• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Сярод бел. спартсменаў прызёрамі I Сусв. студэнцкіх гульняў (1949, Буда-пешт) былі У.Коган (бокс, 3-е месца) і Ц.Лунеў (лёгкая атлетыка, бар’ерны бег, 3-е месца). Ha II Сусв. студэнцкіх гульнях (1951) чэмпіёнкай стала В.На-бокава (лёгкая атлетыка, кіданне кап’я), бронзавыя прызёры — Лунеў і М.Сал-тыкоў (лёгкая атлетыка, бег). Чэмпіёны У.: у 1957 М.Іткіна, Л.Ермалаева (лёг-кая атлетыка); у 1970 М.Шаколіна (фехтаванне) і І.Ядзаешка (баскетбол); у 1973 М.Жалабоўскі, Л.Ліберман і Э.Файнштэйн (барацьба грэка-рым-ская), В.Корбут, М.Міхайлін (скачкі ў ваду з вышкі), У.Паўленка (фехтаванне, камандны залік), В.Сюльжын, У.Шчукін (гімнастыка); у 1981 К.Шаравера (бас-кетбол); у 1990 А.Тарасюк (лёгкая атле-
    236 УНІМА
    тыка, бег); у 1991 У.Бялоў (плаванне); у 1995 С.Захарэнка (лыжнае дваябор’е), А.Трыгубаў (лыжная гонка); В.Юркіна (спарт. гімнастыка); у 1997 Л.Хмяльніц-кая (лёгкая атлетыка, хадзьба) і інш.
    А.А. Серадзін.
    УНІМА (UNIMA; скарочана ад франц. Union internationale de la Marionette), міжнародны саюз дзеячаў т-ра лялек пры ЮНЕСКА. Засн. ў 1929 у Празе, штаб-кватэра знаходзіцца (2002) у г. Шарле-віль Мезьер (Францыя). У 1996 засн. аддзяленне У. — Бел. цэнтр У. са штаб-кватэрай у Брэсцкім абл. т-ры ля-лек. Прэзідэнт — М.Шавель. Пры цэн-тры працуюць камісіі: музейна-выста-вачная, інфарм.-выдавецкая, па павы-шэнні прафес. адукацыі і кваліфікацыі, крытыцы, абароне прафес. і сац. інтарэ-саў, міжнар. дзейнасці. У 1998 цэнтрам засн. грашовая прэмія імя Ан.Ляляўска-га «За яркія дасягненні ў галіне тэатра лялек». Сярод лаўрэатаў мастакі Л.Бы-каў, А.Фаміна, артысты Т.Гарачава, В.Пражэева, У.Уласаў. С.Ф.Юркевіч.
    ЎНІМАК (Unimak), востраў на Пн Ці-хага ак., самы буйны ў архіпелагу Але-уцкія астравы (ЗША, штат Аляска). Пл. 4,2 тыс. км2. Аддзелены ад п-ва Аляска вузкім Ісаноцкім пралівам. Прыморскія раёны нізінныя, унутр. — пераважна горныя (выш. да 2860 м, вулкан Шышалдзіна). Ледавікі.- Суб-арктычныя лугі, тундравая расліннасць.
    УНІСбн (італьян. unisono ад лац. unus адзіп + sonus гук) у м у з ы ц ы, 1) ад-нагучча, якое ўтвараецца двума або больш галасамі; нулявы інтэрвал, абса-лютны кансананс. 2) Сінхроннае выка-нанне аднаго і таго ж муз. тэксту (мело-дыі, многагалосага твора) двума або не-калькімі музыкантамі.
    УНІТА (партуг. Uniao Nacional para Inde-pendencia Total de Angola Нац. саюз за поўную незалежнасць Анголы), палі-тычная арг-цыя ў Анголе. Засн. ў 1966, абапіраецца пераважна на прадстаўні-коў найбуйн. народнасці Анголы — авімбунду. Спачатку УНІТА атрымліваў дапамогу ад Кітая, з сярэдзіны 1970-х г. — ад ЗША. У 1966—74 вёў узбр. ба-рацьбу супраць партуг. панавання, пас-ля паражэння ў грамадз. вайне 1975— 76 — супраць урада Нар. руху за вызва-ленне Анголы (МПЛА). У 1989 заклю-чыў мірнае пагадненне з МПЛА, пасля паражэння на парламенцкіх і прэзідэн-цкіх выбарах 1992 аднавіў ваен. дзеянні. Паражэнні ад урадавай арміі да пач. 2000-х г., гібель у лют. 2002 ген. сакра-тара УНІТА Ж.Савімбі прымусілі кіраў-ніцтва УНІТА у крас. 2002 падпісаць мірнае пагадненне з ангольскім урадам.
    УНІТАРНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА, ка-мерцыйная арганізацыя, якая не надзе-лена правам уласнасці на замацаваную за ёй уласнікам маёмасць. Маёмасць
    У.п. непадзельная і не можа быць раз-меркаванай па ўкладах (долях, паях), у т.л. паміж работнікамі прадпрыемства. У.п. могуць быць дзярж. (рэспублікан-скія ці камунальныя) або прыватныя. Іх маёмасць знаходзіцца ў дзярж. або пры-ватнай уласнасці фіз. ці юрыд. асобы. У фірменным найменні У.п. павінна быць указанне на ўласніка маёмасці. Кіраўні-ка У.п. назначае ўласнік маёмасці або ўпаўнаважаны ўласнікам і яму падспра-ваздачны орган. У.п. адказвае па сваіх абавязацельствах усёй маёмасцю, якая яму належыць, і не нясе адказнасці па абавязацельствах уласніка маёмасці, за выключэннем выпадкаў, прадугледжа-ных заканадаўствам. Прававое станові-шча У.п. ў Рэспубліцы Беларусь рэгу-люецца Грамадзянскім кодэксам краі-ны. У.п. можа быць заснавана на праве гасп. вядзення або на праве аператыў-нага кіравання (т.зв. «казённае прад-прыемства», па абавязацельствах якога, пры недастатковасці яго маёмасці, суб-сідыярную адказнасць нясе дзяржава).
    Ю.Я. Савельеў.
    УНПАРНАЯ ДЗЯРЖАВА, форма тэры-тарыяльнай будовы дзяржавы, пры якой яе тэрыторыя падзяляецца на адм.-тэр. адзінкі — вобласці, раёны, акругі. Ад федэрацыі адрозніваецца адсутнасцю федэратыўных адзінак — штатаў, зя-мель. У складзе У.дз. могуць быць асоб-ныя аўт. нац.-дзярж. ўтварэнні, якія ма-юць атрыбуты ўласнай дзяржаўнасці (напр., у складзе унітарнай Украіны знаходзіцца Рэспубліка Крым). Ва У.дз. адна канстытуцыя, адно грамадзянства, адна сістэма органаў дзярж. улады. Адм.-тэр. адзінкі кіруюіша законамі, што прымаюцца цэнтр. органамі; іх тэ-рыторыя можа быць зменепа агульна-дзярж. законам без згоды.мясц. органаў і мясц. насельніцтва. Існуюць У.дз. дэцэнтралізаваныя (рэгія-нальныя органы фарміруюцца незалеж-на ад цэнтр. органаў, узаемаадносіны паміж імі будуюцца на пачатках дэцэн-тралізацыі; Вялікабрытанія, Новая Зе-ландыя, Іспанія, Італія, Японія) і цэнтралізаваныя (падначален-не рэгіянальных органаў цэнтру ажыц-цяўляецца праз службовых асоб, якія назначаюцца цэнтр. уладай; Беларусь, Казахстан, Узбекістан). Ю Я.Савельеў.
    УНП АРНАЯ СІМЕТРЫЯ, S U ( 3 ) -с і м е т р ы я, прыблізная сіметрыя моцных узаемадзеянняў элементарных часціц, якая адлюстроўвае наяўнасць аднолькавых уласцівасцей у розных гру-пах адронаў. Ляжыць у аснове класіфі-кацыі адронаў.
    Паводае У.с. часціцы з рознымі значэння-мі ізатапічнага спіну і дзіўнасці, але з адноль-кавымі спінамі, цотнасцю і інш. квантавымі лікамі, абядноўваюцца ў т.зв. унітарныя мультыплеты. На падставе тэарэтыка-група-вой і фіз інтэрпрэтацыі У.с. ўзнікла гіпотэза пра існаванне кваркаў як структурных эле-ментаў адронаў, што пацверджана эксперы-ментальна. Улік новых квантавых лікаў адро-наў (кваркаў) прывёў да абагульнення У.с. (8І1(6)-сіметрыі]. Акрамя азначанай У.с. былі ўведзены спец. (лакальныя) унітарныя пе-
    раўгварэнні 511(3)-сіметрыі інш. фіз. прыро-ды, якія адлюстроўвалі характэрную для кваркаў дынамічную (калібровачную) сімет-рыю, што выкарыстана пры пабудове кван-тавай хромадынамікі.
    Літ.: Богуш А.А. Очеркм по нстормн фязнкн ммкромяра. Мн., 1990. А.А.Богуш.
    УНІТАРЫІ (ад лац. unitas адзінства), 1) у шырокім сэнсе — тое, urro антытрынітарыі. 2) Прыхільнікі уніта-рыянства — плыні ў пратэстантызме, што адмаўляе догмат пра Святую Трой-цу, хрысц. вучэнне пра грэхападзенне і царк. таінствы. Цярпелі ганенні і ад католікаў, і ад пратэстантаў. 3 1652 кансалідаваліся ў Англіі. У 1796 створа-на першая унітарыянская царква ў ЗША. 3 20 ст. назіраецца тэндэнцыя да аб’яднання У. з прадстаўпікамі інш. пратэстанцкіх рухаў: у 1928 у Англіі створаца Ген. асамблея унітарыянскіх і свабодных хрысц. цэркваў, у 1961 — Унітарыянска-універсалісцкая асацыя-цыя, якая аб’яднала 800 цэркваў і 300 абшчын у ЗША, Канадзе і Мексіцы
    УНІФІКАЦЫЯ [ад лац. unus (uni) адзін + facio раблю], забеспячэнне рацыя-нальнай аднастайнасці розных відаў аб’ектаў; працэс прывядзення сродкаў вытворчасці або іх элементаў да адзіных формы, памераў, структуры, складу. Накіравана на ўстараненне разнастай-насці тыпаў і тыпапамераў вырабаў, зборачных адзінак, дэталей, канструк-тыўных элементаў, а таксама тэхнал. працэсаў, спосабаў вырабу, метадаў выпрабавання, кантролю і г.д. Разам са стандартызацыяй павышае ўзровень спе-цыялізацыі вытв-сці, забяспечвае выка-рыстанне рацыянальнай колькасці ты-папамераў вырабаў, іх параметраў, скла-ду выкарыстоўваемых матэрыялаў, тэх-нал. працэсаў. Спрашчае праектаванне вырабаў і скарачае тэрміны ўкаранення новай тэхнікі, дазваляе паляпшаць эка-нам. паказчыкі, павышае прадукцый-насць працы і якасць прадукцыі.
    УНІФІКАЦЫЯ ў т э х н і ц ы, прывя-дзенне розных відаў прадукцыі, сродкаў іх вытв-сці, элементаў, тэхнал. працэ-саў, значэнняў параметраў да рацыя-нальнага мінімуму форм, тыпапамераў, струкгур, саставаў і г.д. Ажыццяўляецца пасля тыпізацыі, з’яўляецца найб. па-шыраным і эфеісгыўным метадам стан-дартызацыі.
    Канструктыўная У. — прывядзен-не канструктыўных рашэнняў машын, пры-лад, быт. вырабаў, іх частак, вузлоў і дэталей да мінім. тэхнічна абгрунтаванай колькасці тыпаў з захаваннем прынцыііу пераемнасці, паводле якога ў новых вырабах максімальна выкарыстоўваюць існуючыя стандартызава-ныя вузлы і дэталі з магчыма болыііым лікам аднолькавых базавых і далучальных памераў. Гэта забяспечвае ўзаемазамяняльнасць і шматразовае выкарыстанне правераных кан-струкцый, дазваляе ажыццяўляць агрэгата-ванне машын. У.памераў — прывядзен-не памераў дэталей, вузлоў і вырабаў да пэў-нага мінімуму тыпапамераў, што скарачае расход матэрыялаў і павялічвае выпуск пра-дукцыі. В М.Кандрацьеў.
    уніяцтва 237
    УНІХОЎСКІЯ, шляхецкі род герба «Ас-тоя» ў ВКЛ. Прозвішча ад маёнтка Уні-хова ў Новагародскім ваяв. Першы вя-домы прадстаўнік роду — Павел Якаў-левіч У. (1514—26.12.1593). Найб. вядо-мыя:
    Я н у ш, сын Паўла Якаўлевіча, менскі ха-рунжы, падстолі з 1618. М і х а л, сын Паўла Якаўлевіча, харунжы віцебскі, пасол на сойм 1626. Крыштоф К а з і м і р (? — пасля 18.8.1657), сын Януша, каралеўскі сакратар, інстыгатар ВКЛ з 1649. С а м у э л ь Крыштоф Паўлавіч, мазырскі суд-дзя гродскі ў 1643—49, войскі ў 1670—84, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1672, палкоўнік Новагародскага ваяв. Аляксандр Юзаф Міхайлавіч (?—1722), суддзя земскі менскі з 1695, кашталян жамойцкі з 1709. Багуслаў Аляксандр (?—чэрв. 1697), пісар земскі новагародскі ў 1678—87, дэпутат Скарбовага трыбунала ВКЛ у 1683, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1687 і 1696, вая-вода трокскі з 1689. У.М.Вяроўкін-ІПэлюта.
    УНІЯ (ад позналац. unio адзінства, аб’яднанне), разнавіднасць складанай дзяржавы. Асабістай У. называец-ца аб’яднанне 2 або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго кіраўніка. Р э а л ь -н а я У. харапарызуецца аб’яднаннем не толькі пад уладай адзінага кіраўніка дзяржавы, але і агульнымі органамі ўла-ды і кіравання. У абодвух выпадках суб’еклам міжнар. права з’яўляецца У. ў цэлым, асобныя дзярж. ўтварэнні, што ўваходзяць у яе склад. Гіст. прыклады асабістай У.: англа-гановерская (1714— 1838), нідэрландска-люксембургская (1815—1890). Гіст. прыклады рэальнай У.: шведска-нарвежская (1814—1905), аўстрыйска-венгерская (1867—1918). Дзяржаўная У. — аб’яднанне, са-юз дзяржаў. ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзілася ў У. з Польскім каралеўствам. Упершыню пра дзярж сувязь ВКЛ і Польшчы абвешчана ак-там вял. кн. ВКЛ Ягайлы 14.8.1385 — Брэўская унія 13S5. Пазней яе ўмовы пацверджаны акгамі Віленска-Радамскай уніі 1401 і Гарадзельскай уніі 1413. Ста-тус ВКЛ як саюзнай Польшчы дзяржа-вы быў пацверджаны ў некалькіх актах 1432—34 Ягайлы і вял. кн. ВКЛ Жыгі-монта Кейстутавіча I Іерсанальная У. ВКЛ і Польшчы як раўнапраўных дзяржаў заключана ў Бярэсці 17 і 19.9.1446; паводле гэтага дагавора вял. кн. ВКЛ Казімір IV станавіўся і польс-кім каралём Злучэнне Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву прад-угледжвала Люблінская унія 1569, калі была ўтворана Рэч Паспалітая. У 4655 частка шляхты ВКЛ спрабавала разар-ваць саюз з Польшчай і заключыць дзярж. У. са Швецыяй (гл. Кейданскі дагавор 1655), але Рэч Паспалітая пра-існавала да яе падзелаў у канцы 18 ст.