малюнка ролі, пранікненне ў псіхалогію вобразаў, яркі сцэн. тэмпе-рамент. Сярод роляў у т-ры імя Я.Кола-са: Маша («Пад адным небам» А.Маў-зона), Анда («Ветрык, вей!» Я.Райніса), Рэгана («Кароль Лір» У.Шэкспіра); у Гомельскім т-ры: Таццяна («Амазонкі» А.Дзялендзіка), Наташа («Тры сястры» А.Чэхава), Дашачка («Залатая карэта» Л.Лявонава), Тамара («Сітуацыя» В.Ро-зава). А.А.Лабоеіч.
УСАНАЎ Сяргей Аляксандравіч (н 14.5.1948, в. Ільіно Валадарскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія), бел. біяхі-мік. Д-р хім. н. (1990). Скончыў БДУ (1973). 3 1973 у Ін-це біяарган хіміі Нац. АН Беларусі. У 1993-—95 і 1997— 2001 у ЗША. Навук. працы па біяарган хіміі і малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя формы цытахрому Р450.
Тв.: Сайт-направленный мутагенез цмто-хрома bs в нсследованнн его взанмодействня с цнтохромамн Р450 (раза.м з М.У.Чудаевым, А.АГілепам) // Бнохмммя 2001 Т. 66, ввіп. 6; Probing the interaction of cytochrome P450scc (CYP11A1) with adrenodoxin: evaluating site-directed mutations by molecular modeling (y сааўт.) // Biochemistry. 2002. Vol 41, № 26.
ЎСАЎ Віктар Міхайлавіч (21.12.1916, г. Нікапаль, Украіна — 23.6.1941), удзель-нік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну Герой Сав. Саюза (1965). Скончыў Хар-каўскае ваен. вучылішча войск НКДБ (1940). У Чырв. Арміі з 1936. Лейтэнант Ў. 22.6.1941 кіраваў боем пагранічнікаў, якія 10 гадзін адбівалі атакі ням.-фаш. войск на заставе каля в. Вулька Драгун-ская Беластоцкай вобл. Загінуў у баі. У г. Гродна яму пастаўлены помнік, в. Вулька Драгунская Гродзенскага р-на перайменавана ў в. Усава; яго імем на-звана таксама пагранзастава на зах. гра-ніцы.
ЎСАЎ Іван Несцеравіч (13.10.1921, в. Асяродак Асіповіцкага р-на Магілёў-скай вобл. — 19.1.1994), бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-р мед. н. (1965), праф. (Ю67). Засл. дз. нав. Беларусі
(1981). Засл. работнік аховы здароўя Бе-ларусі (1991). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1951), дзе і працаваў (з 1967 заг. кафед-ры). Адначасова ў 1968—71 гал. дзіцячы нефролаг Беларусі. Навук. працы па даследаванні мікраэлементаў у крыві нованароджаных, механізма развіцця хвароб нырак і іх лячэнні, спадчыннай схільнасці да хвароб у дзяцей. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Спутняк педяатра Мн., 1976; Рахят у детей. Мн., 1980 (разам з З.АСтанкевіч); Справочннк участкового педаатра. Мн., 1991 (у сааўг.).
УСАЧбЎ Аляксандр Фёдаравіч (23.11.1907, Масква — 22.11.1949), бел. харавы ды-рыжор. Засл. арт. Беларусі (1942). Скончыў Маск. муз. тэхнікум імя Кастр. рэвалюцыі (1930), вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі. Кіраваў ар-мейскімі хар. аматарскімі калектывамі. 3 1938 маст. кіраўнік і дырыжор аргані-заванага ім Ансамбля песні і танца БВА. Яму ўласцівы музыкальнасць, тонкі густ, імкненне да чысціні хар. гу-чання. Аўтар ваенна-патрыят. песень, у т.л. «Песні пра Даватара», «Песні пра Бялова», апрацовак бел. нар. песень для ансамбля. Б.С.Смольскі.
УСАЧбЎ Юрый Уладзіміравіч (н. 9.10.1957, г. Данецк Растоўскай вобл., Расія), расійскі касманаўт. Герой Рас. Федэрацыі (1994). Лётчык-касманаўт Рас. Федэрацыі (1994). Скончыў Мас-коўскі авіяц. ін-т (1985). 3 1985 у ракет-на-касм. карпарацыі «Энергія» імя С.П.Каралёва. Адначасова з 1989 у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю.А.Гагарына. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК) і арбітальных станцый (AC): 8.1— 9.7.1994 _ на КК «Саюз ТМ-18» і AC «Мір» і 21.2—2.9.1996 — на КК «Саюз ТМ-23» і AC «Мір» (як борт-інжынер), 19—29.5.2000 — на КК «Атлантыс» (ЗША; як спецыяліст па праграме збор-кі Міжнар. касм. станцыі), 8.3— 22.8.2001 — на КК «Дыскаверы» і Між-нар. касм. станцыі (як камандзір 2-й асн. экспедыцыі). У космасе правёў 552,93 сут. У.С.Ларыёнаў.
УСАЯ, возера ва Ушацкім р-не Віцеб-скай вобл., у бас. р. Дзіва, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,32 км2, даўж. 960 м, найб. шыр. 460 м, найб. глыбіня 9 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км, ші. ва-дазбору 1,5 км2. Катлавіна эварзійнага гыпу. Схілы выш. 8—10 м, пад лесам, на Пн і Пд — да 5 м, разараныя. Берагі высокія, пясчаныя, на 3 зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў. Дно выслана гліністым ілам. Зарастае да глыб. 1,7 м, шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. Упадае ручай і злу-чана ручаём з воз. Крывое.
УСАЯ. вёска ў Дуброўскім с/с Ушацка-га р-на Віцебскай вобл. За 28 км на У ад г.п. Ушачы. 32 ж., 23 двары (2002).
Вядома з 16 ст. як маёмасць Савічаў і Есь-манаў у Полацкім ваяв. ВКЛ. У 1552 ва У. 17 дымоў вольных сялян і 4 дымы, якія належалі царкве св. Спаса. 3 1563 цэнтр Усайскай вол.
УСЕАГУЛЬНАЕ
261
3 1662 уладанне вознага Левашкевіча. У 19 ст. вёска ■— цэнтр маёнтка ў Лепельскім пав. У 1808 пабудавана Пакроўская царква, у 1864 адкрыга нар. вучылішча, меўся хлебазапасны магазін, штогод адбываліся 2 кірмашы. У 1878 сяло — цэнтр воласці, уладанне паме-шчыцы Г.Сомішчавай. У‘1886 — 312 ж., 41 даор, валасное праўленне; у 1905 — 428 ж., 60 двароў. 3 1924 цэнтр Усайскага с/с Ульска-га раё'на', у 1925 — 498 ж., 109 двароў. 3 1931 ва Ушацкім р-не. 3 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну ў 1943 ням. фашысты спалілі вёску і загубілі 46 ж. 3 1954 у Дуброўскім с/с. Помнік ахвярам фашызму. В.В.Віталёва.
УСВЕЙКА, Усвіж-Бук, Аль-ш а н к а, рака ў Талачынскім і Чаш-ніцкім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Ула (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 116 км, пл. вадазбору 708 км2. Пачынаецца за 400 м на У ад в. Курчэў-ская Усвейка Талачынскага р-на. Цячэ па Аршанскім узв. і Чашніцкай раўніне, вусце за 2 км на ПдУ ад г. Чашнікі. Асн. прыток — Чарвінка (справа). Да-ліна трапецападобная, шыр. ў верхнім цячэнні да 300 м, найб. 1—1,5 км, схі-лы сярэдне стромкія, выш. 10—20 м. Пойма двухбаковая (шыр. 200—300 м), у ніжнім цячэнні аліваецца з балота.мі. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае і моцназвілістае, у ніжнім ця-чэнні на працягу 28 км каналізаванае; шыр. 2—5 м, у сярэднім і ніжнім ця-чэнні 6—10 м, у вусці да 28 м. Берагі стромкія, выш. 2—4 м, месцамі 8—10 м. Ледастаў ад сярэдзіны снеж. да канца сакавіка. Разводдзе з 3-й дэкады сак. да 3-й дэкады мая. На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 68% гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с. Выкарыстоўваецца як водапрыём-нік меліярац. вод.
УСВЕЧЧА, возера ў Расонскім р-не Ві-цебскай вобл., у бас. р. Нішча, за 17 км на ПнУ ад г.п. Расоны. Пл. 4,2 км2, даўж. каля 3 км, найб. шыр. 2,1 км, найб. глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км, пл. вадазбору 22,8 км2. Катлаві-на падпруднага тыпу. Схілы выш. да 10 м (на ПдУ да 20 м), пясчаныя, параслі лесам, участкамі на У і 3 разараныя. На Пд да возера прымыкае забалочаная ш-зіна. Пойма шыр. 20—100 м, забалоча-ная. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмыз-няком, участкамі забалочаныя. Востраў пл. 2 га. Дно да глыб. 1 м пясчанае, ні-жэй выслана апясчаненым ілам і сапра-пелем. Зарастае ўздоўж берагоў да глыб. 1,5 м, шыр. паласы расліннасці 10—200 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай Іс-пол.
УСВЁЯ, возера ва Ушацкім р-не Віцеб-скай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 28 км на ПнЎ ад г.п. Ушачы. Пл. каля 2,4 км2, даўж. 3,4 км, найб. шыр. 960 м, найб. глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі 8,2 км, пл. вадазбору 32,3 км2. Катлаві-на рэшткавага тыпу. Схілы выт. 11—18 м, разараныя, да возера абрываюцца ўступам выш. 4—6 м. Пойма шыр. да 20 м, затарфаваная, укрыта хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя, на У месца-мі пясчаныя, на 3 тарфяністыя. Дно
ўкрыта сапрапелем, месцамі вузкая прыбярэжная паласа апясчаненых ад-кладаў. Зарастае да глыб. 0,9 м. Упада-юць 2 ручаі, пратокай злучана з Зах. Дзвіной.
УСВІЖ-БУК, адна з назваў р. Усвейка.
«ЎСВІЖ-БУК», вытворчае рэспублікан-скае унітарнае торфапрадпрыемства ў в. Усвіж-Бук Талачынскага р-на Віцеб-скай вобл. Працуе з 1961 на базе радо-вішча торфу Усвіж-Бук. Асн. прадукцыя (2002): фрэзерны і паліўны торф, тар-фяныя брыкеты, кампосты для сель-скай гаспадаркі.
УСВЯЧА, рака ў Пскоўскай вобл. Расіі і Віцебскай вобл. Беларусі, правы пры-ток р. Зах. Дзвіна. Даўж. 100 км (у ме-жах Беларусі 31 км), пл. вадазбору 2340 км2. Выцякае з воз. Ардосна каля в. Шастакова Усвяцкага р-на Пскоўскай вобл. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв., праз азёры Сарочына і Усвяцкае, Вусце за 3 км на ПнУ ад г.п. Сураж Віцебска-га р-на. Асн. прытокі на Беларусі — Аўсянка і Рудня (справа). Даліна трапе-цападобная, шыр. ад 50 м да 3 км, пе-раважная шыр. 300—800 м. Схілы на вял. працягу спадзістыя, выш. 5—10 м, радзей стромкія і абрывістыя, выш. да 30 м. Трапляюцца выхады грунтавых вод. Пойма двухбаковая, часта чаргуец-ца па берагах, шыр. 200—300 м, у выто-кавай ч. 2,5 км. У разводдзе затапляец-ца на глыб. 1—2 м, у высокае разводдзе да 4 м. Рэчышча слабазвілістае і звіліс-тае, неразгалінаванае, у сярэднім ця-чэнні трапляюцца валуны. Берагі ў верх-нім цячэнні нізкія, спадзістыя, месцамі зліваюцца з забалочанай поймай, у ніж-нім — сярэдне стромкія, месцамі абры-вістыя. Ледастаў ад канца ліст. да канца сак. (больш за 130 сут). Працягласць веснавога разводдзя да 65 сут, на гэты перыяд прыпадае 62% гадавога сцёку. Летняя межань настае ў пач. чэрв., ча-сам перарываецца дажджавымі паводка-мі. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 15,9 м3/с. У. — водапрыёмнік меліярац. СІСТЭМ. А.А. Макарэвіч.