• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская энцыклапедыя Т. 16

    Беларуская энцыклапедыя Т. 16


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 451с.
    Мінск 1991
    544.29 МБ
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 1
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 9
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 12
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 13
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Беларуская энцыклапедыя Т. 15
    Тв '. Рус. пер — у кн.: Поэты-лауреаты Нобелевской премнм М., 1997.
    Л. П. Баршчэўскі.
    УОЛКЕР (Walker) Дэвід (20.5.1944, г. Калумбус, штат Джорджыя, ЗША — 23.4.2001), касманаўт ЗША. Скончыў Ваен.-марскую акадэмію ЗША (1966), школу пілотаў для аэракасм. даследа-ванняў (1972). У 1978—96 у групе кас-манаўтаў НАСА. Здзейсніў 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (KK): 8—16.11.1984 — на КК «Дыскаверы» (як пілот), 4—8.5.1989 — на КК «Ат-лантыс», 2—9.12.1992 — на КК «Дыс-каверы» і 7—18.9.1995 — на КК «Індэ-
    вар» (як камандзір). У космасе правёў 30,2 сут. У.СЛарыёнаў.
    УбЛСАЛ (Walsall), горад у цэнтр. ч. Вялікабрытаніі, на ПнЗ ад г. Бірмінгем, у канурбацыі Уэст-Мідлендс. 263 тыс. ж. (1999). Стараж. цэнтр рымарскай вытв-сці і металаапрацоўкі. Чорная і каляровая металургія, станка- і аўтама-білебудаванне, эл.-тэхн. прам-сць; вытв-сць скураных вырабаў.
    УбЛ-СТРЫТ (Wall Street літар. валавая вуліца), вуліца ў г. Нью-Йорк, ЗША (на в-ве Манхатанў дзе размешчаны фон-давая біржа, праўленні найбуйнейшых банкаў; сімвал фін. капіталу ЗША. Зна-ходзіцца на месцы б. ахоўнага вала, створанага ў 2-й пал. 17 ст. вакол ста-рога Нью-Йорка.
    УОЛТАН (Walton) Эрнест Томас Сінтан (6.10.1903, г. Дангарван, Ірландыя — 25.6.1995), ірландскі фізік. Чл. Каралеў-скай ірл. акадэміі (1935, у 1952—57 яе
    Д.О.Уолкат Э.Т.С.Уолтан.
    сакратар). Скончыў Дублінскі (1927) і Кембрыджскі (1931) ун-ты. 3 1927 у Ка-вендышскай лабараторыі ў Кембрыджы, з 1934 у Трыніты-каледжы Дублінскага ун-та (з 1946 праф ). Адначасова ў 1952—74 у Дублінскім ін-це перспек-тыўных даследаванняў. Навук. працы па гідрадынаміцы, ядз. фізіцы, паска-ральніках зараджаных часціц, фізіцы мікрахваль. Выказаў ідэю рэзананснага лінейнага паскаральніка з трубкамі дрэйфу (1927). Пабудаваў паскаральнік пратонаў (генератар Кокрафта — У.; гл. Каскадны генератар), ажыццявіў рэак-цыю штучнага расшчаплення ядра шля-хам бамбардзіроўкі атамаў літыю паско-ранымі пратонамі і паказаў, што коль-касць энергіі, якая выдзяляецца пры трансмутацыі хім. элементаў, дакладна адпавядае суадносінам (Е = тс2) А.Эйн-штэйна (1932; разам з ЦжД.Кокраф-там) Нобелеўская прэмія 1951 (з Кок-рафтам). М.М.Касцюковіч.
    УОЛФІШ-БЕЙ (Walvis Bay), Кіто-вая бухта, заліў Атлантычнага ак., каля берагоў Намібіі (Афрыка). Даўж. 10 км, шыр. каля ўвахода больш за 10 км, глыб. да 9 м. Прылівы паўсутачныя (да 1,5 м). Порт — Уолфіш-Бей.
    УОРД (Ward) Лестэр Франк (18.6.1841, г. Джоліет, штат Ілінойс, ЗША — 18.4.1913), амерыканскі сацыёлаг і па-
    леантолаг. Прэзідэнт Амер. сацыялагіч-най асацыяцыі (1906—08). Навук. дзей-насць пачынаў як геолаг і палеантолаг; адзін з заснавальнікаў палеабатанікі. Яго сацыялагічныя погляды фармірава-ліся пад уплывам эвалюцыянісцкіх ідэй А.Конта і Г.Спенсера. Выступаў супраць біялагізму і жорсткага дэтэрмінізму ў сацыялогіі; лічыў, што ў аснову сац. на-вукі павінны быць пакладзены прын-цыпы псіхалогіі, што сац. працэсы ад-розніваюцца ад прыродных мэтанакіра-ваным і творчым характарам. У якасці першаснай сац. сілы разглядаў жаданні, на аснове якіх фарміруюцца інтэлекгу-альныя, маральныя і эстэт. патрэбнасці. Паводле У., рэалізацыя патрэбнасцей у творчай дзейнасці чалавека забяспечвае развіццё грамадства. Абсалютызаваў ро-лю чалавечага інтэлекту як гал. фактару гіст. развіцця; лічыў, што навука павін-на забяспечваць тэарэт. фундамент сац. прагрэсу. Выступаў з ідэямі пабудовы ідэальнага грамадства, у якім кантроль над сац. сіламі будзе ажыццяўляцца пры дапамозе «калект. розуму». Аўтар прац «Дынамічная сацыялогія, ці Пры-кладная сацыяльная навука, заснаваная на статыстычнай сацыялогіі і менш складаных навуках» (1883), «Чыстая са-цыялогія» (1903) і інш.
    Тв.: Рус. пер. — Пснхнческне факторы цл-влллзацнл. СПб. л др., 2001.
    УОРФ (Whorf) Бенджамін Лі (24.4.1897, г. Уінтрап, штат Масачусетс, ЗША — 26.7.1941), амерыканскі мовазнавец і этнограф. Скончыў Масачусецкі тэхнал. ін-т (1918). 3 1926 даследаваў праблему суадносін мовы і мыслення, вывучаў мовы амер. індзейцаў, семіцкія мовы. Першыя працы, у т.л. «Фанетычная ацэнка характэрных асаблівасцей пісь-меннасці майя» (1933), прысвечаны дэ-шыфроўцы і лінгвістычнай інтэрпрэта-цыі пісьменнасці майя. Пад упрывам ідэй Э.Сепіра і ў выніку назіранняў за юта-ацтэкскімі мовамі (асабліва хопі) сфармуляваў гіпотэзу пра лінгвістыч-ную адноснасць (гіпотэза Сепіра — У.). Зрабіў вял. ўклад у распрацоўку тэорыі ірамат. катэгорый.
    Літ.: Звегянцев В.А. Теоретмко-лкнг-влстлческле предлосылкл гмпотезы Сепл-ра—Уорфа // Новое в ллнгвлстлке. М., 1960. Вып. 1.
    УОРЭН (Warren) Роберт Пэн (24.4.1905, Гатры, штат Кентукі, ЗША — 15.9.1989), амерыканскі пісь-меннік; прадстаўнік т.зв. паўд. школы амер. рамана. Скончыў ун-т у Вандэр-білце (1925), вучыўся ў Каліфарнійскім, Іельскім і Оксфардскім ун-тах. У 1934—73 выкладаў у Луізіянскім, Міне-соцкім, Іельскім ун-тах; адначасова ў 1935—42 працаваў у друку. Літ. дзей-насць пачаў як паэт і крытык, быў цес-на звязаны з групай «новай крытыкі», якая асаблівую ўвагу аддавала аналізу стылю твора. Асн. тэма твораў — фено-мен амер. Поўдня. У раманах «Начны вершнік» (1939), «Перад брамай раю» (1943), «Хопіць часу і месца» (1951), «Пячора» (1959), «Патоп» (1964),
    упіт 243
    «Прыйдзі ў зялёную даліну» (1971), «Прыстанішча» (1977) і інш. праблемы існавання чалавека ў святле цывіліза-цыйных працэсаў, заняпаду адвечных духоўных каштоўнасцей, мінуўшчыны і сучаснасці, расізму, карупцыі ў амер. грамадстве. Сусв. вядомасць прынёс ра-ман «Уся каралеўская раць» (1946; эк-ранізаваны ў 1949) пра палітыка-дэма-гога. Аўтар паэт. зб-каў «36 паэм» (1935), «Абяцанні» (1957), «Быць на зямлі: Вершы 1977—1980 гг.» (1980) і інш., эсэ, шматлікіх літ. даследаванняў. Яго творы насычаны сімваламі, алего-рыямі, алюзіямі, адметныя спалучэннем філасафічнасці з лірызмам.
    Тв.: Рус. пер. — Вся королевская рать: Ро-ман; Нзбр. стмхотворенмя. М., 1982; Потоп. М., 1994.
    Літ:. Мендельсон М.О. Современ-ный амермканскнй роман. М., 1964; Му-л я р ч н к А.С. Спор ндет о человеке: О лн-тературе США 2-й пол. XX в. М., 1985.
    Е.А.Лявонава.
    УОГА ТАЙЛЕРА ПАЎСТАННЕ 1381, найбуйнейшае сялянскае паўстанне ў сярэдневяковай Англіі. Выклікана ўзмацненнем феад. эксшіуатацыі сялян у сувязі з развіццём таварна-грашовых адносін. Важную ролю ў яго ідэалаг. падрыхтоўцы адыгралі пропаведзі АжУікліфа і лалардаў. Пачалося ў маі 1381 у паўд.-ўсх. Англіі і неўзабаве аха-піла 25 графстваў. Кіраўнікі: рамеснік (верагодна, былы салдат) Уот Тайлер і святар Дж. Бол. Паўстанцы пры дапа-мозе рамеснікаў і гар. беднаты 13 чэрв. ўвайшлі ў Лондан, дзе забілі многіх чы-ноўнікаў. Кіраўнікі паўстання 14 і 15 чэрв. падалі каралю Рычарду II петыцыі, у якіх патрабавалі знішчэння прыгонніц-тва, устанаўлення цвёрдай грашовай рэн-ты, свабоднага гандлю, вяртання сяля-нам адабраных феадаламі - абшчынных угоддзяў, а таксама ўраўнавання саслоў-яў, секулярызацыі царк. і манастырскіх зямель і падзелу іх паміж сялянамі, ам-ністыі паўстанцам. У час перагавораў Уот Тайлер па-здрадніцку забіты. Паў-станне жорстка задушана рыцарскім апалчэннем, Дж. Бол пакараны смер-цю. У. Т.п. нанесла моцны ўдар па фе-ад. ладзе, паскорыла працэс вызвалення сялян ад прыгону і замены паншчыны грашовай рэнтай.
    Да арт. Уота Тайлера паўстанне 1381 Забой-ства Уота Тайлера 15.6.1381. Гравюра 15 ст.
    Літ:. Нвоннн Ю.Е. «Когда Адам пахал, а Ева пряла, кто был в Англнн дворяннном?» // й жнвы памягью столетпй: Очеркп о вож-дях нар. двнженнй в средневековой Европе. Мн., 1987. М.Г.Нікіцін.
    УОТСАН (Watson) Джон Бродэс (9.1.1878, г. Грынвіл, штат Паўд. Кара-ліна, ЗША — 25.9.1958), амерыканскі псіхолаг, заснавальнік біхевіярызму. У 1908—20 праф. ун-та Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Пад уплывам эксперым. дас-ледаванняў I.YI.Паўлава, У М.Бехцерава, ’ЭЛ.Торндайка прадметам псіхалогіі лі-чыў паводзіны, а не свядомасць. Псіхіч-ную дзейнасць разглядаў як сукупнасць сувязей «стымул — рэакцыя», а арга-нізм увогуле — як «самаарганізаваль-ную машыну». Эмоцыі атаясамліваў з рэакцыямі ўнутр. органаў, мысленне — з работай галасавых мышцаў. Гал. зада-чай псіхалогіі лічыў даследаванне пра-цэсаў навучання, якое, на яго думку, ажыццяўляецца шляхам «абумоўліван-ня» — выклікання мышачнай рэакцыі
    А.Упіт.
    Дж. Дз.Уотсан.
    пры дапамозе пэўнага стымулу. Сцвяр-джаў, што законы набыцця вопыту ана-лагічныя ў чалавека і жывёл, а вопыт разглядаў як біял. прыстасаванне. Аўтар прац «Навучанне жывёл» (1903), «Псі-халогія з пункту гледжання біхевіярыс-та» (1913), «Паводзіны: уводзіны ў па-раўнальную псіхалогію» (1914) і інш.
    Тв:. Рус. пер. — Пснхологня как наука о поведеннн // Бнхевнорнзм: [Сб.]. М., 1998.
    УОТСАН (Watson) Джэймс Дзьюі (н. 6.4.1928, г. Чыкага, ЗША), амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл. Нац. АН ЗША (1962), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Дацкай каралеўскай АН (1962). Замежны чл. Pac. АН (1988). Скончыў Чыкагскі ун-т (1947). У 1951—53 і 1955—56 у Кавендышскай лабараторыі Кембрыджскага ун-та, у 1953—55 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. 3 1956 у Гарвардскім ун-це (з 1961 праф ), з 1962 кансультант прэзідэнта ЗША па навуцы, з 1968 у К.олд-Спрынг-Харбары (штат Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні структуры ДНК, ролі РНК у біясінтэзе бялку. Ра-зам з Ф.Х.К.Ерыкам (1953) прапанаваў мадэль прасторавай структуры ДНК (падвоеная спіраль), што дазволіла рас-тлумачыць яе ўласцівасці і біял. функ-цыі. 3 паяўленнем гатай працы звязана ўзнікненне малекулярнай генетыкі. Вы-вучаў структуру вірусаў і іх ролю ў зла-
    якасным росце тканак. Нобелеўская прэмія 1962 (з Крыкам і М.Уілкінсам).
    В.Ф.Ермакоў.
    УбТЭРБЕРЫ (Waterbury), горад на ПнУ ЗША, на р. Ногатак, у штаце Ка-некгыкут. Засн. ў 1670. 105 тыс. ж. (2001), з прыгарадамі 220 тыс. ж. Ста-рэйшы цэнтр вытв-сці гадзіннікаў, вы-рабаў з каляровых металаў і іх сплаваў. Металаапрацоўка, радыёэлектронная, хім., харч. прам-сць. Вытв-сць метал. галантарэйных вырабаў.
    «УбТЭРГЕЙТ», Уотэргейцкая справа, Уотэргейцкая афера, палітычны крызіс у ЗША у 1973—74. Вынікаў з папярэдняй парт.-паліт. ба-рацьбы ў перыяд кампаніі 1972 па вы-барах прэзідэнта крашы (зноў выбраны лідэр Рэсп. партыі Р.Ніксан), калі ноччу 17.6.1972 у штаб-кватэры апазіц. Дэ-макр. партыі, размешчанай у атэлі «Уо-тэргейт» (Watergate; адсюль назва) у Ва-шынгтоне, была затрымана група пры-хільнікаў кіруючай Рэсп. партыі, якая тайна пранікла туды, каб устанавіць падслухоўвальную апаратуру. Пасля вы-бараў у лют. 1973 па ініцыятыве Дэ-макр. партыі пачалося расследаванне гэтага інцыдэнту, у ходзе якога выяўле-ны факгы злоўжыванняў і карупцыі (часам спрэчныя) з боку Ніксана і яго адміністрацыі. Пад пагрозай імпічменту і суд. разбіральніцтва ў кастр. 1973 пай-шоў у адстаўку віцэ-прэзідэнт ЗША С.Агню (яго пераемнікам зацверджаны лідэр рэспубліканцаў у палаце прадстаў-нікоў Дж. Форд), a 9.8.1974 і сам Ніксан (першы выпадак у гісторыі ЗША). Прэ-зідэнтам краіны стаў Форд. «У.» падар-ваў аўгарьгтэт дзярж. улады ў ЗША, аб-вастрыў процістаянне памгж кангрэсам і прэзідэнцкай адміністрацыяй, аслабіў пазіцыі Рэсп. партыі, стварыў надзвы-чайную сітуацыю ў сферы выбарнасці і прызначэння вышэйшых кіраўнікоў дзяржавы. УЯ.Калаткоў.