• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Літ.: Мнхневнч Э.Н. Новые тнпы крепленмй мелноратмвных каналов. Мн., 1978. В.М.Кандрацьеў
    УМАЦАВАНЫ ЛАГЕР, месца размя-шчэння войск, падрыхтаванае для ад-біцця атакі (наступлення) праціўніка; адна з першых форм палявых умаца-ванняў.
    У.л. ствараліся ў Стараж. Грэцыі і Рыме (гл. Лагер; Лагер рымскі), пазней у інш. дзяр-жавах. Высокім майстэрствам у выкарыстанні У.л. вызначаліся дружыны Полацкага княс-тва. У 15—17 ст. распаўсюдзіліся У.л., вядо-мыя ў Зах. Еўропе пад наз. вагенбургі (умаца-ванні з павозак ваен. абозу). У.л. выкарыс-тоўвалі войскі ВКЛ (напр., у Грунвамдскай бітве 1410, у бітвах пад Полацкам у 1579, Ло-евам у 1649 і інш.). У Маскоўскай Русі такія ўмацаванні наз. гуляй-гарадамі. У 17—19 ст. У.л. існавалі як баявыя пазіцыі на гал. нап-рамках абароны. Напр., на тэр. Беларусі на-пярэдадні вайны 1812 размяшчаўся Дрысеп-скі лагер, пабудаваны паводле плана ген. К.Фуля (не быў выкарыстаны рас. войскамі з-за недахопаў у яго праектаванні).
    У.л. ўяўлялі сабой замкнутыя баявыя пазіцыі, пабудаваныя звычайна ў выг-лядзе многавугольніка, эліпса і інш.; агульная нл. дасягала 10 км2 і больш (у Дрысенскага У.л. — каля 12 км2). У.л. падзяляліся на часовыя (палявыя) і пас-таянныя (доўгачасовыя). Многія з пас-таянных У.л. паступова ператварыліся ў крэпасці (цытадэлі), вакол якіх выраслі гарады. На рубяжы 19—20 ст. у сувязі з развіццём сродкаў паражэння У.л. стра-цілі сваё значэнне.
    С.А.Фамін, В.А.ІОшкевіч.
    УМАЦАВАНЫ РАЁН, 1) мясцовасць (паласа, рубеж), падрыхтавалая да пра-цяглай абароны з мэтай прыкрыцця ўчастка дзярж. іраніцы, важнага апера-тыўна-стратэг. напрамку і інш.
    Пасля 1-й сусв. вайны замест устарэлай сістэмы цытадэлей (цытадэльных раёнаў) у шэрагу краін (Францыя, Фінляндыя, Герма-нія, СССР і інш.) у сістэме ўмацаваных ліній ствараліся У.р. У СССР уздоўж зах. граніцы ў 1928—39 былі збудаваны 24 У.р,, у т.л. 4 на зах. мяжы БССР (61-ы Полацкі, 63-і Мінскі, 65-ы Мазырскі, 67-ы Слуцкі). Пасля ўз’яд-
    Умацаванні гідратэх-нічных збудаванняў (каналаў): a —філы-равальнымі плітамі з порыстага бетону (1 — пліта, 2 — ад-хон з камення, 3 — пліта з упорам); б — буйназярніс-тым матэрыялам (1) па слоі шклопалатна (2): в — прыадхон-ным дрэнажом (1): г — рабрыстымі жа-лезабетоннымі плі-тамі (1) па слоі зва-ротнага фільтра (2):
    нання Зах. Беларусі з БССР (1939) старыя У.р. былі ў асн. дэманціраваны. 3 сярэдзіны 1940 уздоўж зах. граміцы Беларусі пачалося буд-ва 4 новых У.р. (62-і Брэсцкі, 64-ы Зам-браўскі, 66-ы Асавецкі, 68-ы Гродзенскі), у склад якіх былі ўключаны і адпаведныя цыта-дэлі, у т.л. Брэсцкая крэпасць. Усяго ў складзе У.р. на зах. мяжы СССР меркавалася пабуда-ваць каля 1,2 тыс. жалезабетонных абарончых збудаванняў. Да лета 1941 іх было 505, але поўнасцю ўзбр. і абсталяваных толькі 193 (17%), а таксама 909 збудаванняў палявога тыпу. У.р. займаў па фронце да 180 км, у глыбіню 10—30 км, падзяляўся на 3—4 вузлы абароны (у кожным з іх меліся апорныя пун-кты, адпаведныя батальённым сектарам аба-роны, на гал. ппасе У.р. —да 12—15 доўга-часовых агнявых пунктаў з жалезабетону і інш. ўмацаванні). 3 пач. Вял. Айч. вайны найб. упартае супраціўленне ням. войскам аказалі Брэсцкі У.р. (гл. Брэсцкай крэпасці абарона 194!) і Мінскі ўмацаваны раён (гл. Мінска абарона 1941). Баі на рубяжы р. Зах. Дзвіна, у т.л. за Полацкі У.р., доўжыліся з 4 па 16.7.1941 (гл. Полацка абарона 1941). Важ-най апорай сав. войск, якія з 22.7 па 22.8.1941 утрымлівалі Жьгткавічы, Тураў, Ма-зыр і інш. нас. пункты, стаў таксама Мазыр-скі У.р.
    2)	Назва штатных вайск. фарміраван-няў, якія спецыяльна падрыхтаваны для вядзення абарончых баявых дзеянняў і выкарыстоўваліся ў складзе агульнавай-сковых армій. Пры правядзенні Бела-рускай аперацыі 1944 У.р. дзейнічалі ў складзе франтоў: 1-га Прыбалт. (155-ы — у 43-й арміі), 3-га Бел. (152-і — у 11-й гвардз. арміі), 2-га Бел. (154-ы — у 33-й арміі), 1-га Бел. (119-ы, 153-і і 161-ы — у 28-й арміі, 115-ы — у 48-й арміі). У Бабруйскай аперацыі 1944 115-ы У.р. сумесна з інш. злучэннямі 48-й арміі 26.6.1944 удзельнічаў у вызваленні Жлобіна, за што ўдастоены ганаровага наймення «Жлобшскі».
    Літ:. Хорьков АГ. Укрепленные рай-оны на западных гранмцах СССР // Воен -нст. журн. 1987. № 12; Сухнх А.Н. Неко-торые вопросы боевого прнменення укреп-ленных районов // Воен. мысль. 1995. № 1; Ваврентюк М. Геронческмй Брест-Лн-товскнй УР Пошбаю, но не сдаюсь! // Ар-мня. 1999. № 2—6.
    В.В.Балута, У.Ф.Ісаенка.
    УМБОН. канструкцыйны элемейт у выглядзе выпуклага жал. круга на драў-ляным шчыце, які ўзмацняў канструк-цыю шчыта і засцерагаў ад удараў ха-лоднай зброі. Меў форму пляскатага паўшара або конуса розных профіляў; дыям. 10—24 см, выш. 2,8—13 см. Ма-цаваўся да шчыта цвікамі. У Еўропе вя-домы з латэнскай эпохі. На тэр. Бела-русі першыя У. выяўлены ў жал. веку. Шырока выкарыстоўваліся ў 9—13 ст., калі імі ўмацоўвалі шчыты нарманскага тыпу. Г.М.Сагановіч.
    ЎМБРЫЕВЫЯ. яўдошкавыя (.Umbri-dae), сямейства рыб. атр. ласосепадоб-ных. 2 роды, 4 віды. У сям. У. зрэдку ўключаюць даліевых. ГІашыраны ў прэсных водах Паўд.-Усх. Еўропы і У Паўн. Амерыкі. Жывуць у зарослых ва-даёмах з глеістым дном. Найб. вядомая умбра, ці яўдошка еўрап. (Umbra krameri).
    Даўж. цела да 12 см, маса каля 30 г. Рыла кароткае. Бакавая лінія адсутнічае. Хваставы
    УМЕРАНЫЯ 231
    Да арт. Умбрыевыя. Умбра, ці яўдошка еўра-пейская.
    плаўнік закруглены. На сківіцах дробныя зу-бы Могуць выкарыстоўваць для дыхання кіс-ларод атмасферы. Кормяцца планктонам і бентасам.
    УМБРЫЙСКАЯ ШКрЛА, жывапісная школа Італіі 13 — пач. 16 ст. Існавала ва Умбрыі з цэнтрам у г. Перуджа. У 13 ст. вядома мініяцюрамі, у канцы 14 — пач. 15 ст. стала адной з вядучых у поз-нагатычным мастацтве Італіі (Джэнтыле да Фабрыяна). 3 2-й пал. 15 ст. пад уп-лывам фларэнційскай школы набыла ры-сы Ранняга Адраджэння (П.Перуджына, Л.Сіньярэлі, Пінтурык’ё, раннія работы Рафаэля). Для У.ш. характэрны тонкі лірызм, плаўнасць і музыкальнасць лі-нейных рытмаў, адчуванне паэтычнай гармоніі чалавека і прыроды, мяккасць каларыстычных вырашэнняў.
    УМБРЫЭЛЬ, спадарожнік планеты Уран. Дыяметр каля 1170 км. Адлег-ласць ад планеты 265,97 тыс. км. Сідэ-рычны перыяд абарачэння 4 сут 22 мін. Плоскасць арбіты У. амаль перпенды-кулярная да плоскасці арбіты Урана. Адкрыты ў 1851 У.Ласелам (в-аў Маль-та).
    ЎМБРЫЯ (Umbria), адм. вобласць у Цэнтр. Італіі, на Апенінскім п-ве. Ук-лючае правінцыі Перуджа і Тэрні. Пл. 8,4 тыс: км2. Нас. каля 830 тыс. чал. (2000). Адм. цэнтр — г. Перуджа. Рэль-
    еф горны і ўзгорысты. На У. — Ум-бра-Маркскія Апеніны (выш. да 2478 м). Клімат міжземнаморскі, у гарах умераны. Ападкаў каля 800 мм за год. Гал. р. Тыбр; Тразіменскае возера. Прам-сць: чорная і каляровая металур-гія, элекграэнергетыка (каскад ГЭС Ле-Мармарэ на р. Веліна і інш.), ма-шынабудаванне (цяжкае), хім., лёгкая (тэкст., гарбарна-абутковая, трыкат., швейная), харч., керамічная. Рамёствы (карункі, вышыўка, вырабы з металу). У сельскай гаспадарцы пераважае земля-робства. Вырошчваюць пшаніцу, вінаг-рад, аліўкі. Гадуюць свіней, буйн. par. жывёлу, авечак. Трансларт чыг. і аўта-мабільны, міжнар. турызм.
    УМЁЖАНЫЯ I АКРЭСЛЕНЫЯ ФІ-ГУРЫ ў элементарнай г е a -м е т р ы і. Многавугольнік наз. ў м е -ж а н ы м у выпуклую крывую. калі ўсе яго вяршыні належаць гэтай крывой, і акрэсленым, калі ўсе яго стора-ны — датычныя прамыя да яе; крывая
    Да арт. Умежаныя і акрэсленыя фігуры 1 — трапецыя, умежаная ў парабалу; 2 — чаты-рохвугольнік, акрэслены вакол акружнасці;
    3 — паралелепіпед, умежаны ў сферу; 4 — сфера, умежаная ў конус.
    Да арт. Умбрыйская школа. Л.С і н ь я р э -л і. Прышэсце Анты-хрыста. Фрэска ка-пэлы сабора Сан-Брыцыо ў Арвіета. 1499—1502.
    адпаведна наз. акрэсленай ці ўмежанай. У трохвугольнік можна ўмежыць, а ва-кол яго акрэсліць адзіную акружнасць; цэнтр акрэсленай акружнасці супадае з пунктам перасячэння перпендыкуляраў да старон трохвугольніка, праведзеных праз іх сярэдзіны, а цэнтр умежанай — з пункгам перасячэння бісектрыс трох-вугольніка. Для чатырохвугольніка ўме-жаная (акрэсленая) акружнасць існуе, калі выконваецца ўмова: AB+CD= ^AD+BC (а+р=180°)- Такія фігуры раз-глядаюць і ў прасторы. Гл. таксама Пас-каля тэарэма. А.А.Гусак
    УМЁРАНЫ КЛІМАТ, клімат умераных паясоў зямнога шара. Фарміруецца пад уплывам умераных шырот паветра і тра-пічных паветраных мас і інтэнсіўнага ўздзеяння цыклонаў і антыцыклонаў у Паўн. паўшар’і. Харакгэрны выразныя поры года з умерана цёплым летам (ся-рэднія т-ры паветра найб. цёплага ме-сяца ад 10 °C да 25 °C) і халаднаватай або халоднай снежнай зімой (сярэднія т-ры паветра найб. халоднага месяца амаль усюды адмоўныя). Сярэднегада-вая колькасць ападкаў на большай ч. сушы 500—800 мм (да 1000—2000 мм на ўскраіне мацерыка каля мора, да 100—200 мм ва ўнутрыкантынент. час-тках і з набліжэннем да субтропікаў). У межах умераных паясоў вылучаюць марскі клімат (пераважна на 3 мацеры-коў), кантынентальны клімат і мусон-ны клімат (гл. Мусоны), які характэрны для ўсх. ч. Азіі. На Беларусі клімат уме-раны, пераходны ад марскога да канты-нентальнага.
    УМЁРАНЫХ ШЫРОГ ІІАВЁТРА, палярнае паветра, паветраныя масы, якія фарміруюцца ў сярэдніх і субпалярных шыротах мацерыкоў і акі-янаў. Бывае марскога і кантынент. па-ходжання. На Беларусі пераважае мар-ское У.ш.п.
    УМЁРАНЫЯ ПАЯСЫ, геаграфічныя паясы Зямлі, размешчаныя ў Паўн. паў-шар’і паміж субарктычным поясам і суб-трапічным поясам (ад 65° да 40° паўн. ш.), у Паўд. —паміж субантарктычным поясам і субтрапічным поясам (ад 58° да 42° паўд. ш.). Займаюць каля '/4 павер-хні зямнога шара, у Паўн. паўшар’і пе-раважае суша (каля 55% паверхні), у Паўд. — мора (98%). Характэрна добра выражаная сезоннасць тэрмічнага рэ-жыму з працяглай снежнай зімой, якая перарывае на б.ч. сушы вегетацыю рас-лін і абумоўлівае сезонную перыядыч-насць многіх прыродных працэсаў (за-мярзанне рэк і азёр, развіццё схілавых, глебаўтваральных працэсаў, феналагіч-ных фаз жывой прыроды і інш.). На су-шы адзначаюцца прасторавыя змены ўвільгатнення, паводле якога вылуча-юць зах.-прыакіянічны, унугрымацеры-ковы і ўсх.-прыакіянічны сектары (гл. Умераны клімат). У ландшафтах сушы
    232 УМЕРАНЫЯ
    пашыраны зоны акіянічных лугоў, ляс-ныя, лесастэпавыя, стэпавыя, паўпус-тынныя і пустынныя, у гарах — вы-шынная пояснасць. На вял. плошчы (пе-раважна ў Сібіры) шматгадовая мерзла-та. Значныя тэрыторыі асвоены пад земляробства (збожжавыя, бульба, цукр. буракі і інш.). Для акіянаў у межах У.п. характэрны вял. гадавыя ваганні т-ры і салёнасці вады, багацце арган. жыцця.