Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Літ:. Пнвоваров Ю.Л. Основы геоур-банястнкн. М., 1999. К.А.Анціпава
УРБАНІЗМ (франц. urbanisme ад лац. urbanus гарадскі), кірунак у архітэктуры і горадабудаўніцтве 20 ст., прыхільнікі якога лічылі асновай развіцця сучасных гарадоў узбуйненне іх забудовы, павелі-чэнне ролі гарадоў у агульнай сістэме рассялення, рост колькасці гарадоў і гар. насельніцтва. Прынцыпы У. вык-ладзены ў горадабуд. тэорыі арх. Ле Карбюзье. У 1920-я г. ідэі У. значна паў-плывалі на некат. сав. архітэктараў (М.Ладоўскі, А. і Л. Весніны, І.Голасаў і інш.). Часам тэрмін «У.» ўжываецца як сінонім горадабудаўніцтва наогул.
УРБАНОВІЧ
251
УРБАНОВІЧ Вікгар Казіміравіч (2.6.1898, Рыга, Латвія — 3.6.1977), ге-нерал-лейтэнант (1944). Беларус. Скон-чыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 змагаўся з фар-міраваннямі Н.Махно, С.Пятлюры, А.Дзянікіна, А.Антонава. У Вял. Айч. вайну на Паўн.-Зах., Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, корпу-са. Удзельнік баёў пад Масквой, Кур-скам, вызвалення Беларусі, Польшчы, Усх.-Прускай і Берлінскай аперацый. Пасля вайны да 1960 на адказных паса-дах у БВА і цэнтр. апараце Мін-ва аба-роны СССР. Дэп. Вярх. Савета БССР у 1947—51.
УРБАНОВІЧ Іосіф Паўлавіч (3.4.1907, в. Шэйпічы Пружанскага р-на Брэсц-кай вобл. — 20.7.1944), адзін з аргані-
І.П.Урбановіч
затараў і кіраўнікоў антыфаш. падполля і партыз. руху ў Брэсцкай вобл. ў Вял. Айч. вайну. У 1924—29 вучыўся ў Ві-ленскай бел. гімназіі, потым у партшко-ле ЦК КПЗБ. Чл. КПЗБ з 1928. 3 1930 сакратар Баранавіцкага, Брэсцкага акр. к-таў КПЗБ. У 1932—34 за рэв. дзей-насць зняволены ў турму. 3 1939 стар-шыня Ружанскага пасялковага Савета. У Вял. Айч. вайну са жн. 1941 у тыле ворага: адзін з арганізатараў раённых антыфаш. apr-цый, сакратар Ружанскага раённага антыфаш. к-та, ініцыятар стварэння, з 1942 сакратар Брэсцкага міжраённага «Камітэта барацьбы з ня-мецкімі акупантамі»; у чэрв.—ліп. 1943 камандзір партыз. брыгады імя П.К.Па-намарэнкі Брэсцкай вобл. Загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.
УРБАНОВІЧ Павел Паўлавіч (н. 1.1.1955, в. Тоўсцікі Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.), бел. вучоны ў галі-не радыёэлектронікі. Д-р тэхн. н. (1993), праф. (1995). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1977). 3 1977 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1986—90 заг. н.-д. лабараторыі). 3 1994 у Бел. тэхнал. ун-це (у 1994—2000 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні паўправадніковых прылад і сістэм па-мяці звышвял. інфарм. ёмістасці. Рас-працаваў асновы . разліку надзейнасці інтэгральных мікрасхем памяці, сродкі аховы інфармацыі ў камп’ютэрных сет-
252 урбанскі
ках. Аўтар элекгронных навуч. дапа-можнікаў.
Тв:. Нзбыточность в полутіроводнмковых ннтегральных мнкросхемах памятн. Мн., 1995 (разам з В.Ф.Аляксеевым, Я.А.Вернікоўскім); Руска-беларускі слоўнік па радыёэлектроні-цы, вылічальнай тэхніцы і сувязі. Мн., 1998.
Я.Г.Міляшкевіч.
УРБАНСКІ Яўген Якаўлевіч (27.2.1932. Масква — 5.11.1965), расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1962). Скончыў Школу-студыю Маскоўскага Маст. акад. т-ра (1957). 3 1957 акцёр Маскоўскага драм. т-ра імя Станіслаўскага. Яго мастацтва вылучалася прастатой у спалучэнні з драматызмам, унутр. псіхалагізмам і па-фасам. Сярод роляў: Март Туйскі («Блудны сын» Э.Ранета), Ян («Першы дзень свабоды» Л.Кручкоўскага), Кірыл Крайнеў («Расчыненае акно» Э.Брагін-скага), Пётр («Такое каханне» П.Когаў-та), Чабан («Матчына поле» паводле Ч.Айтматава), Джанатан Пічэм («Трох-грашовая опера» Б.Брэхта), Рудакоў, Вілкін («Палуба» і «Энцыклапедысты» Л.Зорына) і інш. Здымаўся ў кіно: «Ка-муніст» (1958), «Балада аб салдаце» (1959), «Неадпраўленае пісьмо» (1960), «Чыстае неба» (1961), «Вялікая руда» (1964). Загінуў у час здымак фільма. Яму прысвечаны дакумент. фільм «Яў-ген Урбанскі» (1968).
Літ:. Евгеннй Урбансклй. М.. 1968.
Л.В.Календа
УРБАЭКАЛрГІЯ (ад лац. uibanus га-радскі + экалогія), прыкладная навук. дысцыпліна, што вывучае ўзаемадзеян-не і ўзаемаўплыў дзейнасці чалавека і прыродных факгараў, працэсаў у гара-дах, зонах іх уплыву, сістэмах рассялен-ня. Тэрмін «У » ўзнік у 2-й пал. 20 ст. ў сувязі з узмацненнем экалагічных пра-блем у гарадах, выкліканых нерацыя-нальнай гасп. дзейнасцю чалавека. Арыентавана на аздараўленне і паляп-шэнне якасных характарыстык гар. ася-роддзя, забеспячэнне экалагічнай раў-навагі антрапагенных і прыродных кам-панентаў асяроддзя ў межах урбанізава-ных тэрыторый (гл. Урбанізацыя). 3 мэтай памяншэння забруджвання нава-колля ў гарадах распрацоўваецца ком-плекс тэхнал., тэхн., планіровачных, юрыд. і інш. мерапрыемстваў. Сярод планіровачных мерапрыемстваў вядучая роля належыць фарміраванню водна-зялёных сістэм гарадоў (гл. таксама Ахова атмасферы, Ахова водаў). Асн. метадалагічныя падыходы У. — экала-гічны і ландшафтны. Экалагічны п а д ы х о д разглядае прыроду і гра-мадства ва ўзаемадзеянні і ўзаемаабу-моўленасці, прадугледжвае арыентацыю горадабуд. вырашэнняў на забеспячэн-не ўстойлівага развіцця паселішчаў і ап-тымізацыю экасістэм. Ландшафт-ны падыход у горадабудаўніцтве заключаецца ва ўліку структуры, устой-лівасці, асаблівасцей функцыянавання прыродных і антрапагенных ландшаф-
таў, што дазваляе фарміраваць новыя культ. ландшафты, адметныя высокімі эстэт. і экалагічнымі вартасцямі. Для ацэнкі якасці гар. асяроддзя здзяйсня-ецца экалагічны маніторынг.
Літ.: Чястякова С.Б. Охрана окружа-юшей среды. М., 1988; Р е й м е р с Н Ф Прнродопользованне: Словарь-справ М . 1990; Градостронтельство я терряторнальная планнровка: Понятнйно-термянол. словарь. Мн., 1999. ГА.Патаеў.
УРВАНЦОЎ Сяргей Мікалаевіч (24.6.1863, Казанская губ. — 5.1.1937), адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Д-р медыцыны (1898). Скон-чыў Казанскі ун-т (1893). У 1906—18 урачэбны інспектар Мінскай губ. 3 1918 заг. лячэбнага і сан.-эпідэміял. аддзелаў Мінскага губ. аддзела аховы здароўя і Наркамата аховы здароўя БССР, у 1922—27 гал. ўрач шэрагу мінскіх баль-ніц. Працы па тэорыі і практыцы раз-віцця медыка-сан. справы ў дарэв. Бе-ларусі, абаіульненні вопыту барацьбы з інфекц. хваробамі.
УРГА, назва г. Улан-Батар у Манголіі да 1924
УРГЕНЧ старажытны, сталіца Ха-рэзма ў 10—13 і ў 14 ст. (наз. таксама Гурганч, Гургандж, Джурджанія; цяпер руіны каля пас. Куня-Ургенч у Туркме-ністане). Час заснавання не вызначаны. Першыя дакладныя звесткі пра У. ад-носяцца да 10 ст., калі горад быў буй-ным гандл.-рамесным цэнтрам. 3 995 сталіца Харэзмскай дзяржавы. У 1221 захоплены і разбураны войскамі Чынгіс-хана У 1224 пад уладай Джучы. адноў-лены. У сярэдзіне 13 ст. ўвайшоў у
Маўзалей Тэкеша ва Ургенчы
склад Залатой Арды, адзін з адм. цэн-траў. У сярэдзіне 14 ст. Харэзм вызва-ліўся ад улады Залатой Арды і У. зноў стаў яго сталіцай. У 1388 разбураны войскамі Цімура. У 1390-я г. часткова адноўлены. У 17 ст. спыніў сваё існа-ванне.
Захаваліся арх. помнікі; маўзалеі Іль-Ар-слана (т.зв Фахрэддзіна Разі; 12-гранныя ша-цёр і барабан над кубападобным аб'ёмам, разная тэракота), Тэкеша (абодва 12 ст .; шат-рова-канічны купал на «гафрыраваным» ба-рабане), Наджмеддзіна Кубра (14 ст.) з міна-рэтам Кутлуг-Цімура (паміж 1321—33), ды-настыі Суфі (т.зв. Цюрабек-Ханым, 1360-я г.), Султан-Алі (18 ст.); партал караван-сарая са шматколернай паліванай абліцоўкай (14 ст.).
Літ.: Пнлявскнй В.Н. Куня-Ургенч. 2 нзд. Л., 1974.
УРГЁНЧ, горад, цэнтр Харэзмскага ві-лаета Узбекістана. Размешчаны ў даліне р. Амудар’я, на канале Шават. Засн. ў 17 ст. Да 1929 наз. Новаургенч. Каля 140 тыс. ж. (2000). Чыг. станцыя Аэра-порт. Прам-сць: машынабудаванне (кормаўборачныя машыны, рамонт эк-скаватараў), лёгкая (бавоўнаачышчаль-ная, шоўкаматальная, швейная ф-кі), алееэкстракцыйная, мэблевая і інш.; вытв-сць буд. матэрыялаў. Пед. ін-т. Тэатр.
УРДУ МОВА, дзяржаўная мова Пакіс-тана (разам з англ.); адна з асн. літ. моў Індыі. Разам з хіндзі мовай увахо-дзіць у абсяг мовы хіндустані — нова-інд. мовы самай шматлікай групы на-сельнііггва інд. субкантынента. Ад хін-дзі У.м. адрозніваецца значнай колькас-цю лексічных запазычанняў з іран. і араб. моў, некат. маргінальнымі рысамі фанетыкі, марфалогіі і сінтаксісу, выка-рыстаннем араб. алфавіту. Літ. традыцыі
на У.м. ўзыходзяць да 16 ст., літ. мова склалася к пач. 19 ст.
Літ.. Дымшнц З.М. Язык урду. М., 1962. А.Я Міхневіч.
УРМАН (ад цюрк. лес), густы лес з пе-раважаннем піхты, елкі і хвоі сібірскай на прырэчных участках таежнай зоны ў Зах. і Сярэдняй Сібіры.
ЎРМІЯ, Р э з а й е, бяссцёкавае салёнае возера на ПнЗ Ірана. Размешчана на выш. 1275 м у тэктанічным паніжэнні на У ад Курдыстанскіх гор. Пл. каля 5,8 тыс. км2. Глыб. да 15 м. Берагі пераваж-на нізкія, больш за 50 астравоў. Салё-насць вады 150—230%«, на ўзбярэжжы саланчакі. Шмат вадаплаўных і балот-ных птушак. Аднайм. нац. парк. Судна-ходства.
УРМІЯ, горад на ПнЗ Ірана, на 3 ад воз. Урмія. У 1926—80 наз. Рэзайе. Адм. цэнтр астана Зах. Азербайджан. 298 тыс. ж. (1999). Цэнтр вінаградарства і пладаводства. Вытв-сць цукру, тытунё-вых вырабаў, сухафрукгаў, дываноў і інш. Саматужныя промыслы. Ун-т.
ЎРНЫ ІІАХАВАЛЬНЫЯ пасудзіны для пахавання рэшткаў нябожчыкаў
пасля іх крэмацыі. Пашыраны ў розных народаў з першабытных часоў. Выраб-ляліся з гліны, каменю, металу, мелі разнастайныя формы. Іх ставілі ў грун-тавых магілах або ў курганах, у рымлян захоўваліся ў хатах нябожчыкаў або ў спец. памяшканнях — калумбарыях. У Еўропе пахаванні ў урнах трапляюцца з эпохі бронзы і сведчаць пра змену паха-вальнага абраду (ад трупапалажэння да трупаспалення). На тэр. Беларусі найб. раннія У.п. вядомы на могільніках тшцінецкай культуры зах. Палесся і на могільніку каля в. Нача (Воранаўскі р-н). У.п. жал. веку знойдзены на пом-ніках паморскай культуры ў Драгічыне, Ратайчыцах (Камянецкі р-н), Трасцяні-цы (Брэсцкі р-н), зарубінецкай кулыпуры ў Атвержычах (Столінскі р-н), Сяму-радцах (Жыткавіцкі р-н), калочынскай культуры, культуры доўгіх курганоў паўн. Бедарусі і інш. Звычай пахавання ў урнах існаваў у дрыгавічоў, радзімічаў, крывічоў да пашырэння хрысціянства. Захаваўся ў некат. народаў.
УРОДНІЧ Уладзімір Васілевіч (н. 22.5.1942, в. Вялікія Арлы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.), бел. мастак. Засл. дз. маст. Беларусі (1992). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1972). У 1972—2002 працаваў у Мін-ве культуры Беларусі. Аўтар сюжэтна-тэматычных карцін «Перад зменай» (1973), «Бацькоўскімі дарогамі» (1975), «Хлеб» (1979), «На хлебаробскім полі» (1984), «Сумны май» (1990), «I агні партызанскіх кастроў» (2000). Любоўю да радзімы, лірызмам прасякнуты творы «Людзі Століншчы-ны» (1977), «На берагах Гарыні» (1979), «Гоман Палесся» (1982), «Сустрэча» (1985), «Хмарная раніца» (1988), «Апошнія яблыкі бабкі Тэклі» (1989), «Смаловы пах» (1994), «Пах бэзу» (1996). Гісторыі Беларусі прысвечаны работы «Калі я на пошце служыў ям-шчыком» (1999), «Раніца Гарыні», «Сказ аб Страціме» (абедзве 2001). Тра-гізм Чарнобыльскай трагедыі ўвасобіў у кампазіцыях «Трывожны крык» (1998), «Сад» (2001). Аўтар серыі «Хутарскія апавяданні» (1999—2002), у якой паэ-тызавана адлюстраваны штодзённы по-быт Бел. Палесся.