Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
А. С.Леанцюк.
УНЎТРАНАЯ ФОРМА СЛОВА маты-ваваная сувязь семашычнай і марфем-
унутраныя 239
на-словаўтваральнай будовы аднаго слова (яго асновы) з інш. словам, лек-січнае значэнне якога заключае ў сабе тую семантычную прыкмету, якая была пакладзена ў аснову ўтварэння новага наймення. Напр., «ляснік» — ’чалавек, звязаны з лесам’<«лес»; «леснічоўка» — ’хатка лесніка’<«ляснік»; «залессе» — ’месца...’<«за лесам»; «падлесак» — ’ма-ладыя дрэўцы ў лесе’ <«пад лесам». У аснове ўсіх чатырох намінацый (назоўні-каў) ляжыць агульная семантычная пры-кмета — значэнне марфемы «-лес-», якая і служыць базай У.ф.с. з рознымі лексіч-нымі значэннямі. Часцей У.ф.с. выяўля-ецца шляхам словаўтваральнага аналізу. Але паколькі У.ф.с. непасрэдна не звязана з лексічным значэннем новага слова, яна нярэдка зацямняецца або страчваецца зу-сім (параўн., «стол» <’сцяліць’ і «за-яц»<’скакаць’). У такіх выпадках для высвятлення У.ф.с. праводзіцца этыма-лагічны аналіз. Напр., бел. «горад» і англ. town маюць аднолькавую ўнутр. форму. Але калі ў слове «горад» яшчэ адчуваецца сувязь з ’агароджваць’, то для англ. town яна адкрываецца пры су-пастаўленні з фанетычна суадпаведнымі словамі інш. моў: англ. town — ням. Zaun — ’агароджа, плот’ — бел. «тын» — 'плеценая агароджа’. Унутр. форма моў-нага знака можа існаваць у формах: яў-най («сасновы лес»), згорнутай («сасон-нік») і скрытай («бор» — ’сасновы лес, сасоннік’). 1-я форма вывучаецца сін-таксісам, 2-я — словаўтварэннем, 3-я — этымалогіяй.
Літ:. Гл. да арт. Этымалогія. А.Я.Міхневіч.
УНЎТРАНАЯ ЭНЕНПЯ, частка энергіі фіз. сістэмы, што залежыць толькі ад яе ўнутранага стану. Складаецца з кіне-тычнай энергіі (энергіі цеплавога руху) часціц сістэмы (малекул, атамаў, элек-тронаў, атамных ядраў і інш.), энергіі іх узаемадзеяння паміж сабой, а таксама энергіі электронных абалонак атамаў і іонаў, унутранай ядз. энергіі і ініп. Ва У.э. не ўключаецца энергія мех. руху цела як цэлага і патэнцыяльная энергія яго ўзаемадзеяння з гравітацыйным, магн. і эл. палямі.
У.э. з'яўляецца адназначнай функцыяй па-раметраў стану сістэмы, а яе змена U пры пе-раходзе сістэмы са стану 1 у стан 2 не зале-жыць ад віду працэсу, пры якім адбывамша гэты пераход, і вызначаецца толькі значэння-мі У.э., Pj і U2 у 1 і 2 станах сістэмы адпавед-наДР = V2- Ut- Для ідэальнага аднаатамна-га газу AU = 3/2 v^ jC Д1 v — колькасць рэ-чыва, R — універсальная газавая пастаянная, ЬТ = Т2- Tv Г, і Л — абс. т-ра газу ў 1 і 2 станах адпаведна. У рэальных газах, вадкас-цях і цвёрдых целах У.э. залежыць ад т-ры і ад ціску (аб’ёму). Гл. таксама Патэнцыялы тэрмадынамічныя, Першы закон тэрмадынамікі.
А.І.Болсун.
УНЎГРАНЫ БЕРАГАВЫ КАНАЛ, Б е -рагавы канал, сістэма каналіза-ваных водных шляхоў уздоўж узбярэж-жа Мексіканскага заліва і Атлантычнага ак. ў ЗША. Прызначаны для скарачэн-ня адлегласці дастаўкі грузаў (у параў-нанні з марскімі кабатажнымі перавоз-камі) і злучэння вусцяў рэк, якія ўпада-юць у Атлантычны ак. і Мексіканскі за-ліў (Місісіпі, Бразас, Сабін, Тамбігбі, Савана і інш.) у адзіную трансп. сістэ-му. Агульная даўж. 4 тыс. км. Складзе-ны з 2 участкаў, якія размежаваны п-вам Фларыда: Атл. (ад. г. Норфалк да г. Кі-Уэст; даўж. 2,1 тыс. км) і ўчастка ўздоўж Мексіканскага заліва (ад р. Сент-Маркс да г. Браўнсвіл; даўж. 1,9 тыс. км).
УНЎТРАНЫ ДОЎГ, доўг, які ўтвараец-ца унутры краіны ў выглядзе сумы ўза-емнай запазычанасці розных сектараў эканомікі. Складаецца з наст. элемен-таў: дзяржаўны У.д., доўг карпаратыўна-га сектара, доўг насельніцтва. Д з я р -ж а ў н ы У.д. утвараецца ў выніку дэ-фіцыту бюджэту, калі для яго пакрыцця выпускаюцца аблігацыі дзярж. пазыкі (дзяржава з’яўляецца даўжніком у адно-сінах да таго, хто набывае яе абліга-цыі — кампаніі, карпарацыі, прадпры-емствы, усе віды крэдытна-фінансавых ін-таў, насельніцтва, замежныя кліен-ты). Доўг карпаратыўнага сектара — сума, якую кампаніі па-вінны адна адной, а таксама іх запазы-чанасць крэдытна-фінансавым ін-там.
Доўг насельніцтва — сума запазычанасці насельніцтва крэдытна-фінансавым ін-там па спажывецкім крэ-дыце, іпатэчным крэдыце і інш. фін. паслугах.
УНЎТРАНЫЯ ВОДЫ, водная частка тэр. дзяржавы, за выключэннем тэрыта-рыяльнага мора. Да У.в. адносяцца во-ды рэк, ручаёў, азёр і інш. вадаёмаў, у т.л. пагранічныя воды ў межах граніц тэрыторыі дзяржаўнай, а таксама воды, што размешчаны ў бок берага ад зыход-ных ліній тэр. мора. Пагранічнымі во-дамі лічацца водныя прасторы ў межах тых участкаў, па якіх праходзіць лінія граніцы, часта і падземныя воды ў ство-рах, дзе праходзіць дзярж. граніца. Пра-вавы рэжым У.в. вызначаецца ўнутр. за-канадаўствам дзяржавы, а ў адносінах пагранічных вод — таксама і пагаднен-нямі з сумежнымі дзяржавамі.
УНЎТРАНЫЯ ВбЙСКІ М і н і с т э р -ства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, дзяр-жаўнае ўзброенае фарміраванне Рэспуб-лікі Беларусь. Прызначаны для абароны жыцця, правоў, свабод і законных інта-рэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы, канстытуцыйнага ладу, бяспекі і суверэ-нітэту краіны ад злачынных і інш. про-ціпраўных замахаў. Падпарадкоўваюіша міністру ўнутр. спраў Рэспублікі Бела-РУсь.
Папярэднікамі У.в. Беларусі былі У.в. СССР (войскі ўнутр. аховы Рэспублікі, войскі ўнутр. службы, войскі Усерасійскай Надзвы-чайнай Камісіі і інш ). У.в., у іх ліку падраз-дзяленні і часці, утвораныя на базе 5-га Бел. канвойнага палка, аднымі з першых уступілі у бой з ворагам у гады Вялікай Айчьшнай вайны (132-гі асобны батальён НКУС — у Брэсцкай крэпасці), потым удзельнічалі у вызваленні Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў. У 1960—67 часці (аддзелы) Ў.в., якія дысла-цыраваліся на тэр. рэспублікі, былі падпарад-каваны Мін-ву ўнутр. спраў БССР. Пасля аб-вяшчэння незалежнасці Беларусі 43-я кан-войная дьшізія У.в. СССР была перайменава-на ў дывізію У.в. МУС Рэспублікі Беларусь.
Да арт. Унутраныя войскі. Сапёры-піратэхнікі на практычных заняіках.
240 унутраныя
У 1992 на базе дывізіі і інш. часцей створаны У.в. МУС Рэспублікі Беларусь.
Асн. задачы У.в.: ахова грамадскага парадку; забеспячэнне рэжыму ізаляцыі асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаў-лення волі, іх канваіраванне; ахова асабліва важных дзярж. аб’ектаў і спец. грузаў; удзел у ажыццяўленні рэжыму надзвычайнага становішча; выкананне задач у сістэме тэр. абароны і інш. Афі-цэрскія кадры для У.в. рыхтуе аднайм. ф-т Ваен. акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Ю.В.Жадобін.
УНЎТРАНЫЯ МОРЫ міжзем-н ы я м о р ы, якія размешчаны паміж мацерыкоў або ўнутры мацерыка і злу-чаюцца з акіянам праз пралівы. У за-лежнасці ад размяшчэння бываюць міжмацерыковыя (напр., Міжземнае м.) і ўнутрымацерыковыя (напр., Чорнае м.). У выніку сваёй адасобленасці ма юць своеасаблівы гідралагічны рэжым, на які істотны ўплыў аказвае суша, што іх акружае.
УНЎТРАНЫЯ РАЎНІНЫ, група аку-мулятыўных раўнін у цэнтр. частцы Паўд. Амерыкі. Размешчаны на месцы тэктанічнага прагіну паміж Бразільскім пласкагор’ем на У, Андамі на 3 і Пата-гоніяй на Пд ад 10° да 39° паўд. ш. Ук-лючаюць раўніііы Мамарэ, Пантанал, Гран-Чака, Міжрэчча і Пампу. Выш. ад 50 м на У да 600 м на 3. Складзены з магутнай тоўшчы дэлювіяльна-алюві-яльных адкладаў, сярод якіх выхады больш трывалых парод, што ўтвараюць падняцці выш. да 1200—1400 м; на Пд пашыраны лёсы. Характэрна паслядоў-ная змена занальных тыпаў ландшафтаў ад субэкватарыяльных лясоў і саваннаў на Пн, праз трапічныя рэдкалессі ў цэнтры да субтрапічных саваннаў, прэ-рый і стэпаў на Пд. Уздоўж рэк Параг-вай і Парана — пояс забалочаных ля-соў.
УНУТРЫВЫТВбРЧЫЯ РЭЗЁРВЫ прадцрыемства, магчымасці лепшага выкарыстання вытв. рэсурсаў з мэтай павелічэння аб’ёму выпускаемай прадукцыі, паляпшэння яе якасці і рос-ту ўнутрыпрамысл. накапленняў. Для выяўлення У.р. аналізуецца сістэма па-казчыкаў, што характарызуюць розныя бакі эфекгыўнасці вытв-сці — прыбы-так, узровень і дынаміка прадукцыйнас-ці працы, механізацыі, электрыфікацыі, аўгаматызацыі .вьгтв-сці і інш. Лепшаму выкарыстанню У.р. садзейнічае рэжым эканоміі, ліквідацыя страт рабочага ча-су, абсталявання, матэрыялаў, скара-чэнне выдаткаў на кіраванне і абслугоў-ванне і інш. Гал. фактар выкарыстання У.р. — навукова-тэхнічны прагрэс.
УНУТРЫКРЫШТАЛІЧНАЕ ПбЛЕ, крышталічнае поле, неадна-роднае элекгрычнае (радзей магн.) по-ле, якое існуе ўнутры крышталёў і ўздзейнічае на электроны і ядры атамаў.
Электрычнае У.п. мае электраста-тычнае (на адлегласцях парадку міжатамных дадатныя і адмоўныя зарады не кампенсуюць адзін аднаго) і абменнае (гл. Абменнае ўзаема-дзеянне) паходжанне; напружанасць дасяіае 1010 В/м. Mae сіметрыю, якая вызначаецца сіметрыяй крышталёў. Абумоўлівае расшчап-ленне энергет. узроўняў электронаў у атаме (гл. Зонная тэорыя, Штарка з'ява). Эфекты, выкліканыя эл. У.п., важныя для магнітаўпа-радкаваных рэчываў і дамешкавых парамагн. іонаў у крышталях (гл. Парамагнетызм). яны вызначаюць магн. момант іона, магнітную анізатрапію, магнітастрыкцыю, а таксама спекграскапічныя ўласцівасці крышталя. Магнітнае У.п. мае эл.-магн. і абменнае паходжанне. Эл.-магн. ўклад (за кошт ды-поль-дыпольнага ўзаемадзеяння) невялікі ( 105 А/м), абменныя палі значныя (напружа-насць дасягае 10* А/м). Выяўляецца ў рас-шчапленні ўзроўняў парамагн. іонаў і ядраў (гл. Зеемана з'ява). Даследаванне магн. У.п дае звесткі пра магн. ўласцівасці рэчыва, ха-ракгар хім. сувязі ў крышталі і інш. У.п. дас-ледуюцца пры дапамозе антычнай спектра-скапіі, электроннага парамагнітнага рэзанансу, ядзернага магнітнага рэзанансу, Мёсбаўзра эфекту і інш.
Р.М Шахлееіч.
УНУТРЫМАЦЕРЫКОВАЕ МОРА мора, якое глыбока ўдаецца ў сушу ў межах мацерыка (напр., Азоўскае, Бе-лае, Балтыйскае). Утвараецца ў выніку апускання сушы і яе затаплення водамі акіяна.
УНУТРЫШАХТАВАЕ ТРАНСПАРТА-ВАННЕ, гл. Рудніковае транспартаван-не.
УНУШЭННЕ, сугестыя (лац. suggestio ), 1) працэс уздзеяння на псі-хічную сферу чалавека. Праяўляецца ў некрытычным засваенні аб’ектам У. (сугерэндам) унушальнага зместу з боку індывіда ці групы (сугестара). Ха-рактарызуецца зніжэннем свядомасці сугерэнда пры ўспрыманні пэўнай ін-фармацыі, адсутнасцю яе разумення, лагічнага аналізу і ацэнкі ў суадносінах з вопытам. Зместу свядомасці, атрыма-наму шляхам У., уласцівы назойлівы характар: ён не паддаецца асэнсаванню, карэкцыі і ўяўляе сабой сукуіінасць выкліканых установак. У. ажыццяўля-сцца ў выглядзе гетэрасугестыі (уздзе-яння з боку) і аўтасугестыі (самаўнушэн-ня). Сугерэндам бывае асобны чалавек ці група, сац. слой (феномен масавага У.). У. дасягаецца вербальнымі (словы, інтанацыі) і невербальнымі (міміка, жэсты, пэўныя дзеянні і інш.) сродкамі. Паводле метадаў рэалізацыі вылучаюць прамое наўмыснае (характарызуецца выкарыстаннем спец. слоўных формул, якія ўкараняюцца ў псіхічную сферу су-герэнда і становяцца актыўнымі эле-ментамі яго свядомасці і паводзін), ус-коснае наўмыснае і ненаўмыснае У. (характарызуецца схаваным характа-рам унушальнай інфармацыі і неўсвя-домленасцю яе засваення). Адрозніва-юць таксама У. ў стане гіпнозу, ня-спання, натуральнага сну, постгіпна-тычнае. Выкарыстоўваюць у медыцыне для карэкцыі псіхічнага і саматычнага