Беларуская энцыклапедыя Т. 16
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 451с.
Мінск 1991
УЛАСНЫЯ ВАГАННІ. тое, іігго свабод-ныя ваганні.
УЛАСНЫЯ ІМЁНЫ. словы або спалу-чэнні слоў, што служаць для вылучэння прадмета думкі з раду падобных, яго ін-дывідуалізацыі і ідэнтыфікацыі.
Да У.і. адносяцца: уласныя асабовыя імё-ны, мянушкі ці побытавыя імёны, якімі мясц. жыхары называюць сваіх суседзяў за харак-тэрныя рысы ў іх абліччы, паводзінах (Міль-гўн, Кашмірбвы, Ступа); псеўданімы, пад які-мі выступаюць пісьменнікі, артысты і інш. У.і. лічацца мянушкі свойскіх жывёл (Бя-люсь, Рагуля); тапонімы — назвы населеных пунктаў, рэгіёнаў, адм.-тэр. адзінак (Пблацк, Радашковічы, Старое Сяло, Грбдзеншчына, Беларўсь); геагр. аб'ектаў (Альпы, Лысая га-ра, Сахара. Палеская нізша, Грэнландыя, Чорнае мбра, Фінскі заліў, Нарач, Нёман); астранамічныя назвы (Венёра, Вялікая Мя-дзвёдзіца, Млёчны Шлях); назвы трансп.
УЛАШЧЫК
221
сродкаў, марак машын («Амкадор-Ікарус», «Аўдзі»), назвы т-ваў, прадпрыемстваў, выда-вецтваў (т-ва «Спартак», выдавецтва «Бела-рўская Энцыклапёдыя»), назвы органаў дру-ку, твораў л-ры і мастацтва (газ. «Літаратўра і мастацгва», час. «Полымя», раман «На роста-нях», кінафільм «Перамога», карціна «Бурла-кі на Волзе») і інш. У.і. уласціва адназнач-насць. Яны найб. дакладна выконваюць фун-кцыю наймення. У.і. вывучаюць анамастыка, антрапаніміка, тапаніміка і інш.
Літ.: Ннконов В.А. ймя н обшество. М., 1974; Жучкевнч В.А. Краткмй топо-ннмнческнй словарь Белорусснн. Мн., 1974; Анамастычны слОўнік твораў Якуба Коласа. Мн„ 1990. МР.Суднік.
УЛАСНЫЯ ХВАЛІ, тое, што нармаль-ныя хвалі.
УЛАСЦІВАСЦЬ, філасофская катэго-рыя, якая характарызуе той бок прадме-та, які абумоўлівае яго адрозненне ці падабенства з інш. прадметамі і выяўля-ецца ва ўзаемадзеянні з імі. Кожная У. мае адносны характар: залежыць ад самога прадмета і ад тых прадметаў, з якімі ён узаемадзейнічае. Усялякая кан-крэтная рэч характарызуецца бясконцай колькасцю У., адзінства якіх з’яўляецца яе якасцю. Адрозніваюць У. спецыфіч-ныя, агульныя і ўсеагульныя (атрыбу-ты), гал. і негалоўныя, неабходныя і выпадковыя, знешнія і ўнутр., сумя-шчальныя і несумяшчальныя, аддзель-ныя і неаддзельныя і інш.
УЛАСЫ. вадасховішча ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Уласы. Створана ў 1981. Пл. 0,3 км2, даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м, найб. глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1 млн. м3. Наліўное, напаў-няецца вадой Грубчанскага і Уласаўска-га каналаў. Абвалавана дамбай даўж. 2,25 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 5,4 млн. м3. Ваганні ўзроўню вады на пра-цягу года 3,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
ЎЛАФ V (Olaf V, Olav; 2.7.1903, каля Сандрынгхема, Вялікабрытанія — 17.1.1991), кароль Нарвегіі ў 1957—91. Генерал і адмірал (1939). 3 дынастыі Глюксбургаў. Сын нарв. караля Хокана VII. Скончыў Нарв. ваен. акадэмію і Бейліёл-каледж Оксфардскага ун-та (Вялікабрытанія). У 2-ю сусв. вайну ў эміграцыі ў Вялікабрытаніі (Лондан, 1940—45); у ліп. 1944 — ліп. 1945 вярх. галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі Нарве-гіі. У 1955-—57 рэгент пры хворым бацьку, пасля яго смерці кароль Нарве-гіі (з 21.9.1957).
УЛАЦЛАВАК (Wloclawek), горад у цэнтр. ч. Польшчы, на р. Вісла, у Куяў-ска-Паморскім ваяводстве (у 1975—99 цэнтр Улацлаўскага ваяв.). Вядомы з 11 ст. 125 тыс. ж. (2000). Буйны хім. камбі-нат (вытв-сць пластмас, штучных ва-локнаў, лакаў, фарбаў), маш.-буд., ме-талаапр., цэлюлозна-папяровая, фаян-савая, харч. прам-сць. Арх. помнікі 14—16 ст.
УЛАЦЛАЎСКАЕ ВАЯВОДСТВА (Woje-wodztwo Wloclawskie), былая адм.-тэр. адзінка ў цэнтр. ч. Полыпчы. 3 1999 у складзе Куяўска-Паморскага ваяводства.
УЛАШЧАНКА Леанід Аляксандравіч (н. 29.8.1941, в. Нагульная Тарасаўка Данецкай вобл., Украіна), бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). Працуе ў Бел. рэсп. т-ры юнага гледача. Выканаўца роляў маладых герояў, станоўчых пер-санажаў: Раман («Сіні снег» Я.Шабана), Заслонаў («Паядынак» М.Матукоўска-га), Фелікс («Юнацтва рыцара» В.Зуба), Міця («3 любімымі не расставайцеся» А.Валодзіна), герцаг Арсіна («Дванацца-тая ноч» У.Шэкспіра), Д’Артаньян («Тры мушкецёры» паводле А.Дзюма-бацькі), Келер («Стваральніца цуду» У.Гібсана). Асаблівасці творчай індыві-дуальнасці акцёра выявіліся ў характар-ных ролях: Кручкоў («Пінская шляхта» В.Дуніна-Марцінкевіча), дзед Астап («Міколка-паравоз» паводле М.Лынько-ва), Гарэцкі («Ваўкі і авечкі» А.Астроў-скага), Кальмон, Тарталля («Зялёная ітгушка», «Шчаслівыя жабракі» К.Го-цы), кот Базыль («Палёт у краіну мро-яў» М.Варфаламеева), Тата («Ніхто не паверыць» паводле Я.Экхольма). Аўтар цыклаў радыёпастановак «Казкі дзя-дзечкі Рымуса» (1997—98), «Казачныя літары» (2000—01) і інш. Кіраўнік дзіця-чай тэатр. студыі «Надзея» (з 1995). Ay-Tap кн. для дзяцей «Як Верабейка сябра шукаў» (1981), «Птушка шчасця» (1991).
Дз.У.Стэльмах.
УЛАШЧЫК Мікалай Мікалаевіч (14.2.1906, в. Віцкаўшчына Дзяржын-скага р-на Мінскай вобл. — 14.11.1986), бел. гісторык, археограф, археолаг, этнограф, краязнавец, літара-тар. Д-р гіст. н. (1964). Скончыў БДУ (1929). У 1924—-30 працаваў у Бел. дзярж. б-цы і Кніжнай палаце БССР. 16.6.1930 арыштаваны па т.зв. справе «Саюза вызвалення Беларусі», у 1931 высланы на 5 гадоў у г. Налінск Вяцкай вобл. 10.6.1933 асуджаны паўторна, эта-піраваны ў Марыінскі папраўча-пра-цоўны лагер (Новасібірская вобл.), пас-ля ў пас. Суслава Кемераўскай вобл. Вызвалены ў 1935 без дазволу вяртання на Беларусь, выкладаў у рас. школах і тэхнікумах. 3 1939 у Ленінградзе, нас-таўнічаў. 23.6.1941 арыштаваны і высла-ны ў г. Златауст Чэлябінскай вобл. Пры садзейнічанні акадэміка AH СССР ЛЛ.Арбелі ў 1942 вызвалены, займаўся вывучэннем агр. гісторыі Беларусі і Літ-вы 19 ст. У 1948 выкладаў у Маскоўскім ун-це. У 1949 звольнены з працы, рэп-рэсіраваны і ў 1951 этапіраваны ў Сібір-скі лагер пас. Суслава. Вызвалены ў 1955, вярнуўся ў Маскву, дзе да 1986 працаваў навук. супрацоўнікам Ін-та гісторыі AH СССР.
Гал. кірункі даследаванняў — пра-блемы агр. гісторыі, крыніцазнаўства, археаграфіі Беларусі, айч. летапісання. Першыя публікацыі прысвечаны нац. кнігазнаўству, археал. раскопкам Бан-
цараўскага гарадзішча (сааўтар С.С.Шу-таў). У манаграфіі «Перадумовы сялян-скай рэформы 1861 г. ў Літве і Заход-цяй Беларусі» (1965) паказаў спецыфіку агр. ладу на літ.-бел. землях, узмацнен-ня там эканам. і сац. зрухаў, а ў выніку развіццё тэндэнцыі, набліжанай да зах.-еўрап. краін, па т.зв. прускім шляху, якая стрымлівалася феад.-прыгонніцкай сістэмай царскай Расіі. У «Нарысах па
М.М.Улашчык.
археаірафіі і крыніцазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду» (1973) прааналізаваў актавы матэрыял па гіс-торыі Беларусі, часткова Літвы і Украі-ны паводае археагр. публікацый за 1824—1940, паказаў дзейнасць даслед-чыкаў І.Грыгаровіча, І.Лабойкі, І.Дані-ловіча, С.Пташыцкага, П.Бяссонава, Я.Галавацкага, Дз.Даўгялы, М.Доўнар-Запольскага, Ў.Пічэты і інш. у стварэн-ні аб’ектыўнай карціны бел. мінуўшчы-ны, раскрыў палітыка-ідэалаг. тэндэн-цыйнасць тагачасных афіц. выданняў. 2-я частка гэтага твора [захавалася ў ру-капісе, выдадзена- пасмяротна пад наз-вай «Працы па археаграфіі і крыніца-знаўству гісторыі Беларусі» (уклад. Я.М.Кісялёва, В.У.Скалабан), 1999] прысвечана крытычнаму разгляду зб-каў дакументаў па гісторыі Беларусі 17 — 1-й пал. 19 ст., па рус.-бел. сувя-зях 16—17 ст., выданняў Ін-та л-ры АН БССР, крыніцазнаўчых матэрыялаў па бел. л-ры 19 ст., выданняў пра жыццё і творчасць Я.Купалы і Я.Коласа. 3 заду-манага 3-га раздзела (разгляд мемуар-ных крыніц 19 — пач. 20 ст.) прааналі-заваў успаміны Э.Вайніловіча. Пераклаў на рус. мову і падрыхтаваў да выдання «Хроніку Быхаўца» (1966). Складальнік і рэдактар 32-га (1975) і 35-га (1980) та-моў бел.-літ. летапісаў у серыі Поўны збор рускіх летапісаў. Адшукаў і апісаў Ленінградскі і Краснаярскі спісы «Хро-нікі літоўскай і жамойцкай». Навук. значнасць маюць гіпатэтычныя мерка-ванні У. пра дзярж.-кансалідуючую ро-лю стараж. Наваградка, магчымае лета-пісанне ў ім, пра 15 страчаных «рускіх» (бел.) летапісаў, выкарыстаных у «Хро-ніцы» М.Стрыйкоўскага, і інш. Аўтар гіст.-этнагр., краязнаўчых, мемуарных прац «Бьша такая вёска» (1989), «Хроні-ка» (1991—97), «Краязнаўства» (1999—-2000).
Тв:. Введенме в нзученне белорусско-лн-товского летопмсання. М., 1985; Краязнаў-ства: Нататкі пра бадзянні ў 1924—1929 гг.: 3
222
УЛАШЧЫК
рукапіснай спадчыны. Мн., 1999; Мемуары і дзённікі як крыніцы па гісторыі Беларусі: 3 рукапіснай спадчыны. Мн., 2000; Выбранае. Мн., 2001.
Літ.. М.М.Улашчык: Біябібліягр. паказ. Мн., 1996; Беларускі гістарычны агляд. 1996. Т. 3, сш. 1 [нумар прысвечаны М.Улашчыку]; Русь—Лнтва—Беларусь: Пробл. нац. само-сознання в нсторногр. н культурологнн: По матерналам междунар. науч. конф., посвяш 90-летаю co дня рождення Н.Й.Улашнка. М.,1997; М.М.Улашчык і праблемы беларус-кай гістарыяграфіі, крвініцазнаўства і археа-графіі: (да 90-х угодкаў вучонага). Мн., 1997.
А.К Каўка
УЛАШЧЫК Уладзімір Сяргеевіч (н. 3.2.1943, в. Валіцкаўшчына Мінскага р-на), бел. вучоны ў галіне фізіятэрапіі
і курарталогіі. Чл.-кар. Нац. АН Беларусі (1989), д-р мед. н. (1974), праф. (1980). Засл. дз. нав. Беларусі (1996). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1965). 3 1968 у БелНДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэ-рапіі. 3 1977 у Бел. мед. акадэміі пасля-дыпломнай адукацыі (заг. кафедры), ад-начасова ў 1983 нам. міністра, у 1986— 91 міністр аховы здароўя Беларусі. 3 1993 гал. рэдактар часопіса «Здравоох-раненне». Навук. працы па механізмах дзеяння на арганізм курортных і фіз. фактараў, новых метадах фізіятэрапіі розных хвароб і фізіятэрапеўт. апарату-ры. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.: Теорня н пракгнка лекарственного электрофореза. Мн., 1976; Введенме в теоре-таческме основы фвзнческой тераплн. Мн., 1981; Очеркм обшей фнзнотерапнн. Мн., 1994.
УЛЕМЫ (араб. у л а м а, мн. лік ад а л і м літар. — вучоны), мусульманскія багасловы і знаўцы закону і права (ша-рыяту). Гістарычна займалі высокае становішча ў мусульм. грамадстве, кан-тралявалі сістэму адукацыі, суды, узае-маадносіны паміж мусульманамі і г.д. Дагэтуль аказваюць вял. ўплыў на паліт. і грамадскае жыццё ў большасці му-сульм. краін, з’яўляючыся найб. кан-серватыўным пластом грамадства, які супрацьстаіць яго вестэрнізацыі.