Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
ЎНГЕРН ФОН ШТЭРНБЕРГ Раман Фёдаравіч (10.1.1886, в-аў Хійумаа, Эс-тонія — 5.9.1921), адзін з кіраўнікоў ба-рацьбы супраць сав. улады ў Забайкаллі і Манголіі. 3 прыбалт. ням. роду, барон. Ген.-лейг. (1919). Скончыў Паўлаўскае ваен. вучылішча (1908). Служыў у За-байкальскім казацкім войску. Удзельнік 1-й сусв. вайны, за крымінальнае зла-чынства асуджаны на 3 гады крэпасці, але вызвалены пасля Лют. Рэвалюцыі 1917. Часовым урадам накіраваны ў За-байкалле, дзе камандаваў конна-азіяц-кай дывізіяй, на чале якой у 1920 накі-раваўся ў Манголію. У лют. 1921 заняў Ургу (цяпер Улан-Батар), атрымаў ад манг. знаці тытул «вана» (князя) і паса-ду галоўнакамандуючага ва ўрадзе, стаў факгычным дыктатарам Мангаліі. У маі 1921 уварваўся на тэр. Далёкаўсх. рэс-публікі. У ходзе Манг. аперацыі 1921 атрады У. фон Ш. былі разгромлены Чырв. Арміяй сумесна з манг. рэв. вой-скамі. 21.8.1921 У. фон Ш. выдадзены манголамі партыз. атраду П.Я.Шчацін-кіна і паводле прыгавору Сіб. рэв. тры-бунала расстраляны.
Літ:. Юзефовнч Л. Самодержец пус-тьшн: Феномен судьбы барона Р.Ф.Унгерн-Штернберга. М., 1993.
УНГЎЗ, субшыротнае лагчынападобнае паніжэнне ў пустыні Каракумы, на мя-жы Нізінных і Заунгузскіх Каракумаў, у Туркменістане. Даўж. 470 км. Складзе-ны з ланцуга ўпадзін (даўж. да 15 км, шыр. да 4 км з плоскімі саланчаковымі і такырнымі днішчамі. Упадзіны аддзе-лены адна ад адной перамычкамі з ка-рэнных пясчаністых парод або навея-ных пяскоў. Мяркуюць, што У. — рэш-тка стараж. рачнога рэчышча, дэфарма-ванага тэкганічнымі рухамі.
УНЕЦІЦКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагіч-ная культура плямён эпохі бронзы, якія ў канцы 18 — сярэдзіне 15 ст. да н.э. насялілі тэр. Цэнтр. Еўропы. Насель-ніцтва жыло на паселішчах, вырабляла бронзавыя прылады працы і ўпрыго-жанні — сякеры, кінжалы, бранзалеты, шпількі, завушніцы, кольцы і інш., a таксама гліняны посуд, упрыгожаны га-рыз. барознамі або зігзагападобнымі па-лосамі. Пахавальны абрад трупапала-жэнне на бескурганных могільніках. Нябожчыкаў хавалі скурчанымі на баку ў ямах, выкладзеных камянямі. Плямё-ны У.к. займаліся земляробствам. У.к. зрабіла вял. ўплыў на пашырэнне брон-заліцейнай справы ў Еўропе.
ЎНІ, у рэлігіі і міфалогіі этрускаў багі-ня-апякунка царскай улады. Разам з Ці-нам і Менрвай (багіня мацярынства) складала трыяду гал. этрускіх багоў.
УНІВЕРМАГ, буйная крама, якая ган-длюе таварамі разнастайнага асарты-
менту. Выкарыстоўвае прагрэс. формы гандлю: самаабслугоўванне, продаж та-вараў з адкрытай выкладкай і да т.п.; пакупнікам дадаткова прапануюцца розныя віды паслуг (напр., пошта, ашчадны банк 1 інш.).
УНІВЕРСАЛ (польск. universal ад лац. universalis усеагульны), від прававога акга ў Рэчы Паспалітай. Выдаваўся ка-ралём як зварот да народа; у ім кароль рэгуляваў гасп., рэліг. і вайсковыя пы-танні, склікаў шляхту на соймы і пас-палітае рушэнне. У час міжкаралеўя У. выдаваў прымас. У. пабаровыя — ухвалы соймаў на збіранне падаткаў, з 17 ст. выдаваліся разам з соймавымі канстытуцыямі. У. Пастаяннай Рады рэгулявалі арганізацыю судаводства 1 адміністрацыі. У. абвяшчаліся канфедэ-рацыі. У час паўстання 1794 У. выдаваў Т.Касцюшка (напр., Паланецкі універ-сал).
УНІВЕРСАЛ (ад лац. universalis агуль-ны, усеагульны), закрыты кузаў легкаво-га аўтамабіля. Mae 2 ці 3 рады сядзен-няў, 3 ці 5 дзвярэй, адны з якіх заднія, багажнае аддзяленне за спінкай задняга сядзення. Заднія сядзенні (пры 3 радах сярэднія і заднія) могуць складвацца і павялічваць аб’ём багажнага аддзялен-ня. Дазваляе выкарыстоўваць легкавы аўтамабіль як і'рузапасажырскі.
УНІВЕРСАЛП (ад лац. universalis агуль-ны, усеагульны), агульныя паняцці. Нраблема анталагічнага і гнасеалагічпа-га статуса У. займае адно з цэнтр. мес-цаў у гісторыі філасофіі і звязана з пы-таннямі пра сутнасць быцця, суданосін абстрактнага і канкрэтнага, агульнага і адзінкавага, мыслення і рэчаіснасці.
Вучэнне пра У. акрэслілася ў філасофіі Платона, які лічыў, што У. адпавядае сапраў-днае (ідэальнае) быццё, а адзінкавыя, кан-крэтныя рэчы эмпірычнага свету — вьшік драблення і абмежаванасці ідэальнага пры яго ўзаемадзеянні з небыццём. Арыстоцель сцвярджаў, што агульнае мае другаснае зна-чэнне і для пазнання выяўляецца толькі ў першасных сутнасцях (адзінкавых аб’ектах. дастуііных пачуццёваму вопыту). У сярэдне-вяковай схаластыпы ў вырашзнні праблемы У. вылучыліся 3 супрацьлеглыя кірункі: на-міналізм, рэалізм і канцэптуалізм’, т.зв. «спрэчкі пра У.» адыгралі важную ролю ў развіцці анталогіі, логікі і сістэматызацыі тэ-алогіі. Новы падыход да праблемы У. распра-цаваў І.Кант, які разглядаў У. як элемент сін-тэзу, што стварае прадмет пазнання, а не як самаст. сутнасць. 3 20 ст. ў распрацоўцы пра-блемы У. развіваюцца традыц. падыходы (на-мінхчістычны ў неапазітывіз.ме, кантыянскі ў фенаменалогіі, платонаўскі ў неарэалізме і інш.) і вылучаюцца новыя трактоўкі У., якія фіксуюць моўныя і сац.-камунікатыўныя (У ван О.Куайн, Л.Вітгенштэйн) і культурала-гічныя (Э.Касірэр, Ж.Дэлёз і інш.) аспекты У.
УНІВЕРСАЛІІ ЛІНГВІСТЫЧНЫЯ, уласцівасці, з’явы, працэсы, характа-рыстыкі, што выяўляюцца ва ўсіх нату-ральных мовах або ў большасці з іх.
234 УНІВЕРСАЛЬНАЯ
Напр., адрозненне імёнаў і дзеясловаў, наяўнасць займеннікаў, катэгорый пра-мога аб’екта, 1-й асобы, ліку, галосных і зычных гукаў, паратаксісу і інш. По-шук, вызначэнне і сістэматызацыя У.л. — складаны і шматаспектны паз-навальны працэс, у межах якога магчы-мы выбар розных прынцыпаў і падстаў аналізу. Таму адрозніваюць пэўнае мноства тыпаў У.Л.: універсаліі антала-гічныя і эпістэмалагічныя, абсалютныя і статыстычныя, простыя і імплікатыў-ныя, дэдуктыўныя і індуктыўныя, ста-тычныя і дынамічныя, лінгвістычныя і семіятычныя, узроўневыя і міжузроўне-выя, уласна моўныя і паралінгвістыч-ныя, унутрымоўныя і сацыялінгвістыч-ныя, а таксама універсаліі мовы і маў-лення, маўлення мужчынскага і жано-чага, дарослага і дзінячага, кадыфікаванага і размоўнага, вуснага і пісьмовага і г.д. Лагічнае суаднясенне У.л. розных тыпаў дазваляе выпрацаваць абстрактную ма-дэль «мова чалавека ўвогуле», або «мо-ва-эталон», якая ўвасабляе навук. гіпо-тэзу пра агульную частку ў структурах усіх вядомых натуральных моў.
Літ.'. Новое в лннгвястнке. Вып. 5. Языко-вые уннверсалнм: Пер. с англ. М., 1970; Язы-ковые уннверсалнн н лннгвнстнческая тлпо-логня. М., 1969; Мечковская Н.Б. Об-шее языкознанне: Структур. н соцнал. тнпо-логня языков. Мн., 2000. А.Я.Міхневіч.
УНІВЕРСАЛЬНАЯ ГАЗАВАЯ ГІАС-
ТАЯННАЯ, газавая пастаян-н а я, адна з фундаментальных фізічных пастаянных, якая ўваходзіць ва ўраў-ненне стану 1 моль ідэальнага газу (гл. Клапейрона—Мендзялеева ўраўненнеў Абазначаецца R. Лікава роўная рабоце расшырэння 1 моль ідэальнага газу пры награванні на 1 К пад пастаянным ціс-кам, г.зн. рознасці малярых цеплаёміс-тасцей пры пастаянным ціску Ср і пас-таянным аб’ёме су : с„ - cv = R = =8,31441(26) Дж/ (моль • К).
УНІВЕРСАЛЬНАЯ ГРАМАТЫКА. лін-гвістычная тэорыя, якая грамат. катэго-рыі мовы тлумачыць праз катэгорыі мыслення. Наз. таксама ўсеагульнай, агульнай, рацыянальнай, філас., аналі-тычнай граматыкай. Бярэ пачатак у гра-мат. уяўленнях антычнасці. Найб. поўна ўвасоблена ў граматыках 16—17 ст.: грамат. тракгат «Мінерва, або Аб пры-чынах лацінскай мовы» Ф.Санчэса (Іс-панія), «Гермес, або Філасофскае дас-ледаванне, якое тычыцца мовы і уні-версальнай граматыкі» Дж.Харыса, «Тэорыя мовы» Дж.Біты (Англія) і інш. Найб. вядомая з такіх спроб — Пор-Ра-яль граматыка. У пэўнай ступені У.г. захоўваецца ў сучаснай т.зв. школьнай граматыцы.
У аснове пабудовы У.г. ляжыць даўняе ўяў-ленне пра мову як просты адбітак мыслення: слова — паняцце, сказ — суджэнне, часціны мовы — пэўныя катэгорыі мыслення і г.д. Такія суадносіны маюць месца, але яны не носяць абсалютнага несупярэчлівага характа-ру, таму што сістэмна-структурная арганіза-
цыя адзінак мовы мае ўласныя прынцыпы, свае законы пабудовы і ў мове ёсць таксама адзінкі плана выражэння, якія ўвогуле не су-адносяцца з адзінкамі значэння (фанемы, склады) або фарміруюць іх уласнымі, «паза-лагічнымі» сродкамі (безасабовы сказ, вык-лічнікі і інш). 3 сярэдзіны 18 ст. адрозніва-юць «граматыку навукі» (пераважана логікі) і «граматыку мастацтва». 1-я абавязкова выяў-ляецца ва ўсіх мовах як сродак мыслення, 2-я складае спецыфіку, адметнасць кожнай асоб-най мовы. Гэтыя ўяўленні адыгралі ў гісторыі мовазнаўства станоўчую ролю, прывялі да складвання агульнага мовазнаўства, параў-налша-гістарычнага мовазнаўства, тыпалагіч-нага мовазнаўства і прыватнага мовазнаўства.
А.Я.Міхневіч.
УНІВЕРСАЛЬНАЯ ІЛЮСТРАВАНАЯ ЕЎРАІІЕЙСКА-АМЕРЫКАНСКАЯ ЭН-ЦЫКЛАПЁДЫЯ, «Э с п a с а» (Епсісіо-pedia Universal Ilustrada Europeo-Ame-ricana), адна з самых вялікіх універсаль-ных энцыклапедый свету, якая сваім зместам і мовай арыентавана перш за ўсё на іспанамоўныя краіны. 1-е выд. (т. 1—70, 1908—30) выпускалася выд-вам «Эспаса-Калпе» ў розных гарадах Іспа-ніі (Більбао, Мадрыд, Барселона). У 1930—33 выйшаў 10-томны Дадатак, з 1934 выдаюцца таксама Штогадовыя дадаткі. 3 1970-х г. друкуецца без змен 2-е выд. «Эспасы». Цалкам перапрацоў-ваецца і кожнае 10-годдзе перавыдаецца толькі 21-ы том, прысвечаны Іспаніі. Адрозніваецца ад інш. выданняў вык-лючна багатым рэестрам, тэматычным ухілам у сацыягуманіт. веды па гісторыі, л-ры, мастацтве Іспаніі і іспанамоўных краін, вял. колькасцю біягр. артыкулаў, багаццем бібліягр. звестак, сумяшчэн-нем у артыкулах энцыклапедычных і моўных ведаў (кожны артыкул змяшчае этымалогію слова, эквіваленты да яго на франц., англ., ням., італьян., партуг., каталонскай мовах і эсперанта). Коль-касць кароткіх артыкулаў-даведак няз-начная, большасць з іх мае аглядны ха-рактар. Энцыклапедыя добра ілюстра-вана. В.К.Шчэрбін.
УНІВЕРСАЛЬНАЯ ЭВМ, Э В М агульнага прызначэння, элекгронная вылічальная машына, пры-значаная для вырашэння шырокага ко-ла навук.-тэхн., эканам. і інш. задач, напр., машына адзінай сістэмы элек-тронных вылічальных машын. Mae разга-лінаваную сістэму аперацый, іерархіч-ную структуру памяці, развітую сістэму перыферыйных прылад, дазваляе работу ў рэжымах узаемадзеянпя з чалавекам.
УНІВЕРСАЛЬНЫ ІНСТРУМЁНТ у астраноміі і геадэзіі, пера-носны інструмент для вымярэння вуг-лоў у верт. і гарыз. плоскасцях.