Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
(больш за 0,3% U), багатыя (0,1 — 0,3%), радавыя (0,05—0,1%), убогія (0,03—0,05%) і забалансавыя (0,01 — 0,03%). Па паходжанні падзяляюцца на асадкавыя, інфільтрацыйныя (экзаген-ныя эпііенетычныя). гідратэрмальныя. магматагенныя і постмагматагенныя. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Францыі. Канадзе, 3I1IA, Аўстраліі і інш.
УРАНАВЫЯ СЛЮДКІ. ірупа мінералаў (больш за 40), водных фасфатаў і арсе-натаў уранілу. Агульныя формулы: A(UO2)2 [PO4ASO4] пН2О — крыштале-хім. група атаніту і A(UO2)3(PO4)2 (ОН)2* хЮН2О — крышталехім. група фасфу-раніліту, дзе A — натрый, калій, каль-цый, барый, медзь, магній і інш. Утва-раюць цвёрдыя растворы ад фасфатаў да арсенатаў. Гал. мінералы тарберніт і атэнГг. Крышталізуюцца ў тэтраганаль-най і рамбічнай сінганіях. Утвараюць парашковыя, зямлістыя, лускаватыя аг-рэгаты, крышталі пласцініста-таблітчас-тыя. Колер жоўты і зялёны розных ад-ценняў. Бляск шкляны або перламугра-вы. Цв. 2—3. Шчыльн. 3—6,9 г/см3. Некат. У.с. люмінесцыруюць. Радыеак-тыўныя. Трапляюцца ў зонах акіслення уранавых радовішчаў. Утвараюць урана-выя руды.
УРАНГЕЛЬ Пётр Мікалаевіч (15.8.1878, г. Зарасай, Літва — 25.4.1928), барон, адзін з кіраўнікоў белага руху ў грамадз. вайну 1918—20 на Пд Расіі. Ген.-лейт. (1917 або 1918). Скончыў Пецярбургскі горны ін-т (1901), Акадэмію Генштаба (1910). Удзельнік рус.-яп. 1904—05 і 1-й сусв. войнаў. У 1906 служыў у вайсковых фарміраваннях у Прыбалтыцы. Пасля кастр. рэв. 1917 з’ехаў у Крым. У 1918 у Добраахвотніцкай арміі і ўзбр. сілах Пд Расіі: камандаваў коннай дывізіяй, кор-пусам, з вясны 1919 — Каўк. арміяй. У пач. 1920 пасля канфлікту з ААЛзянікі-ным высланы за мяжу. У крас. 1920 на ваен. савеце выбраны галоўнакаманду-ючым Рус. арміяй у Крыме, дзе таксама стварыў свой урад. У выніку паражэння ў Паўн. Таўрыі і Крыме 14.11.1920 з ар-міі эвакуіраваўся за мяжу (Турцыя, Югаславія, Германія). У 1924 стварыў Рус. агульнавайсковы саюз (РАВС) і быў яго старшынёй. Аўтар мемуараў (1928).
Літ:. Врангель А Генерал Врангель; Доверне воспомннаннй. Мн._ 1999.
УРАНГЕЛЬ Фердынанд Пятровіч (9.1.1797, г. Пскоў, Расія — 6.6.1870), расійскі мараплавец. Адмірал. Ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1855). Скончыў Марскі корпус (1815). У 1817—19 удзельнічаў у кругасветным падарожжы на шлюпе «Камчатка» пад кіраўніцтвам В.М.Галаўніна. У 1820—24 кіраваў эк-спедыцыяй, якая нанесла на карту ўзбярэжжа Сібіры ад вусця р. Індыгірка да Калючынскай губы, правяла лядо-выя, геамагнітныя і метэаралагічныя назіранні, сабрала звесткі аб прырод-ных багаццях і насельніцтве Паўн.-Усх. Сібіры. У 1825—27 узначальваў круга-светную экспедыцыю на караблі «Па-
УРАЎНЕННЕ 249
корлівы». У 1829—35 гал. правіцель рус. паселішчаў у Амерыцы. У 1840—49 дырэктар Рас.-Амер. кампаніі. У 1855— 57 марскі міністр. Адзін з заснавальні-каў Рус. геагр. т-ва. Яго імем названы востраў у Паўн. Ледавітым ак., заліў на паўд.-ўсх. беразе Аляскі, горы на Аляс-цы і інш.
Літ:. Пасецкнй В.М. Ф.П.Врангель. М., 1975.
УРАНГЕЛЯ ВОСТРАЎ У Паўн Леда-вітым ак., на мяжы Усх.-Сібірскага 1 Чукоцкага мораў, у Чукоцкай аўг. акру-зе Расіі. Аддзелены ад мацерыка пралі-вам Лонга. Пл. 7,3 тыс. км . Берагі ні-зінныя, расчлянёныя лагунамі, якія ад-дзелены ад мора пясчанымі косамі. Востраў складзены з філітаў, крышт. сланцаў, гранітаў, гнейсаў. Цэнтр. ч. за-нята гарамі (выш. да 1096 м). Клімат суровы. Сярэдняя т-ра студз. ад -21,3 да -23,3 °C, ліп. 2—2,5 °C. Увесь год вос-траў абкружаны бар’ерам таросістых ільдоў. У гарах ёсць невял. вісячыя і ка-равыя ледавічкі. Палярная станцыя (з 1926). Запаведнік. Нас. пункгы — Ушакоўскае, Звёзны. Названы імём Ф.П.Урангеля.
УРАНІБОРГ (Uraniborg), абсерваторыя Ц.Браге. Пабудавана ў 1576 на в-ве Вен у праліве Эрэсун паблізу Капенгагена.
Будынак абсерваторыі меў выгляд замка-крэпасці і быў першым у Еўропе збудаван-нем, спецыяльна прызначаным для астр. на-зіранняў. Абсерваторыя мела першакласныя для таго часу інструменты канструкцыі само-га Браге, зробленыя ў майстэрнях У., сярод іх вял. насценны квадрант, пры дапамозе якога Браге вызначыў месцазнаходжанні зорак і планет з непераўзыдзенай для простага вока дакладнасцю. Пасля ад’езду Браге з Даніі ў 1597 У. занядбаны.
УРАНІНІТ, мінерал класа аксідаў, аксід урану, UO2. Mae 86,86% урану, прымесі радыю, актынію, торыю, свінцу, гелію і інш. Крышгалізуецца ў кубічнай сінга-ніі. Утварае крышталі, крыштал. і шчыльныя нацечныя агрэгаты (насту-ран, уранавая смолка), зямлістыя, па-рашкападобныя масы (уранавая чэрнь, уранавая вохра). Колер чорны. Бляск паўметал., смаляны. Цв. 6—7. Шчыльн. 8—10 г/см3. Радыеактыўны. Паходжан-не пераважна пегматытавае, гідратэр-мальнае. Руда на уран, радый і торый. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Вя-лікабрытаніі, Нарвегіі, Індыі.
УРАНІЯ, у старажытнаірэчаскай міфа-логіі адна з 9 алімпійскіх муз, апякунка астраноміі. На стараж. выявах яе паказ-валі як жанчыну з нябесным глобусам (сферай) і палачкай-указкай у руках.
«УРАНІЯ», лічыльна-вырашальнае прысга-саванне, якое мадэліруе сутачнае вярчэнне Зямлі і яе арбітальны рух. ГІрызначана для вызначэння геагр. шыраты і даўгагы месца назірання, схілення і прамога ўзыходжання (гл. Нябесныя каардынаты), даты і мо-манту часу назірання, а таксама стано-вішча аб’екта, што назіраецца (напр., зоркі, планеты). Гэтыя пераменныя ве-лічыні нанесены на рухомых шкалах
прыстасавання і ўводзяцца ці счьпва-юцца пры дапамозе стрэлак, візірнай трубкі, звязанай са шкалой схіленняў, і лініі Пн—Пд, нанесенай на дыск асно-вы прылады. Можа выкарыстоўвацца ў астраноміі, геадэзіі і навігацыі. Распра-цавана і пабудавана пад кіраўніцтвам ЯУ.Чайкоўскага (Мінск, 2001)А.Ю.Колас.
«Уранія».
УРАРТУ, старажытная дзяржава 9—6 ст. да н.э. на тэр. Армянскага нагор’я паміж азёрамі Ван, Урмія і Севан. У клінапісных дакументах вядома пад назвай Біайні, у Бібліі — «царства Ара-рат». Аб’ядноўвала групу плямён на ча-ле з племем наіры, захапіла ў Асірыі паўн. раёны Сірыі і воз. Урмія; кантра-лявала шляхі, што звязвалі Пярэднюю Азію з Міжземнамор’ем і М. Азіяй. Сталіца — г. Тушпа. Найб. магутнасці і росквіту дасягнула ў 8 ст. да н.э. пры царах Менуа [810—778 да н.э.], Аргішці I [778—750 да н.э.], Сардуры 11 [750— 730 да н.э.]. На У. двойчы нападала Асірыя (735 і 714 да н.э.). Каля 590 да н.э. заваявана Мідыяй (верагодна, з удзелам скіфаў). Насельніцтва У. займа-лася арашальным земляробствам (выро-шчвала пшаніцу, ячмень, проса), паўка-чавой жывёлагадоўляй. Асн. вытворцамі былі вольныя і напаўвольныя абшчын-нікі. Рабы пракладвалі арашальныя ка-налы, будавалі вадасховішчы, палацы, крэпасці, гарады, найб. з іх Эрэбуні (т.Арын-Берд), Тэйшэбаіні, Тушпа. Вы-
сокага развіцця ва У. дасягнула рамяс-тво, асабліва апрацоўка жалеза, бронзы, каляровых металаў, каштоўных камя-нёў, дрэва. Пры раскопках гарадоў вы-яўлены гліняныя і бронз. пасудзіны з імёнамі цароў, жал. і бронз. прылады працы, зброя, упрыгожанні, цылін-дрычныя пячаткі, асірыйскія пацеркі, рэчы скіфскага паходжання. Насельніц-тва У. мела сваю пісьменнасць (кліна-піс), метрычную і лічбавую сістэмы, уз-нікла матэматыка. Культура У. зрабіла ўплыў на развіццё народаў Закаўказзя (перш за ўсё Арменіі).
Літ.: Пмотровскнй Б.Б. Ванское царство (Урарту). М., 1959; Арутюнян Н.В. Новые урартскне надпнсн Кармнр-Блу-ра. Ереван, 1966.
УРАТРАПІН, тое, што гексаметылен-тэтрамін.
УРАЎНЕННЕ, матэматычны запіс зада-чы аб адшуканні значэнняў аргументаў, пры якіх значэнні 2 зададзеных фун-кцый роўныя. Аргументы, ад якіх зале-жаць функцыі, наз. невядомымі, a іх значэнні, пры якіх значэнні функцый роўныя, — рашэннямі (каранямі) У. Найб. вывучаны алгебраічныя ўраў-ненні, некаторыя трансцэндэнтныя ўраў-ненні, разглядаюцца таксама дыяфанта-вы ўраўненні, ірацыянальныя ўраўненні, дыферэнцыяльныя ўраўненні, інтэгральныя ўраўненні і інш.
УРАЎНЕННЕ СТАНУ. ураўненне, якое звязвае ціск (р) шчыльнасць (р) і тэмпе-ратуру (7) аднароднага рэчыва ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай. Вызначаец-ца эксперыментальна ці тэарэтычна (метадамі статыстычнай фізікі). 3-за складанасці ўліку ўзаемадзеяння паміж часціцамі У.с. вядомы толькі для най-прасцейшых сістэм.
Газы з мізэрна малой шчыльнасцю падпа-радкоўваюцца Клапейрона — Мендзялеева ўраўненню. Пры ўліку міжмалекулярнага ўзае-мадзеяння атрымліваецца т.зв. вірыяльнае У.с. ў выглядзе раду па ступенях шчыльнасці; р =pRT (1 + ар+ Ігр + ...), дзе R — універсаль-ная газавая пастаянная, a і b — вірыяльныя каэфіцыенты. Для газаў павышаных шчыль-насцей выкарыстоўваюць Ван-дэр-Ваальса ўраўненне (дастасоўваецца і для прыбліжанага апісання двухфазных сістэм газ — вадкасць). Тэорыя вадкіх станаў распрацавана слаба. 3 дапамогай мадэліравання атрымліваюць У.с. цвёрдых цел (найб. пашыраны мадэлі Дэбая і Мі-Грунайзена).
Літ:. Мейсон Э., Сперлннг Т. Вн-рнальное уравненне состояння: Пер. с англ. М., 1972; Рнд Р., Праусннц Дж., Ш е р в у д Т. Свойства газов н жвдкостей: Пер. с англ. 3 нзд. Л., 1982. Г.С.Раманаў.
УРАЎНЁННЕ ХВАЛІ, залежнасць ад каардынат і часу змены станаў асярод-дзя ці поля пры распаўсюджванні хвалі-частковае рашэнне хвалевага ўраўнення. Напр., для плоскай гарманічнай хвалі, якая распаўсюджваецца ў непаглыналь-ным асяроддзі ўздоўж восі х, мае выг-ляд: ^(х, t) = Лсо8 (tot - kx + фо)э Дзе
250 УРАЎНЕННЕ
'(х, 0 — імгненнае значэнне вагальнай велічыні ў пункце х у момант часу /, A — амплітуда, <р= at - кх +<р0 — фаза срі Фо — пачатковая фаза, м — кругавая частата, к = 2лХ — хвалевы лік, X — даўжыня хвалі.
УРАЎНЁННЕ ЧАСУ, рознасць памі+ж сярэднім і сапраўдным сонечным часам. Роўная рознасці прамых узыходжанняў сапраўднага і т.зв. сярэдняга Сонца.
У.ч. абумоўлена тым, што сапраўдны со-нечны час нераўнамерны з прычьшы нераў-намернасці руху Зямлі па арбіце і нахілу эк-ліптыкі да экватара. На працягу года мяняец-ца ад +14 мін 22 с да -16 мін 24 с. Пры дапа-мозе У.ч. вызначаюць сярэдні мясцовы час. Значэнні У.ч. на кожны дзень даюцца ў астр. штогодніках і календарах.
УРАЎНЁННІ МАТЭМАТЫЧНАЙ ФІЗІКІ, дыферэнцыяльныя, інтэграль-ныя і інш. ўраўненні, што апісваюць матэм. мадэлі фіз. з’яў; састаўная частка матэматычнай фізікі. Найб. важныя з іх Лапласа ўраўненне; хвалевае ўраўненне; цеплаправоднасці ўраўненне.
Многія з'явы фізікі і механікі (гідра- і газа-дынамікі, пругкасці, электрадынамікі, опты-кі, тэорыі пераносу, фізікі плазмы, квантавай фізікі, тэорыі гравітацыі і інш.) апісваюцца краявымі задачамі для дыферэнцыяльных ураў-ненняў. Для поўнага апісання эвалюцыі фіз. працэсаў задаюцца таксама краявыя ўмовы: карціна працэсу ў пэўны момант часу (пачат-ковыя ўмовы), а таксама рэжым на мяжы асяроддзя, дзе працякае зададзены працэс (гранічныя ўмовы). Краявая задача з зададзе-ньмі пачатковымі і гранічнымі ўмовамі наз. змешанай задачай, толькі з пачатковымі ўмо-вамі — Кашы задачай, толькі з гранічнымі — гранічнай задачай. Краявыя задачы, што апісваюць рэальныя фіз. працэсы, могуць быць надзвычай складанымі, напр., уключаць сістэмы ўраўненняў вышэйшых парадкаў, не-лінейныя ўраўненні і інш. С.І.Гайдук.