Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
Mae зрокавую трубу, якая можа круціцца вакол верт. і гарыз. восей, 2 раздзеленыя кру-гі для адліку вутлоў у верт. і гарыз. плоскас-цях. 3 дапамогай У.і. па назіраннях зорак і Сонца вызначаюць каардынаты (вышыні і азімуты) нябесных цел і зямных арыенціраў, геагр. шыроты, папраўкі гадзіннікаў, выраша-юць многія інш. практычпыя задачы астрано-міі і геадэзіі. У.і. больш дакладны пры вымя-рэнні вуглоў, чым тэадаліт.
УНІВЕРСАЛЬНЫЯ СУАДНОСІНЫ гл. Сцяпанава універсальныя суадносіны.
УНІВЕРСАМ, універсальная крама са-маабслугоўвання, якая прадае харч. та-вары універсальнага асартыменту і пра-мысл. тавары штодзённага попыту. Гл. таксама Уніеермаг.
УНІВЕРСІІЭТ (ад лац. universitas су-купнасць), 1) шматпрофільная выпіэй-шая навуч. ўстанова, якая рыхтуе спе-цыялістаў па фундаментальных і многіх прыкладных навуках у розных галінах гаспадаркі і культуры, забяспечвае глы-бокую тэарэт. падрыхтоўку выпускнікоў да навук.-практычнай і пед. дзейнасці.
Першыя У. ўзніклі ў гарадах Еўропы ў 12—13 ст.: Балонскі універсітэт, Оксфардскі універсітэт, Кембрыджскі універсітэт, Па-рыжскі універсітэт. Сярэдпевяковыя У. мелі адм. і суд. аўтапомію і практычна не залежалі ад гар. улад. Іх статус у тагачасным грамад-стве найб. дакладна перадаваў лац. тэрмін «Universitas magistrorum et scholanim» («Су-купнасць выкладчыкаў і вучняў»), Пазней У. называлі свецкія ВНУ, у адрозненне ад манаскай вышэйшай школы — акадэміі. На-вуч. курс сярэдневяковых У. складаўся з агульнага для ўсіх падрыхтоўчага ф-та, дзе выкладаліся т.зв. «сем вольных мастацтваў» (лац. «Septem artes liberalis»), пасля заканчэн-ня якога студэнты выбіралі адзін з вышэй-шых ф-таў — мед., юрыд., тэалагічны. На-вуч. прадметы падзяляліся на 2 цыклы. Пер-шы — іуманітарны «трывіум» (лац. trivium трохпуцце) — уключаў лац. граматыку, рыто-рыку і дыялекгыку. Друті — «квадрывіум» (лац. guadrivium чатырохпуцце) уключаў арыфметыку, геаметрыю, астраномію і музы-ку. У некат. У. у другі цыкл дадаткова ўклю-чалі астралогію, алхімію і фізіку. Пасля здачы экзамена за «трывіум» прысуджалася ступень бакалаўра мастацтваў, «квадрывіума» — ма-гістра мастацтваў, па заканчэнні аднаго з 3 вышэйшых ф-таў — магістраў і дактароў ме-дыцыны, права ці тэалогіі. Паступова пад уп-
Універсальны івструмент У-5": 1 —труба для візіравання; 2 — вертыкальны падзелены крут з алідадой і ўзроўнем; 3 — накладны ўзровень; 4 — акуляр; 5' — алідада гарызан-тальнага круга; 6 — гарызантальны падзеле-ны круг; 7 — павяральная труба з мікромет-рам.
УНІВЕРСІЯДА 235
лывам Адраджэння на базе «трывіума» ства-раліся ф-ты вольных мастацгваў, а развіццё «квадрывіума» прывяло да адкрыцця фізіка-матэм. ф-таў.
На Беларусі У. доўті час не адкрываліся з-за дамінавання манаскай сістэмы адукацыі. Толькі Віленская езуіцкая акадэмія мела правы еўрап. У. У выніку значная частка прывілея-ванай моладзі вучылася ў розных ВНУ Еўро-пы. Найб. папулярнасць на Беларусі меў Кракаўскі ун-т, засн. ў 1364 (гл. Ягелонскі уні-версітэт'). Першы айч. свецкі універсітэцкі цэнтр навукі і асветы створаны ў часы дзей-насці Адукац. камісіі, якая на чале асветніц-кай справы ў ВКЛ паставіла Віленскую га-лоўную школу з правамі У. Капіраване стату-таў Адукац. камісіі і германскіх У. дазволіла ў пач. 19 ст. правесці ў Рас. імперыі поўнамаш-табную асветніцкую рэформу. Уся тэр. краі-ны была падзелена на навуч. акругі, на чале кожнай з якіх знаходзіўся У. Бел. землі ўва-ходзілі ў склад Віленскай навуч. акругі на ча-ле з Віленскім універсітэтам. У дарэв. Расіі было 13 У. (44 тыс. студэнтаў). Першым ад-крыты Маскоўскі універсітэт. Найстарэйшыя (апрача Віленскага У.) Тартускі універсітэт, Казанскі універсітэт, Харкаўскі універсітэт, Санкт-Пецярбургскі універсітэт, Кіеўскі нацы-янальны універсітэт. Паводле статутаў 1802— 05 У. ў Рас. імперыі мелі 4 ф-ты: фізіка-матэ-матычны (мог падзяляцца на фізіка-матэм. і хі-міка-прыродазнаўчае аддзяленні; выкладаліся фізіка, хімія, прыродазнаўства, батаніка, астра-номія, вышэйшая і прыкладная матэматыка, архітэктура, аграномія, геадэзія); медыцынскі (выкладаліся анатомія, паталогія, клінічная тэрапія, хірургія, акушэрства і ветэрынарыя); маральных і паліт. навук (выкладаліся логіка, метафізіка, філасофія, мараль, прыроднае, паліт. і нар, права, палітэканомія, агульная і царк. гісторыя, дагматычнае і маральнае ба-гаслоўе, грамадз. і крымінальнае права ста-раж. і сучасных народаў); л-ры і вольных мастацтваў (выкладаліся красамоўства, грэ-чаская, лац., польская, рус., англ., ням. і франц. мовы, паэзія, маляванне, скульптура). Дадаткова ў-склад У. маглі ўваходзіць духоў-ныя і настаўніцкія семінарыі як самаст. ўста-новы. Кіраваў У. савет прафесараў, які пры-значаў заг. кафедраў, дэканаў ф-таў і прапа-ноўваў імператару кандыдатуру рэктара. У 1820—ЗО-я г. бел. моладзі было забаронена вучыцца ў еўрап. У., а сама-Беларусь у 1832— 1917 была рэгіёнам Рас. імперыі, пазбаўле-ным уласнага У., бо ён разглядаўся як вера-годны ачаг чарговага паўстання. Асобныя правы У. мелі Полацкая езуіцкая акадэмія і Горы-Горацкі земляробчы інстытут. У сав. час У. адкрыгы ва ўсіх саюзных і ў большасці аў-таномных рэспублік.
У 2001/02 навуч. г. на Беларусі дзей-нічалі дзярж. У.: БДУ, Беларускі аграрны тэхнічны універсітэт, Бел. гандлёва-эканам. ун-т спажывецкай кааперацыі (да 2001 Гомельскі кааператыўны інсты-тутў Бел. мед. ун-т (да 2001 Мінскі ме-дыцынскі інстытут), Бел. нац. тэхн. ун-т (да 2002 Беларуская політэхнічная акадэ-мія), Беларускі педагагічны універсітэт, Беларускі тэхналагічны універсітэт, Бела-рускі універсітэт інфарматыкі і радыё-электронікі, Беларускі універсітэт куль-туры, Беларускі універсітэт транспар-ту, Беларускі эканамічны універсітэт, Брэсцкі тэхн. ун-т (да 2000 Брэсцкі полі-тэхнічны інстытут), Брэсцкі універсітэт, Віцебскі мед. ун-т (да 1999 Віцебскі меды-цынскі інстытут), Віцебскі тэхналагічны універсітэт, Віцебскі універсітэт, Го-мельскі тэхн. ун-т (да 1998 Гомельскі по-літэхнічны інстытут), Гомельскі універсі-
тэт, Гродзенскі мед. ун-т (да 2000 Гро-дзенскі медыцынскі інстытут), Гродзен-скі аграрны ун-т (да 2000 Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут), Гродзенскі універсітэт, Магілёўскі тэхн. ун-т (да 2000 Магілёўскі машынабудаўнічы інсты-тут), Магілёўскі універсітэт, Міжна-родны жалагічны універсітэт, Мінскі лін-гвістычны універсітэт, Полацкі універсі-тэт. У 1992 у Мінску засн. першы на Беларусі недзярж. незалежны Еўрапей-скі гуманітарны універсітэт.
2) Грамадская навуч. ўстанова па рас-паўсюджанні ведаў у розных галінах на-вукі, культуры, грамадскага жыцця і па-вышэнні прафес. кваліфікацыі. У сав. час існавалі таксама нар. ун-ты, ун-ты культуры, марксізму-ленінізму. У ліп.— жн. 1918 у Маскве дзейнічаў Беларускі народны універсітэт. А.Ф.Самусік.
УНІВЕРСІТЭТ АРГАНІЗАЦЫІ АБ’ЯД-НАНЫХ НАЦЫЙ (УААН), міжнарод-ная супольнасць вучоных, якія займа-юцца даследчай працай, падрыхтоўкай аспірантаў і распаўсюджаннем ведаў дзеля садзейнічання мэтам і прынцы-пам Статуга ААН. Засн. ў 1973. У цяпе-рашні час дзейнасць УААН сканцэнтра-вана вакол 4 кірункаў: развіццё; ахова навакольнага асяроддзя; роля ўрадаў ва ўмацаванні міру; навука і тэхніка. Акад. дзейнасць ажыццяўляецца Акадэміч-ным аддзяленнем пры Цэнтры УААН у Токіо, а таксама Сусв. ін-там УААН па даследаваннях эканомікі развіцця (Хельсінкі; займаецца сац.-эканам. дас-ледаваннямі, арыентаванымі на распра-цоўку палітыкі вырашэння глабальных праблем); Ін-там новых тэхналогій УААН (Маастрыхт, Нідэрланды; вывучае сац.-эканам. ўздзеянне новых тэхнало-гій, асабліва ў краінах, якія развіваюц-ца); Міжнар. ін-там УААН па праграм-ных тэхналогіях (Аамынь, Кітай; кан-цэнтруе ўвагу на сумесных перадавых праектах у галіне даследаванняў і раз-віцця, на развіцці аспіранцкай адука-цыі, пашырэнні бясплатнага спецыялі-заванага праграмнага забеспячэння і публікацый); Ін-там УААН па нац. рэ-сурсах у Афрыцы (Легон, Гана; развівае навук.-тэхн. магчымасці па кіраванні рэсурсамі кантынента); Ін-там перспек-тыўных даследаванняў УААН (Токіо; даследуе праблемы экарэструктурыза-цыі пры арыентаванні на ўстойлівае развіццё, а таксама прынцыпы шматба-ковых адносін у кіраванні); Праграмай УААН па біятэхналогіі для Лац. Амеры-кі і Карыбскага басейна (Каракас); Міжнар. сеткай УААН па водных рэ-сурсах, ахове навакольнага асяроддзя і здароўя (Гамільтан, Канада); Міжнар. акадэміяй кіравання (Аман).
'УНІВЕРСГГЭЦКАЕ». дзяржаўнае кніж-нае выдавецтва Беларусі ў 19 54—2002. Засн. ў Мінску як выд-ва БДУ, у 1961 рэарганізавана ў выд-ва «Вышэйшая школа», з 1967 самаст. выд-ва, з 1983 наз. «У.». Выдавала падручнікі і навуч. дапаможнікі для ВНУ, сярэдніх спец. і прафес.-тэхн. навуч. устаноў, манагра-
фіі, вучэбна-метадычную і навук.-папу-лярную л-ру, даведнікі, навук. час. «Веснік БДЎ», тэматычныя зборнікі, у т.л. «Беларуская мова», «Беларуская лі-таратура», «Пытанні гісторыі» і інш. Да-лучана да выд-ва «Вышэйшая школа».
А.П.Нячай.
«універсп5цкае евангелле», рукапісны помнік слав. пісьменнасці 1-й трэці 13 ст. Мяркуюць, што паходзіць з Полацка-Смаленскіх зямель. Зберага-ецца ў навук. б-цы Маскоўскага ун-та (адсюль назва).
Пісана ўставам на пергаменце. Тэкст зме-шчаны ў 2 слупкі на 240 аркушах. Аздоблена застаўкай, ініцыяламі, мініяцюрай, дзе на сі-нім фоне выява евангеліста Іаана, акаймава-ная рамкай у выглядзе арх. куліс. Арнамент застаўкі — расл. ўзор, утвораны перапляцен-нем парасткаў з чырв. і блакітнымі кветкамі на зялёным фоне. Расл. матывы і аздабленні ініцыялаў выкананы чырв.-аранжавай фарбай.
Літ.: Вздорнов Г.Н. Нскусство кннгм в Древней Русн. М., 1980. В.Д.Сінякевіч.
УНІВЕРСІТЭЦКАЯ РЭФОРМА 1863 у Расіі, адна з ліберальных рэформ 1860—70-х г. Увяла універсі-тэцкі статут 1863. Аднавіла аўтаномію ун-таў, скасавала карпаратыўныя арг-цыі студэнтаў, перабудавала навук. і навуч. работу ў адпаведнасці з патрэбамі раз-віцця краіны. Ліквідавана універсітэц-кім статутам 1884 у ходзе «контр-рэформ» 1880—90-х г.
Літ:. Эймонтова Р.Г. Уннверснтет-ская рефор.ма 1863 г. // Нсторнческне запнс-кн. М., 1961. Т. 70.
УНІВЕРСІЯДА сусветныя спарт. сту-дэнцкія гульні; комплексныя міжнар. спаборніцтвы. Рэгламент У. адпавядае духу алімп. руху.
У 1949 створана міжнар. федэрацыя уні-версітэцкага спорту (ФІСУ). 3 1957 право-дзяцца аб’яднаныя Сусв. студэнцкія гульні — У. (з 1960 1 раз у 2 гады). У праграмах л е т -н і х У.: барацьба вольная і грэка-рымская, баскетбол, валейбол, воднае пола, гімнасты-ка, лёгкая атлетыка, плаванне, скачкі ў ваду, тэніс, фехтаванне і інш. У праграмах з і м о -в ы х У.; лыжнае дваябор’е, гарналыжны спорт, лыжныя гонкі, скачкі на лыжах з трампліна, скарасны бег на каньках, фігурнае катанне, хакей.