Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ні з мочаспускальнага канала, частае моча-спусканне. ІІрыводзіць да архіту, бясплоднас-ці, прастатыту. Лячэнне камбінаванае, накі-раванае на ліквідацыю прычыны У., запален-ня і яго наступстваў. А.У.Строцкі.
УРЭЎСКІ Міхаіл Сцяпанавіч (12.2.1871, с. Галубава Пскоўскай вобл., Расія — 29.5.1929), расійскі фізікахімік. Чл,-кар. AH СССР (1929). Скончыў Пе-цярбургскі ун-т (1896), дзе і працаваў (з 1913 праф.), адначасова ў 1924—27 у камісіі Гал. палаты мер і вагаў. Навук. працы па тэрмадынаміцы раствораў. Устанавіў законы, якія паказваюць за-лежнасць саставу пары раствору ад цеп-латы выпарэння яго кампанентаў і т-ры (законы У.; 1911) Прэмія імя У.І.Лені-на 1929.
Твл Работы по теорнн растворов. М.; Л., 1953.
УР^ЦКА-НАЛІБбЦКАЕ ШКЛО, мас-тацкія вырабы са шкла, створаныя на Урэцкай шкляной мануфактуры і Налі-боцкай шкляной мануфактуры ў 1-й пал. 18 ст. — 1860-я г. Пераважна гэта по-суд з каляровага, бясколернага і малоч-нага шкла і хрусталю (келіхі, бакалы, кілішкі, наборы для напіткаў, збаны, бутлі, бутлікі, пляшкі, кварты, посуд у форме булавы, усечанага конуса, цюль-пана і інш ), а таксама люстраныя на-сценныя рэфлектары, жырандолі, све-чачнікі, кандэлябры, дробная пластыка для аздобы вырабаў, флаконы для пар-фумерыі, аптэчны посуд. Вырабы аз-даблялі іраненнем («у брыльянт», «у карпаву луску», «у паскі»), гравіроўкай, гарэльефнай разьбой, размалёўкай пла-цінай, золатам, серабром і фарбамі, уп-рыгожвалі накладнымі медальёнамі. Гравіраваныя кампазіцыі 1-й пал. 18 ст. — геральдычныя і фігуратыўныя, партрэтныя выявы каралёў і асоб кня-жацкіх родаў, у сярэдзіне 18—19 ст. — надпісы фалькл. характару, геам. і расл. арнамент, букеты кветак, вінаградная лаза, сельскія і арх. пейзажы, выявы жывёл, міфалагічных і жанрава-бьп. сцэн.
Літ.: Яніцкая М.М. Беларускае мас-тацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977; Я е ж. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст. Мн, 1984; Buczkowski К. Dawne szkla artystyczne w Polsce. Krakow. 1958. М.М.Яніцкая.
УРЭЦКАЯ ШКЛЯНАЯ МАНУФАК-ТЎРА. Існавала ў 1737—1846 y мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. па-сёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Адна з першых мануфактур на Беларусі. Засн. Ганнай Радзівіл. Напачатку наз. люстэркавай мануфактурай. У 1823 пра-цавалі 132 рабочыя. Выпускала ліставое (аконнае) шкло, хрусталёвыя люстры, свечачнікі, люстэркі, жырандолі, кандэ-лябры, люстраныя насценныя рэфлек-тары, посуд, дробную пластычную аздо-бу для посуду і люстраў з хрусталю, ка-ляровага і бясколернага шкла. У 1841— 44 працавалі 2 гугы: па вытв-сці люс-траў (3 печы) і ліставога шкла і посуду (6 печаў), цэх па вырабе кафлі. Пра-
дукцыя вызначалася высокімі маст. якасцямі. Кіравалі мануфактурай Т.Шэрбер (1741—65), які ўкараніў у вытв-сць узоры франц., багемскіх і англ. люстэркаў, І.Малевіч (1804—09). Працавалі дынастыі мясц. майстроў Ка-хановічаў, Дубіцкіх, Бялькевічаў, Галу-бовічаў. Вырабы У.ш.м. зберагаюцца ў Дзярж. гіст. музеі (Масква), Эрмітажы (С.-Пецярбург), Музеі этнаі'рафіі і маст. прам-сці (г. Львоў, Украіна), Нац. музе-ях Кракава і Варшавы (Польшча).
Літ.: Я н і ц к а я М.М. Беларускае мас-тацкае шкло (XVI—XVIII стст.). Мн., 1977; Я е ж. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст. Мн., 1984. М.М.Яніцкая.
Да арт Урэцкая шкляная мануфактура 1 — жырандоль. сярэдзіна 18 ст.; 2 — келіх, 1750—70; 3 — люстэрка, сярэдзіна 18 ст.; 4 — буглік, 2-я пал. 18 ст.
УРЙЦКІ СПІРТАВЫ ЗАВбД Засн. ў 1830 як вінакурны з-д у мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. пасёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Меў вадзяны рухавік, паравы кацёл, 4 печы, горан, 2 кубы, 3 чаны. На ім працавала 7 чал., выраблялася 7400 вёдраў спірту за год. У 1847 дая з-да пабудаваны 2-па-вярховы будынак. Завод неаднаразова рэканструяваўся. У 1982—98 уведзена ў эксплуатацыю новае спіртасховішча, поўнасцю рэканструяваны рэктыфіка-цыйны цэх, часткова брадзільны; уста-
ноўлены брагарэктыфікацыйная ўста-ноўка, 4 брадзільныя чаны, што дазва-ляе атрымліваць са збожжа спірт высо-кай якасці («Экстра», «Люкс»), Асн. прадукцыя (2002) — спірт-рэктыфікат; спадарожная — вуглякіслы газ і брага. 3 2001 У.с.з. у складзе вытв.-гандл. рэсп. унітарнага прадпрыемства «Мінск Крышталь» на правах філіяла.
УРЙЧНІК, род кветкавых раслін, тое, што рдзест.
УРЭЧЧ,\, гарадскі пасёлак у Любанскім р-не Мінскай вобл., на р. Бярозаўка. За 24 км на ПнЗ ад г. Любань, 177 км ад Мінска; чыг. ст. на лініі Баранавічы— Асіповічы, аўтадарогамі злучана са Слуцкам, Любанню, Старымі Дарогамі. 3,6 тыс. ж. (2002).
Вядома з 1635, калі ў маёнтку У. Слуцкага княства ВКЛ адкрыта люстэркавая мануфак-тура, на базе якой дзейнічала Урэцкая шкля-ная мануфактура. Належала Алелькавічам, Радзівілам, у 18—19 ст. Вітгенштэйнам. У 18 ст. ва У. царква св. Мікалая, касцёл, сінагога. 3 1793 у Рас. імперыі, мястэчка ў Горкаўскай вол. Бабруйскага пав. 3 1830 у маёнтку пра-цаваў бровар з паравым катлом і вадзяным рухавіком, у 1841 —2 мануфактуры па вытв-сці люстэркаў, шклянога посуду і ліставога іпкла, на месцы якіх у канцы 19 ст. адкрыты кера-мічныя майстэрні. У 1886 — 595 ж., 60 два-роў. У пач. 20 ст. ва У. нар. вучылішча, царк.-прыходская школа, паштовае аддз., ап-тэка, пажарная дружына. У 1915 пабудавана чыг. станцыя на лініі Асіповічы—Слуцк. 3 1924 мястэчка Слуцкага р-на, з 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 5,6 тыс. ж. 3 28.6.1941 да 30.6.1944 акупіравана ням. фаіпыстамі, дзей-нічала падп. патрыяг. група. У жн. 1943 аку-панты расстралялі 25 сем’яў удзельнікаў падп. групы. 3 25.12.1962 у Любанскім р-не.
Працуюць Урэцкі спіртзавы завод, з-д с.-г. прылад, прадпрыемства «Друга-смет», хлебазавод; 2 сярэднія школы, 3 дашкольныя ўстановы, 3 б-кі, Дом культуры; бальніца, аптэка, 2 аддз. су-вязі. Брацкая магіла партызан, магілы ахвяр фашызму. Помнік землякам, што загінулі ў Вял. Айч. вайну. Н.М.Сіняк.
УС Барыс Назаравіч (5.2.1929, г. Карлаў-ка Палтаўскай вобл., Украіна — 19.2.1997), бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1960). Творы ад-метныя выразнасцю жывапіснай мовы. У сюжэтных палотнах значнае месца займаюць ваен.-патрыят. тэма, прац. будні: «Знайшлі таварыша» (1960), «Думы салдата» (1965), «Кастрычнік» (1970), «Хвіліна маўчання» (1979), «Род-ныя далі» (1981), «Дарога вайны» (1984), «Клятва» (1985). Аўтар партрэтаў Я.Купалы (1983), нацюрмортаў і інш.
Л. Ф. Салавей.
УС Максім Філімонавіч (?, в. Грабінка Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — студз. 1920), адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў час яе акупацыі герм. і польск. войскамі. Вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (1919). У 1-ю сусв. вайну на фронце, вёў рэв. прапаганду сярод еалдат. У час ням. акупацыі 1918 чл. Рудабельскага падраённага к-та РКП(б). У 1919 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. атрада (гл. ў арт. Ру-
дабельская «рэспубліка»). Схоплены
польск. акупантамі і закатаваны.
М. С. Сташкевіч.
УСА, рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р< Нёман. Даўж. 115 км, пл. вадазбору 1345 км2. Пачынаецца за 800 м на 3 ад в. Шышкі Дзяржынскага р-на, цячэ па паўд. схілах Мінскага ўзв. і Стаўбцоў-скай раўніне, вусце за 500 м на У ад в. Пад’ельнікі Уздзенскага р-на. Асн. прытокі: Вязенская, Рапуса, Уздзянка (злева), Ператуць (справа). Даліна зві-лістая, у верхняй ч. V-падобная (шыр. 300—500 м), ніжэй трапецападобная,
Рака Уса каля в. Сямёнавічы Уз-дзенскаіа р-на Мін-скай вобл.
пашыраецца да 2 км. Схілы сярэдне стромкія і спадзістыя, выш. 20—30 м у вярхоўі, да вусця паніжаюцца да 6 м. Пойма двухбаковая, роўная, лугавая, шыр. 200—600 м, ніжэй упадзення р. Уздзянка 1—2 км, забалочаная, парэза-на старыцамі і асушальнымі каналамі. Рэчышча звілістае і моцназвілістае, у вярхоўі на працягу 5,5 км каналізава-нае. Шыр. ракі 7—10 м, берагі стромкія і абрывістыя, у вярхоўі забалочаныя, у вьгтоку і сярэднім цячэнні месцамі аб-валаваныя. Ледастаў ад сярэдзіны снеж. да сярэдзіны сакавіка. Веснавы ледаход 4—6 сут. На веснавое разводдзе прыпа-дае 45% гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м3/с. Выкарыс-тоўваецца як водапрыёмнік меліярац. СІСТЭМ. А.А.Макарэвіч.
УСА, рака ў Валожынскім і Стаўбцоў-скім р-нах Мінскай вобл. і Навагруд-скім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 75 км, пл. ва-дазбору 665 км2. У сярэднім цячэнні наз. канал Шубіна, у ніжнім — канал Шубіна-Нёманскі. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Таўканы Валожынскага р-на, цячэ па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзв., Верхнянёманскай нізіне, Налібоцкай пушчы, упадае ў р. Нёман за 2 км на ПнУ ад г.п. Любча Навагрудскага р-на. Асн. прытокі: Шура, канал Каменка (злева), Быстрая, Замянка (справа). Да-ліна парэзана ярамі і лагчынамі, у верх-
усай 259
нім цячэнні трапецападобная, шыр. 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім р-не каля в. Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля в. Пільніца звужаецца да 200 м. Схілы спадзістыя або сярэдне стромкія, выш. 10—15 м. Пойма ў верхнім і ніж-нім цячэнні двухбаковая (шыр. 100— 200 м), у вярхоўі і ў межах Шубіна-Нё-манскага канала забалочаная, куп’істая, на астатнім працягу роўная, сухая, пе-расечана ручаямі і меліярац. каналамі. Рэчышча (шыр. 8—10 м) на працягу 20
км перад вусцем каналізаванае. Леда-стаў ад ліст. — снеж. да сак.—красавіка. На перыяд веснавога разводдзя прыпа-дае 45% гадавога сцёку. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с. Выкарыс-тоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм. На вадазборы У. біял. заказнік Налібоцкі. А.А.Макарэвіч.
УСА, рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 55 км, пл. вадазбору 549 км2. Выцякае з воз. Дзікае, цячэ ў межах Цэнтральнабярэ-зінскай раўніны, упадае ў р. Бярэзіна за 1,5 км на У ад в. Якшыцы Бярэзінскага р-на. Асн. прытокі: Карпілаўка, Бусль (злева), Ганутка, Дабрыца (справа). Да-ліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй ч. трапепападобная, шыр. да 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шыр. да 200 м, на асобных участках да 1 км. Рэ-чышча каналізаванае ў верхнім і ніжнім цячэнні, шыр. да 8 м. Берагі сярэдне стромкія і стромкія, выш. ад 0,3 да 1,2 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м3/с, на перыяд веснавога разводдзя прыпадае 52% гадавога сцёку.
УСАЙ, X у с е й (Houssay) Бернарда Альберта (10.4.1887, Буэнас-Айрэс — 21.9.1971), аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Аргенцінскай нац. акадэ-міі медыцыны, Нац. АН Буэнас-Айрэса. Д-р н. (1910), праф. (1912). Скончыў