• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    цыі, 1983), «Тэма», «Без сведкаў», «Ва-рашылаўскі стралок», шматсерыйны «Вызваленне» і інш., а іаксама на тэле-бачанні (тэлесерыял «Самазванцы»), Лецінская прэмія 1966. Дзярж. прэмія Расіі 1975. Дзярж. прэмія СССР 1983.
    УЛЬЯНАЎ Уладзімір Ільіч, гл. Ленін У.І. УЛЬЯНАЎСК, горад, цэнтр Ульянаў-скай вобл. Расіі. Размешчаны на бера-гах рэк Волга і Свіяга. Засн. ў 1648 як крэпасць Сінбірск. У 1780—1924 наз. Сімбірск. 666 тыс. ж. (2000). Рачны порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэра-порт. Развіты майі.-буд. і металаапр. (аўтобусы, самалёты, маторы, цяжкія і унікальныя станкі, электратэхн. вырабы і інш), лёгкая (гарбарна-абугковая, трыкат ), харч. прам-сць, вытв-сць буд. матэрыялаў. 6 ВНУ. Тэатры: драм. і ля-лечны. 3 музеі, у т.л. краязнаўчы (1895). Ленінская мемар. зона. Названы ў го-нар У.І.Леніна (Ульянава).
    УЛЬЯНАЎСКАЯ ВОБЛАСЦЬ Разме-іпчана на ПдУ еўрап. ч. Рас. Федэрацыі. Утворана 19.1.1943. Пл. 37,3 тыс. км2. Нас. 1463 тыс. чал. (2000), гарадскога 73%. Цэнтр — Ульянаўск. Найб. гарады: Дзімітраўград, Інза, Барыш.
    Рака Волга падзяляе тэр. вобласці на ўзвышанае правабярэжжа і нізіннае ле-вабарэжжа (Заволжа). Правабярэжная ч. занята Прыволжскім узв. (выш. да 353 м), левабярэжная — спадзіста-ўваліс-тай раўнінай. Карысныя выкапні: наф-та, прыродны газ, мергель, мел, гару-чыя сланцы, фасфарыты, буд. матэрыя-лы. Клімат умерана кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. -13 °C, ліп. 19 °C. Ападкаў каля 400 мм за год. Гал. рака Волга з прытокамі Свіяга, Сура, Вял. Чарамшан, Сызранка; Куйбышаўскае вадасх. Глебы чарназёмныя, на ПнЗ і 3 шэрыя лясныя ападзоленыя. Пераважа-юць лесастэпы. Лясы займаюць 25% тэр., на ПнЗ буйныя масівы дубовых лясоў з дамешкамі ліпы, клёна, на ПнУ хваёвыя бары.
    У.в. — індустр.-аграрны рэгіён Расіі. Доля прам-сці і буд-ва ў валавым рэгія-нальным прадукце 39,2%, сельскай гас-падаркі 3,7%, сферы паслуг 57,1%. Вя-
    умаў 229
    дучая галіна прам-сці — маш.-буд. і металаапрацоўка: вытв-сць легкавых і грузавых аўтамабіляў, аўтобусаў, сама-лётаў, цяжкіх і унікальных станкоў, аў-тамаб. кранаў, с.-г. машын, абсталяван-ня для хім. прам-сці, эл.-тэхн. вырабаў. Вытв-сць электраэнергіі 2,6 млрд. кВт ■ іадз (1999) на ЦЭС і АЭС. Развіты харч. (мукамольная, крупяная, масла-робная, мясная, спіртавая, піваварная), буд. матэрыялаў (цэмент, тэрмаізаля-цыйныя матэрыялы, цэгла і інш.), лёг-кая (шарсцяная, ільняная, трыкат., гар-барна-абугковая), лясная і дрэваапр. прам-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 2 млн. га, у т.л. пасяўныя пл. 1,3 млн. га (1999). Пераважаюць збожжавыя (пша-ніца, жыта, проса, грэчка) культуры. Вырошчваюць таксама тэхн. (сланечнік, цукр. буракі) і кармавыя культуры. Бульбаводства і агародніцтва. Жывёла-гадоўля мяса-малочнага кірунку. Гаду-юць буйн. par. жывёлу, свіней, авечак і коз, птушак. Рыбалоўства. Даўж. чыгу-нак 709 км, аўтадарог з цвёрдым пак-рыццём 4615 км. Асн. чыгунка Ка-зань—Ульянаўск—Сызрань, Разань— Ульянаўск—Дзімітраўград—Уфа, Пен-за—Сызрань, аўтамагістраль Масква— Самара. Па тэр. вобласці праходзіць нафтаправод «Дружба». Суднаходства па р. Волга. Рачныя парты: Ульянаўск, Сенгілей.
    УЛЬЯНКА, рака ў Шклоўскім р-не Ма-гілёўскай вобл., правы прыток р. Дняп-ро. Даўж. 20 км, пл. вадазбору 70 км2. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Мі-калаеўка, вусце каля ўсх. ускраіны в. Данькавічы. Цячэ на паўд.-ўсх. схілах Аршанскага ўзвышша. Рэчышча ад вы-току на працягу 1,2 км каналізаванае. У верхнім і сярэднім цячэнні ў межань месцамі перасыхае.
    УЛЬЯНКА, другая назва р. Ула.
    ЎМА (шумерскае У б м е), старажьпны горад-дзяржава ў Паўд. Двухрэччы (су-часнае гарадзішча Джоха ў Іраку). У 3-м тыс. да н.э. вяла барацьбу з Лагашам з-за йагранічных тэрыторый і каналаў. У 24 ст. да н.э. правіцель У.Лугальзагісі атрымаў перамогу над Лагашам. У кан-цы 24 ст. да н.э. заваявана царом Акада Сарганам і ўвайшла ў склад Акадскай дзяржавы. Каля 2200 да н.э. горад заха-піла племя гуціяў. У 21 ст. да н.э. У. — акруговы цэнтр Шумера і Акада. Каля 2000 да н.э. страціла сваё значэнне. У пач. 20 ст. н.э. на гарадзішчы Джоха мясц. жыхары знайшлі клінапісныя таблічкі (архіў царска-храмавых гаспа-дарак 23—21 ст. да н.э).
    ЎМАВА ВЕКТАР, векгар шчыльнасці патоку энергіі фіз. поля. Выражаецца формулай S = w~^, дзе w — аб’ёмная шчыльнасць энергіі фіз. поля, с — ско-расць распаўсюджання патоку энергіі. Модуль У.в. роўны адносінам энергіі, перанесенай за адзінку часу, да плошчы паверхні, перпендыкулярнай да нап-рамку распаўсюджвання патоку энергіі
    Адзінка модуля У.в. ўСІ — ват на квадратны метр. Уведзены МА.Умавым (1874). Асобны выпадак У.в. для эл.-магн. поля — Пойнтынга вектар.
    УМАЙ, у рэлігіі і міфалогіі стараж. цюркаў багіня жаночага, зямнога пачат-ку і ўрадлівасці. Лічылася апякункай воінаў і жонкі кагана (правіцеля). Пера-жьпкі веры ў У. захоўваліся ў міфалогі-ях шэрагу цюркамоўных народаў (каза-хаў, кіргізаў і інш), якія шанавалі яе як апякунку парадзіх і немаўлят, падаўніцу добрага ўраджаю і прыплоду жывёлы.
    УМАН (Pulicaria), род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 50 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы. На Бе-ларусі 1 від — У. звычайны (Р. vulgaris). Трапляецца на вілыотных пясчаных лугах, водмелях і берагах рэк.
    Адна- і шматгадовыя травянісгыя расліны. Сцёблы лямцава-апушаныя, прамастойныя, галінастыя. Лісце чаргаванае, сядзячае, су-цэльнае. Кветкавыя кошыкі паўшарападоб-ныя, сабраныя ў агульнае мяцёлчата- або шчыткападобнае суквецце. Плод — сямянка. Лек., інсектыцыдныя расліны.
    Умш звычайны
    ЎМАНСКІ ДЭНДРАНАРК «С.АФІЕЎ-КА», помнік садова-паркавага мастац-тва ў г. Умань Чаркаскай вобл. (Украі-на). Створаны ў 1796—1805 у маёнтку С.Ш.Патоцкага (назваяы ў гонар яго жонкі) пад йраўніцтвам Л. дэ Метцэля, пры ўдзеле прыгоннага садоўніка За-рэмбы. Парк ландшафтны (больш за 150 га), яго кампазіцыйная вось прахо-дзіць па р. Каменка. У парку створаны разнастайныя віды гідразбудаванняў
    (вадаспады, шлюзы, фантаны, каскады, сажалкі, падземная р. Стыкс), устаноў-лены скульптуры на ант. сюжэты (18— 19 ст.), узведзены арх. збудаванні па-водле праектаў арх. А.Штакеншнейдэра (Ружовы павільён, 1850—52) і І.Маку-ціна. 3 1929 запаведнік.
    ЎМАНЬ, горад у Чаркаскай вобл. Укра-іны. Размешчаны на р. Уманка. Вядомы з 1616, горад з 1795. Каля 100 тыс. ж. (2000). Чыг. ст. Прам-сць: машынабуда-ванне, у т.л. оптыка-мех., лёгкая (абут-ковая, вытв-сць маст. вырабаў), буд. матэрыялаў і інш. 2 ВНУ. 3 музеі; кар-цінная галерэя. Уманскі дэндрапарк «Са-фіеўка».
    УМАР ХАЯМ Гіясаддзін Абу-ль-Фатх ібн Ібрахім (18.5.1048, г. Нішапур, Іран — 4.12.1131), персідскі і таджык-скі паэт і вучоны. Жыў у Самаркандзе, Ісфахане, Бухары і інш. Найвялікшы астраном свайго часу: за 500 гадоў да рэформы папы Грыгорыя XIII ажыцця-віў рэформу календара ў выніку шмат-гадовых назіранняў за зорным небам. Паслядоўнік філасофіі Арыстоцеля і Ібн Сіны. Сусв. вядомасць як паэту прынес-лі яму рубаі (чагырохрадкоўі), у якіх свет чалавечых перажыванняў, думы пра жыццё, чалавека і яго веды, глыбо-кі філас. роздум, пропаведзь дабра і ча-лавечнасці. Многія рубаі сталі афарыз-мамі. Аўгар трактатаў на араб. і перс. мовах: матэм. («Трактат пра доказы за-дач алгебры і алмукабалы»), фіз. («Вагі мудрасцей»), філас. («Адказ на тры пы-танні», «Тракгат пра існаванне»), гіст. («Науруз-намэ»). Збярогся ўрывак «Ме-лікшахскіх астранамічных табліц» У.Х., напісаных па-арабску. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі Р.Бараду-лін, С.Грахоўскі.
    7в.: Бел. пер. — Рубаі. Мн., 1989; Рус. пер. — Трактаты. М., 1961; Рубан. 2 нзд. Ташкент, 1983.
    Літ.: Розенфельд Б.А, Ю ш к е в н ч АП. Омар Хайям. М., 1965. І.У.Саламевіч.
    УМАЎ Мікалай Аляксеевіч (4.2.1846, г. Ульянаўск, Расія — 28.1.1915), расійскі фізік-тэарэтык. Скончыў Маскоўскі ун-т
    (1867). 3 1871 у Новарасійскім ун-це (г. Адэса; з 1875 праф.). У 1893—1911 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па тэ-арэт. фізіцы, тэорыі зямнога магнетыз-му, тэорыі адноснасці і квантавай тэо-
    230 УМАЦАВАНАЯ
    рыі. Рашыў задачу пра вагальныя пра-цэсы ў неабмежаваным асяроддзі (1869), аб’яднаў метады матэм. тэорыі пругкасці і цяпла (1871), распрацаваў асновы вучэння пра рух энергіі і ўвёў паняцце шчыльнасці патоку энергіі (1874; гл. Умава вектар).
    Тв.: Нзбр. соч. М.; Л., 1950.
    Літ:. Гуло Д.Д. Н.АУмов. М., 1971.
    УМАЦАВАНАЯ ЛІНІЯ, сістэма ўмаца-ваных раёнаў і абарончых пазіцый, аб-сталяваных доўгачасовымі фартыфіка-цыйнымі збудаваннямі і загародамі. Ўзво-дзіліся звычайна ўздоўж дзярж. граніцы для прыкрыцця важных стратэг. нап-рамкаў; мелі пастаянныя гарнізоны, якія з пач. баявых дзеянняў узмацнялі-ся палявымі войскамі. Як правіла, скла-даліся з шэрагу вузлоў супраціўлення, апорных пункгаў, сектараў і інш. аба-рончых пазіцый.
    У.л. будавалі з глыбокай старажытнасці, у т.л. ў Рыме (рымскія валы), Егіпце, Кітаі, пазней і ў інш. дзяржавах. У 16—17 ст. на паўд. межах Рэчы Паспалітай і на паўд.-ўсх. ускрааіах Рус. дзяржавы існавалі засечныя межы і інш. абарончыя пазіцыі ў сістэме У.л. У Паўн. Амерыцы ў час вайны за незалеж-насць ЗША (1775—83) У.л. будаваліся з удзе-лам АЛ.Касцюшкі (фартыфікацыйныя збуда-ванні пад Саратогай, ва Уэст-Пойнце і інш.). Пасля 1-й сусв. вайны 1914—18 У.л. ствара-ліся ў шэрагу краін Еўропы: «Мажыно лінія» ў Францыі, «Манергейма лінія» ў Фінляндыі, «Зігфрыда лінія» ў Германіі, «Лінія Сталіна» (замежная назва) у СССР і інш. ІА.Шор.
    УМАЦАВАННІ ГІДРАТЭХНІЧНЫХ ЗБУДАВАННЯЎ, канструкцыі і ўстрой-ствы для павелічэння трываласці і ахо-вы рэчышчаў рэк, каналаў і адхонаў земляных гідратэхн. збудаванняў ад раз-бурэнняў. Шырока выкарыстоўваюцца ў гідрамеліярац. буд-ве: узмацняюць ад-хоны плацін, дамбаў, водарэгуляваль-ных збудаванняў, дарожных насыпаў, ложаў каналаў і рэк водапрыёмнікаў, берагі вадасховішчаў і сажалак.
    Бываюць біял. або біяхім. (адзернаванне, залужэнне адхонаў, прыгрузка адхонаў рас-лінным грунтам, стварэнне дзярнова-травя-ных дываноў і інш), драўнінна-хмызняковыя (фашыпы, сеннікі, плятні, жардзяныя і да-шчаныя шчыты і інш.), бетонныя і жалезабе-тонныя (пліты, блокі і латакі розных кан-
    Д — камбінаваным спосабам (1 — гідрасяўба зраў, 2 — біяпалатно. 3 — мясцовы груні. 4 — пліты).
    струкцый з шчыльнага або порыстага бето-ну), з палімерных і шкловалакністых матэры-ялаў (фільтравальныя шкловалакністыя або сінт. палотны, тканіны з прыгрузачнымі кі-шэнямі, канструкцыі з перфараванай пласт-масавай стужкі), каменна-накідныя. Гл. так-сама Гідрамеліярацыйныя збудаванні, Гідратэх-нічныя збудаванні.