• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Патэнцыяльная У. — макс. коль-касць прадукцыі, якую можна атрымаць з 1 га пры поўнай рэалізацыі прадукц. якасцей с.-г. культуры, сорту; вылічваюць н.-д. ўста-новы для вызначэння набору сартоў, найб. рацыяззальнай с.-г. структуры для пэўнага рэ-гіёна. Планавая У. — колькасць пра-дукцыі, якую можна атрьзмаць з 1 га у кан-крэтных гасп. умовах. У. н а к о р а н і — колькасць гатовай прадукцыі ў полі перад своечасовай уборкай. Паказчык выкарыстоў-ваецца для распрацоўкі мер па зніжэнні страт ураджаю. Свірнавая У. (фактычны □бор) — сабраная і ўлічаная прадукцыя. С я -р э д н я я У. вызначаецца за 1 ці некалькі гадоў па гаспадарцы або адм. адзінцы (раёне, вобласці).
    УРАДІІІВАСЦЬ ГЛЕБЫ здольнасць глебы задавальняць патрэбнасці раслін у элементах жыўлення, вадзе, забяспеч-ваць іх каранёвыя сістэмы дастатковай колькасцю паветра, цяпла і спрыяль-
    ным фіз.-хім. асяроддзем для нармаль-най жыццядзейнасці. Вызначае агуль-ную прадукцыйнасць біяцэнозу і ўра-джайнасць с.-г. культур. Узровень У.г. ацэньваецца па баніціровачнай шкале (гл. ў арт. Баніціроўка). Пры правіль-ным выкарыстанні і ахове У.г. павыша-ецца.
    Адрозніваюць У.г. натуральную (патэнцы-яльную) і эфектыўную (акзуальную, эканам.). Натуральная У.г. ўласціва кожнай глебе, абумоўлена прыроднымі працэсамі глебаўтва-рэння і залежыць ад магутнасці гумусавага слоя, колькасці гумусу і даступных форм эле-ментаў жыўлення, грануламетрычнага, міне-ралаг. і хім. складу глебы, яе фіз.-хім. і агра-фіз. уласцівасцей, інтэнсіўнасці мікрабіял. працэсаў. Эфектыўная У.г. залежыць і ад спосабу выкарыстання глеб (апрацоўка, ужыванне ўгнаенняў, меліярацыя) і ацэньва-ецца атрыманай ураджайнасцю с.-r. раслін.
    УРАДНІК, 1) службовая асоба ў кіраў-ніцкім апараце ВКЛ. Існавалі У. зем-скія (дзяржаўныя) і прыдворныя. 3 е м с к і я У. маглі быць цэнтральныя і мясцовыя, адм. і судовыя. Ц э н -тральныя У.: абозныя вялікі і поль-ны, войскі, генерал артылерыі, генерал-інспектар, віцэ-інстыгатар, гетманы вя-лікі і польны, інстыгатар, канцлер, лоў-чы, маршалак вялікі (земскі), мастаўнічы, мернік, мечнік., падкаморы, падканцлер, падскарбі вялікі (земскі), пісары вялікія, дэкрэтавы, польны і скарбовы, поштма-гістр, рэгенты канцылярый вялікай і меншай, рэферэндары духоўны і свецкі, спіжарны, стражнікі вялікі і польны, харунжы вялікі. Мясцовыя У.: вая-воды, войскія, гараднічыя, кашталяны, маршалкі, мечнікі, падстоліі, падчашыя, старасты, стольнікі, харунжыя, чашнікі і інш. Некат. пасады цэнтр. і мясц. У. былі ганаровымі — не звязанымі з выкананнем пэўных функцый. Да с у -д о в ы х У. адносіліся маршалак і дэ-. пугаты Трыбунала Вялікага княства Лі-тоўскага, падкаморыі, суддзі, падсудкі, возныя, каморнікі і інш. Прыдвор-н ы м і У. лічыліся маршалкі дворныя, падскарбі дворны, лоўчы дворны, каню-шы, кухмістар, крайчы, падканюшы, падстолі, піўнічы, стольнік, чашнік. Да 1569 пасады гал. цэнтральных У. (мар-шалкаў вялікага і дворных, гетмана вя-лікага, падскарбія земскага, канцлера, падканцлера), ваявод, кашталянаў, ста-расты жамойцкага давалі доступ у Раду Вялікага княства Літоўскага, Сенат ВКЛ. 3 1569 у Сенат Рэчы Паспалітай ад ВКЛ уваходзілі 5 вышэйшых У. — маршалкі вялікі і дворны, каншіер, пад-канцлер, падскарбі земскі, а таксама ўсе ваяводы, кашталяны і стараста жа-мойцкі. Значныя пасады У., якія не ўваходзілі ў Сенат, называліся дыгнітар-скімі. У. прызначаліся або зацвярджалі-ся вял. князем (каралём), ваяводамі і старастамі з выбраных кандыдатаў. Як правіла, земскімі У. маглі быць толькі шляхціцы, якія мелі маёнткі ў тым па-веце ці ваяводстве, дзе яны выбіраліся ці прызначаліся на пасаду. Пасады
    246 УРАЗА
    У. былі пажыццёвыя або да пераходу на больш высокую пасаду. Статут ВКЛ 1588 забараняў займаць некалькі адм. пасад або адначасова адм. і судовую. Але здаралася, што буйныя феадалы займалі і некалькі пасад. У гарадах У. былі войты, радцы, лаўнікі, бурміс-тры і інш. Звычайна пасады У. у гара-дах былі выбарнымі. Парадак заняцця пасад у гарадах у асн. рэгуляваўся нор-мамі магдэбургскага права. Статут ВКЛ 1588 прадугледжваў павышаную адказ-насць за злачынствы супраць У. пры выкананні імі службовых абавязкаў.
    2)	Ніжіі чын павятовай паліцыі ў Рас. імперыі ў 1878—1917, бліжэйшы памочнік станавога прыстава.
    А.У.Марыскін.
    УРАЗА, у мусульман абавязковы пост на працягу месяца рамазан', адно з 5 прад-пісанняў ісламу. Заключаецца ў поўным устрыманні ад ежы, пітва, шлюбнай блізкасці і курэння ў светлы час сутак; з наступленнем цемнаты забароны зды-маюцца. Ад У. вызваляюцца хворыя, цяжарныя і кормячыя жанчыны, дзеці, састарэлыя, усе, хто не можа выконваць яго па аб’ектыўных прычынах (воіны у час ваен. дзеянняў, людзі, іігго знахо-дзяцца ў дарозе, і г.д.). Вернікі, якія вызваляліся ад У. або яго парушылі, па-вінны пасціцца пасля сканчэння меся-ца рамазан на працягу страчаных дзён.
    УРАЛ, тэрыторыя паміж Усх.-Еўрапей-скай і Зах.-Сібірскай раўнінамі, у Расіі. У складзе У. — Уральская горная сістэ-ма, якая цягнецца ад Карскага м. на Пн да р. Урал на Пд больш як на 2 тыс. км, шыр. ад 40 да 150 км. Уздоўж усх. падножжа У. звычайна праводзяць мя-жу цаміж Еўропай і Азіяй. Складаецца з нізкагорных і сярэднягорных хрыбтоў, большасць якіх мае мерыдыянальны напрамак, часта парэзана шырокімі па-доўжнымі далінамі і катлавінамі. Вылу-чаюць У. Палярны, Прыпалярны, Паў-ночны, Сярэдні і Паўднёвы.
    П а л я р н ы У. мае модна расчлянёны рэльеф з выш. 1000—1300 м (г. Паер, 1499 м). Найб. высокі П р ы п а л я р н ы У. (г. На-радная, 1895 м). На Палярным і Прыпаляр-ным У. ёсць сляды плейстацэнавых горнада-лінных зледзяненняў (кары, трогі, марэна), развіта сучаснае зледзяненне (больш за 140 невял. ледавікоў, пл. 25 км2); шматгадовая мерзлата. Паўночны У. мае сярэднія вы-шыні хрыбтоў (800—1000 м) з плоскімі вяр-шынямі; верхнія ч. найб. высокіх гор (г. Тэльпасіз, 1617 м) расчлянёныя. С я р э д н і У. — самая нізкая ч. горнай сістэмы (300—■ 500 м, г. Сярэдні Басег, 994 м (са згладжаным рэльефам). Паўднёвы У. — сярэднягор-ны раён (макс. выш. 1640 м, г. Ямантау) са шматлікімі хрыбтамі і глыбокімі міжгорнымі катлавінамі. Уздоўж зах. схілаў У. і ў Перад-ураллі пашыраны карст. Шмат пячор (Дзівава пячора, Капава пячора, Кунгурская пячора, Сумганская пячора), карставых варонак, пра-валаў, падземных рэчак. У. — эпіплатформа-выя адроджаныя горы герцынскай складка-васці Урала-Мангольскага геасінклінальнага пояса (гл. таксама Урала-Мангольскі геасінклі-нальны пояс). Складзены з дакембрыйскіх
    крышт. (гнейсы, амфібаліты, кварцыты), па-леазойскіх асадкавых (пясчанікі, сланцы, вапнякі, кангламераты) і разнастайных па-водае ўзросту магматычных (граніты, дыяба-зы, габра, розныя эфузівы) парод.
    У. багаты карыснымі выкапнямі: мед-ныя, нікелевыя, хромавыя, жал. руды,
    каменны і буры вугаль, нафта, газ, ка-лійная і каменная солі, азбест, золата, плаціна, каштоўныя і вырабныя камяні. Сярэдняя т-ра студз. ад -22 °C на Пн да -15 °C на Пд, ліп. адпаведна 9 °C і 20 °C. Ападкаў на зах. схілах 600—800 мм (на Прыпалярным У. да 1000 мм), на ўсх. 300—500 мм за год. Рэкі бас. Паўн. Ледавітага ак. (Пячора, прытокі р. Об — Табол, Ісець, Тура, Сосьва) і Каспійскага м. (Кама з Чусавой і Бе-лай; р. Урал). Шмат азёр, пераважна на ўсх. схілах (Таватуй, Увільды, Аргазі і
    інш.). Большая ч. У. пад лясамі на гор-на-падзолістых і шэрых лясных глебах (верхняя мяжа лесу ад 300 м на Пн да 1200 м на Пд). Зах. схілы ўкрыты цем-нахвойнымі (елка, піхта, кедр), усход-нія — хваёвымі, месцамі лістоўнічнымі і бярозавымі лясамі. У перадгор’ях Паўд. У. лесастэп з астраўнымі шыра-калістымі лясамі (на 3) і бярозавымі га-ямі (на У) на чарназёмных і шэрых ляс-ных глебах. На крайнім ПдУ кавыльна-разнатраўныя стэпы на чарназёмах і каштанавых глебах. На Палярным, Прыпалярным, часткова Паўн. і на вяр-шынях Паўд. У. мохава-лішайнікавая тундра і каменныя россыпы. Жывёльны свет: у тундры — паўн. алень, пясец, лемінгі, белая і тундравая курапаткі; у лясной — лось, буры мядзведзь, раса-маха, лясная куніца; у стэпах — суслі-кі, хамякі, тушканчыкі і інш. У межах У. — Пячора-Ілыцкі запаведнік, Ільмен-скі, Башкірскі, Вісімскі запаведнікі. Пра гаспадарку і насельніцтва У. гл. ў арт. Арэнбургская вобласць, Башкортас-тан, Курганская вобласць, Пермская воб-ласць, Свярдлоўская вобласць, Удмурція, Чэлябінская вобласць.
    Тэр. У. заселена чалавекам у палеаліце. У пісьмовых крыніцах продкі башкіраў. удмур-таў, комі, хантаў, мансі, інш. народаў Ў. і Перадуралля згадваюцца з 9—12 ст. У 14 ст. Югорская і Пермская землі далучаны да Наў-гародскай феадальнай рэспублікі. Да 16 ст. яны, а таксама Верхняе Прыкам’е і частка
    Урал
    ураміцэс 247
    удм. зямель адышлі да Рус. дзяржавы. У сярэ-дзіне 16 ст. да Расіі далучаны б.ч. Башкірыі і астатняе Прыкам’е. У 17 ст. рускія засялілі Перадуралле, Паўд. і Сярэдні У. 3 1630-х г. на У. пачалі ўзнікаць першыя металургічныя прадпрыемствы. Іх інтэнсіўнае буд-ва ў 18 ст., калі былі засн. гарады Екацярынбург, Чэ-лябінск, Ніжні Тагіл і інш., паступова пера-тварыла У. у гал. металургічную базу Расіі. Рус. заводскія рабочыя і карэнныя народы У. ўдзельнічалі ў сялянскай вайне 1773—75 пад кіраўніцтвам НЛ.Пугачова. У канцы 19 ст. У. саступіў сваё значэнне гал. металургічнай базы Поўдню Рас. імперыі (цяпер тэр. паўд. Украіны і Дамбаса). Рабочыя У. ўдзельнічалі ў рэвалюцыі 1905—07. У канцы 1917 — пач. 1918 на У. ўстаноўлена Сав. ўлада. У маі 1918 ч. У. ахоплена чэхаславацкага корпуса мяця-жом 1918, у ліст. 1918 устаноўлена ўлада адм. АВ.Калчака. Сав. ўлада адноўлена да восені 1919. У выніку індустрыялізацыі У. стаў найб. прамыслова развітым раёнам РСФСР. Наро-ды У. атрымалі розныя формы нац.-дзярж. і нац.-адм. аўтаноміі. У Вял. Айч. вайну У. быў асн. пастаўшчыком зброі для фронту, сюды былі эвакуіраваны многія прамысл. прадпры-емствы зах. абласцей СССР, у т.л. з Беларусі.
    УРАЛ, рака ў Башкортастане, Чэлябін-скай і Арэнбургскай абл. Расіі і Зах,-Казахстанскай і Атыраускай абл. Казах-стана. Да 1775 наз. Я і к. Даўж. 2428 км, пл. бас. 237 тыс. км2. Пачынаецца на схілах хр. Уралтау, да г. Орск цячэ ўздоўж усх. схілаў Паўд. Урала ў вузкай даліне. Ніжэй г. Верхнеўральск набывае рысы раўніннай ракі. Ніжэй г. Магніта-горск цячэ сярод скалістых берагоў, шмат перакатаў. Ад г. Уральск даліна шырокая, шмат прытокаў, старыц і азёр. Упадае ў Каспійскае м. ніжэй г. Атырау, у вусці падзяляецца на 2 рука-вы: Яіцкі і Залаты (суднаходны). Гал. прытокі: Ор, Ілек (злева), Сакмара (справа). Ледастаў у вярхоўях з пач. ліст. да пач. крас., у сярэднім і ніжнім цячэнні з канца ліст. да канца сакавіка. Сярэдні гадавы расход. вады каля с. Ку-шум 322 м3/с, ніжэй памяншаецца (ка-ля г. Атырау 225 м3/с). Каля 80% сцёку прыпадае на веснавое разводдзе, у час якога рака разліваецца ў сярэднім ця-чэнні больш чым на 10 км, у дэльце на некалькі дзесяткаў кіламетраў. Выка-рыстоўваецца на арашэнне ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Вадасховішчы Верхне-ўральскае, Магнітагорскае, Ірыклінскае. Рыбалоўства. Суднаходная ад г. Уральск. На У. — гарады Верхне-ўральск, Магнітагорск, Орск, Наватро-іцк, Арэнбург (Расія), Уральск, Атырау (Казахстан).