• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    УЛЬМ (Ulm), горад на Пд Германіі, на р. Дунай, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Вя-домы з 854. 110 тыс. ж. (1999). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Дунай. Машынабудаванне (аўта- і станкабуда-ванне, электратэхн., радыёэлекгрон-нае), тэкст., дрэваапр., папяровая, харч. прам-сць. Гар. тэатр (з 1641). Ун-т. Му-зей (гісторыя і мастацтва У. і Швабіі). Гатычны сабор (14—16 ст.), ратуша (14—16 ст.), цэйхгауз (15 ст.), бюргер-скія дамы (16—17 ст.).
    ЎЛЬМАНІС, Улманіс (Ulmanis) Гунціс (н. 13.8.1939, Рыга), латвійскі дзярж. дзеяч. Эканаміст. Бацька У. быў
    224	ульманіс
    пляменнікам К.Ульманіса. У 1941—46 у ссылцы ў Краснаярскім краі. Скончыў Латв. ун-т у Рызе (1963).У 1972—92 му-ніцыпальны служачы ў Рызе. 3 1992 чл. савета Банка Латвіі, адзін з заснавальні-каў і чл. Сял. саюза Латвіі. У 1993—99 прэзідэнт Латвіі. Аўтар кнігі-аўтабіягра-фіі.
    ЎЛЬМАНІС, У л м а н і с (Ulmanis) Карліс (4.9.1877, Добельскі р-н, Лат-вія — 1942), латвійскі паліт. і дзярж. Дзеяч. Вучыўся ў Лейпцыгскім с.-г. ін-це (Германія) і ун-це Небраскі (ЗША); аграном. У 1913 вярнуўся ў Латвію. У 1917 нам. камісара Часовага ўрада Ліф-ляндскай губерні. Адзін з заснавальні-каў і лідэраў партыі Латв. сял. саюз (крас. 1917). У ліст. 1918 — чэрв. 1921 старшыня Часовага ўрада Латвіі. Прэм'ер-міністр (у 1925—26, 1931, сак. 1934 — чэрв. 1940) і міністр (у 1926, 1931, 1934—36) замежных спраў Латвіі. У маі 1934 ажыццявіў дзярж. пераварот і стаў дыктатарам, з крас. 1936 прэзідэнт Латвіі. Падазрона ставіўся да нац.-культ. жыцця беларусаў Латвіі. У ліп. 1940 ва ўмовах далучэння Латвіі да СССР адхілены ад улады, дэпарціраваны. Памёр у турме г. Краснаводск (цяпер Туркменбашы, Туркменістан).
    ЎЛЬРЫХ (Ulrich) Франк (н. 24.1.1958, Трузеталь, Германія), нямецкі спарт-смен (біятлон). Бронз. прызёр XII зімо-вых Алімп. гульняў (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) у эстафеце 4 х 7,5 км. Чэмпі-ён свету (1978) у гонцы на 10 км і эста-феце 4 х 7,5 км; сярэбраны прызёр (1978) у гонцы на 20 км; бронз. прызёр (1977) у эстафеце 4 х 7,5 км.
    ЎЛЬСКАЯ БІТВА 1564, Чашніц-к а я б і т в а, адна з асн. бітваў паміж войскамі Маскоўскай дзяржавы і ВКЛ у час Лівонскай вайны 1558—85. Адбылася 26 студз. на р. Ула недалёка ад г. Чаш-нікі (Віцебская вобл ). Калі паслы ВКЛ, што прыехалі ў Маскву для падпісання міру яшчэ ў снеж. 1563, не знайшлі па-разумення з царскім дваром (не згадзі-ліся аддаць Полацк і Лівонію) і 9.1.1564 пакінулі яе, рус. цар Іван IV аднавіў ва-ен. дзеянні. Паводле яго загаду з По-лацка выйшла 24-тысячная армія кн. П.Шуйскага, а з Вязьмы — 50-тысяч-ная армія братоў кн. В. і П. Сярэбра-ных. Яны мелі намер злучыцца каля
    Оршы, каб адтуль ісці на Менск і Но-вагародак. Вял. гетман ВКЛ М.Радзівіл Руды, войскі якога (8—10 тыс.) знахо-дзіліся недалёка ад Чашнікаў, меў дак-ладную інфармацыю пра рух ірупоўкі. Каля в. Іванск над Улай (Чашніцкі р-н) гетман спаткаў і атакаваў праціўніка. Пасля франтальнага ўдару яго харугвы ажыццявілі Імклівы напад з тылу і за-вяршылі бітву поўным разіромам арміі Шуйскага. Загінула каля 9 тыс. маскоў-скіх ратнікаў, а таксама князі Шуйскі, С. і Ф. Палецкія, А.Празароўскі, М.Адо-еўскі, І.Захар’ін і інш. Многія трапілі ў палон, у т.л. кн. І.Ахлябінін, І.Нарава-ты, г.пляшчэеў-Очын; пераможцы за-валодалі багатым абозам. Рэшткі разбі-тага войска ўцяклі да Полацка. Даве-даўшыся пра поўны разіром Шуйскага, кн. П.Сярэбраны, які ўжо стаяў пад Оршаю, пасля сутычкі з авангардам Ф.Кміты-Чарнабыльскага пачаў спешна адступаць да Смаленска. Перамога на р. Ула сарвала буйную наступальную апе-рацыю рус. цара, пасля яе ваен. дзеянні мелі ў асноўным лакальны характар.
    Г.М. Сагановіч.
    ЎЛЬСКІ ЗАМАК. Існаваў у 16—17 ст. у г.п. Ула Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. Узведзены ў 1563 у час Інфлян-цкай вайны 1558—82 паводле загаду вял. кн. ВКЛ і караля Польшчы Жыгі-монта II Аўгуста для абароны вусця р. Ула і кантролю за рухам па Зах. Дзвіне. Мысавую пляцоўку адрэзалі ровам ад плато, па нерыметры ўзвялі абарончы вал, схілы замчышча, звернутыя да ва-ды, выбрукавалі валунамі. Але буд-ва У.з., якім кіраваў венецыянскі інжынер, спынілася ў сувязі з нападам атрада рус. войск. Уся буд. каманда была ііерабіта. У 1567 Іван IV Грозны загадаў пабуда-ваць тут крэпасць у выглядзе драўляных сцен-гародняў і вежаў. Запоўненыя зямлёй гародні добра вытрымліпмі ар-тыл. абстрэл. У.з. меў 8 вежаў, вароты і
    Ульскі аамак Гравюра невядомага мастака. 1568
    брамкі. 3 сярэдзіны лютага да 4.3.1568 У.з. беспаспяхова штурмавала войска Я.Хадкевіча. Разбіўшы гарматамі сцены і вежы, яно, аднак, адступіла. Толькі 20.9.1568 гетман Р.Сангушка прыступам захапіў У.з. У палон трапілі 2 ваяво-ды — браты Вельямінавічы, 300 баяр і 800 стральцоў са зброяй. Спалены ў час штурму замак хутка зноў быў адноўле-ны. Паводле загаду Стафана Баторыя ў 1580 туг насыпалі магутны вал выш. ка-ля 11,5 м. У пач. вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 У.з. зноў быў за-няты рус. войскамі, спалены і больш не аднаўляўся. М.А. Ткачоў ЎЛЬСКІ РАЁН, адм. тэр. адзінка ў БССР у 1924—31 і 1946—56. Ўтвораны 17.7.1924. Цэнтр — г.п. Ула. 20.8.1924 падзелены на 13 сельсаветаў. Да ліп. 1930 у складзе Полацкай акругі. 8.7.1931 раён скасаваны, яго тэрыторыя размер-кавана паміж Бешанковіцкім, Леііельс-кім, Сіроцінскім, Ушацкім і Чашніцкі.м р-намі. Зноў утвораны 9.9.1946 у Віцсб-скай вобл. Падзяляўся на 11 сельсаве-таў. 17.12.1956 раён скасаваны, ссльса-веты перададзены Лепельскаму, Ушац-каму, Сіроцшскаму і Бешанковіцкаму р-нам.
    УЛЬТРА... (ад лац. ultra звыш, больш), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае што-n., што зпахо-дзіцца за межамі чаго-небудзь і (павод-ле колькасных або якасных прыкмет) характарызуецца як найбольшае, най-вышэйшае, а таксама крайііяе, суаднос-нае бел. «звыш» (напр., ультрагук, улыпрамадэрн).
    УЛЬТРААСНбЎНЫЯ ГбРНЫЯ ПА-РбдЫ, ультрабазіты, г і п е р -б а з і т ы, магматычныя горныя паро-ды, у якіх 30—45% крэменязёму (SiO2) і 18—47% аксіду магнію (MgO), пера-важна беспалевашпатавыя (зрэдку да 10%). Складаюцца з алівіну, піраксену, амфіболу. Падзяляюцца на плутанічныя і вулканічныя пароды нармальнай шчо-лачнасці і шчолачныя. Плутанічныя па-роды нармальнай шчолачнасці — дуні-ты, перыдатыты', шчолачныя — мелі-літыты і ультраасн. фаідаліты. Вулканіч-ныя пароды нармальнай шчолачнасці — пікрыты, меймечыты, каматыіты; шчо-лачныя — шчолачныя пікрыты, мелілі-тнты і ультраасн. фаідыты. Найб. разві-ты У.г.п. ў фанеразойскіх складкавых паясах, у сучаснай акіянічнай кары і, паводле меркавання, у верхняй мантыі Зямлі. І.В.Найдзянкоў.
    УЛЬТРАГЎК (ад улЫпра... + гук), неў-спрымальныя чалавечым вухам пругкія хвалі з частатой ваганняў прыблізна ад 15—20 кГц да 106 кГц. Вобласць частот ад 106 кГц да 109—1010 кГц наз. гіпергу-кам. У. падзяляюць на 3 дыяпазоны: нізкіх частот (15—100 кГц), сярэдніх (100—104 кГц) і высокіх (104—10^ кГц). Высокая частата і малая даўжыня ульт-рагукавой хвалі вызначаюць спецыфіч-ныя асаблівасці У.: магчымасць распаў-сюджвання накіраванымі пучкамі і іх
    УЛЬТРАГУКАВАЯ	225
    факусіравання, генерацыі магутных хваль, якія пераносяць значную мех. энергію. Уласцівасці У. вывучаюць акустыка, акустаэлектроніка, гідраакус-тыка, нелінейная акустыка. У. выка-рыстоўваецца ў многіх галінах навукі (у фіз., фізіка-хім., біял. даследаваннях) і тэхнікі (ультрагукавая апрацоўка, ульт-рагукавая зварка, ультрагукавая дэфек-таскапія). 3 дапамогай У. ажыццяўля-ецца гукабачанне, гідралакацыя, падвод-ная сувязь, паскарэнне хіміка-тэхнал. працэсаў, сушкі, ачысткі і інш. (гл. Уль-рагукавая тзхнікаў у медыцыне — ды-ягностыка, тэрапеўтычнае (гл. Ультра-гукавая тэрапія) і хірургічнае лячэнне.
    Малая даўжыня хваль У. дазваляе даследа-ваць іх распаўсюджванне метадамі геамет-рычнай акустыкі, вызначаць малекулярныя ўласцівасці рэчыва метадамі малекулярнай акустыкі. Распаўсюджванне У. ў многіх вад-касцях і газах суправаджаецца рознымі з’ява-мі: рэлаксацыяй акустычнай, паглынаннем гу-ку, акустычнай кавітацыяй і інш. У. нізкіх частот выкарыстоўваюць у газах, вадкасцях і цвёрдых целах, сярэдніх і высокіх частот — у вадкасцях і цвёрдых целах. Генерыруюць У. эл.-мех. і мех. выпраменьвальнікамі (гл. Ультрагукавы генератар). Для павышэння ін-тэнсіўнасці У. робяць факусіроўку гуку, ам-плітуду ваганняў павышаюць з дапамогай акустычных канцэнтратараў.
    Літ:. Бергман Л. Ультразвук н его прнмененве в науке я техннке: Пер. с нем. 2 нзд. М., 1957; Фнзнка н технвка мошного ультразвука. Т. 1—3. М., 1967—70; Т р у э л л Р., Эльбаум Ч., ЧнкБ. Ультразвуковые методы в фнзнке твердого тела: Пер. с англ. М., 1972; Эльпннер Й.Е. Блофнзнка улыразвука. М., 1973; Внкторов М.А. Звуковые поверхностные волны в твердых те-лах. М., 1981; С е в е р д е н к о В.П., К л у -бовнч В.В., Степаненко А.В. Ульт-развук н пластячность. Мн., 1976.
    У.У.Клубовіч, А.В.Сцепаненка.
    УЛЫЕАГУКАВАЯ АІІРАЦОЎКА. ап-рацоўка матэрыялаў, вырабаў або рэчы-ваў уздзеяннем ультрагуку (звычайна з частатой 15—50 кГц). Выконваецца з дапамогай электраакустычных (пера-важна магнітастрыкцыйных і п’езаэл.) выпраменьвальнікаў (гл. Электраакус-тычныя пераўтваральнікі), апаратаў у выглядзе свісткоў і сірэн.
    У.а. двёрдых матэрыялаў уключае ультра-
    гукавую зеарку металаў, пластмас і сінт. тка-нін; абразіўна-імпульсную апрацоўку крохкіх матэрыялаў; У.а. металаў ціскам (штампоўка, валачэнне, прасаванне, коўка і інш.); размер-ную апрацоўку дэталей на ультрагукавых станках; луджэнне і пайку металаў; рэзанне металаў, керамікі, шкла і інш.; ачыстку дэта-лей і матэрыялаў, зняцце задзірын і інш. У.а. выкарыстоўваюць таксама для дыспергавання цвёрдых парашкападобных матэрыялаў, эмулыавання вадкасцей, якія не змешваюц-ца, атрымання аэразоляў, полімерызацыі (або дэструкцыі) высокамалекулярных злучэнняў, дэгазацыі расплаваў металаў і інш. вадкасцей, для экстрагавання, хемасорбцыі, дыфузіі, раз-бурэння біял. аб’ектаў (напр., мікраарганіз-маў). У.а. падвяргаюць сыпкія, порыстыя і інш. матэрыялы пры іх сушцы, розныя газы пры ачыстцы ад цвёрдых часцінак і аэразо-ляў. У.а. часта выкарыстоўваецца ў спалучэн-ні з інш. відамі апрацоўкі для паскарэння або актывізацыі многіх тэхнал. працэсаў (хім. або электрахім. траўлення і асаджэння матэрыя-лаў, насычэння порыста-капілярных матэры-ялаў і інш.). Гл. таксама Электрахімічная ап-рацоўка.